В Коско - Войной опалённая память

Тут можно читать онлайн В Коско - Войной опалённая память - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Современная проза, год 2020. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

В Коско - Войной опалённая память краткое содержание

Войной опалённая память - описание и краткое содержание, автор В Коско, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Книга построена на воспоминаниях свидетелей и непосредственных участников борьбы белорусского народа за освобождение от немецко-фашистских захватчиков. Передает не только фактуру всего, что происходило шестьдесят лет назад на нашей земле, но и настроения, чувства и мысли свидетелей и непосредственных участников борьбы с немецко-фашистскими захватчиками, борьбы за освобождение родной земли от иностранного порабощения, за будущее детей, внуков и следующих за ними поколений нашего народа.

Войной опалённая память - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Войной опалённая память - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор В Коско
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гекер сагнуўся, каб лепш заглянуць пад машыну, і тут Філаценкаў моцна ўдарыў яго па галаве лапатай. Выхапіўшы з машыны два аўтаматы, Фёдар кінуўся да высокай сцяны лесу. Лес выратаваў яго ад пагоні.

Паклаўшы цела каменданта ў машыну, гітлераўцы на- кіраваліся ў Блонь, там схапілі жонку Філаценкава Еўдакію Аляксеяўну. Пасля жорсткіх катаванняў і здзекаў яе расстралялі. Дзяцей жа выратавалі ад немінучай смерці суседзі.

3 прычыны забойства каменданта раёна Каско была напісана лістоўка, якую падпольшчыкі распаўсюджвалі ў нава- кольных вёсках.

РАЗВЕДЧЫКI

Сяргей Гіаслядовіч быў непасрэдным удзельнікам і другой дыверсіі, ажыццёўленай падполыцыкамі. Незадоўга да пачатку вайны для будаўніцтва ў Мар»іну Горку, вёскі Сінча і Кавалёва было завезена некалькі тысяч тон цэменту, вялікая колькасць пяску і гравію. Цэмент не паспелі выдаткаваць, і ён застаўся ляжаць на складах. 1 ітлераўцы ўзялі яго на ўлік, выставілі ахову.

Тэты цэмент падпольшчыкі вырашылі знішчыць. Але як? Дапамагла кемлівасць. Мікалай Гулякевіч, як інжынер-будаўнік па спецыяльнасці, павінен быў прапанаваць начальніку раённай управы Бярцэвічу свае паслугі па арганізацыі ў Мар»інай Горцы бятонных майстэрань, якія выраблялі б калодзежныя трубы, пліты і г. д. Цэменту, маўляў, у раёне многа. План гэты ўдалося ажыццявіць. Гулякевіч быў прызначаны загадчыкам майстэраняў, а Сяргей Гулякевіч заняў насаду «начальніка вытворчасці».

Незаўбаве «загадчык» і «начальнік вытворчасці» знялі ахову з Сінчанскіх і Кавалёўскіх цэментных складоў, што дало магчымасць насельніцтву бліжэйшіх вёсак беспакарана забіраць цэмент для гаспадарчых патрэб і проста прыводзіць яго ў непрыгоднасць. Спатрэбілася зусім намного часу, каб склады гэтыя апусцелі. Заставаўся вялікі склад у самой Мар»інай Горцы, размешчаны каля элеватара. Адсюль гітлераўды працягвалі браць цэмент для збудавання сваіх абъектаў. Сяргей Паслядовіч, выбраўшы момант, калі паблізу не было немцаў і паліцэйскіх, падпілаваў некалькі апорных стоек велізарнага складскога памяшкання. У час навальніцы склад абваліўся і цэмент дзеяннем вільгацці быў поўнасцю сапсаваны.

Такім чынам «цэментная аперацыя» паспяхова завяршылася. Каля 3-х тысяч тон цэменту было знішчана.

Летам 1942 года Іван Паткайлік перадаў Цімафею Фралову, які прадаваў на чыгунцы, дзве магнітныя міны, атрыманыя з атрада імя Сталіна. Партызаны прасілі паклапацідца аб лепшым іх прымяненні. Фралову ўдалося падкласці міны ў ваенны эшалон, які стаяў на станцыі Пухавічы. Міны ўзарваліся, калі эшалон гіадыходзіў да Асіповічаў.

Лічачы адной са сваіх галоўных задач узброеную барадьбу з аккупантамі, члены арганізадыі ўжо з лета 1941 года ўдзялялі шмат ўвагі збору зброі і баепрапасаў. Зусім зразумела, што яшчэ больш актыўнай тэта работа стала з вясны 1942 года, калі Каско звязаў падпольшчыкаў з партызанамі. Кожны лічыў неабходным не толькі медь асабліваю зброю, але і аказаць магчыма значную дапамогу атраду. Яўген Меркуль і Сяргей Радзько, напрыглад, здабылі 12 вінтовак, 2 піс- галеты, каля 2 тысяч патронаў, некалькі дзесяткаў гранат. Іван Верамей — 3 вінтоўкі, 10 кілаграммаў толу, 4 скрынкі патронаў. Яўген Агафонаў і Фёдар Філаценкаў — 3 вінтоўкі, 2 аўтамата, некалькі пісталетаў, скрынку гранат. Іван Гіатхалік — 3 вінтоўкі і некалькі гранат і г. д. 3-пад мястэчка Самін, дзе фашысты ўзрывалі пакінутыя нашай арміяй пры адсгупленне оаепрыпасы, Пётр Каско, Фёдар Качура і Васіль Лайкоўскі вывезлі да партызан некалькі дзесяткаў тысяч патронаў і вялікую колькасць снарадаў і мін.

Не адмоўляліся падпольшчыкі ад збору няспраўнай зброі. Калі Каско і Меркуль знайшлі няспраўны ручны кулямёт, яго хутка адрамантаваў Фёдар Качура. Ён і ў далейшым рамантаваў затворы, магазінныя каробкі. 1м таксама была выраблена спецыяльная лапа для вырывания кастылёў са шпал, зроблены ключ для развінчвання рэяк.

У цэнтры пасёлка за калючым дротам гітлераўцы зрабілі лагер ваеннапалонных. Неяк, праходзячы міма лагера, Качура пачуў, як яго аклікнуў адзін з ваеннапалонных:

— Слухай, братка. Спыніся на пару слоў. Ды не абарачвайся, а то ахоўнік крык узніме. Фёдар, робячы выгляд, што закурвае, спыніўся. Ваеннапалонны напаўшопатам працягваў:

— Пнем мы тут, як мухі. Вырвацца б, дабрацца да сваіх. Можа дапаможаш, га? Век бы не забылі. — Ці можна верыць яму? — мільганула ў галаве ў Фёдара.

— А зрэшты, чаму б і не верыць, мяне ён не ведае гэтак жа, як І я яго. Які яму сэнс правакаваць незнаёмага чалавека?

А ўслых сказаў:

— Чакай. Вечарам праз пару дзён прыйду. Але толькі на чацвёрты дзень стрымаў Фёдар Качура сваё слова. Яшчэ здалёк ён прыкмеціў знаёмага ваеннапалоннага, заўважыў, як загарэліся яго вочы. Фёдар, выбраўшы момант, калі ахоўнік павярнуйся ў другі бок, кінуў за лагерную агароджу вялікія ножніцы па металу, якія змайстраваў сваімі рукамі, ў тую ж ноч, перарэзаўшы калючы дрот, з лагера ўцяклі каля 60 чалавек. Дванадцать з іх, у тым ліку Мачалаў, Найкоў, Сінякоў прыйшлі ў партызанскі атрад.

Важнае месца ў дзейнасці патрыётыў займала здабыча разведданых, неабходных як партызанам, так і самім пад- польшчыкам для паспяховай барацьбы з акупантамі. Добра разумеючы тэта, Каско аднойчы загаварыў з Лявініяй Навальскай.

— Паслухай, Лела! Мы не заўсёды ведаем, што збіраюцца рабіць немцы і паліцаі. 1 рэба было б табе ўладкавацца да іх па працу.

_ ды я на іх і глядзець не магу без агіды, а ты мне працаваць на іх прапаноўваеш, — пакрыўдзілася Навальская.

— Разумею цябе. Але не на іх, на партызан ты будзеш працаваць. Ты машыністка, ўладкавацца будзе не цяжка. А жанчына ў такой справе заўсёды выклікае менш падазрон- насці. Ну як, дамовіліся? Вось і цудоўна.

Неўзабаве Навальская працавала ўжо сакратаром-ма- шыністкай у грамадзянскім судзе Мар»інагорской управы. Прысутнічаючы пры размовах свайго начальства, бываючы па службовых справах у раённай управе, яна атрымлівала магчымасць даведвацца аб нарыхтоўках прадуктаў харчавання для нямецкай арміі, аб тэрмінах угону ў Германію моладзі і г. д. Сабраная Лявініяй інфармацыя праз Каско трапляла да партызан.

Яна размнажала ў дзесятках экзэмплярах лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, даставала да падпольшчыкоў і партызан пісчую і капіравальную паперу, канцылярскія прылады. Дарэчы, летам 1943 года Навальскай удалося вынесці з управы пішучую машынку і пераправіць у партызанскі атрад імя Сталіна.

Асабліваю ўвагу звярталі падполынчыкі на чыгунку. якая служыла для гітлераўцаў аснаўной артэрыяй забеспячэння арміі жывой сілай і тэхнікай. 3 Мар»інай Горкі да партызан рэгулярна паступалі звесткі аб руху воінскіх эшалонаў па станцыі Пухавічы, характары грузаў, аб ахове чыгуначнага палатна, колькасці і ўзбраенні блокпастоў і г. д.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


В Коско читать все книги автора по порядку

В Коско - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Войной опалённая память отзывы


Отзывы читателей о книге Войной опалённая память, автор: В Коско. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x