Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) краткое содержание

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Масей Седнев, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Масей Седнев
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Крый ты, Божа! А я ўсё думала - вернецца скора. Цi-ж яго ёсьць за што судзiць. Вот сьвет настаў!

- Ня ойкай. I з дачкой памалу. Ня пры ў нявесты.

- Трэба-ж думаць i пра ета. Не за гарамi яно. Душа мая чула... я пра Масеевiча. Я табе й не расказала, як ён адыходзiў ад нас... пасьледнiй раз... як ты быў у Касьцюковiчах. Гаворыць, яму пара ў дарогу зьбiрацца, а я ня ведаю, пра якую дарогу ён гаворыць. Сьпяшаўся, а ўсё ня мог выйсьцi. Прывязаны быў ён да нас, да нашай Дуськi. Прычгаў-жа з Касьцюковiчаў... Кiнуў цябе. Бягом прыбег. Сваю хату мiнуў. У нашу прыляцеў. Мы вячэралi якраз. Я ўсадзiла i яго. Яны сядзяць абодвы... ну ведаеш - душа радуецца. Люба паглядзець, згодныя такiя. Адзiн адным не налюбуюцца. Вось-жа сядзяць, а тут - як гокне! Як ударыць! Яшчэ i яшчэ! Вокны ў сiняй схватцы закалацiлiся. Вогненная кацелка па двары пакацiлася. Зашыпела... Сьцiх як-бы ўжо й гром. Ды зноў як гокне - у саменькi вугал. Дуся за шырму хавацца. З галавой накрылася. Гукае мяне. Я не пайшла. Масеевiч пайшоў. А тут зноў... i яна яму на рукi... так, як бывала к табе. Уся зьбялелая... Толькi ў яго на грудзёх сьцiхла... Нам адным страшна было, i я Масеевiча ня пушчала з хаты - куды-ж у такую гразу... А ён i сам, бачу, гатовы застацца ў нас... Шкада мне яго... Не хацеў ён iсьцi... Дождж сьцiх i ён, ня хочучы, пайшоў... I от яго цяпер няма... Зьбiраўся ў дарогу... i вот табе якая дарога. Ты слухаеш мяне?

- Слухаю... Слухаю, дуруша ты еткая.

- Ты ня можаш разабраць, што яна тут напiсала? Учора-ж цэлы вечар дапазна сядзела. Каму-ж як не яму?

Падала Пiлiпу сшытак.

- Атвяжыся! Трэба табе знаць?

Як нi прасiла, Пiлiп ня стаў чытаць.

- Ты й хацеў-бы, ды ня можаш. Галава ў цябе пустая. Усё вылецела з яе. Буквы ўжо, i тыя забыў.

Увайшла ў хату Дуся.

- Мы ета пра цябе i Масеевiча.

- А што пра мяне?

- Ды нiчога. Так сабе. От шкадавалi хлапца. Да нас ужо не забяжыць. Ты пiсала яму што?

- Нiчога я ня пiсала. Куды-ж яму я напiшу?

- Ну нешта-ж ты ўчора пiсала? Не хавайся... Прачытай, што напiсала! Мы з бацькам хацелi во самi прачытаць, ды ня ўмеем. У цябе-ж ад нас сакрэтаў няма. На, прачытай нам.

- Вот, мама, якая ты! Я-ж табе не маленькая, а ўгаварваеш мяне як маленькую. Нiчога я тут не напiсала. Гэта я толькi перапiсала ў свой сшытак адзiн вершык, што я люблю. У маiм сшытку шмат iх. А ты думала, што пiсьмо? Цяпер я буду ад цябе хавацца, мама... Давай, прачытаю...

Заўсёды ты перада мною,

перад табой заўсёды я.

Занята сэрца ўсё табою,

красуня гордая мая.

Але сказаць нiяк ня ўмею

я гэтай праўды з прастаты.

Чаго стаю, чаго нямею

перад табой - ня знаеш ты.

I толькi можа хваляваньне

дае табе аб гэтым знаць.

Няхай, няхай! Я рад - прызнаньне

душы ня можа расказаць.

Таксама як вясной галiны

сказаць ня могуць, ад чаго

да сонца цягнуцца няспынна,

усё глядзяцца на яго.

Я рад, што ты ўсягды са мною,

што прад табой заўсёды я,

што чую я цябе душою,

красуня цiхая мая.

- Вось якое маё пiсьмо.

- Ты, паганка, чытаеш ня тое. Ета з кнiжкi. Ты прачытай, што ты напiсала сама.

- Таго не магу, матулечка...

- Саромiшся. Ужо знаеш стыд? Ну, глядзi мне! На вулiцу ня йдзi ўжо позна!

Пад хатаю дзеда Мельнiка адгукнулiся дзяўчаты песьняй. Яна паплыла вечаровым наўкольлем. Узбуджанае, яно панесла песьню далёка-далёка, пакуль яна ня скончылася недзе разьлiвiстым рэхам.

- Матулечка, чуеш, як прыгожа? Пусьцi! I я хачу засьпяваць разам з iмi. Ты пачуеш, якi ў мяне голас. Ты нiколi ня чула, як я сьпяваю. Я сьпявала дасюль толькi сабе. Пусьцi хоць на каротка.

- Не, дзеўка, лажыся спаць. Заўтра пойдзем на праполку. Трэба рана ўставаць. Будзем лён палоць.

Хiма патушыла лямпу. Пачалi класьцiся. Пiлiп лёг у сенцах - там халадней. Хiма з дачкой леглi на шырокiм ложку, затуленым ад хаты шырмай. Хiма хутка захрапла, а Дуся, стоеная, ляжала цiха, не магла заснуць. Яна хацела-б пайсьцi на вулiцу, да дзяўчат - нейкая сiла цягне яе да iх. Гэтым сiлам няма выхаду, ёй душна, яна варочаецца, ськiдае з сябе пакрывала, высоўвае свае ногi на волю - таўчэ iмi адкiнутую з-пад галавы падушку. А то зноў, аголеная, сьцiшыцца, i перад ейным зрокам праходзяць уяўныя малюнкi, настолькi звабныя i пажаданыя, што яны здаюцца ёй рэальнымi. З раськiнутымi рукамi яна чакае iхнага наблiжэньня. Яна ўжо ня ведае, у сьне яна цi на яве. Нехта нясець яе на руках, тулiць, цалуе, дакранаецца да яе, чульлiвай, але, нясьмелы, далей нiчога ня робiць, нясець i нясець, аж пакуль не апусьцiў яе на траву ў вербалозе за iхнаю хатай ля рэчкi, яна замiрае ад жарсьцi, хоча яго, ды баiцца - адпiхнула ад сябе.

- Дзетка маё, што ты так мяне абхвацiла. Сон мо бачыла якi страшны? пытаецца, пракiнуўшыся, Хiма.

Дуся адкацiлася ад мацi, тут-жа забыўшыся глыбокiм сном...

Зацьвiў у полi лён, аж вочы адбiрае, калi глядзiш на яго - такi сiнюткi. Пералiваецца. Грае ўсiмi колерамi неба, адбiвае ўсе адценьнi зямнога i нябеснага бытаваньня, глядзiць на цябе, прамаўляе i душа твая даверлiва раскрываецца насустрач яму, зацьвiцеламу.

Дуся ня прыкмячае, што побач яе полюць жанкi, дзяўчаты, ейная мацi, цэлае зьвяно. Яна толькi адна i з ёю сiнявокi лён. Яна ў iм, як у нейкiм незямным царстве, лёгкi i празрысты вятрыска ахоплiвае яе з усiх бакоў i яна, чульлiвая, радуецца ягонаму казытлiваму дотыку, даступная i адкрытая яму. У гэтым блакiтным царстве ейны слых ловiць самыя найменшыя згукi, ёй здаецца, што нехта шэпча ёй, а што, яна добра й ня ведае, толькi нешта спакусьлiвае i пажаданае ёй. Той "нехта" некуды нясець яе, якраз гэтак, як у ейным ночным сьне, цалуе яе. Ды сьцiхае вятрыска, нiхто ёй больш ня шэпча i, свабодная, яна аддаецца сабе самой, любуецца зацьвiцелым полем i радасьць iснаваньня напаўняе ўсю ейную iстоту. Яна ў зьвяне. Яна вярнулася аднекуль, як з паднябесься, i ўжо бачыць сваю мацi i ўсiх, хто з ёю. Яна ўжо полiць. Натамiлася. Хочацца адпачыць. Зьвяно йдзе на ўзьлесак, пад шырачэзны дуб. Ён схавае ад сьпекi. Папалуднаваўшы, яны прылягуць на нейкi час, над iмi будзе стаяць ледзь чутны пошум дубу, але не ўсе з iх заснуць. Нехта з iх будзе слухаць, як скрозь сон, ягоны затоены сьпеў, цiхi шэпат, яшчэ неразгаданы нiкiм.

Ад Масеевiча прыйшло пiсьмо. Iшло яно доўга - гэта было вiдаць паводля шматлiкiх пячатак на iм. На пошце ў сельсавеце яно праляжала некалькi дзён, аддаваць яго адрасату надта не сьпяшалiся.

Што ў тым пiсьме? Прайшло столькi часу - нiчога ня было, а тут от раптам сэрца можа разарвацца.

"Дарагiя мае мацi, бацька, сястра!

Ня пужайцеся. Нiчога дрэннага ў маiм пiсьме няма. Чытайце маё пiсьмо, як-бы я пiсаў яго з адпачынку цi з якога падарожжа. А што я доўга да вас ня пiсаў, дык я-ж гаварыў вам пра гэта. Дый ня было пра што пiсаць. Цяпер усё ўжо ясьней, i я пiшу, каб вы ведалi, што са мною нiчога больш ня сталася, апрача таго, што ўжо сталася i пра што вы ўжо ведаеце. От-жа накляпалi на мяне. Паклёпам паверылi. Я пiшу, куды трэба, каб зьняпраўдзiць паклёпы. Вы нi на адну сэкунду не падумайце, што я ў чым-небудзь вiнаваты. За мной няма нiякай вiны. А от абвiнавацiлi. Прыпiсалi, Бог ведае што. Я спадзяюся, што вышэйшыя органы разьбяруцца, i я буду асвабоджаны. I вы там - чуеце, што я вам гавару? - надта не бядуйца па мне. Ты, сястра, чытай маё пiсьмо бадзёра, ня вычытвай у iм больш таго, што ў iм ёсьць. Я цяпер у Новасiбiрску. Адсюль павязуць далей праз усе сiбiрскiя гарады. От ужо нагляджуся! Цi мог-бы я калi-небудзь пабачыць гэта ўсё? Будзем праяжджаць Хабараўск i недзе там станцыю Верына там-жа мая цётка, якой я нiколi ня бачыў. От каб яна ведала! Далей Уладывасток. А там - Японскае i Ахоцкае мора. Я рады, што нас вязуць на працу. Працы я не баюся. Ты, бацька, мяне прывучыў. Гэта лепш, чымся сядзець у Менску - у турме. З Менску нас везьлi цэлай кампанiяй. Былi цiкавыя людзi, з iмi я рады быў пазнаёмiцца. Яны надта ня сумуюць, трымаюцца бадзёра. У iхным гурце i мне было весялей. У думках я жыву заўсёды з вамi. Я ўсё бачу: як вы ўстаяцё, сьнедаеце, што гаворыце, куды iдзеце на працу, калi вяртаецеся дахаты. Усё-ўсенькае стаiць у мяне ў ваччу. Вокны нашай хаты ну, проста глядзяць на мяне. Ведаю нават тую часiнку, калi вы гавораце пра мяне. Вось i цяпер я бачу вас пры маiм пiсьме. Ты, сястра, разьвесяляй бацькоў, каб яны не нудзiлiся. Скажы iм, што мяне й чорт ня возьме. Вытрымаю. Прыйду. Вярнуся. Толькi, каб вы там былi жывы-здаровы. Толькi, каб вам там было добра - от што мне балiць. Пiсаць вы мне цяпер ня зможаце - мы ў дарозе, i пакуль нас не прывязуць на месца, дзе мы будзем працаваць, пройдзе шмат часу. Адтуль я ўжо й падам вам свой адрас. Тады вы й напiшаце мне. А пакуль толькi маё пiсьмо.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Масей Седнев читать все книги автора по порядку

Масей Седнев - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге I той дзень надыйшоў (на белорусском языке), автор: Масей Седнев. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x