Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) краткое содержание

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Лидия Адамович, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Лидия Адамович
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дуброўскi ўздыхнуў, усмiхнуўся, гледзячы на тоненькую, быццам бярозка, маленькую, дапытлiвую i непасрэдную Галю, i адказаў:

- Пакуль не...

- Я прашу цябе, не кахай нiкога, дай мне дарасцi да цябе! - з запалам папрасiла дзяўчына.

- Я наогул нiкога не кахаю...

- I мяне? - наiўна папыталася Галя.

- I цябе. Я ж ужо гаварыў пра гэта...

Ён павярнуўся, каб пайсцi.

- Пачакай! - у вачах у Галi застылi слёзы. - Ты ж казаў, што любiў мяне, як сястру... А цяпер што, нiчога нават ад гэтага не засталося?

Дуброўскi маўчаў.

- На што мне тады спадзявацца? - упарта дапытвалася Галя. - Вучыцца, рабiць кар'еру, каб у трыццаць гадоў мне сказаў: "Не!"

- Галя, - разважлiва, па-сяброўску ўсмiхнуўся Дуброўскi, - трыццаць - гэта яшчэ не старасць. А што далей будзе, адзiн Бог ведае. Я i сам не ведаю, што я скажу табе, калi ўзрост твой дасягне трыццацi...

- Ты гаворыш, як дыпламат. Дыпламат нiколi не скажа "не", ён скажа "можа быць"!

I яна ў слязах пабегла ў бок хмызняку.

* * *

- На правым беразе Нёмана ўзнiкла паселiшча Наднёман, - гаварыў Антось, прытулiўшыся спiною да абабiтай цаглянай сцяны сядзiбы. Языкi агню мiтусiлiся, узносiлi iскры ўгару, i твары падарожнiкаў здавалiся таемнымi. Воддаль ад сядзiбы стаялi дзве палаткi, крыху далей - машына Дуброўскага. Цяпер на iм быў сiнi спартовы касцюм i красоўкi, сядзеў ля вогнiшча i падкiдваў дровы. Галя прымасцiлася побач з Анатолем, якi з суровым тварам аглядаў наваколле. Пачало змяркацца, i хутка кусты хмызняку здавалiся ўжо цёмнай сцяною, толькi вогнiшча асвятляла сяброў, i цiхi, прыглушаны голас Антося распавядаў пра мiнулае.

- Паселiшча належала князю Радзiвiлу, потым яго купiў шляхцiц Антон Наркевiч-Ёдка. Ён быў жанаты з Анэляй Эстка i праз яе стаў сваяком роду Касцюшкаў. У Анэлi з Антонам нарадзiўся хлопчык Якуб, у 1847 годзе. Ён быў прыгожы, дапытлiвы, здольны да навук. Скончыў Менскую губернскую гiмназiю. Быў добрым кампазiтарам, вiртуозам-пiянiстам. Працаваў у Маскве, падарожнiчаў па Эўропе. За мяжою вывучаў фiзiку, прыродазнаўства i медыцыну. Вярнуўся ў Наднёман i ў падвальнай частцы сядзiбы абсталяваў электралабараторыю, ставiў доследы. У 1888-м пабудаваў метэастанцыю...

Антось паказаў рукою на высокую вежу насупраць таго месца, дзе стаяў сам. Усе павярнулiся туды.

- Так, гэта Якубава вежа! - пацвердзiў Дуброўскi. - Дваццаць сем метраў вышыня, Эолова арфа наверсе была. Ён вывучаў уплыў электрычнасцi на раслiны. Ставiў доследы па прыёме i перадачы электрасiгналаў без правадоў...

- Як цiкава! - падсела да Дуброўскага Iрэна. - Давайце сходзiм туды з вамi, хутка поўнач, можа, убачым духi памерлых... Мне з вамi нiчога не страшна!

Дуброўскi засмяяўся i сустрэўся позiркам з Аленкаю. Тая хуценька адвяла погляд, бо сядзела ў абдымках Мiколы.

- Можа, даслухаем аповяд? - звярнуўся да Iрэны Дуброўскi. - Ведаеце, Якуб Наркевiч-Ёдка распрацаваў метад тэрапii, электратэрапii паралiзаваных i хворых на нервы. Сканструяваў громаадвод. Яго iдэю бяздротавага тэлеграфа падхапiлi iншыя вучоныя...

Дуброўскi змоўк. Мiкола нешта шапнуў Аленцы, i яны цiхенька некуды ўцяклi.

- Якуб адкрыў санаторый у мястэчку Пясочным, а ў Слуцку былi ягоныя аптэкi, - прадоўжыў Антось. - Але, як кажуць, няма прарока ў сваёй айчыне. Многiя памешчыкi i мяшчане лiчылi яго дзiваком...

- Бывала, i кпiлi, - уздыхнуў, быццам аб нечым сваiм, Дуброўскi. - Такiя адносiны i мне давядзецца адчуць, - дадаў цiшэй, - дабра людзi не разумеюць... Якуб быў членам эксперыментальнай медыцыны ў Пецярбургу, яго ведаў увесь свет...

Нарэшце Галя адсунулася ад Анатоля i падала голас:

- У Францыi, у 1900 годзе, Якуб атрымаў званне прафесара электраграфii i магнетызму!

- Сядзi! - незадаволена буркнуў Анатоль.

- Ды ну цябе! - агрызнулася Галя. - I загаварыць нельга!

- Калi мужыкi гавораць, бабе маўчаць трэба! - адрэзаў Анатоль.

Галя ўзбуджана i нервова кiнула Iрэне:

- Пайшлi спаць!

- Канешне, - усмiхнулася Iрэна, абняла Галю i кiнула развiтальны позiрк на Дуброўскага.

Той усмiхнуўся ў адказ.

- Сходзiм заўтра пашукаем магiлы, можа, знойдуцца, - заклапочана прамовiў Антось, гледзячы на Анатоля.

- Абавязкова, - згадзiўся той. - Ну што, будзем тушыць вогнiшча? Я думаю, Аленка з Мiколам не заблудзяцца...

Яны патушылi вогнiшча i скiравалi да палаткi. Дуброўскi не пайшоў адразу спаць. Пастаяў ля машыны, разлажыў сядзенне, а потым пакрочыў у бок руiн.

Пералiвiста спявалi салаўi. Недзе ў кустах чароту кракнула дзiкая качка. Нехта iшоў ад берага насустрач Дуброўскаму. Калi параўняўся з iм, Дуброўскi пазнаў Мiколу.

- Не спiцца? - спытаў той.

- Так, - абазваўся Дуброўскi i пакрочыў далей.

Неўзабаве на самым краi берага заўважыў Аленку. Яна сядзела, абхапiўшы рукамi каленi. Пачула крокi, але не азiрнулася. Дуброўскi спынiўся ў яе за спiною. У твар дыхала холадам ад рэчкi, цiха шапацеў чарот.

- Вярнуўся? - папыталася Аленка. - Навошта? Больш я не скажу табе, што кахаю. Колькi разоў гаварыла пра гэта табе, а ты маўчыш... Ведаю, не кахаеш. I, напэўна, нiколi не пакахаеш. А душа мая згарыць, як гэтая зорачка, што падае ўнiз...

Дуброўскi цiха адышоў ад яе. Пакрочыў да машыны. Залез пад коўдру i заснуў...

Iрэна доўга варочалася, разбудзiла Галю i палка прашаптала:

- Хочаш, вершы пачытаю, вядзьмарскiя?

- Ты што, з глузду з'ехала? - сонна прамармытала тая. - А дзе Аленка?

- Не ведаю. Слухай! - Яна вылезла са спальнiка, адкашлялася i зацягнула:

Одну свечу, чтоб начертать твой лик

Или твое подобье восковое

С такими же глазами цвета неба

Осеннего, незрячего. И с телом,

Таким же милым, дивным и желанным,

Сокрытым под неяркою одеждой.

Или траву, волшебную траву,

Чтобы она в устах слегка горчила,

Твои к моим притягивая губы.

Быть может, яд, чтоб я сама пила,

Но и тебе, как будто ненароком,

Дала бокал за трапезой угрюмой.

Я сделала б напиток приворотный,

Чтоб слить на миг две плоти воедино.

Войти в тебя хочу я лихорадкой,

Проникнуть в плоть твою, как малярия,

Лучу подобно, пронизать зрачки,

Как Дух Святой, стигматами отметить

Прекрасные ладони страстотерпца.

Любовь моя! С конца, а не сначала,

Когда бы я смогла тебя приблизить,

Я имя бы твое произносила,

Но в простоте твержу тебе: "Люблю!"

Все жду тебя, а ты не снизошел

Ко мне, печальной, как я ни просила...

Iрэна заплакала наўзрыд... Галя абняла яе i прашаптала:

- Я ведаю, пра каго ты, не хвалюйся, ты таксама яму спадабалася...

- Праўда? - расшырыла зрэнкi Iрэна, схапiла Галю за плечы. - Ён табе сказаў пра гэта? А я думала, што ў цябе з iм...

- Не, не, - запэўнiла яе Галя. - Схадзi да яго цяпер, паклiч, i ён выйдзе да цябе, толькi каб хлопцы не прачнулiся...

Iрэна радасная выскачыла з палаткi.

- Шчаслiвы Сцяпан! - усмiхнулася сама сабе Галя. - Такая прыгожая дзяўчына! Вось каб мне быць такою, можа б, Вайдаш...

- Вайдаш, Вайдаш! - нехта пастукаў у шкло машыны. Дуброўскi ўсхапiўся i ўбачыў жанчыну ў доўгай белай сукнi. Засяроджана паглядаў на яе, не рашаўся адчынiць дзверцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Лидия Адамович читать все книги автора по порядку

Лидия Адамович - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке), автор: Лидия Адамович. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x