Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Гронкi гневу (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.67/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) краткое содержание

Гронкi гневу (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джон Стейнбек, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Джон Стейнбек
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- I прыгажэе, - дадаў Том.

Ружа Сарона яшчэ гусцей пачырванела i апусцiла галаву.

- Сцiхнi ты, - прашаптала яна.

- Чаму ж ёй не прыгажэць, - сказала мацi. - Маладзенькiя, што носяць дзiця пад сэрцам, заўсёды прыгажэюць.

Том засмяяўся:

- Калi яна i далей будзе так пухнуць, ёй давядзецца жывот на тачцы вазiць.

- Ды сцiхнi ты, - сказала Ружа Сарона i схавалася пад брызентам.

Мацi ўсмiхнулася:

- Не дражнi яе.

- Ёй гэта даспадобы, - сказаў Том.

- Я ведаю, што ёй даспадобы, i ўсё-такi гэта яе трывожыць. Яна i так па Конi тужыць.

- Ну, на Конi даўно пара рукой махнуць. Ён не iначай як на прэзiдэнта Злучаных Штатаў вучыцца.

- Пакiнь яе, не чапай. Яе доля i так незайздросная.

Да палаткi, шырока ўсмiхаючыся, падышоў Уiлi Iтан.

- Ты Том Джоўд? - запытаўся ён.

- Я.

- Я старшыня святочнай камiсii. Ты нам будзеш патрэбны. Мне пра цябе гаварылi.

- Што ж, мы з табой разам пацешымся, - сказаў Том. - Пазнаёмся, гэта мая ма.

- Добры вечар, - сказаў Уiлi.

- Вельмi прыемна, - адказала мацi.

Уiлi сказаў:

- Мы паставiм цябе спачатку каля варот, а потым пяройдзеш на танцпляцоўку. Прыглядайся да тых, хто ўваходзiць, i, можа, адразу i высачыш iх. З табой будзе яшчэ адзiн хлопец. А крыху пазней пойдзеш танцаваць i будзеш пiльна прыглядацца.

- Добра, гэта я магу, - пагадзiўся Том.

- А хiба можа што здарыцца? - устрывожылася мацi.

- Не, мэм, - адказаў Уiлi. - Нiчога такога.

- Зусiм нiчога, - сказаў Том. - Ну пайшлi. Убачымся з табой, ма, на танцах. - Том i Ўiлi шпарка пакрочылi да галоўных варот.

Мацi паставiла памыты посуд на скрыню.

- Выходзь! - крыкнула яна i, не пачуўшы адказу, паўтарыла: - Выходзь, Разашарна.

Ружа Сарона выйшла з-пад брызенту i зноў узялася выцiраць талеркi.

- Том проста жартаваў, - сказала мацi.

- Ведаю. Няхай сабе. Толькi мне непрыемна, калi на мяне глядзяць.

- Ну, тут ужо нiчога не зробiш. Глядзець будуць. Людзям прыемна ж палюбавацца на маладзенькую, калi яна дзiця чакае - прыемна i весела. А ты на танцы не збiраешся?

- Збiралася... А цяпер не ведаю. Хачу, каб Конi вярнуўся. - Ружа Сарона гучна паўтарыла: - Я хачу, ма, каб Конi вярнуўся. Больш так я не магу.

Мацi пiльна паглядзела на яе.

- Я разумею. Толькi глядзi, Разашарна, не асарамацi сям'ю.

- Ну што ты, ма.

- Не асарамацi нас. Нам i так цяжка, не хапае яшчэ сораму.

У Ружы Сарона задрыжалi губы.

- Я... я на танцы не пайду. Не хачу... Ма, памажы мне! - Яна апусцiлася на скрыню i закрыла твар сагнутымi ў локцях рукамi.

Мацi выцерла рукi аб кухонны ручнiк, прысела перад дачкой на кукiшкi i паклала абедзве рукi ёй на валасы.

- Ты, дачушка, у мяне добрая, - сказала яна. - Заўсёды была добрай дзяўчынкай. Я пра цябе паклапачуся. Ты не бядуй. - Мацi ажыўлена загаварыла: Ведаеш, што мы з табой зробiм? Пойдзем разам на танцы, сядзем убаку i падзiвiмся. Калi хто запросiць цябе на танец, я скажу, табе нельга, у цябе здароўе слабае. А ты музыку паслухаеш, на людзей паглядзiш.

Ружа Сарона падняла галаву:

- А танцаваць не пусцiш?

- Не пушчу.

- I не дазваляй нiкому да мяне дакранацца.

- Не дазволю.

Ружа Сарона ўздыхнула i роспачна прамовiла:

- Не ведаю, ма, як далей будзе. Проста не ведаю.

Мацi лёгенька паляпала яе па калене:

- Ну глянь на мяне. Паслухай, што я скажу. Ты пацярпi яшчэ крышачку, а там палягчэе. Яшчэ толькi крышачку. Я праўду кажу. А цяпер падымайся. Мы з табой зараз памыемся, надзенем усё самае прыгожае i пасядзiм на танцах. - Яна павяла Ружу Сарона да санiтарнага блока.

Бацька, дзядзька Джон i яшчэ некалькi чалавек сядзелi на кукiшках каля ганка канторы.

- Мы сёння ледзь на працу не ўладзiлiся, - сказаў бацька. - На некалькi хвiлiн спазнiлiся. Перад намi дваiх ужо нанялi. I вось што дзiўна, скажу я вам, - вярбоўшчык кажа: "Па дваццаць пяць цэнтаў мы нанялi дваiх. А па дваццаць цэнтаў яшчэ можам узяць. Па дваццаць мы многа рабочых можам узяць. Вы паедзьце ў лагер, скажыце там, што па дваццаць набор будзе вялiкi".

Мужчыны неспакойна заварушылiся. Адзiн - шыракаплечы мужчына, твар якога хаваўся ў цянi ад чорнага капелюша, пляснуў далонню па калене.

- Я гэтыя iхнiя штучкi ведаю! - крыкнуў ён. - I набяруць, колькi iм трэба. Галодных людзей набяруць. За дваццаць цэнтаў у гадзiну сям'ю не пракормiш, але ты пойдзеш на што заўгодна. Як нi круцiся, ты ў iхнiх руках. Яны прадаюць працу, як з таргоў. Далiбог, хутка яшчэ i прыплачваць iм прымусяць, каб работу ў iх атрымаць.

- Мы б згадзiлiся, - сказаў бацька. - У нас нi ў кога няма нiякай работы. Абавязкова згадзiлiся б, але на нас людзi такiмi вачамi пазiралi, што мы пабаялiся.

Чалавек у чорным капелюшы сказаў:

- Крануцца з розуму можна, як падумаеш. Я ў аднаго працаваў, дык ён свайго ўраджаю сабраць не можа. На збор больш грошай пойдзе, чым ён ад продажу атрымае. Проста не ведаю, што рабiць.

- Вось калi б... - Бацька замяўся. Усе моўчкi чакалi. - Ну, я проста падумаў, калi б у мяне хоць акр зямлi быў... жонка гароднiну б развяла, парачку свiней гадавалi б, курэй трохi. А мы, мужчыны, працавалi б недзе i дамоў вярталiся. Дзецi, можа, у школу хадзiлi б. Я такiх школ, як тут, нiдзе не бачыў.

- Дзецям нашым у тутэйшых школах нясоладка даводзiцца, - сказаў чалавек у чорным капелюшы.

- А чаму? Яны даволi добрыя, гэтыя школы.

- Ну сам падумай... Прыйдзе вось такi абадранец босы, а iншыя дзецi, у шкарпэтках, у добрых штанах, дражняць яго - "Окi, Окi". Мой хлопчык хадзiў у такую школу. Кожны дзень з кiм-небудзь бiўся. Малайчына, не ўступаў. Наравiсты, шальмец. Што нi дзень, то бойка. Дамоў прыйдзе - адзенне пашкуматанае, нос у крывi. А мацi яго лупцуе. Пад канец я заступiўся. Што ж, усе будуць яго, беднага, таўчы? А далiбог, ён здорава iх лупiў, гэтых сукiных сыноў у добрых штонiках. Ну, не ведаю, не ведаю...

- Што ж нам усё-такi рабiць? - задаў пытанне бацька. - Грошай у нас няма. Адзiн сын атрымаў кароткачасовую работу, але гэтым не пракормiшся. Пайду i на дваццаць цэнтаў. А што рабiць?

Чалавек у чорным капелюшы падняў галаву, i на святло выступiў яго шчацiнiсты падбародак i гладка, як поўсцю, зарослая па баках жылiстая шыя.

- Ага, ты гэтак зробiш, - з горыччу сказаў ён. - А мне плацяць дваццаць пяць. Ты забярэш у мяне маю працу за дваццаць. Я пахаджу галодны i забяру яе ў цябе за пятнаццаць. Ну дык iдзi, наймайся.

- Што ж тады рабiць мне? - дапытваўся бацька. - Не памiраць жа мне з голаду, каб табе плацiлi дваццаць пяць?

Чалавек у чорным капелюшы апусцiў галаву, i яго падбародак зноў схаваўся ў цянi.

- Не ведаю, - адказаў чалавек. - Ну не ведаю. Працуеш па дванаццаць гадзiн у дзень i ўсё роўна дасыта не ясi, а тут яшчэ галаву ламай, як быць далей. Хлопчык мой жыве надгаладзь. Не магу я ўвесь час аб адным толькi думаць, хай яно правалiцца. Звар'яцець можна.

Людзi, што кружком сядзелi на кукiшках, неспакойна заварушылiся.

Том стаяў каля варот i ўглядаўся ў гасцей, якiя з'язджалiся на танцавальны вечар. Яркае святло пражэктара падала на iх твары.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Джон Стейнбек читать все книги автора по порядку

Джон Стейнбек - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гронкi гневу (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Гронкi гневу (на белорусском языке), автор: Джон Стейнбек. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x