Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) краткое содержание

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Стефан Гайм, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Стефан Гайм
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падымаецца гнеўнае вурчаньне, i Айцэн ведае, супроць каго яно, супроць жыдоў, ня супроць яго, вурчаньне мацнее, робiцца ўсё больш пагрозьлiвым, i Айцэн чакае, што яму адкажа жыд, цi не зарве яму назусiм, i разважае сабе, як даказаць красунi Гэлене, што яна павiнна вышчамiцца з гэтага памоста й працiснуцца да яго, пад ягоную аслону, але не знаходзiць спосабу гэта зрабiць. I вось тут якраз каля яго азываецца ягоны сябар Лёйхтэнтрагер i так дзiўна глядзiць на яго i, скрывiўшы рот, сьмяецца й кажа:

- Ну ж, уцiнай далей Паўль, брава, Бог табе сплацiць, калi яны кiнуцца-рынуцца на жыда й разьдзяруць яго разам з прынцэсай Трапезундзкай.

Тым часам неба пацямнела, завалаклося чорнымi хмарамi, што насунулiся справа й зьлева, i толькi паласа сьвятла яшчэ заставалася пасярэдзiне, дзе якраз стаiць жыд, а за iм вялiкi партрэт рыжага ўкрыжаванца, як ён там вiсiць памiж шахраяў, а яшчэ далей ззаду высокая вежа кiрхi з вострым дахам i залатым пеўнiкам-флюгерам наверсе. Сяму-таму робiцца вусьцiшна, i ён думае, што вось зараз настане божая кара таму, хто тут, над душою стоячы, гаварыў падлыжна, жыду зь ягонай прынцэсай цi маладому чалавеку ў магiстарскай шапачцы зь першага раду.

Але жыд, як прарок, уздымае рукi. Апошнi гул галасоў ацiхае. Вочы ў жыда, як два каменьчыкi, блiскуча-шэрыя i цьвёрдыя, i ён кажа:

- I будзе калi-небудзь нехта ашуканы кiмсьцi, хто лепш абазнаны. А я кажу вам, сапраўды, я Вечны Жыд, завуся Агасфэрам, i пракляты нашым рабi, бо я прагнаў яго ад сваiх дзьвярэй, калi ён хацеў адпачыць у мяне ад цяжару крыжа, i калi гэта чыстая праўда, дык той залаты певень угары на вежы тры разы кукарэкне, перш чым усмалiць першая божая маланка.

Айцэн ведае, што цяпер яму трэба на поўнае горла зарагатаць, каб усе чулi й каб паламалася вядзьмарства; певень на шпiцы вежы мог паказваць надвор'е, але каб на кукарэкi ўспасобiцца, - яшчэ ў нiводнага пеўня-флюгера ня было такога горла й сапраўднай дзюбы. Ён азiраецца на свайго сябра Лёйхтэнтрагера й шукае ў ягоных вачах i на твары запэўненьня, вядома, певень ёсьць певень, а бляха ёсьць бляха; але той падымае руку да вуха й кажа:

- Слухай!

I тады, спачатку цiха й нясьмела, як з маладога пеўнiка, якi яшчэ ня верыць у самаго сябе й спрабуе галасок, а пасьля ўжо гучней i гучней i ўжо ўпэўнена, i трэйцi раз залiвiста й далёкачутна: пеўнеў крык, ён разганяе ценi й сутнасьць цёмных шалаў.

Усё як скамянела. Толкi ўкрыжаваны, здаецца, як бы варушыцца, але гэта ад ветру й непагадзi, што налятае парывамi й шавелiць карцiну, на якой ён намяляваны. Маланка, якая за гэтым перыць, яркая, шыпучая, разрывае здранцьвеньне; яна цаляе ў драўляныя рыштаваньнi й падпальвае iх, полымя шугае ўгору й палiць iх разам з выявай укрыжаванага й дэманстрацыйнымi таблiцамi й iншымi прычындаламi, а тым часам, з выцьцём i лямантам люд сьцебануў на ўсе бакi, толькi спаднiцы й полы лапаталi.

Айцэн адчувае, як яго схапiлi за локаць i пацягнулi прэч.

- Давай хутчэй адгэтуль, - чуе Лёйхтэнтрагераў голас, - бо людзям можа стрэлiць у галаву забiць цябе.

РАЗЬДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ

У якiм разьдзiраецца вялiкая заслона ў храме, i Агасфэр тлумачыць Iскарыёту, як чалавек, хоць ягоны лёс i вызначаны наперад, тым ня меней сам iм распараджаецца

Праўды ня ведае нiхто, апрача мяне самога й рабi, але ён мёртвы ўсе гэтыя доўгiя гады, а мёртвыя маўчаць.

А дзень быў як нiколi прыгожы; зямля, яшчэ вiльготная ад зiмовага дажджу, пахла ўзаранай ральлёю, лiлеi стаялi ва ўсёй сваёй раскошы, i неба яшчэ не паблякла ад летняй сьпёкi, а цёмным блакiтам скляпенiлася над горадам i храмам. Дзень для жыцьця, а не для сьмерцi; але гэта быў дзень, пярэдадзень сабата, i што павiнна было быць зроблена, павiнна рабiцца сёньня, бо ў дзень сёмы Бог спачываў, i нi адна рука ў Iзраiлi ў гэты дзень не павiнна нават варухнуцца.

Таму такi сьпех. Таму такая бегатня памiж домам Каяфы й домам Iрада й домам Пiлата й раптоўнае народнае апытаньне, хто павiнен жыць, а хто павiнен быць пакараны сьмерцю, гвэрыльера Варава, цi гэты звар'яцелы цар юдэйскi; таму й сьпешныя канфэрэнцыi вучоных законьнiкаў, на iх iшлося пра кампэтэнтнасьць, хто агалосiць прысуд, хто выканае яго, пра нацыянальнае й рэлiгiйнае значэньне, тут сьвятарства, тут тэтрарх, тут акупацыйныя ўлады й да таго ж тая ўпарцiстая зацятасьць рэбэ Ёшуа, бадай нават, татальнае неразуменьне працэсаў у сьвеце, ён бачыў толькi сваё паклiканьне на месца праваруч Бога, i разам з тым сэрца яго было поўнае прадчуваньня й страху. I таму такое цкаваньне, такая падгонка на гару, што давала вельмi мала шанцаў натоўпу пацешыцца зь вiдовiшча. Нейкi дзiвак, якi сам сябе абвясьцiў царом i цяпер мусiць несьцi на сабе свой крыж, якая выдатная нагода для ўсякага роду кпiнаў, тут гумар народа можа выбухнуць беспакарана й стацца прадметам гамонак на многiх вясёлых застольлях, але не, ледзь паяўляецца гэты чалавек, задыханы, спацелы, падганяны кiямi эскорту, вось ужо ён амаль прашкандыбаў, i толькi там, дзе ў яго падгiнаюцца каленi як у перанагружанага асла, можна выкрыкнуць пакеплiвае "асанна!" альбо "слава цару!" альбо: "як ты хочаш выбавiць нас, ты, сын Божы, калi сам сабе памагчы ня можаш!"

I пашкадаваў я цябе, рэбэ Ёшуа, нягледзячы на тваё вялiкае вар'яцтва, i сэрца ў мяне сьцiснулася ў грудзях, калi я ўбачыў, як ты йдзеш да мяне з крыжам на плячах.

I ўбачыў я твой позiрк, калi ты пазнаў мяне каля майго дома, i як дрыжалi твае вузкiя губы, а ты спрабаваў загаварыць, але ўспасобiўся толькi на хрыплы шэпт.

I я падышоў да цябе й сказаў: Як ты бачыш, я з табою ў тваю цяжкую гадзiну.

Ён кiўнуў i прамовiў: Ты сказаў, што я змагу адпачыць у цябе.

А я нахiлiўся да яго, бо ён стаяў, нiзка прыгнуты цяжкiм крыжам, i я сказаў: У мяне пад вопраткай ёсьць меч Божы, i я хачу агалiць яго за цябе, i ўсе твае перасьмешнiкi й твае ворагi i ўсе жаўнеры да сьмерцi перапалохаюцца й паразьбягаюцца ад бляску яго.

Ён маўчаў.

А ты, рэбэ Ёшуа, сказаў я далей, скiнеш зь сябе крыж i выпрастаешся, i згуртуеш народ Iзраiля вакол сябе й павядзеш яго, як напiсана, бо твая барацьба, о княжа, i твая перамога, о цару!

Але ён патрос увенчанай цернем галавой i адказаў мне: Пакiнь свой меч у похвах. Цi ж не павiнен я выпiць келiх, якi наканаваў мне мой Бацька? А я хацеў адпачыць у ценю тваiх дзьвярэй, бо я да сьмерцi стамiўся.

Тады забрала мяне злосьць на гэтую ўпартасьць, i я адштурхнуў яго ад сябе й крыкнуў: Прэч, дурань! Думаеш, таму там угары вялiкi клопат, што яны пратнуць цьвiкамi твае рукi й ногi i пакiнуць так на маруднае памiраньне на крыжы? Ён жа стварыў чалавекаў такiмi, якiя яны ёсьць, а ты хочаш перайначыць iх сваёй жалю вартай сьмерцю?

I я бачу яшчэ, быццам тое было сёньня, твар рабi, якi ён бледны пад кроплямi крывi, i чую, як ён кажа: Сын чалавечы йдзе, як напiсана ў прарока, а ты застанешся i чакацьмеш мяне, пакуль я вярнуся.

Пасьля гэтага ён пайшоў далей i зьнiк за паваротам, дзе дарога павяла ўгору на Галгофу, i за iм увесь люд, i люд шумеў i скакаў, быццам аплацiў пацеху яму сапраўдны цар. А пасьля была вялiкая цiша, i сьвятло лiлося на лiсьце майго вiнаграду, якi вiўся па слупах ганка, i ценi лiстоў дрыжалi на каменьнi двара, i я сядзеў i думаў пра рабi, якi цяпер памiраў на крыжы, i пра яго словы, якiя ён сказаў мне, i пра марнасьць усiх намогаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Стефан Гайм читать все книги автора по порядку

Стефан Гайм - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке), автор: Стефан Гайм. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x