Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке)
- Название:Дамавiкамерон (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке) краткое содержание
Дамавiкамерон (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Пакуль ён мыўся, Ванiтнiца прыбiрала. Цяжкi паслясвяточны дух лунаў у пакоях.
У цеснай лазнiцы мужчына выдаiў з сябе ў рукамыйнiк тое, што збiраўся падараваць жанчыне.
- Даруй! - прашаптала Ванiтнiца, калi мужчына вярнуўся.
- Бывае. Ты не перажывай. Бывае горш. - Мужчына вяла махнуў рукою.
- Не, горш не бывае. Але ты не крыўдуй, калi ласка.
- Я зусiм не крыўдую, але бывае значна горш, павер мне.
- Ну што ты, я зусiм не хачу цябе пакрыўдзiць. - Ванiтнiца ссыпала з саўка ў смеццевае вядро друз пабiтых талерак. - Толькi што можа быць горш за вадаспад ванiтаў, якi хляпаецца табе на твар?
- Ты сапраўды хочаш пачуць пра горшае за чужыя ванiты ва ўласным роце?
- Так! Бо мне крыўдна за паводзiны ўласнага страўнiка. Мне прыкра.
- Слухай, - госць уладкаваўся на ложак. - Была ў мяне сяброўка. Мы сустрэлiся, крышку выпiлi i нам захацелася выпiць яшчэ i яшчэ захацелася злiцца, як злiваюцца сябар з сяброўкаю. Толькi ў мяне было мала грошай, а ў яе зусiм грошай не было. На ўвесь мой капiтал мы ўзялi бутэльку вiскi i пайшлi ў пад'езд высокага дома. Мы ўзнялiся на апошнi паверх, адтуль паднялiся на гарышча, дзе пiлi i займалiся злiццём. Мы выпiлi цэлую бутэльку вiскi i нацалавалiся да непрытомнасцi. А тады мне захацелася вылiць з сябе рэшткi насення i закарцела выштурхнуць яго не ў першую, а ў другую, заднюю дзiрачку. Сяброўка не выказала захаплення, але я настаяў. Злiццё атрымалася кароткае i наўздзiў экспрэсiўнае. Сяброўка стаяла крышку вышэй за мяне, на драўлянай бэльцы. Я аберуч падтрымлiваў яе сцёгны i накiроўваў наезды на стамбурок. Наталенне прыйшло хутка, я выйшаў з дзiрачкi, i на мяне паляцела змесцiва прамой кiшкi. Спачатку я падумаў, што гэта сiкуны, змесцiва было рэдкае, але потым, калi нос адчуў водар, я ледзь з глузду не з'ехаў. Уявi яе i мае боты, яе i мае нагавiцы. Мы ж злiвалiся, не здымаючы джынсаў.
- I сапраўды, калi збiраешся кахацца, пажадана распрануцца, - сказала Ванiтнiца i панесла вядро з друзам да смеццеправода.
LXIII. СОЧНIК
Ад прыгараднай аўтастанцыi Сочнiк перайшоў вулiцу i трапiў у гастраном. Там ён кульнуў дзве шклянкi памiдорнага соку i прыдбаў у дарогу трохлiтровы слоiк з салоным таматным напоем.
Сочнiк збiраўся наведаць у мястэчку Фанiпаль сваю даўнюю сяброўку, што пасля заканчэння тэхнiкума працавала аграномам у саўгасе "Фанiпальскi".
Цагляна-чырвоны трохлiтровы балон уладкаваўся ў брызентавую валiзку да раней купленага смажанага кураняцi i пляшкi пшанiчнай гарэлiцы. Сакаўное сонечнае святло гэтыя пачастункi пабачылi толькi ў местачковым дамку, дзе iх павыстаўлялi на абклеены цыратаю стол у маленькiм пакойчыку, якi здымала маладая аграном у чапялападобнай старой за сiмвалiчную плату.
Старой гаспадынi з прывезеных пачастункаў перапала шклянка салонага, як чалавечая кроў, напою ды птушынае крылца. Ад гарэлiцы яна адмовiлася. Пляшку саракаградуснае вадкасцi агоралi Сочнiк i маладзiца. Шчокi сяброўкi зрабiлiся малiнавыя, на што Сочнiк не прамiнуў зрэагаваць:
- Ты стала падобная да сакаўнога яблыка. У даведнiку па сексалогii я вычытаў, што жанчыны падзяляюцца на яблыкаабрысных i грушападобных. Залежыць гэта ад формы нiжняе часткi торса. Ты, мой салодкi аграном, яскравы прыклад яблыкаабрыснасцi, гэта дае падставы сказаць: зацяжараць табе будзе значна цяжэй, чым аграному з грушавiднай канструкцыяй.
- Не сумуй, мой салоны, - заўсмiхалася румяная маладзiца. - Як толькi пажадаеш мець яблыка ад яблынi, я знайду шляхi ў абыход грушападобнасцi.
Пасля трапезы Сочнiк з аграномам выйшлi прагуляцца па цiхмяных вулках вечаровага Фанiпаля.
- Цiха ў цябе тут, - канстатаваў Сочнiк.
- Як у труне, - аграном звесiла галаву.
У маркотным настроi яны прайшлi мястэчка i апынулiся ў рэдкiм сасняку. Сочнiк праявiў нецярплiвасць, нетактоўнасць i неахайнасць. Эратычнае папiхванне адбылося проста на сцяжыне i стоячы. Добра яшчэ, што Сочнiк здагадаўся падтрымлiваць за сцягно прыўзнятую нагу маладзiцы.
- Якi ж ты няспелы, - сказала яна, калi Сочнiкава сцяблiна канчаткова страцiла пругкасць.
На што пачуўся наступны аргумент:
- Смажыць ад гарэлiцы, вось я i вырашыў: як хутчэй каханне справiць i вярнуцца таматны сок пiць.
У маленькiм пакойчыку Сочнiк з апетытам засмактаў вялiзны кубак салонага напою, пасля чаго сыта завуркаваў i слiзгануў на прасцiны да сяброўкi.
- Цяпер не смажыць? - запыталася яна, калi адчула лашчанне на яблыкаабрысных клубах.
- Салоны, халера, занадта. Трэба было гатаванай вадою развесцi, бо чым болей п'еш, тым болей смажыць.
- А цябе, мой салоны, акрамя соку, што-небудзь хвалюе ў жыццi?
- Вядома, хвалюе, - схлусiў Сочнiк, - мяне хвалююць два слiмачкi, што пахавалiся мiж тваiмi сцёгнамi.
Падчас маркiтавання ён двойчы перарываўся i хадзiў да засланага цыратаю стала, каб прыкласцiся да балона i аднавiць сiлы. Але гэта не дапамагло, калi маладзiца змагла задаволiцца ажно тройчы, дык Сочнiк так i не дасягнуў разрадкi.
"Можа, з-за яблыкаабрыснасцi? Цi, можа, я ўжо не здатны выпускаць насенне больш як раз на дзень? А хутчэй за ўсё, таматны напой быў кепскi салоны, як чалавечая кроў, колькi яго нi пi, а смагу не натолiш", маракаваў Сочнiк, вяртаючыся з Фанiпаля ў Менск.
LXIV. ЗАЛЁТНIК
Залётнiк гандляваў канцэнтраваным малаком. Купляў у мястэчку Глыбокае вялiкую партыю i пераганяў фургонамi ў Маскву. Беларускi прадукт у расейскай сталiцы не вельмi шанавалi - баялiся радыяцыйнага бруду. Таму разам з малаком Залётнiк прывозiў i цэлую скрынку новенькiх этыкетак, толькi з друкарнi, толькi з варштата. На iх была вымалевана крутабокая карова, у якой пад вымем пiсалася, што выдатнае малако зроблена ў Туле.
Залётнiк нi ў якiм разе не лiчыў сябе падманшчыкам, калi ў сутарэннях былой пажарнай, пераробленай у рэкламнае агенцтва "Бегемот", пераклейваў этыкеткi. Момант неэтычнасцi, а тым больш крымiнальнасцi, ён адмаўляў цалкам, нават на самым сподзе ягонай дробнай душы не ўзнiкала сумнення.
Стамiўшыся ад манатоннай i нятворчай працы, ён падняўся на першы паверх i страшэнна здзiвiўся, бо да адзiнага акна ў даўжэзным калiдоры прытулiлася ноч.
- Якая цяпер гадзiна? - гукнуў Залётнiк да лысагаловага вахцёра.
- Дванаццаць, дванаццаць, - адчаканiў той, нават не адрываючы вачэй ад таўсценнай кнiгi, пэўна, пра вахцёраў.
- А рукамыйнiк у вас дзе, а то забыўся? - Залётнiк узняў перапэцканыя ў клей рукi.
- Калi трэба ў прыбiральню, - вахцёр узняў ветлiвыя вочы, - дык спачатку пойдзеце направа, потым налева, а там па лесвiцы на другi паверх, дзе вернецеся крыху назад i адразу за рогам будзе, як вы казалi, рукамыйнiк. Толькi правесцi Вас не змагу, - вахцёр вясёла паляпаў па колах iнвалiднай люлькi. - Святла ў будынку няма, але выключальнiкi за кожным паваротам, на ўзроўнi Вашых вачэй.
Залётнiк рушыў да прыбiральнi з высока ўзнятымi рукамi, перапэцканымi ў сталярны клей. З фiлянговых дзвярэй яму падмiргвалi вясёлкавыя шыльдачкi рэкламнага агенцтва "Бегемот". Адны з дзвярэй аказалiся прачыненыя. У ярка асветленым памяшканнi, дзе некалi стаяла адна, а можа i дзве пажарныя машыны, цяпер месцiлася майстэрня па вытворчасцi iнфармацыйных шчытоў. Над квадратным планшэтам схiлiлася дзяўчына ў чорных нагавiцах, што шчыльна аблягалi выпуклыя клубы.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: