Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Гронкi гневу (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.67/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) краткое содержание

Гронкi гневу (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джон Стейнбек, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Джон Стейнбек
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Госпадзi, ён мне расказвае! Я сам адтуль. Там палаткi стаяць блокам трыццаць пяць у даўжыню i пятнаццаць у шырыню. А сарцiраў усяго дзесяць на ўсю араву. Смярдзiць - за мiлю пачуеш, далiбог, праўда. Адзiн шэрыфскi памагаты неяк раскрыў нам усю паднаготную. Мы гэтак кружком сядзiм, i ён кажа: "Каб яны правалiлiся, гэтыя ўрадавыя лагеры! Дай людзям хоць раз гарачай вады, i яны потым патрабаваць яе будуць. Дай iм прамыўныя прыбiральнi, дык яны ўжо без iх нiяк. Праклятым Окi што нi пакажы, яны ўжо без таго абысцiся не могуць. У iх, кажа, у лагерах чырвоныя мiтынгi. Усё прыдумляюць, як дапамогу атрымаць".

Хастан запытаўся:

- I нiхто яго не ўзгрэў за гэта?

- Не. Адзiн, такi маленькi ростам, пытаецца ў яго: "Якая такая дапамога?" Палiсмен адказвае: "Ну грашовая - тая самая, у якую мы, падаткаплацельшчыкi, свае кроўныя ўсаджваем, а дастаюцца яны вам - усялякiм там Окi. А той, маленькi, кажа: "Мы таксама плацiм падаткi i на прадукты, i на бензiн, i на тытунь. Урад плацiць фермерам чатыры цэнты за фунт бавоўны - цi ж гэта не дапамога? Чыгуначныя i параходныя кампанii атрымлiваюць ад урада пазыку - гэта не дапамога?" А шэрыфскi агент адказвае: "Яны патрэбную справу робяць". А маленькi кажа: "А калi б не мы, хто б вам ураджаi збiраў?" - Таўстун абвёў позiркам прысутных.

- Ну, а што фараон? - запытаўся Хастан.

- Ён проста раз'юшыўся. Кажа: "Гэтыя чырвоныя ўвесь час народ падбухторваюць. А ты пойдзеш са мной, давай, не марудзь". Забраў малойчыка, i далi яму два месяцы за бадзяжнiцтва.

- А калi б у яго была праца? - запытаўся Цiмацi Ўолес.

Таўстун засмяяўся:

- На гэты конт мы вучоныя. Цяпер мы ведаем: каго палiсмен неўзлюбiў, той i бадзяга. Таму яны i не церпяць наш лагер, што палiцыi тут уваходу няма. Тут Злучаныя Штаты, а не Калiфорнiя.

Хастан уздыхнуў:

- Добра было б пажыць тут даўжэй. Але хутка прыйдзецца ехаць. Мне тут даспадобы. Жывуць усе дружна. Госпадзi, пакiнулi б нас у спакоi, дык не рознае паскудства робяць, у турму саджаюць. Далiбог, калi будзе так далей, нас да таго давядуць, што мы адпор дадзiм. - Тут голас яго крыху паспакайнеў, i Хастан сам сабе нагадаў: - Не, трэба паводзiць сябе мiрна. Камiсiя не мае права зрывацца з прывязi.

Таўстун з трэцяга блока сказаў:

- Тыя, хто думае, што працаваць у камiсii адно задавальненне, няхай самi паспрабуюць. У мяне сёння была калатня - жанчыны расхадзiлiся. Пачалi лаяцца i давай кiдацца рознай дрэнню. Жаночая камiсiя не справiлася, прыбеглi да мяне, просяць, каб мы разабралiся. А я iм кажу: "Жаночыя сваркi ўладжвайце самi. Яны будуць кухоннымi адкiдамi шпурляцца, а наша камiсiя iх разнiмай!"

Хастан кiўнуў галавой:

- I вы правiльна зрабiлi.

Пачало змяркацца, i, па меры таго як згушчалася вячэрняе сутонне, гукi струннага аркестра, якi рэпецiраваў танцы, рабiлiся ўсё гучнейшымi. Над танцпляцоўкай успыхнулi лямпачкi, двое мужчын уважлiва агледзелi зроблены з абрыўкаў дроту провад. Дзецi шчыльна абступiлi музыкантаў. Падлетак з гiтарай нягучна напяваў i найграваў блюз "Родныя палеткi", i на прыпеве другога куплета мелодыю падхапiлi тры губныя гармонiкi i скрыпка. Да пляцоўкi з усiх бакоў падыходзiлi людзi - мужчыны ў чыстых сiнiх камбiнезонах, жанчыны ў сарпiнкавых сукенках. Яны абкружылi пляцоўку i спакойна чакалi пачатку танцаў, электрычныя лямпачкi асвятлялi iх уважлiвыя, поўныя радасных прадчуванняў твары.

Уся зона лагера была абнесена высокай драцяной агароджай, i ўздоўж яе, праз кожныя пяцьдзесят футаў, сядзелi на траве вартавыя.

Пачалi на машынах з'язджацца госцi - дробныя фермеры з сем'ямi, перасяленцы з iншых лагераў. У варотах кожны называў прозвiшча знаёмага, ад якога было атрымана запрашэнне.

Аркестр зайграў карагодны танец - цяпер ужо зусiм гучна, бо рэпетыцыя скончылася. Праведнiкi сядзелi каля сваiх палатак i хмурна, пагардлiва пазiралi на танцпляцоўку. Яны не перагаворвалiся мiж сабой, яны пiльна высочвалi грэх i самiм выглядам сваiм выказвалi асуджэнне ўсёй гэтай блюзнерскай забавы.

Каля палаткi Джоўдаў Руцi i Ўiнфiлд наспех праглынулi, што там было на абед, i кiнулiся да пляцоўкi. На воклiк мацi дзецi вярнулiся, i яна задрала iм угору падбародкi, праверыла, цi не брудныя ў iх насы, пацягнула за вушы, зазiрнула ў iх i загадала iсцi ў санiтарны блок i яшчэ раз памыць рукi. Малыя схавалiся за будынкам, пакруцiлiся там, потым сiганулi да танцавальнай пляцоўкi i змяшалiся з гуртам дзяцей, што абкружылi аркестр.

Эл паабедаў i паўгадзiны галiўся Томавай брытвай. Потым памыўся, надзеў шарсцяныя штаны, якiя шчыльна аблягалi яго сцёгны, змачыў вадой свае прамыя валасы i зачасаў iх назад. Выбраўшы момант, калi ва ўмывальнай нiкога не было, ён абаяльна ўсмiхнуўся сам сабе ў люстра, потым павярнуўся бокам, стараючыся ўбачыць, як гэта ўсмешка выглядае ў профiль. Пасля надзеў на кашулю чырвоныя нарукаўныя гумкi i апрануў свой шчыльна падагнаны пiнжак, працёр жоўтыя чаравiкi кавалкам туалетнай паперы. Раптам ва ўмывальную нехта зайшоў. Эл выскачыў з яе i зухавата пакрочыў да танцпляцоўкi, зiркаючы вачамi па баках у пошуках дзяўчат. Каля адной палаткi блiзка ад пляцоўкi сядзела прыгожанькая бландзiначка. Эл нiбы незнарок падышоў да яе i расшпiлiў пiнжак, каб вiдаць была яго сiняя кашуля.

- Пойдзеш на танцы? - запытаўся ён.

Дзяўчына адвярнулася i нiчога не адказала.

- Што, з табой i словам перакiнуцца нельга? Можа, пойдзем патанцуем? - I нiбы мiж iншым дадаў: - Я вальс умею.

Дзяўчына нясмела падняла на яго вочы i сказала:

- Падумаеш. Вальс усе танцуюць.

- Толькi не як я, - сказаў Эл. На пляцоўцы зноў зайгралi, i ён пачаў прытупваць у такт нагой. - Пойдзем, - сказаў ён.

З палаткi высунула галаву таўшчэзная жанчына i глянула на яго грозным вокам.

- Iдзi сваёй дарогай, праходзь, - зласлiва сказала яна. - Дачка мая даўно заручаная. Яна замуж выходзiць - хутка жанiх прыедзе.

Эл гарэзлiва падмiргнуў дзяўчыне i пайшоў далей, прытупваючы на хаду пад музыку, паводзячы плячамi i памахваючы рукамi. Дзяўчына пазiрала яму ўслед.

Бацька паставiў талерку на скрыню i ўстаў.

- Ну, хадзем, Джон, - сказаў ён i растлумачыў мацi: - Хочам пагаварыць тут з аднымi людзьмi, даведаемся, можа, дзе работа ёсць. - Разам з Джонам ён пайшоў да домiка адмiнiстратара.

Том падабраў кавалкам куплёнага хлеба рэшткi мяснога соўсу на талерцы i адправiў яго ў рот. Тады падаў талерку мацi, i тая апусцiла яе ў вядро з гарачай вадой, памыла i дала выцерцi Ружы Сарона.

- А ты хiба на танцы не пойдзеш? - запыталася ў Тома мацi.

- А як жа, пайду, - адказаў Том. - Мяне выбралi ў камiсiю дзяжурыць. Трэба пазабаўляць сяго-таго з гасцей.

- У камiсiю ўжо выбралi? - здзiвiлася мацi. - Гэта, вiдаць, таму, што ты работу маеш?

Ружа Сарона нахiлiлася, каб пакласцi талерку ў скрыню. Том, паказваючы на яе, сказаў:

- А божа, як яна таўсцее!

Ружа Сарона залiлася чырванню i ўзяла ў мацi яшчэ адну талерку.

- Чаму ж ёй не таўсцець, - сказала мацi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Джон Стейнбек читать все книги автора по порядку

Джон Стейнбек - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гронкi гневу (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Гронкi гневу (на белорусском языке), автор: Джон Стейнбек. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x