Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда
- Название:Зямля Фердынанда
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда краткое содержание
Зямля Фердынанда - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Наступнай раніцай Фердынанд выехаў у Багданаў.
3
"Сяджу ў багданаўскай святліцы мар. Сярод зеляніны, сонечнага святла, дурманлівага водару квітнеючай прыроды з птушыным шчэбетам. Грудзі дыхаюць паветрам жыватворнай крыніцы, якая паралізуе прышчэпленую жыццём атруту. Тут забываеш на халады, адчуваеш ахвоту браць жыццёвыя сілы ад зямлі, якая цябе нарадзіла, дала свету..."
Фердынанд прызнаецца сшытку ў сваіх пачуццях і думках аб жыцці ўжо на другі дзень па прыездзе. Пазнаючы знаёмыя бары, гаі, блакітныя, яшчэ не вельмі зацененыя маладой лістотай берагі любімага ручая паміж зазелянелых выспаў ды лагчын, штосьці і не пазнаючы, сябе за гэта дакараючы, вяртаючыся з бліжэйшых і не блізкіх сцежак у Мур, яшчэ мала абжыты для працы за мальбертам, ён адчыняе ўсе вокны, з вышыні другога паверха, прызначанага пад майстэрню, радуецца даверлівай пагляднасці глыбокіх краявідаў і зноў ды зноў садзіцца за сшытак перад расчыненымі ў прыроду вокнамі.
"У раскошы абуджанай натуры, перад паўнюткімі надзей праявамі жывой прыроды хто не адчуе ўрачыстага настрою свае душы, адраджэння найлепшай мары? Зялёны колер, у самых розных адценнях, вельмі трапна названы колерам спадзеву, упрыгожвае зямлю".
Думкі амаль не запыняюцца на тым, што бачаць вочы, на блізкіх, выпадковых дэталях, на прыкрых адчуваннях, перажываннях ад розных дробязяў, ад іх як найхутчэй адлятаюць, спяшаюцца ў далячынь рэальную ці не рэальную, але патрэбную, каб жыць напоўніцу, лятуць не толькі ўперад, дзе жаданае, але і назад, у пражытае і перажытае, каб і тое, што некалі было ды адышло, вярнулася з былога ў Мур сённяшні на ручаі.
Натомлены вандроўкамі па зазелянелых падлесках ды палетках, Фердынанд засынае ў крэсле і бачыць у сне свайго Фаўна. Той, асілак шыракаплечы, падобны на злепак самой прыроды, сядзіць на скале, граючы на свірэлі, глядзіць у далеч мора, над якім ззяе адзіная ў вячэрнім небе зорка. Фердынанд на беразе ў яго за спінаю, пад хвояй, каб той яго не заўважыў, слухае музыку, падобную на плач ветру ў скалах ці ў дрэвах, і пазнае бераг мора, на які раней кожны вечар, пад ужо нізкім кінаварным сонцам, прыходзіў маляваць каля прычала лодкі, куды ў той самы час прыходзіла, каб з ім сустрэцца, паненка Алізабет, ці Ліза Бунк. Яна садзілася на камень, які цяпер аблюбаваў Фаўн, чытала, пакуль ён маляваў, казкі Рыхарда Леандра. Калі гэта было? Ды летась на Балтыцы, на выспе Рукен у час яго першага замежнага падарожжа. Ніякага Фаўна там не было, туды, акрамя яго і Лізы, прыходзілі яшчэ мясцовыя жанчыны з дзецьмі, якія заўсёды з павагай і ўвагай сустракалі мастака і радыя былі бачыць яго мастацтва. Чаму ж цяпер тут раптам аб’явіўся мужык з свірэллю? Ён Фаўн ці не Фаўн - якая розніца? Магчыма, што проста чалавек з Лёхмэ, звычайны селянін, рыбак ці нейкі дзівак? А можа, цяпер ужо ён чакае Лізу?
Фердынанд прачнуўся, цяжка дыхаючы. Што быў за сон? Усхапіўся з крэсла. Чаму падумаў, што Фаўна сасніў? Адкуль на моры мог з’явіцца Фаўн? У моры жылі трытоны, мелі галовы як у людзей, а далей - рыбы, усё як у рыб: жабры, плаўнікі, хвасты, луска блішчастая па скуры. А Фаўн - лясун, як грэцкі Пан, апекаваў жывёлу, пастухоў, палеткі і пашу вартаваў, кахаў жанчын, любіў вясёлае жыццё. Яму навошта мора?
3 Мура выйшаў у сад. Цяпер, як ён адцвіў, як дрэвы атрэслі на малады мурог святло апошняй квецені, было тут зацішна і нават сумнавата. Пад яблыняю сеў - зноў музыку пачуў, нібыта вецер дзьмуў у дудачкі Фаўна. Здзівіўся: чаму думкі пра Фаўна, якога трэба пісаць, абудзілі ўспамін пра леташняе падарожжа, ды і не ўсё, а толькі наймілейшыя з яго тры дні, якія правёў з Алізабет Бунк? Аднойчы яны падняліся на скалу, там ён маляваў, пасля паказваў ёй свае сямейныя фотаздымкі, знаёміў з мамай, татам, сёстрамі, з домам і садам у Багданаве. Яшчэ быў дзень, калі падаліся з Алізабет у Арконы, на поўнач выспы, дзе шмат славянскіх святыняў. Зранку прайшоў моцны дождж, было коўзка, караскаліся, нібы малыя, на гару, а каўзата скідала ўніз. Хапала жартаў, рогату, і там ужо Фердынанд адчуў, што Ліза яму як сястра, свая душой і думкамі, усё роўна як абое з адной сям’і. Ён ёй малюнак падарыў, а яна пасля яму прынесла кніжачку са сваімі вершамі. Тыя вершы раней нікому не чытала і не паказвала, яшчэ ніхто не ведаў нават з самых блізкіх пра яе кніжачку. Гэта яго вельмі ўразіла, бо атрымоўвалася, што ён ёй самы блізкі чалавек. А перад ад’ездам у іх выдалася цудоўная ноч на моры. Мора колькі дзён штарміла, грозныя хвалі накатваліся і разбіваліся аб скалу, не падпускалі да яе, усё роўна як абаім на зло шалеў Фаўн, і раптам, у тую апошнюю ноч, усе злыя сілы ў моры і на беразе супакоіліся, зрабілася гэтак ціха, аж чуваць было, як сэрца тахкае. Тады заззяла зорка ў небе, адбілася ў моры светлым вокам.
Захоплены ўспамінам тае ночы, Фердынанд не заўважыў, як падышла маці. Пачуў ужо блізкі голас:
- Я, сын, бачу, што ты, калі нечым засмучоны, ідзеш далей ад дому, у лес ці ў поле.
Фердынанд абняў матулю, прытуліў да сябе.
- А ты не памыляешся. Я не хачу вас з татам азмрочваць сваім кепскім настроем.
- Не ладзіцца з дыпломам?
- Яшчэ не ўсё зрабіў.
- Але сёння ты весялейшы.
- Бачыў сон. Памятаеш, як я табе казаў пра Лізу Бунк?
- Я радая, што там, на востраве, дзе Данія, мая радзіма, у цябе з’явілася сяброўка. Там у нас цудоўныя паненкі.
- Але... я казаў табе і пра Фаўна, што пішу яго на дыплом ды не вельмі бачу ў сваім асяроддзі. Гэта мой Пан, бог лесу. Была думка пісаць пад сярпом месяца, а тут, ува сне, я ўбачыў яго на скале ў моры пад першаю вячэрняй зоркай.
- Цудоўна. Так і пішы, як бачыш. На скале пад вечаровай зоркай.
- Не, мама, ты не ўсё зразумела. Як я магу яго гэтакім пісаць, калі ён сядзеў на нашай з Лізаю скале, на якой мы з ёю сустракаліся? Там былі мы, а цяпер там ён, Фаўн.
Тут маці рассмяялася:
- Зараўнаваў Лізу да Фаўна?
- Табе смешна?.. Я згодны - гэта смешна. Але як сэрцам і душой яго пісаць мне на скале, дзе былі я і Ліза?
- Дык ён жа бог, сыночак. Ёй ты патрэбны, а не Фаўн.
Цяпер, абняўшыся, яны да слёз смяяліся ўдваіх. Маці ведала, што смех у сына іншы, як у яе, ён адно ў думках з ёю згодны, але карціну, хоць і эцюд маленькі, піша душою, сэрцам, а сэрцу думка, хай і разумная, не дакажа, хто там, на той скале, бог саламяны або хлапец жывы, чакае менад, лясных каханак, або Лізу.
Свой смех яна раптам суняла. Адразу супакоіўся і ён.
- А ведаеш, як ты зрабі? Пішы так Фаўна, як быццам сябе пішаш. Нібыта гэта ты на скале сядзіш, глядзіш адтуль на мора, у небе бачыш зорку, у зорцы - Лізу. Тады і сэрца ўкладзеш у вобраз, у карціну, і за Лізу спакойны будзеш.
Думка маці была нечаканай. Адразу Фердынанд не знайшоў, што ёй на гэта адказаць. Спытаў:
- А Фаўн усё ж хто? Бог ці не бог? Ён на каго падобны?
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: