Михась Тычина - Цана прароцтваў (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Михась Тычина - Цана прароцтваў (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Публицистика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Цана прароцтваў (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.4/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Михась Тычина - Цана прароцтваў (на белорусском языке) краткое содержание

Цана прароцтваў (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Михась Тычина, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Цана прароцтваў (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Цана прароцтваў (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Михась Тычина
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Многiя не вытрымалi цяжкай дарогi, загiнулi, многiя прыжылiся ў новых мясцiнах i не вярнулiся на радзiму. Так бяднеў, бэсцiўся, распадаўся, гiнуў нацыянальны генафонд. Вядомая ў народзе Варшаўка стала шляхам усенароднага гора: уздоўж яе скрозь стаялi самаробныя схiленыя на ветры крыжы, горбiлiся спехам насыпаныя магiлкi. Адбывалiся незваротныя працэсы, у вынiку якiх, па назiраннях маладога семiнарыста Раманоўскага, беларускi чалавек набываў "некаторыя рысы пакутнiка-бежанца, якi зносiў сваё нацыянальнае гора". Сам Мiкалай, разам з iншымi семiнарыстамi, апынуўся ў Расеi: калi фронт наблiзiўся да Нясвiжа, настаўнiцкую семiнарыю перавялi ў Вязьму. Трагiчны вопыт народа, набыты ў гэтыя часiны, наклаў моцны адбiтак на душу будучага празаiка, якi ўжо тады рабiў першыя спробы выказацца на паперы, пра што сведчаць успамiны сяброў яго юнацтва. Нацыянальны характар, адносiны беларусаў да падзей, змест якiх глыбока i драматычна выявiўся ў вайну, iмперыялiстычную i грамадзянскую, Чорны пазней асэнсоўваў i адлюстроўваў у многiх сваiх эпiчных творах: вельмi часта сюжэтнаю завязкаю дзеяння з'яўляецца менавiта гэты гiстарычны перыяд.

Люты 1917 года беларусы ўспрынялi як паратунак, што прыйшоў акурат у час, калi ўжо была страчана ўсякая надзея на выратаванне этнасу, на магчымасць духоўнага ўзняцця "забытага Краю". Словы амерыканскага прэзiдэнта Вiльсана аб праве нацый на самавызначэнне свядомыя беларусы, творчая iнтэлiгенцыя зразумелi як маральны закон, якi дазваляе iм будаваць на новым гiстарычным грунце сваю нацыянальную культуру. Вось чаму многiя з iх так балюча перажывалi, калi на справе сутыкалiся з супрацьлеглым разуменнем нацыянальнай палiтыкi, якое дэманстравалi, з аднаго боку, рэвалюцыйная ўлада ў Расеi, а з другога - творцы абноўленай Польшчы: i тыя i другiя не прызнавалi права беларусаў на дзяржаўную незалежнасць i нацыянальную самастойнасць. Да мастацкага (у многiх творах) i публiцыстычнага (у нарысе "I вада залiта крывёю") асэнсавання гэтага пераломнага моманту ў гiсторыi беларусаў Чорны звяртаўся неаднойчы, тым самым падкрэслiваючы духоўнае i маральнае значэнне падзей рэвалюцыi i грамадзянскай вайны. Становiшча ў Беларусi заставалася яшчэ некалькi гадоў няпэўным: значная частка маладой рэспублiкi знаходзiлася пад нямецкай акупацыяй, салдатаў кайзера змянiла польскае войска, затым прыйшлi Саветы. Пра вучобу ў настаўнiцкай семiнарыi не паўставала i гаворкi: Нясвiж пасля ганебнага Рыжскага дагавора апынуўся за мяжой, а сама мяжа знаходзiлася непадалёк ад ваколiц Цiмкавiч, - калi захварэла мацi, Мiкалай Карлавiч хадзiў у Нясвiж па лекi. Гэты факт беларускай гiсторыi i ўласнай бiяграфii, калi жывое цела нацыi суседзi гвалтоўна парэзалi на дзве часткi, у творах Чорнага набудзе сюжэтаўтваральны характар, наглядна выяўляючы трагедыю народа.

Улетку 1920 года Раманоўскiя атрымалi надзел зямлi, паводле колькасцi "душ". Мiкалай Карлавiч як чалавек пiсьменны пайшоў на працу ў ваенны аддзел Цiмкавiцкага валаснога рэўкома, пасля быў пераведзены на канцылярскую работу ў Слуцкi павятовы ваенкамат, адкуль звольнiўся ўлетку 1922 года. Кароткi час працаваў у аддзеле народнай асветы пры Цiмкавiцкiм валрэўкоме, настаўнiчаў у Цiмкавiцкай сямiгодцы. Мястэчка Цiмкавiчы знаходзiцца побач з мясцiнамi, дзе ў лiстападзе-снежнi 1920 года адбывалася славутае Слуцкае паўстанне, а таму мiжволi ўзнiкае пытанне: як паставiўся да яго Мiкалай Раманоўскi, патрыятычна настроены юнак, з чулай, уражлiвай душою, начытаны, адукаваны, якi памятаў удзел семiнарыстаў у Нясвiжскiх хваляваннях, пасля чаго палякi зачынiлi настаўнiцкую семiнарыю, цi меў ён нейкае дачыненне да падзей, што былi тады на слыху ў кожнага цiмкаўца? Дакументальных звестак, на жаль, мы не маем, i iх не магло быць па тым жорсткiм часе. Толькi ў апошнiя гады жыцця, калi Чорны спяшаў выказацца даастатку, ажыццявiць, хоць у нейкай меры, свае задумы, ён ускосна, у вобразнай форме, выявiў свае адносiны да гераiчных землякоў-случакоў. У пачатых i незавершаных яго раманах так цi iнакш закранаецца згаданая тэма партызанскага супрацiву акупантам менавiта ў згаданы перыяд грамадзянскай вайны. Калi памятаць, што героямi накiданых празаiкам частак i мастацкiх фрагментаў звычайна з'яўляюцца маладыя людзi, апантаныя iдэяй служэння Беларусi, то можна паспрабаваць узнавiць асноўную схему пiсьменнiцкiх думак. Герой рамана "Вялiкi дзень" (1941-1944) Кiрыла Вялiчка ратуецца ад пераследаў менавiта на Случчыне, адкуль сам родам, пра што добра ведаў яго сябра Максiм Астаповiч: "I якой мiлай i слаўнай была яму цяпер семежаўская, цi лешанская, цi вызнянская вымова, з якой ён раней часамi пасмiхваўся". Сын Вялiчкi, Уладзя, пасля смерцi бацькi таксама вырашае падавацца на Бацькаўшчыну, нягледзячы на ўгаворы абачлiвага Максiма Астаповiча.

"- Мне бацька цябе прыпаручыў, - сказаў Астаповiч.

- Мала што, але я пайду. Я вярнуся! Дзядзька, я вярнуся!

- А куды ты пойдзеш?

- Я пайду пад Слуцак, у той бок. Там недзе татаў брат.

- А што там рабiць будзеш?

Выразнага ж адказу ад Уладзi нi Астаповiч, нi Марына не пачулi. Яны толькi бачылi, што Ўладзя або нешта ведае, або пра нешта здагадваецца. I вiдно было, што iм заўладала адна думка, ад якой яго не адарве нiякая сiла".

Ведаючы чорнаўскую схiльнасць да мастацкага падтэксту, да лаканiзму i стрыманасцi, калi дзейнiчае мастацкi прынцып "лепш недагаварыць, чым нагаварыць лiшняга", лёгка ўявiць ход яго думак, што пiсьменнiк меў на ўвазе, пра што не змог сказаць адкрыта. Хоць адкрытасцi таксама хапала. Мiкалай Хадыка, герой "Сумлiцкай хронiкi" (1944), аўтабiяграфiчнасць якога навiдавоку, расчулiўшыся, спавядае ўласнаму бацьку сваю запаветную мару: "Вялiкая мне будзе радасць, калi я так паднiмуся, што буду працаваць дзеля ўсёй Беларусi... Я хачу працаваць так, каб нiякая бяда не тапталася больш па нашай роднай зямлi... Колькi буду жыць, то буду служыць Беларусi...".

Юнацтва Чорнага супала з маладосцю беларускай дзяржавы, з перыядам яе станаўлення, з часам узнiкнення лiтаратурных суполак, асветнiцкiх i культурных устаноў, газет, часопiсаў, альманахаў. У "Сумлiцкай хронiцы" пра гэта сказана дакладна i ўражлiва: "Гэта быў час, калi бурна ўзнiкалi тэхнiкумы i рабфакi. А што да горада Менска, то ў яго з Беларусi адусюль iмкнулася моладзь. У Менску ўжо быў унiверсiтэт. Максiм Хадыка неўзабаве апынуўся ў Менскiм педагагiчным тэхнiкуме, i да некаторай ступенi гэта вырашыла яго далейшы лёс. Трэба ведаць, што ў той час кожны малады чалавек, якi трапляў вучыцца ў Менск, неўзабаве пачынаў гаварыць сабе: "Я беларус, i ганаруся гэтым". Цэлая плеяда маладых беларускiх паэтаў i раманiстаў выйшла ў той час з менскiх тэхнiкумаў, iнстытутаў i ўнiверсiтэта. Таксама, як усюды, усё аднаўлялася пасля вайны i забудоўвалася нанава, як пачыналi выростаць новыя вёскi, пашырацца мястэчкi (як тыя Сумлiчы) i перайначвацца гарады, як скiдалася з плеч чалавека дзiравая сярмяга i з ног лапцi, так выростала ў моладзi нацыянальная свядомасць прыналежнасцi да свайго народа i гордасць за свой народ. Рэвалюцыя вяла на вялiкую дзейнасць новыя сiлы. Душа Максiма Хадыкi, якi дагэтуль ведаў толькi хараство сумлiцкай прыроды, а Менск яму здаваўся найвялiкшым у свеце горадам, душа яго свабодна аддалася на тое, каб у ёй старанная рука напiсала веру ў Бацькаўшчыну".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Михась Тычина читать все книги автора по порядку

Михась Тычина - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Цана прароцтваў (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Цана прароцтваў (на белорусском языке), автор: Михась Тычина. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x