Михась Тычина - Цана прароцтваў (на белорусском языке)
- Название:Цана прароцтваў (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Михась Тычина - Цана прароцтваў (на белорусском языке) краткое содержание
Цана прароцтваў (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Тычина Михась
Цана прароцтваў (на белорусском языке)
Мiхась Тычына
Цана прароцтваў
"Божа, напiшы за мяне мае раманы,
хiба так малiцца, цi што?.."
Апошнi запiс Кузьмы Чорнага
Лiтаратурная крытыка 20-х гадоў, калi Кузьма Чорны толькi-толькi ўваходзiў у свет прыгожага пiсьменства, прадказвала яму будучыню "беларускага Дастаеўскага". Яна, напэўна, трымала пры гэтым у памяцi словы Максiма Гарэцкага, сказаныя яшчэ ў 1914 годзе: "Скранулася Беларусь, узварухнулiся яе спрадвечныя iмшары, i я з вялiкай надзеяй жду беларускiх Дастаеўскiх, Ул. Салаўёвых i т.п.". Адам Бабарэка, выдатны крытык, сябар Чорнага па лiтаратурнай суполцы "Узвышша", называў яго стваральнiкам "першага беларускага рамана" i нi на шэлег у гэтым не перабольшваў, бо iншыя раманы (Я.Коласа, Ц.Гартнага, Ядвiгiна Ш.) былi няскончаныя на той час. А Чорны апублiкаваў ужо "Сястру" i "Зямлю". Чорны разумеў, што знаходзiцца ў самым пачатку стварэння сапраўднай беларускай прозы, а таму адразу ставiў перад сабою i перад сябрамi па пяры самыя надзённыя i самыя складаныя задачы: "Павiнны быць створаны беларускiя вышэйшыя формы беларускай культуры". Пад гэтым празаiк разумеў "беларускасць вобразаў", "беларускасць моўнага накiрунку", "беларускi стыль". Ён не ўсё з задуманага паспеў здзейснiць, неспрыяльныя для творчасцi часы моцна дэфармавалi ягоны творчы пошук, аднак самае галоўнае Чорны ўсё ж паспеў зрабiць, стаўшы стваральнiкам беларускай сацыяльна-псiхалагiчнай i iнтэлектуальна-фiласофскай прозы, у якой чытач адшукае сапраўднага беларускага мужыка i сапраўднага беларускага iнтэлiгента, патрыёта i гуманiста.
У час, калi змяняецца гiсторыка-лiтаратурны ландшафт, вялiкае бачыцца вялiкiм, а малое малым, побач апынаюцца Янка Купала i Паўло Тычына, Андрэй Платонаў i Кузьма Чорны, Мыкола Хвылёвы i Максiм Гарэцкi, Мiхаiл Булгакаў i Ўладзiмiр Вiннiчэнка, Уладзiмiр Дубоўка i Майкл Ягансен, Сяргей Ясенiн i Язэп Пушча - чытач знаходзiцца пад гiпнозам прарочага дару гэтых i iншых пiсьменнiкаў, якiя, будучы ў эпiцэнтры гiгiнцкага разлому ХХ стагоддзя, здолелi прадугадаць ход падзей, папярэдзiць аб магчымасцi вялiкiх трагедый, сказаць сваё слова ў абарону чалавечага ў чалавеку. Прарокi, нягледзячы на евангельскае "няма прарокаў у сваёй Айчыне", усё ж такi жылi ў родных краях, адно што iх голас не быў пачуты сучаснiкамi, а самiх прарокаў падмяла ўрэшце цяжкая хваля прадбачаных iмi драматычных падзей.
Ёсць сiмвалiчны сэнс у тым, што Чорны (сапраўднае iмя i прозвiшча Мiкалай Карлавiч Раманоўскi) нарадзiўся на самым зломе стагоддзяў, 24 чэрвеня 1900 года. Яго дзяцiнства i юнацтва, пара ўздыму творчай асобы супалi з часам абуджэння нацыянальнага жыцця ў "Северо-Западном крае", як афiцыйна тады называлася Беларусь. Водгалас нацыянальнага культурнага адраджэння дайшоў да самых глухiх куткоў. Прынамсi, на радзiме пiсьменнiка, у мястэчку Цiмкавiчы, якое знаходзiлася акурат памiж Капылём, вядомым сваiмi рэвалюцыйнымi традыцыямi, i Нясвiжам, з яго багатай радзiвiлаўскай бiблiятэкай, калекцыяй твораў выяўленчага мастацтва, настаўнiцкай семiнарыяй, прыкметы аднаўлення ў духоўным жыццi былi выразнымi. Менавiта Цiмкавiчы Чорны лiчыў заўсёды сваёй сапраўднай Радзiмай, хоць нарадзiўся ў вёсцы Боркi, непадалёк ад Цiмкавiч, за некалькi вёрст праз Екацярынiнскi шлях цi, iнакш кажучы, Варшаўку: яго бацькi там парабкавалi ў пана Эдварда Вайнiловiча, таго самага, на чые сродкi быў збудаваны ў пачатку стагоддзя Чырвоны касцёл у Менску - у памяць дачасна памерлых панскiх дзяцей Сымона i Алены. У 1907 годзе залежны парабчанскi лёс змусiў Раманоўскiх перабрацца ў фальварак Вiнцантова - тут мацi, Глiкерыя Мiхайлаўна, навучыла Мiколку чытаць. Ён добра маляваў (асобныя яго малюнкi алоўкам захавалiся), iграў на розных музычных iнструментах, прыгожа спяваў, меў добрыя акцёрскiя здольнасцi. Дзеля ягонай адукацыi бацькi вярнулiся ў 1908 годзе ў роднае мястэчка Цiмкавiчы - там было народнае вучылiшча.
У краi з'явiлася кагорта маладых людзей, якiя ўсведамлялi сваю нацыянальную прыналежнасць i ў сваiх духоўных памкненнях выходзiлi далёка за кола вузкiх гаспадарчых iнтарэсаў. Каштоўнасныя арыентацыi сярод мясцовага сялянства i рамеснiкаў прыкметна змянiлiся: iмкненне да адукацыi i высокай культуры выявiлася асаблiва яскрава. Дзед па матчынай лiнii Мiхал Парыбак, па-вулiчнаму Чорны (адсюль лiтаратурны псеўданiм празаiка), быў выдатным майстрам-сурвэтнiкам, якога ведаў сам князь Радзiвiл, i пакiнуў пасля сябе сшытак з двумастамi ўзорамi-дасэнямi адмысловага ткацкага рамяства. Бедны чалавек, у якога ўсяго i багацця было, што кросны ды мазолiстыя рукi працаўнiка, ён усё зрабiў, каб вывучыць аднаго з сыноў на настаўнiка. Ведала грамату i любiла чытаць, калi дазвалялi ўмовы, таксама яго дачка Глiцэра: сярод кнiг, прачытаных ёю, пiсьменнiк называў Бiблiю i творы Льва Талстога. Бацька Карл Фелiксавiч таксама быў пiсьменны, але выславiўся ў наваколлi тым, што меў залатыя рукi: умеў ткаць тыя ж сурвэткi, быў добры цесля, калi ўзнiкала патрэба, браў у рукi шавецкiя прылады, валодаў кравецкай iголкай, садзiў уздоўж гасцiнцаў прысады, карчаваў лес i араў поле. Гледзячы на яго, Мiколка думаў пра здольнасць простага чалавека перайначваць, упрыгожваць сваёй працай i выдумкай навакольны свет, заваёўваць сiмпатыi i прызнанне iншых людзей не сiлаю i не багаццем, а хараством сваёй душы, дабрынёй i спачуваннем такiм жа, як сам, гаротнiкам i цягавiтым працаўнiкам. Прыходзiў ён i да высноў пра той сацыяльны лад, якi не даваў мужыку-аратаму i майстравiтаму чалавеку разгарнуць схаваны талент напоўнiцу, ператвараючы яго ў цярплiвага i маўклiвага парабка-раба. Бацькi, якiя за працай i галечай свету не бачылi, адзiнае выйсце з гэтага становiшча шукалi ў асвеце, выцягвалiся ў нiтку, каб толькi вывесцi сваiх дзяцей у людзi. Асаблiвыя надзеi ўскладалiся на Мiколу, малодшага ў сям'i, у якога ўжо ў малыя гады выявiлiся незвычайныя здольнасцi ў розных накiрунках. У гэтай празе духоўнасцi i хараства не адно толькi асабiстае жаданне людзей, што жылi з працы сваiх мазольных рук, бачыць сярод "паркалёвых людзей" уласнага сына, але i адвечнае iмкненне занядбанага народа да вяршынь агульначалавечай культуры. Такiм чынам, шлях Мiкалая Раманоўскага быў наканаваны: Цiмкавiцкае народнае вучылiшча, Нясвiжская настаўнiцкая семiнарыя ("найбольш зручная школа для тых, хто не меў за што вучыцца: там не бралi плату за навуку, а лепшым вучням, якiя добра вучылiся, давалi стыпендыю"), праца на духоўнае адраджэнне нацыi спачатку ў якасцi настаўнiка, а потым i лiтаратара.
Вялiкая гiсторыя рэдка калi песцiла беларусаў як нацыю. У першую сусветную вайну беларуская зямля зноў стала арэнай супрацьборства дзяржаў, нацый, iмперыялiстычных груповак. Зноў на поўны рост паўстала пытанне аб самiм нацыянальным iснаваннi народа. Даследчыкi называюць лiчбу ад двух да трох мiльёнаў беларусаў-бежанцаў, змушаных ратавацца ад ваеннай навалы на Ўсходзе.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: