Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў

Тут можно читать онлайн Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Биографии и Мемуары. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў краткое содержание

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - описание и краткое содержание, автор Яўген Аснарэўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Кніга знаёміць з гісторыямі каралёў, магнатаў і шляхты. Ад гучнага палітычнага забойства да сямейнай сваркі каралеўскай пары, ад інтрыг князёў да фрывольных баляў з напаўголымі шляхцянкамі, ад падрабязнага апісання жыцця Стэфана Баторыя да біяграфій дробных дваран. Палітыка і побыт эліты Рэчы Паспалітай, паказаны з дапамогай вялікай колькасць цытат са старажытных дакументаў. Знатныя гісторыі, чытачу раскажуць іх відавочцы.

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Яўген Аснарэўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кароль меў намер пачаць свае ваенныя справы з Вялікіх Лук. Каб лепш схавацца ад ворага, ён, аднак, загадаў войску сабрацца ў Чашніках».

Неўзабаве кароль, які выношваў хітрыя вайсковыя задумы, з'ехаў у Вільню, дзе працягваў рыхтавацца да наступнага этапу вайны. Ваенныя дзеянні зноў былі ўдалымі і Баторый, пакінуўшы войска, вярнуўся на пэўны час у Вільню, а затым і ў Гродна. Ян Альбертрандзі расказвае і пра гэтыя падзеі:

«Кароль, правёўшы непрацяглы час у Вільні, адправіўся ў Гародню, і ўжо тады ён думаў пра вайну ў наступным годзе і рыхтаваўся да яе. Думаючы, што з-за сейма, позна распачатага, падаткі збяруць у казну не хутка, ён вырашыў ліквідаваць гэтую цяжкасць. Таму ён адправіўся, дзеля таго, каб пазычыць грошы, да прускага князя Ежы Фрэдэрыка, Аўгуста Саксонскага і Яна Фрэдэрыка Брандэнбургскага (Мабыць, усё ж такі гаворка пра Яна Ежы, ці інакш Ёгана Георга Брандэнбургскага. Заўвага Я. А.). Гэтыя князі прыслухаліся да каралеўскай волі і далі патрэбныя сумы».

І зноў Баторый паказаны мудрым і руплівым кіраўніком, здольным стратэгічна планаваць ваенныя дзеянні і ўлічваць розныя бакі ваенных кампаній. Цяпер у манарха былі грошы для далейшых ваенных паходаў. З Гродна кароль выехаў у Варшаву. Альбертрандзі працягвае апісваць падзеі:

«1581 год. Генеральны сейм у Варшаве пачаўся ў першыя дні лютага (Насамрэч 23 студзеня. Заўв. Я.А.). Скончыўшы сейм, кароль загадаў Замойскаму як мага хутчэй набраць салдат і адправіцца з імі ў Літву, а сам – у Гродна, а адтуль і ў Вільню паспяшаўся, напісаўшы Кшыштафу, брату свайму, князю Трансільваніі, каб паслаў яму новыя вугорскія войскі.

Калі кароль ужо стаяў у Гродне, прыбыў ганец ад цара з лістамі, паведамляючы, што галоўныя пасланцы маюць настолькі спрыяльныя загады, што можа наступіць мір, тым часам ад караля хацелі, каб той не збіраў войскі і не прасоўваўся далей, бо можа зэканоміць свае намаганні і выдаткі».

Баторый быў у Гродне, у красавіку 1581 года, а потым паехаў у Вільню. Наступныя ваенныя дзеянні былі менш удалымі: Баторыю не ўдалося ўзяць традыцыйна няўступлівы Пскоў.

Ян Замойскі паплечнік Баторыя К Аляксандравіч XVIII стагоддзе - фото 6

Ян Замойскі – паплечнік Баторыя. К. Аляксандравіч, XVIII стагоддзе. Нацыянальная галерэя, Кракаў.

Умовы падпісанага неўзабаве Ям-Запольскага міру былі, аднак, нядрэннымі для Рэчы Паспалітай.

У ліпені 1582 года Баторый прыехаў у Гродна і зноў прымаў важныя рашэнні, напрыклад, займаўся пытаннем бяспекі інфлянцкіх межаў.

У канцы 1583 года Баторый у чарговы раз наведаў горад над Нёманам. Альбертрандзі паведамляе, што:

«У канцы верасня кароль выехаў з Кракава, па дарозе крыху затрымаўся ў Корчыне і Любліне, і прыкладна з першымi днямi лістапада спыніўся ў Гродне. Туды прыехаў да яго Фарэнсбах, якому падчас апошняй вайны прыйшлося шмат нягод вытрываць, і тут ён атрымаў заслужаную ўзнагароду».

Каляды гэтага года і пачатак новага 1584 Баторый правёў у Гродне.

У лютым кароль паслаў з Гродна яшчэ маладога і не надта ўплывовага Льва Сапегу паслом у Маскву.

Альбертрандзі апісвае і іншыя падзеі, якія адбыліся з каралём, у яго любімым горадзе, у лютым 1584 года:

«У гэтым годзе ў лютым прыбылі Ян Лінде, Конрад Ленка з гданьскага магістрата, і Генрых Лемпка, гарадскі ўраднік (sendyk miasta) да караля ў Гродна, а ён іх паслаў да канцлера Замойскага ў Кнышын, i з пасрэдніцтвам яго пытанне было вырашанае.

Якраз у той час, калі гданьскія паслы прыбылі, пасол Герберт ад англійскай каралевы прыехаў, каб закласці з каралём гандлёвае месца для англійскага гандлю і правілы для такога гандлю. Гандаль быў перанесены ў Эльблонг з Гданьска, і гданчане гублялі немалыя сродкі з-за гэтага, і імкнуліся вярнуць да сябе ангельскі гандаль. Тады ж узніклі некаторыя спрэчкі з прускім князем. Наконт правільнага календара некалькі разоў кароль папярэджваў яго, што, прытрымліваючыся прыкладу Кароны, членам якой ён быў, каляндар таксама прымаць павінен. Князь упіраў на розніцу веры і свае вольныя правы, але яму было даказана, што каляндар не мае нічога агульнага з верай, таму што каляндар быў створаны не па волі Хрыста ці яго вучняў, а ідзе ад Юлія Цэзара, які не меў ніякага дачынення да хрысціянства. Усё гэта, аднак, не пераканала князя, які цвёрда трымаўся сваёй думкі».

Такім чынам, у Гродне кароль вырашаў шэраг значных пытанняў, а менавіта: вёў перамовы з заўзятымі прадстаўнікамі Гданьска, наконт партовых, падаткавых збораў, прымаў пасла англійскай каралевы Лізаветы I, якая планавала актыўна развіваць эканамічнае супрацоўніцтва з дзяржавамі Усходняй Еўропы – Рэччу Паспалітай і Масковіяй, і прамаваў у Прусіі сваё ж новаўвядзенне – Грэгарыянскі каляндар, праўда, без асаблівага поспеху.

Акрамя таго, далей аўтар піша аб прускіх шляхціцах, якія скардзіліся на свайго князя і аб лiсце Баторыя, які нагадаў уладару аб шляхетных вольнасцях, але пры гэтым і запэўніў князя ў яго аўтаноміі і паабяцаў падтрымаць у выпадку сепаратызму ў ягоным краі. Князь выклікаў да сябе незадаволеных, але тыя, баючыся арышту, кінуліся «пераследаваць караля ў Кракаве, Вільні і Гародні» закідваючы яго просьбамі абаранiць iх ад князя.

У красавіку Баторый быў у Вільні і даведаўся там пра смерць Івана Грознага.

Выява Стэфана Баторыя ў фарным касцёле Гродна У маі гэтага года Баторый жыў у - фото 7

Выява Стэфана Баторыя ў фарным касцёле Гродна.

У маі гэтага года Баторый жыў у Гродне, і тут ён раіўся з літоўскімі вяльможамі наконт новых палітычных магчымасцяў, якія, без усялякага сумнення, адкрывала смерць рускага цара.

На пачатку восені 1584 года, Баторый надоўга акапаўся ў Гродне, палюючы ў гродзенскіх лясах і разглядаючы палітычныя справы да самага 1585 года.

Пасля новага года Баторый адправіўся ў Варшаву, дзе вырашыў шэраг важных пытанняў, у прыватнасці: дамогся канфіскацыі маёнткаў свайго суперніка Кшыштафа Збароўскага і адмовіўся ад планаў стварэння пірацкага флота.

Джон Дi злева і Эдвард Кэлі Калаж аўтара Арыгіналы ў Музеі Ашмолу і - фото 8

Джон Дi (злева) і Эдвард Кэлі. Калаж аўтара. Арыгіналы ў Музеі Ашмолу і Лонданскім універсітэце.

У 1585 годзе здароўе караля значна пагоршылася. Тады уладар, які тады кватараваў на польскай тэрыторыі, прыняў пару ангельскіх містыкаў, знакамітых Джона Ді і Эдварда Кэлі. Ангельцы паказвалі Баторыю сеанс з крыштальным шарам, у які засяроджана ўглядваўся Кэлі. Цікава, што некаторыя словы Кэлі можна трактаваць як указанне на рэальныя акалічнасці жыцця манарха, а менавіта, язву на назе, якая шмат гадоў мучыла караля. Ці было гэта чымсцi рэальна містычным і навукова невытлумачальным, ці нечым іншым… Хто ведае. Аднак Баторый быў, мабыць, не надта ўражаны, і ніякіх асаблівых ушанаванняў ангельцы не атрымалі, хоць кароль расплаціўся з імі за сеанс грашыма.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Яўген Аснарэўскі читать все книги автора по порядку

Яўген Аснарэўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў отзывы


Отзывы читателей о книге Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў, автор: Яўген Аснарэўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x