LibKing » Книги » Проза » Русская классическая проза » Левон Дрозд-Быковский - Парад чарцей усiх масьцей (на белорусском языке)

Левон Дрозд-Быковский - Парад чарцей усiх масьцей (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Левон Дрозд-Быковский - Парад чарцей усiх масьцей (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking

Левон Дрозд-Быковский - Парад чарцей усiх масьцей (на белорусском языке) краткое содержание

Парад чарцей усiх масьцей (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Левон Дрозд-Быковский, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Парад чарцей усiх масьцей (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Парад чарцей усiх масьцей (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Левон Дрозд-Быковский
Свет

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дрозд-Быковский Левон

Парад чарцей усiх масьцей (на белорусском языке)

Лявон Дрозд-Быкоўскi

Парад чарцей усiх масьцей

Агульнавядома, якi моцны ўплыў маюць старажытныя вераваньнi i ўяўленьнi пра сусьвет нават сярод сучасных людзей. Таму не зьдзiўляе, што свой новы раман галоўная беларуская пiсьменьнiца пачынае з параду чарцей. Зь першых старонак увага чытачоў засяроджваецца на нечысьцi ўсiх масьцей. Ва ўсёй сваёй велiчы, славе i красе перад вамi праходзяць вадзяныя ды лешыя, хто ў самотнай адзiноце, а хто гурбою на чале зь Перуном, галоўным бажаством беларускага мiталягiчнага пантэону. Ён зьяўляецца ўжо на старонцы 4. Сьледам за iм шпацыруюць:

Ваўкалакi (стар.4)

Паляндра (яцьвяская багiня сьмерцi) (стар.4)

Кадук (стар.5)

Трасянiца (стар.5)

Род i парадзiхi (стар.5)

Касны (стар.5)

Дамавiк (стар.7)

Трасца (стар.10)

Паветрыкi (стар.10)

Лiхаманка (стар.13)

Начнiцы i мешы, прахi ды паўночнiкi (стар.20)

Злыднi (стар.20)

Трохгаловы цмок (стар.20)

Зара-заранiца - сонцава жонка (стар.21)

Грамавiк (стар.22)

Лясун (стар.24)

Чорныя вядзьмаркi (стар.24)

Чорт (стар.24)

Лель, Любчык i Ляля (стар.28)

Мара (багiня сьмерцi) (стар.30)

Вялес, Сварог (стар.31)

Бай (стар.34)

Мокаш - жытняя баба (стар.34)

Дзедка (стар.34)

Марэна (багiня сьмерцi) (стар.42)

Лесавiкi (стар.45)

Вешчы воран (стар.47)

Чорная панна (стар.48)

Лада i Лад (стар.76)

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Гэта ўсё ў нумары 9, але пералiк на гэтым не скончыўся. У другiм томе (No 10-2001) праўда паменшыла ўжо iмпэту, але тое-сеё аўтарка раману яшчэ здольная ўзгадаць:

Агнявiца (стар.48)

Дажбог (стар.60)

Iван Падвей, Вячорка, Паўночнiк i Заравы (стар.75)

Сур'я, бацька Вялеса (стар.78)

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Калi ў сп. Iпатавай скончылiся веды па беларускай мiталёгii, яна пачынае пералiчваць персанажы з мангольскай - Дзiй (стар.80), Хан-Харангуй (стар.89) i гэтак далей... Стамiўся ажно пералiчваць усё гэта д'ябальскае адродзьдзе.

Уяўвiце сабе, як сп. пiсьменьнiца з усiх бакоў абклаўшыся рознымi кнiжкамi па беларускай мiталёгii вышуквала самых невядомых, самых таямнiчых прадстаўнiкоў iншага сьвету, каб задаволiць сябе i пацешыць дасьведчаных людзей сваiмi ведамi. Цi атрымалася гэта ў яе, цi дасягнула яна пастаўленай мэты, ня ўпэўнены. Толькi вось якое дачыненьне маюць уся гэта нечысьць да тэмы раману? Здаецца сп. Iпатава вырашыла перахапiць пальму першынства ў пажарных з вядомага анекдоту пра тое, як тыя выконвалi ролю масоўкi ў адным сьпектаклi, ды па прастаце сваёй i заявiлi ў залю: "Ну што казаць, калi казаць няма пра што". Гэтаксама i Вольга Iпатава. Калi няма чаго сказаць пра галоўнае, тады ўвагу пераключаюць на нязначныя дэталi. Трэба пагадзiцца, ёй удалося вывесьцi на бачыны свайго раману большасьць персанажаў беларускай мiталёгii. Самую маласьць не дацягнула сп. Iпатава да знакамiтых навукоўцаў У.Васiлевiча i Ў.Коваля. Аднак вельмi падрабязнае пералiчэньне ўсякай нечысьцi далёка не самае кепскае ў рамане Вольгi Iпатавай. Магчыма, нехта будзе карыстацца iм у якасьцi дапаможнiка пры вывучэньнi беларускай мiталёгii. Гэта трэба залiчыць у безумоўныя плюсы раману. Таксама будзем лiчыць, што пiсьменьнiца такiм чынам кампесуе адсутнасьць прадстаўнiкоў беларускiх мiтаў сярод герояў "Мiталягiчнага слоўнiка", выдадзенага ў Маскве ў 1990 годзе. Дзе на амаль 700 старонках здаравеннай па аб'ёме кнiжкi пра самастойную беларускую мiталёгiю нiякiм чынам не ўзгадваецца. Знайсьцi на ягоных старонках каго-небудзь з усiх гэтых Зюзяў цi хоць бы Хiнцю якую не выпадае.

Колькi словаў пра галоўных герояў.

Вялiкi князь Альгерд у выкананьнi В.Iпапавай дужа ўжо падобны на лiтаратурнага Пятра А.Талстоя. Аб'ядноўвае абодвух тое самае жаданьне паспрабаваць усё на ўласныя рукi. Першы бегаў за цесьляра, Альгерд таксама не саромеецца стаць за мяхi ў кузьнi. Але Талстой пiсаў свайго Пятра на замову сп. Джугашвiлi. Здаецца сп. Iпатава пiша для душы, (бо вельмi ўжо сумнеўна, каб наш самы галоўны прачытаў гэтую бздуру, дый яшчэ крый Божа, захапiўся ёю), але пiсьменьнiца карыстаецца тымi самымi прымiтыўнымi схемамi. Гэта ня робiць гонару анi ёй, анi беларускай лiтаратуры. З другога боку зразумела чаму менавiта гэты твор узяты за прыклад. Бо пачытаць такiя культавыя рэчы, як раман "Д'ябал" Альфрэда Нэймана пра Людовiка XI, "Рыцара залатога вееру" Крыстафера Мiколя цi хоць бы "Гайнрыха IV" Г.Мана ў юнацтве, напэўна, сп.Iпатавай не выпадала. Бо не вывучалi iх па школьнай праграме, а зьверх праграмы цяжка было нешта знайсьцi, ды i мовы трэ было ведаць.

Другая галоўная гераiня - Лозка, дачка каваля Вольжыча. Добрая дзяўчынка. Але занадта вельмi ўжо спрытная. Вось бы майму брату такую малжонку! Пакуль яе бацька вёў размову ў кузьнi з сынам вялiкага князя Гедзiмiна, "дзяўчынка кiнулiся да выхаду - мiльганулi чорныя ад сажы пяты, матлянулася каса.

Калi паляўнiчыя падыйшлi да хаты, праз шырока расчыненыя дзьверы, убачыўся стол на покуце - на жоўтай яго паверхнi стаялi гладышы, драўляныя тарэлы зь печывам (калi пасьпела цеста прыгатаваць, i сьпекчы? - Leod), а каля печы лётала(!) Лозка.

- Падай княжычу гарачага адвару ды мёду туды налi! - загадаў ёй бацька." (стар.7)

Праз колькi сказаў, наступным чынам малюе пiсьменьнiца сваю галоўную гераiню: " Дзядзька Нячай ... чэпкiм позiркам абмацваў усё навокал: i чыста выскабленаю падлогу, i печ з чырвонаю стужкаю вакол комiна, i бажнiцу... Княжыч жа са зьдзiўленьнем глядзеў на дзяўчынку, якая пасьпела пераапрануцца ў сьвяточную, з вышыўкай кашулю, адмыць твар ад сажы i цяпер, ад хваляваньня расчырванеўшыся, ставiла на стол едзiва - яе рухi былi такiя спрытныя i хуткiя, што здавалася, нiбыта нехта - цi той жа спрыяльны да каваля Дамавiк? - носiць маладую гаспадыню па хаце. Слугi ў параўнаньнi зь ёю падалiся цяпер марудлiвымi, як асеньнiя (здаецца, патрэбна - восеньскiя - Leod) мухi." (стар.8) Вось такую цудоўнаю дзяўчынку выгадаваў каваль Вольжыч. Зусiм як у вядомай фразе: "коня на ходу остановит, в горящую избу войдёт". Здаецца, пакуль сп. Iпатава толькi аднойчы дазволiла сабе пракалоцца - твар у дзяўчынкi адмыла ад сажы, а пра пяты забылася. Але гэта вельмi важна, каб пяты былi памытымi, а разам княжыч (згодна законаў жанру) кiне вока на Лозку ды пажадае правесьцi зь ёю доўгую ночку? Але праз колькi старонак сп. Iпатава мабыць спахапiлася-здагалася пра магчымую любоўную ўцеху, таму хуценька паправiла ўласную памылку: "Альгерд слухаў тыя аповеды, але вочы яго касiлi ў той бок, дзе, усеўшыся на ганку, чысьцiла рэдзьку i наразала яе на жоўта-белыя, амаль празрыстыя скрылi Лозка, схаваўшы свае, вiдаць ужо адмытыя ад сажы пяты ў лапцi" (стар.22) Заўважце, Лозка нi хвiлiны бяз працы. Нават слухаючы бацькоўскiя байкi.

Але Лозка, выдатная майстрыха ня толькi ў хатняй гаспадарцы. Тым самым днём: "Лозка, якая пасьпела надзець старую кашулю, дагнала iх каля будана, лёгка сьлiзганула сьледам, хутка распалiла вугольле, ужо задымленае i згаслае, падала княжычу зрэбны мех зь дзiркамi замест рукавоў, шырокi скураны пас, а таксама палатняную повязь, каб не захiлялi твар валасы.

Читать дальше
Свет

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Левон Дрозд-Быковский читать все книги автора по порядку

Левон Дрозд-Быковский - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Парад чарцей усiх масьцей (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Парад чарцей усiх масьцей (на белорусском языке), автор: Левон Дрозд-Быковский. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям


Прокомментировать
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав,
пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img