Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда
- Название:Зямля Фердынанда
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда краткое содержание
Зямля Фердынанда - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- Табе не трэба выпісваць твар. Ён на скале, глядзіць не на цябе, а ў процілеглы бок на мора, на зорку ў небе, адбітачак якой купаецца ў моры.
- I грае на свірэлі.
- Грай, кліч музыкаю да сябе каханую. Ты мне казаў, што Ліза любіць Вагнера, яго сімфоніі? I ты таксама любіш Вагнера. Цудоўна! Пішы сваю і яе любімую музыку.
Увечары, калі сцямнела і ў матчыным акне свяціла лямпа, Фердынанд пастукаў да яе ў дзверы. Яна сядзела на малой канапцы і колерам, ніткамі "мулінэ" вышывала кветкі свайго саду. Ён падышоў, нахіліў голаў да яе пляча і сказаў, што тут, у вёсцы, яна - ягоны Куінджы, што, калі вернецца жыць у Багданаў, яму не трэба будзе лепшага дарадцы, як яна. Маці прылашчыла галаву сына, расчуленая шчырасцю, што нечакана вырвалася з яго душы, а ён захваляваўся, нібы маленькі, вызваліўся з ласкавых рук і выбег з пакоя.
Да поўначы сядзеў з раманам Заля "Памылка ксяндза Марэта", які вывудзіў у хатняй бібліятэцы, каб перад сном адарвацца ад бясконцых думак пра Фаўна і ўплывы Бёкліна, што не толькі Куінджы заўважыў у яго апошніх эскізах, але і сябры, як пры ўсёй сімпатыі да еўрапейскіх мастакоў пазбегнуць чужых уплываў? З палону гэтых думак быццам выбіўся, хоць, можа, усяго на нейкі час, але трапіў у палон да Заля, іншага еўрапейца, да выпісанай ім гісторыі кахання, падобнага на сад у вясновай квецені. Раней думаў, што мастаку для творчасці патрэбна поўная адзінота, якая не няволіць пачуццяў і поглядаў на жыццё, дае свабоду і з ёю адчуванне рэальнай перспектывы творчага шляху. Але апошнім часам пачало хістаць гэтую ўпэўненасць. Хістаў і Заля. Чым далей чытаў, заглыбляючыся ў ягоны сад кахання, тым мацней адчуваў, як прагне кахання ўласнае сэрца. Акадэмія глушыла гэтае жаданне, там з усімі сваімі пачуццямі ды марамі патанаў у працы на патрэбу дня. Але цяпер, ужо вольным мастаком, адчуў, што аднаго мастацтва, каб быць напоўніцу шчаслівым, мала, што прыгажосць і мудрасць жыцця не толькі ў мастацтве.
Кнігу адклаў і адчыніў акно.
Была ўжо глыбокая ноч. Над садам, над лесам, які на фоне святлейшага неба цямнеў далёкімі хваёвымі вяршынямі, хавалася ў хмарах, зрэдку выбліскваючы, жаўтлявая, як пазалочаная, поўня, вартуючы зямную ціхату і вусціш. Дзіўнае сугучча цішыні і музыкі стаяла ў паветры, уздымалася над садам у зорнае неба. Усё здавалася казкай, хоць і рэальнасцю было, было знаёмым і разам з тым нечым новым. Гэтае ціхаты душа заўсёды жадала як сутнасці мастацтва і жыцця ў мастацтве, шукала і разам з тым пабойвалася. Музыка ў выключна ціхай начной вусцішы хвалявала заўсёды моцна. Успомніў, як некалі яна яго ўсяго размыла, затапіла на Чорным моры ў Балаклаве. Б^іў сіні-сіні вечар, калі падняўся на гару, пісаў там сіні эцюд, а як зусім сцямнела, з-за бухты данеслася дзівосная мелодыя "Над морам" Шуберта. Сядзеў на камені разгублены, забыўшыся, дзе ён і што яму рабіць. Тое з душою адбывалася цяпер. Там было мора, тут - лес, палеткі, але настроі хіба не тыя самыя? Іх адчуваў і ў Лёхмэ? Дык ці не там, яшчэ ў Балаклаве, у душы прачнуўся Фаўн? Эцюды мора, адтуль прывезеныя, захапілі Шышкіна, які казаў, патрабаваў, каб пісаў болей мора, што мора яго стыхія. Але не зразумеў стары лясун, што не мора было галоўным у тых эцюдах, а душа Фаўна, туга ў адзіноце, жаданне блізкай жанчыны, музыкі. Туга Фаўна абудзіла сэрца мастака? Яшчэ тады, шукаючы ў гарах над морам цішыню амаль нябесную і адчуваючы ў ёй пакуты, зрабіў у сшытку запіс:
"Я быў шчаслівы. Мне не хапала аднае істоты, якую мог бы прытуліць да сэрца, і калі не словамі, дык пачуццём аддаць ёй часціну радасці, якая поўніла мяне".
Дык хіба не гэтыя адчуванні пасля прачнуліся ў Лёхмэ, а цяпер у Багданаве? Зноў, ужо тут, пачуў і Шуберта, і Вагнера. У душы, у сэрцы прачнуўся Фаўн.
Усё гэта ў ім адчула маці?
Ледзь дачакаўся раніцы. Як пачало світаць, калі яшчэ ўсе ў доме спалі, ён ужо быў у садзе, збіваў расу з маладой травы.
Далей за садам, у тым месцы, дзе пісаў "Вясну", выйшаў да ручая. Вясна цяпер была не тая, што на карціне, ні снегу, ні лёду - зазелянела ўсё навокал. Агледзеўся - падумаў: гэты куток прыроды пісаць можна ўсё жыццё ў розныя поры года, ва ўсякае надвор’е, у настроях розных, і кожны напісаны пейзажык будзе мець сваю ўласную мелодыю. Калі, вядома, тут жыць і кожны дзень гэтым куточкам дыхаць.
Вярнуўшыся з лесу дадому, узбег на ганак - насустрач маці дзверы адчыніла:
- Што гэтак рана ўсхапіўся?
- А тата ці прачнуўся?
- Збіраецца ў поле. Ужо трэба бульбу абганяць.
- Спачатку хай адвязе мяне ў Солы на цягнік.
- Ужо едзеш? - здзівілася яна. - Яшчэ ж ты Фаўна не пачынаў пісаць?
- Ну, супакойся, мама. Цяпер ужо напішу і ў сталіцы. Галоўнае, што тут я зразумеў, як мне яго пісаць, з’явілася ахвота працаваць. Астатняе ўсё - тэхніка.
4
Фердынанд глыбока адчуваў музыку і жыць без яе не мог. Яна абвастрала адчуванне жывапісу.
"...фарбы патухлі, і прырода, быццам пасля апошняга руху смычка, трымціць у бемолевых гуках змяркання".
Бемолевая танальнасць стрыманая, паніжаная, у ёй загадкавая, не да канца выяўленая мелодыя, найсаладзейшая тонкай душы мастака.
"Бемолевы тон світання..."
У гэтых танах ён пісаў "Вясну", а цяпер адчуваў "Вячэрнюю зорку" з Фаўнам. У іх лёгка знаходзіў паразуменне з прыродай, сваё з ёю адзінства. Усё гэта ведала маці, таму і падказала пісаць Фаўна пачуццямі да паненкі Лізы. Падказкаю захапіўся адразу, бо яна была яму арганічная. Вяртаючыся з Багданава да свайго ў Акадэміі мальберта, ён рады быў, што вобраз адчуў пластычна, у каларыце, і гэтая ўпэўненасць будзіла жаданне хутчэй узяць у руку палітру.
Але ў сталіцы жыццё кацілася па ііііііых, як у вёсцы, правілах, прадбачыць нават бліжэйшы дзень наперадзе ўдаецца далёка не заўсёды, і падысці да палатна змог толькі на сыходзе лета. Той дзень таксама адбіўся ў сшытку: "18. 08. 1897.
Вечар. Вецер сціх. Сонца зайшло...
А хвалі ўсё нясуцца ды нясуцца. Разбіваецца адна, накатваецца другая. Гэта, здаецца, не толькі музыка мора. Далятаюць і незямныя гукі свірэлі Фаўна, які выйшаў з лесу на бераг і ўплятае свае трэлі ў музыку вады. Сядзіць на скале ды грае, углядаючыся ў самотна замглёную зорку-вечарніцу...
Гэта мой Пан..."
Наступны запіс:
"20. 08.
Працую над Фаўнам".
Наступны:
"24. 08.
Пішу толькі Фаўна. Карціна мне падабаецца. Не ведаю, што скажа Куінджы, але працую з захапленнем..."
Яшчэ праз тры дні:
"Малюю натуршчыка для маладога трытона. Быў Куінджы. Да "Трытонаў" даў некалькі падказак. Пра "Фаўна" маўчаў. Я скіраваў размову. Тады ён сказаў, што замнога фіялетавага (пена), а мора занадта светлае. Узяў фарбы і перапісаў фальшывыя таны. Для пены падабраў прыгажэйшы колер. Цяпер цямнейшы далягляд адразаецца ад неба. Гэта добра, але не тое, што я хацеў перадаць у карціне".
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: