Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў
- Название:Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785005611321
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў краткое содержание
Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:

Герб Стэфана Баторыя. Ян Матэйка, 1875 год.
Апроч чалавека, што злучае род з адным з самых вядомых герояў маскульту, Баторыі мелі ў сваіх шэрагах і сваю ўласную суперзорку сусветнай поп-культуры.
Лізавета Батары, вядомая таксама як Крывавая графіня, падобна Уладу Дракуле, змагла стаць персанажам фільмаў, кніг, кампутарных гульняў і мультфільмаў, хоць яе папулярнасць, вядома ж, вельмі моцна саступае папулярнасці самага знакамітага вампіра ўсіх часоў.
Лізавета, якая паводле сведчанняў, забіла сотні юных дзяўчын, даводзілася каралю і вялікаму князю Стэфану Баторыю пляменніцай.
Вось у такой цікавай сям'і і нарадзіўся будучы манарх Рэчы Паспалітай.
На вяршынях магутнасці
Стэфан Баторый быў добра адукаваным і таленавітым палітыкам. За трон роднай Трансільваніі яму давялося пазмагацца з Каспарам Бекешам, якога лёс у выніку прывядзе да сяброўства з манархам, і ён жа звяжа імя венгерскага двараніна з Гродна, у якім гэты, дастаткова здольны, чалавек, завершыць свой зямны шлях.
Прабіваючыся да трона Трансільваніі, Баторый эфектна лавіраваў паміж Габсбургамі і султанам Асманскай імперыі.
Але наперадзе яго чакала самае значнае кар'ернае дасягненне сярод усіх прадстаўнікоў яго роду. Гаворка, канешне, аб атрыманні ўлады над Рэччу Паспалітай.

Стэфан Баторый. Ксілаграфія невядомага аўтара, першакрыніца: В. Бродзскі, другая палова XIX стагоддзя. Нацыянальны музей Кракаў.
У канцы 1575 года, нягледзячы на канкурэнцыю з боку магутнага імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліяна II, якога ўжо публічна назвалі польскім каралём, Стэфан Баторый здабыў галасы шляхты, у тым ліку і літоўскіх дваран, і быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Стэфан павінен быў стаць каралём, але з абавязковай умовай жаніцьбы на Ганне Ягелонцы – апошняй прадстаўніцы сваёй дынастыі, акрамя таго, Ганна фармальна мела б манаршыя правы, хоць рэальную ўладу меркавалася аддаць Баторыю.
1 мая 1576 года Стэфан ажаніўся з Ганнай і быў каранаваны ў вавельскім саборы Кракава.
Цяпер венгерскі арыстакрат стаў каралём польскім і вялікім князем літоўскім, гэта значыць: валадаром вялізных тэрыторый. I нават подпіс новага манарха Літвы і Польшчы, паведамляў аб яго новым статусе «Стэфан Кароль».

Арыгінальны подпіс Баторыя на дакуменце: Stephanus Rex (Стэфан Кароль). Гродна, 1586 год. Бібліятэка Чартарыйскіх.
Гарадзенскае жыццё Стэфана Баторыя
Гісторыя Баторыя і яго любімага горада пачынаецца ў той момант, калі кароль прыбыў у Гродна, у 1579 годзе.
Выехаўшы з Варшавы на пачатку студзеня, Баторый патрацiў крыху больш тыдня, каб дабрацца да Гродна. Каля горада яго сустрэла дэлегацыя літоўскіх паноў. Пазней ён раіўся з імі наконт ваенных дзеяннях супраць Масквы.
Шмат звестак аб кіраванні Баторыя ёсць у кнізе польскага гісторыка італьянскага паходжання, які працаваў у XVIII – XIX стагоддзях, Яна Альбертрандзі (Jan Albertrandy). Працы даследчыка апублікаваў іншы гісторык – Зегота Анацэвіч, які, дарэчы, у свой час вучыўся ў Гродне. Гэтыя матэрыялы з'яўляюцца цікавымі дакументамі, якія сведчаць пра добрае развіццё гістарычнай навукі ў позняй Рэчы Паспалітай. Варта зірнуць на цытаты з гэтых прац.
«Год 1579. Мялецкага з Варшавы адправіўшы дадому, каб ён падрыхтаваўся, кароль сам выехаў у Гродна, не без турботы аб тым, што грошы ад падаткаў павольна паступалі ў казну, і нават калі б яны былі цалкам сабраны, здавалася, што гэтага недастаткова для такой вялікай вайны. Аднак кароль змагаўся як мог з гэтым недахопам, то беручы ў доўг, то аплачваючы грамадскія патрэбы з уласнай прыватнай казны. Па ўсёй Польшчы ён загадаў вербаваць салдат. Да Кшыштафа, свайго брата, трансільванскага князя, ён адправіў пасланца, абавязваючы яго паслаць яму пэўную колькасць вугорскай пяхоты, прыдатнай для вайны, і некалькі рот кавалерыі.
Кшыштафу Разражэўскаму і Эрнэсту Вейхеру ён загадаў вербаваць салдат у Германіі.
Літоўскія паны, калі кароль расказваў ім пра свае цяжкасці, прапанавалі дапамогу, і кожны з іх, у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі, даў ваенны атрад.
Гэта ўмацоўвала надзею караля на добры зыход.
Прыбыўшы ў Вільню, кароль загадаў адліць гарматы такія, якія ён, зыходзячы са свайго досведу, лічыў найлепшымі.
У Коўне кароль загадаў пабудаваць мост, які вельмі спатрэбіўся ва ўсёй гэтай кампанii. А таму што войска не сабралася ўсё разам, а зіма ў гэтых краях, у тым годзе, была доўгая, і аж да канца чэрвеня расцягнулася, пазбавіўшы коней магчымасці пасвіцца, кароль патраціў час на разгляд нявырашаных літоўскіх спраў. Пасля ён адаслаў Васіля Лапацінскага з лістамі да цара».
З вышэйпададзенага бачна, што кароль планамерна рыхтаваўся да вайны з Маскоўскім царствам, выкарыстоўваючы свой немалы ваенны вопыт.
З фінансамі кампаніі сітуацыя была не занадта добрая, але ўсё ж справа рухалася і Баторый мог спадзявацца на ўдалы зыход.
І такі зыход не прымусіў сябе доўга чакаць. Ужо ў жніўні гэтага года Баторый адбіў у Івана Грознага Полацак.

Аблога Полацка войскамі Баторыя (1579). Георг Мак. Warhaffte Contrafactur vnd gewisse… Нюрнбэрг, 1579.
Вярнуўшыся з першага этапа вайны, Баторый, у кастрычніку, зноўку быў у Гродне.
Кароль сабраў у горадзе літоўскіх паноў і абмяркоўваў з імі ваенныя справы.
Быў там і даўні супернік, а зараз сябар, Каспар Бекеш. Гэты шляхетны вугорац, які жорстка змагаўся з будучым манархам Рэчы Паспалітай за трон Трансільваніі, атрымаў прабачэнне Баторыя і цяпер дапамагаў яму ў ваенных дзеяннях супраць ворагаў падуладнай сябру-валадару вялізарнай краіны. У савецкія часы Бекешу часцяком прыпісвалi незвычайныя для XVI cтагоддзя атэістычныя погляды, хоць навукоўцы XXI стагоддзя лічаць, што ў гэтай сферы паплечнік караля не быў такi радыкальны. Так ці інакш, Бекеш памёр у Гродне, у лістападзе 1579 года. Страта сябра павінна была зрабіць на Баторыя цяжкае ўражанне.
З Гродна Баторый адправіўся на варшаўскі сейм, а затым вярнуўся ў горад над Нёманам. Альбертрандзі піша пра гэта так:
«1580 год. Пасля сейма кароль з'ехаў у Гродна рыхтавацца да вайны з Масковіяй. Дзве рэчы былі для яго вялікімі перашкодамі: недахоп грошай і марудлівасць вайсковых збораў. Пасля апошняй кампаніі, стомленыя грамадзяне не спяшаліся ваяваць. За набор войска ўзяўся Замойскі, які хоць і не быў на вайсковай пасадзе, але пра яго ведалі, што бацька ягоны быў гетманам і продкі слаўнымі ваярамі, і вакол яго былі добрыя атрады, і рыцарскае акружэнне. Урэшце, пачуўшы аб гэтым, шматлікія ахвотнiкi ўступілі ў войска. У дадатак, кароль у свайго брата Кшыштафа Трансільванскага, папрасіў значную колькасць вугорскіх салдат.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: