Натали Саррот - Трапiзмы (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Натали Саррот - Трапiзмы (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Трапiзмы (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.44/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Натали Саррот - Трапiзмы (на белорусском языке) краткое содержание

Трапiзмы (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Натали Саррот, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Трапiзмы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Трапiзмы (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Натали Саррот
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але часам, нягледзячы на ўсе яе намаганнi, запаноўвала цiшыня. I нехта, павярнуўшыся да яе, пытаўся, цi хадзiла яна на Ван Гога.

"Ну вядома, але, яна хадзiла на выстаўку (нiчога-нiчога, ён не павiнен звярнуць увагi, зараз яна ўсё ўладзiць, адным узмахам рукi), але, яна хадзiла неяк у нядзелю, у мiнулую, здаецца, цi, можа, пазамiнулую, увечары, калi ўсё роўна не ведаеш, чым сябе заняць. Вядома, было даволi цiкава".

Ну, усё, усё, досыць, не трэба болей пра гэта, няўжо гэтыя людзi не адчуваюць, няўжо не бачаць, што ён тут, што ён слухае. Ёй было страшна... Але iншым, здаецца, гэта не абыходзiла, яны гаманiлi, гаманiлi далей пра сваё.

Ну што ж, калi iм так хочацца, калi ўжо ўсё роўна яна няздольная iх утрымаць - няхай iх упусцяць. Тым горай для iх. Няхай увойдуць сюды - Ван Гог, Утрыло цi хто iншы. Яна выйдзе наперад, стане перад iмi, яна пастараецца iх крыху прыхаваць, каб хоць не так яўна, каб як мага менш выбiвалiся, вось так, цiхутка, няхай паслухмяна там топчуцца, па сценачках. Вось так, ну вось, нiчога такога, можна спакойна на iх зiрнуць: Утрыло - п'янiца, толькi выйшаў са Св. Ганны, а Ван Гог... Га! Ды яна гатова пайсцi ў заклад: ён нiколi не здагадаецца, што там у Ван Гога ў гэтай паперцы. У гэтай паперцы... яго адцятае вуха! "Мужчына з адцятым вухам", ды, вядома, ён гэта ведаў? Цяпер гэта бачыш паўсюль. Ну вось. Усё. Ён жа не раззлаваўся? Ён жа не ўскочыць, не адштурхне яе груба, не рушыць на iх, бегаючы прысаромленымi вачыма, гнеўна, гiдка ашчэрыўшы зубы?

Не, не, дарэмна яна хвалявалася. Ён выдатна ўсё разумее. Ён прыняў гэта вельмi паблажлiва, гэта нават яго пазабавiла. Вось - ён зноў моршчыць шчаку, зноў гэты лагодны прысвiст, i ў вачах - ранейшая вясёлая iскарка, гэты бляск, што сведчыць пра яго непарушную самаўпэўненасць, млявую бесклапотнасць, поўную задаволенасць.

VIII

Побач з гэтымi свежымi, гэтымi юнымi iстотамi, побач з гэтымi бязвiннымi чалавечкамi ў яго заўжды ўзнiкала жаданне, хваравiтая, неадольная патрэба узяць iх у свае неспакойныя пальцы, пакруцiць, памацаць, наблiзiць як мага больш да сябе, зрабiць iх сваiмi.

I калi яму выпадала iсцi з кiм-небудзь з iх на вулiцу, весцi каго-небудзь з iх прагуляцца, ён браў яго маленькую ручку i, пераходзячы на другi бок дарогi, моцна сцiскаў яе ў сваёй цёплай, сваёй дужай руцэ, стрымлiваючыся, каб не раздушыць гэтых малюпасенькiх пальчыкаў, калi яны пераходзiлi на той бок вулiцы i з бязмежнаю асцярогай глядзелi спачатку налева, потым направа, каб упэўнiцца, што перайсцi паспяваюць, каб пераканацца, што нiякай машыны няма, каб яго золатка, яго мiлае дзiцятка, гэтая маленькая жывая iстота, кволая i такая даверлiвая, за якую ён нясе такую адказнасць, не была раздушаная пад коламi.

I пераходзячы вулiцу, ён вучыў яго, што трэба спачатку доўга чакаць i быць уважлiвым, уважлiвым-уважлiвым, быць вельмi-вельмi ўважлiвым, калi пераходзiш вулiцу, нават на пераходзе, бо "трэба так мала, досыць усяго секунды няўвагi, каб здарылася непапраўнае".

I яшчэ ён любiў гаварыць з iмi пра свой узрост, свой стары ўзрост, i пра сваю смерць. "Што ты скажаш, калi ў цябе не стане дзядулi, не будзе твайго дзядулi, бо ён старэнькi, ведаеш, вельмi старэнькi, i хутка яму прыйдзе пара памiраць. Ведаеш, што робяць, калi памруць? А ў яго ж таксама, у твайго дзядулi, у яго была мамачка. А? Дзе яна цяпер? Эх-эх, дзе яна цяпер, мой даражэнькi? Пайшла. Няма болей мамачкi, яна даўно ўжо памерла, яго мамачка, пайшла, няма яе больш, усё, памерла яна".

Паветра было шэрае i нерухомае, без пахаў, абапал вулiцы ўзвышалiся дамы, роўныя, шчыльныя i змрочныя гмахi, што абступалi iх, калi яны паволi рушылi па тратуары, трымаючыся за рукi. I малое адчувала, як нешта душыць, цiсне, скоўвае яго. Нешта мяккае i задушлiвае, што яго абавязкова прынукалi прыняць, увабраць, пад ласкавым i няўмольным прымусам, злёгку зацiскаючы яму нос, каб ён праглынуў, каб не мог супрацiўляцца, - i гэтае нешта пранiкала ў яго, пакуль малое дробна i паслухмяна трухала па тратуары, пакорлiва трымаючыся за ручку, вельмi разумна, згодна кiваючы галавой i слухаючы, як яму тлумачаць, што заўжды трэба быць асцярожным, калi пераходзiш, i глядзець - налева, направа, i быць уважлiвым, вельмi ўважлiвым, каб не здарылася непапраўнага, калi пераходзiш па пераходзе.

IX

Яна сядзела ў фатэлi, зашыўшыся ў кут, скурчыўшыся, з выцягнутаю шыяй, вырачанымi вачыма. "Ага, ага, ага, ага", - казала яна i, кiваючы галавой, нiбы пагаджалася з кожным прамоўленым словам. Яна была страшная - цiхая, слiзкая, уся нейкая гладкая, i толькi вочы, адны, былi вырачаныя. У ёй было штось прыгнятальнае, штось насцярожлiвае, i ў цiхмянасцi яе нiбыта хавалася прытоеная пагроза.

Ён адчуваў, што любою цаной трэба што-небудзь зрабiць - каб яна расслабiлася, каб яна супакоiлася, але ён разумеў, што здольны на гэтае можа быць толькi той, хто валодае нечалавечаю сiлай, у каго хопiць духу сесцi насупраць, добра, зручна ўладкаваўшыся ў крэсле, i асмелiцца спакойна зiрнуць на яе, зiрнуць ёй у твар, злавiць яе позiрк i не зводзiць вачэй з яе скурчанай постацi. "Ну што! Як вашы справункi? - асмелiцца ён сказаць. - Як вы сябе пачуваеце?" - ён асмелiцца ёй сказаць гэта i потым счакае. Няхай яна выкажацца, няхай дзейнiчае, няхай раскрые сябе, няхай усё гэта выйдзе, лопне, прарвецца нарэшце - яго гэта не спалохае.

Але зрабiць гэта самому - не, у яго нiколi не хапiла б сiлы. Яму, наадварот, трэба было пастарацца гэта стрымаць, як мага даўжэй, не даць гэтаму вылiцца, любою цаной, усё роўна як, зацiснуць, запхнуць у яе, каб усё засталося там, усярэдзiне.

А ўвогуле - што, што? Што ўсё гэта такое? Яму было страшна, ён баяўся сарвацца, нi хвiлiны - нельга было губляць нi хвiлiны - на думкi, развагi. I, як заўсёды, калi ён бачыў яе, ён зноў уваходзiў у гэтую ролю, да якой яго змушала яна - так здавалася яму - сiлай, пагрозай. I ён пачынаў балбатаць, гаварыць, мянцiць безупынку, усё роўна што, пра каго, безнадзейна кiдацца (як змяя перад дудкай? як птушка перад удавам? - ён ужо не разумеў нiчога), хутчэй, хутчэй, не спыняцца, не губляць нi хвiлiны, хутчэй, хутчэй, пакуль не позна, стрымаць, улагодзiць. Гаварыць, але гаварыць - пра што? пра каго? - пра сябе, ну але - пра сябе, пра сваiх, пра сяброў, пра крэўных, пра ўсё, што ў iх дзеецца, пра iх сваркi, сакрэты, пра ўсё, што лепей было б схаваць, але калi ўжо гэта можа яе зацiкавiць, калi гэта яе пацешыць, якiя сумненнi - трэба ўсё ёй сказаць, расказаць, усё ёй выкласцi, усё аддаць - бо яна тут, чакае, зашыўшыся ў кут у фатэлi, такая цiхая, слiзкая, скурчаная.

X

Папаўднi яны разам выходзiлi ў горад - яны вялi жыццё свецкiх панi. Ах! Якое цудоўнае гэта было жыццё! Яны заходзiлi ў "чаёўнi", елi пiрожныя, якiя прыдзiрлiва выбiралi з выглядам вялiкiх знаўцаў ласункаў: эклеры з шакаладнай начынкай, бабы, цесткi.

Вакол быў як шумлiвы птушыны двор, цёплы, вясёла расквечаны, прыгожа аздоблены. I яны заставалiся тут i сядзелi, цесна скупiўшыся вакол невялiчкiх столiкаў, i гаманiлi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Натали Саррот читать все книги автора по порядку

Натали Саррот - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Трапiзмы (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Трапiзмы (на белорусском языке), автор: Натали Саррот. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x