Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) краткое содержание

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Стефан Гайм, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Стефан Гайм
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таго дня iшлi мы, Агасфер i я, па вулiцах, нямногiх, з якiх яшчэ складалася гета, бо памеры гета ўвесь час звужалiся, i пазасталыя жывымi мусiлi ўсё больш уцiскацца на ўсё меншай прасторы. Гэта дзiўнае пачуццё, якое заскоквае чалавека, калi ён бачыць каля сваiх ног дзяцей, якiя памiраюць з голаду, шкiлетападобныя лялькi, у лахманах, i ведае, што нiхто ўжо iх не пахавае. Абодва мы адчувалi, што ўсё, што мы бачым, i шмат чаго iншага павiнна на ўсе часы адбiцца ў памяцi; Вас, паважаны гер калега, я пашкадую ад апiсання; Вы можаце, калi ў Вас ёсць цiкавасць, даследаваць гэта ў архiвах, якiя Вам напэўна ж даступныя, бо немцы з даўняга часу вельмi ахвотна фатаграфуюцца, а гета давала iх камерам матываў у вялiкiм мностве.

- Так, - сказаў ён, - мы пачынаем.

Я ведаў пра марнасць гэтага пачынання; але Агасфер быў амаль у радасным настроi, бо ў адрозненне ад мяне ён верыць у зменлiвасць свету.

- Ты яшчэ маеш ножык? - спытаўся ён у мяне.

Гэта стары ножык з тронкай з разьбёных каралаў у форме разьбёнай выявы голай жанчыны. Я дастаў з кiшэнi i падаў яму.

- Падары мне, - сказаў ён, - фiгурка гэтая так мне нагадвае...

Я аддаў яму ножык, i ён павёў мяне да дома, з якога павiнен быў адбыцца напад на СС. Напад, як што адбыўся так знянацку, мусiў удацца; упершыню тыя, каго пераследавалi, перажылi ўцёкi пераследвальнiкаў. Наогул, усё як бы памянялася месцамi; яўрэi, якiя змагалiся тут, былi больш не яўрэi, якiх прывычна было бачыць жывымi, нават у смерцi яны здавалiся iншымi, не вечнымi пакутнiкамi, вечна бiтымi, правобразам якiх ёсць той рэбэ Ёшуа, якога прыбiлi да крыжа.

Тут мы трымалiся некалькi тыдняў супраць зондэркаманды гера Дырлевангера i ягоных дапаможных груп. Пасля дом, якi служыў нам умацаваннем, быў на тры чвэрцi разбураны, яго абаронцы да вельмi нямногiх, якiя залеглi паверхам вышэй, загiнулi. У нас ужо не было баепрыпасаў, толькi некалькi бутэлек бензiну. У самы той час, калi дом вакол нас рассыпаўся ў руiны, а таварышы адзiн за адным падалi ад куляў i асколкаў гранатаў, Агасфер быў вельмi маўклiвы; ён гаварыў з Богам. У яго заўсёды былi вельмi своеасаблiвыя стасункi з Богам, адначасова мяцежнiк i ўлюбенец; цяпер ён хацеў праяснiць iх, але Бог не адказваў.

Замест Бога прыйшлi СС. Агасфер сказаў мне:

- Iдзi. Праз каналiзацыю. Я прыкрыю цябе.

Пасля ён узяў тры бутэлькi бензiну, якiя ў нас яшчэ былi, i па кучы бiтай цэглы i смецця папоўз да акна насустрач нападаючым.

Дзве бутэлькi ён падпалiў i шпурнуў у эсэсаўцаў. З апошняй ён аблiў сябе самога i кiнуўся, жывым факелам, на рыклiвую швору.

У Ерусалiме я спаткаў яго зноў, каля ягонай шавецкай лаўкi на Дарозе Смутку, яе ён прызнаў сваёй маёмасцю i нанава цалкам перабудаваў пасля таго, як тая частка горада ў вынiку шасцiдзённай вайны стала даступнай яўрэям. Пры iм быў i ножык; ён паказаў мне яго i спытаўся нават, цi не хачу я вярнуць яго сабе назад. Я сказаў, што не, хай застаецца ў яго, я ведаю адну майстэрню, там мне зробяць дакладна такi самы, нават з усiмi прыкметамi антыкварнасцi.

Як заўсёды з найлепшымi прывiтаннямi

Ваш

Ёханаан Лёйхтэнтрагер

Hebrew University

Jerusalem

РАЗЬДЗЕЛ ШАСНАЦЦАТЫ

У якiм магiстр Паўль разьвiвае праведны план навароту зацятых жыдоў i дадаткова паказваецца, якую вялiкую долю ў каханьнi мае фантазiя

Доктар Марцiнус Лютэр сказаў аднойчы: добра, што Бог увёў шлюб, iнакш бацькi ня мелi б клопату за дзяцей, хатняя гаспадарка запусьцелася б, развалiлася; тое самае й з палiцыяй i сьвецкiмi ўладамi, падобна занядбалася б i рэлiгiя; такiм чынам усё пайшло б на глум, i ў сьвеце настала б пустэча й дзiкасьць.

Гэтае выказваньне зноў i зноў прыходзiць у галаву магiстру фон Айцэну, калi ён глядзiць на дзеву Барбару Штэдэр, якая так верна чакала яго, гэтаксама й iншыя выслоўi таго ж самага зьместу й сэнсу; i гэтак жа яму мог спатрэбiцца й пасаг, якi тата Штэдэр, карабельны маклер i падрадчык, адпiсвае за дачкою, бо яго доля спадчыны свайго роднага бацькi пакуль што закладзена ў гешэфт i мала чаго дае, а ў спадзяванай парафii адмаўляе гер галоўны пастар Эпiнус, усё яшчэ напалоханы жыдам каля сьмяротнага ложка; канечне, пры выпадку ён можа заскочыць у сьв. Якава альбо Марыю Магдалену ў якасьцi падсобнага прапаведнiка, але гэта не напаўняе нi кашалька, нi сэрца, якое iмкнецца да вышэйшага.

- Ах, Ганс, - кажа ён свайму прыяцелю Лёйхтэнтрагеру, калi яны ўвечары заселi ў "Залатым якары", - дзева Барбара будзе то бялець, то чырванець, убачыўшы мяне, i хацела б за мяне й толькi чакае, калi я закiну слова мацi й бацьку, яно й грошай не бракавацьме, я пэўны, стары тысячы каштуе ў золаце, амаль без даўгоў i мае долю ў многiх караблях у гандлi з Расеяй; але чым больш думаю, што ўсё сваё жыцьцё я мушу ляжаць каля яе, мацаць яе й шпокаць, тым больш мне здаецца, што не патраплю ўздатнiцца на тое, што павiнен рабiць мужчына з даверанай яму жонкай, бо ўсе мае помыслы зусiм з другою, але яна з тым зачуханым жыдком i для мяне прапала.

- Ведаю, ведаю, - кажа прыяцель, бавячыся сваiм ножыкам, ставячы яго кончыкам ляза на стол i падушачкай указальнага пальца лёгка нацiскаючы на канец тронкi, прымушаючы каралавую бабку павольна паварочвацца вакол сябе, пакуль магiстру ў галаве не закруцiла. - Але адкуль ты ведаеш, што дзева Барбара ня дасьць рады твайму клопату, не разьвее яго? Бог стварыў жанчын, будзь яны высокiя цi нiзкiя, тоўстыя цi кашчавыя, гладкiя цi вiсласкурыя, усiх з аднолькавай дзiркай i для аднолькавых мэт.

- Ах, Ганс, - кажа Айцэн i зноў зьдзiўляецца, што Лёйхтэнтрагер ўсё яшчэ ўпраўляецца ў Гамбургу хто яго ведае зь якiмi гешэфтамi, - я ж зьняў пробу, па ўсёй сумленнасьцi, зразумела, але дзева была сухая i пляскатая, як дошка, i халодная, як крыга, i ўсё толькi стагнала, быццам ад страху, i шчамiла заднiцу, быццам баялася, каб я не запусьцiў туды тузiн мышэй; i тое нямногае, што я меў на яе, зусiм прайшло, i такi ў яе быў востры нос, i такiя былi сухiя губы, а ў самой, дзе ў iншае цыцкi - як грыфельная таблiца. I я мусiў сказаць бацькам, што хацеў бы крыху счакаць, занадта ж нядоўга прайшло, як памёр бацька, i сэрца маё пры ўсiм каханьнi да дзевы, яшчэ поўнае скрухi й жалю.

Лёйхтэнтаргер задумлiва пачэсвае гарбок.

- Нiчога, прыйдзе час, i пойдзеш пад чапец, Паўль, - кажа, - бо ва ўсiм павiнен быць свой лад i парадак, а сьвятар бяз бабы гэта як пастух бяз кiя, самага галоўнага бракуе; а як што ты паклiканы на вялiкае, сьпярша ў тваiм родным горадзе, а пасьля вышэй i далей, дык мы павiнны будзем памазгаваць, як табе й тваёй дзеве ў гэтых штуках нейкай рады даць.

Такiя прадказаньнi з вуснаў прыяцеля радуюць дух i асьвяжаюць душу, асаблiва ж таму, што Айцэн прыгадвае, як тады ў Вiтэнбэргу Лёйхтэнтрагер напрарочыў, што яго будуць экзаменаваць па анёлах, i ўсё спраўдзiлася. Тут ужо толькi згаджайся, калi сябар прапануе: сустрэцца ў нядзелю папалуднi, калi надвор'е паспрыяе, на сумесным шпацыры ўздоўж Райхенштрас i Альстэра, дзе сябар Лёйхтэнтрагер учынiць дзеве агледзiны й, можа, нават зробiць на яе ўплыў на карысьць сябру Айцэну, натуральна, i бяз жоднай iншай мэты; магчыма, кажа Лёйхтэнтрагер, ён прыхопiць каго-небудзь яшчэ з сабою, скажам, даму, якая сваёй iстотай i вопытам уздольнiцца даць дзеве сякiя-такiя парады й расклеiць ёй рот.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Стефан Гайм читать все книги автора по порядку

Стефан Гайм - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке), автор: Стефан Гайм. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x