LibKing » Книги » Проза » prose » Ян Борщевский - Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке)

Ян Борщевский - Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Ян Борщевский - Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.62/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Ян Борщевский - Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке) краткое содержание

Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Ян Борщевский, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ян Борщевский
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Гэтыя салёныя хвалi, разбушаваўшыся колiсь, выйшлi з высокiх берагоў, залiлi ўсю прастору зямнога шара i пакiнулi вадзяных iстотаў на вечны ўспамiн у тоўшчы зямлi, у вапнавых скалах i на высокiх гарах. Даследчыкi, сустракаючы гэтыя дзiвы, бачаць сляды мiнулага жыцця i паглыбляюцца ў таямнiчую мiнуўшчыну; i кожны з iх паводле свайго разумення стараецца прачытаць ды вытлумачыць гэтыя iероглiфы; час мераюць яны тысячагоддзямi; сягаюць у самую сiвую даўнiну, каб розумам ахапiць усе варункi iснавання гэтага свету. Але дарэмныя iхнiя намаганнi: глыбiнi зямлi, горы ды скалы - гэта трупы мiнулых стагоддзяў, халодныя i нямыя, яны не раскажуць iм нi пра пачатак, нi пра поступ стагоддзяў, нi пра перамены ў жыццi, нi пра канец свой; каб убачыць даўно мiнулы свет, трэба ўваскрэсiць, ажывiць даследаваць яго таямнiцы, знайсцi пачатак i канец усяго. У кожную эпоху прырода - непрачытаная кнiга; шчаслiвы, хто добра разгледзеў свет, у якiм жыве, i ўваскрэсiў частку мiнуўшчыны; каб расказаць пра ўсе цуды - мала слоў у чалавечай мове.

З паўгадзiны размаўлялi мы пра розных iстотаў, што жывуць на сушы, у моры i ў паветры, пра тое, як змянялася iхняя форма, чаму знiклi асобныя вiды, рэшткi якiх можна знайсцi толькi ў тоўшчы зямлi, у бурштыне i ў вапнавых скалах. Пасля пан Рылец падняўся з крэсла, запалiў дзве свечкi, выняў з шафы шкляныя слоiкi рознае формы i памераў, парашкi паклаў на стол (адны з iх былi з нейкiм металiчным бляскам, iншыя - з крышталёвым, яшчэ былi шэрыя, чорныя, чырвоныя) i сказаў мне:

- Цяпер будзем даследаваць таямнiцу ды моц каляровых вадкасцяў, што ты прывёз мне ад пана Гайнара: убачыш iх моц, убачыш цуд ўваскрашэння iстотаў, якiя тысячы гадоў ляжалi некранутыя ў сваiх скалiстых магiлах; убачыш i такiх, што чалавечае вока не заўважае, а мiкраскопы ледзь толькi прыкмячаюць iхнi рух ды форму.

Сказаўшы гэта, ён выйшаў за дзверы i хутка вярнуўся з хлопцам, якому было, можа, крышку болей за пятнаццаць гадоў: бледнатвары, нос сплюснуты, тоўстыя губы, густыя, як шчацiнне, натапыраныя валасы.

- Гэта мой лёкай, глухi i нямы, - сказаў гаспадар. - Увогуле, мне такi i патрэбны: не чуе маiх размоваў i не раскажа тым, каму гэта не трэба ведаць; я рады, што знайшоў сабе такога памочнiка.

Ён загадаў хлопцу напоўнiць вадою падрыхтаваны посуд, а пасля пачаў даследаваннi. Спачатку паставiў на стол мiску, у якой была салёная марская вада i дзве запаленыя свечкi; я падступiўся блiжэй, каб лепей бачыць, што будзе тут рабiцца. Вучоны сыпнуў у мiску жменю патоўчанае вапнавае скалы, якая складалася з акамянелых ракавiнаў ды iншых марскiх iстотаў; нейкi час ён моўчкi ўзiраўся ў ваду, змешаную з вапнаю, потым улiў туды некалькi кропляў сапфiравае вадкасцi - i, ў мiсцы нечакана заварушылася, забурлiла; праз колькi хвiлiнаў ён дадаў туды кроплю чырвонае вадкасцi i сказаў:

- Глядзi цяпер.

Я ўбачыў жывых вустрыцаў i ўсялякiх слiмакоў: яны раскрывалi i закрывалi свае шкарлупкi; нейкiя вадзяныя павукi, рыбкi, маленькiя ракi i жукi розных колераў снавалi сюды-туды.

- I ў моры цяпер шмат што змянiлася, - патлумачыў ён, - рыба, вустрыцы, слiмакi ды iншыя стварэннi сталi ўжо не такiя, як раней.

Пасля даў знак хлопцу, каб замест мiскi паставiў меднiцу, у якой было крыху вады, i ўлiў туды нейкiя шэрыя ды зялёныя вадкасцi, дадаў нейкага тлушчу ды нейкага густога, накшталт смалы, алею, усыпаў дзве жменi зямлi i дзве жменi тоўчанае вапнавае скалы, перамяшаў усё i ў гэтую мiкстуру капнуў некалькi кропляў сапфiравае вады. Бурлiла ў медным посудзе, уздымалiся ды лопалiся ў паветры пухiры; газ, прыкры, аж не стрываць, напоўнiў паветра; ён дадаў туды яшчэ некалькi кропляў чырвонае вады - выбухнуў агонь, пачуўся шум i сыканне. А калi затухла полымя, я ўбачыў поўную меднiцу жахлiвых гадаў; iхнiя вочы свяцiлiся крывавым бляскам. Гледзячы на гэтых жудасных пачвараў, пан Рылец сказаў:

- Гэта страшыдлы мiнулага, у iх абудзiлася жыццё, з'явiлася i атрута смяртэльная; бяда, калi дакранешся да iх рукою: ад асобных з iх застаюцца невылечныя раны, iншыя забiваюць насмерць. Зло i дабро iснавалi ад пачатку свету, аднак ёсць перамены як у фiзiчным, так i ў маральным свеце, а ўваскрашаць гэтых монстраў мiнуўшчыны трэба дзеля таго, каб, параўноўваючы з цяперашнiм пакаленнем, лепей пазнаць свет новы i стары.

Сказаўшы гэта, ён паклаў на стол аркуш белае паперы, рассыпаў на iм зроблены з розных фарбаў парашок (такi дробны, як найдалiкатнейшы пылок), папырскаў сапфiраваю i чырвонаю вадою - i на папяровым аркушы, як на воблаку, з'явiлiся прыгожыя вясёлкi. I раптам адтуль узляцелi цудоўныя рознакаляровыя матылi: яны снавалi ў паветры, пасля абляпiлi сцены ды вокны i сядзелi, як найпрыгажэйшыя кветкi. Пан Рылец сказаў:

- Гэта прыгажосць i аздоба маладога свету; матылi чаруюць, захапляюць вока; перлы, рубiны i дыяменты зiхацяць на крылах; некалi ў iх не было такiх прыгожых колераў. Свет фiзiчны змянiўся, i ў маральным свеце цяпер iншыя жаданнi, iншыя мары.

Амаль да поўначы з дапамогай тых каляровых вадкасцяў ажыўляў пан Рылец усё новыя i новыя iстоты: сярод iх я бачыў станогiх, ставокiх, стогаловых, жудасных, дзiвосных; апiсаць iхнiя страшныя рухi ды дзiўныя постацi - рэч немагчымая.

- Я ўваскрэсiў, ажывiў прыроду дапатопных стагоддзяў, - працягваў далей вучоны, - ты бачыў марскiя iстоты, бачыў ядавiтых гадаў, бачыў прыгожых матылёў. Глядзi цяпер, у што зноў усё гэта ператварылася: замест ракавiнаў, жамяры i страшных гадаў зямля ды кавалкi вапнавае скалы; дзе ж тыя залатыя, зiхоткiя ад дарагiх камянёў матылi? Толькi пылок застаўся ад iх: тое, што перажыло свой век, жыць не можа; непераадольны час уладарыць над гэтым светам. Адна, адна толькi Саламандра бяссмяротная, яна - чысты агонь, i святло гэтага агню вечна свяцiць будзе. Але той, хто даследуе прыроду, павiнен уваскрашаць яе хоць на кароткi час - гэтая навука ў самотным маiм жыццi найпрыемнейшая для мяне забава. Такiм чынам я хаваюся ад натоўпу, бо ў грамадзе тутэйшых жыхароў размовы толькi пра гандлёвыя выгоды i набыццё скарбаў, а паненкi i кабеты гэтага краю нагадваюць флейты i кларнеты, - добрыя, калi граюць ды спяваюць, але пагаманiць з iмi няма пра што. Аднак у мяне тут ёсць сябры, з якiмi я часам дзялюся думкамi; у наступную нядзелю запрашу iх на вечар, прыходзь i ты да мяне, прыемна правядзём час сярод добрых людзей.

Мы так размаўлялi аж да поўначы; i я, позна вярнуўшыся дахаты, доўга не мог заснуць: перад вачыма стаялi гбды, жывая жамяра ды матылi.

На другi дзень я падняўся рана, паставiў на стол дзве бутэлечкi гайнараўскiх водаў, пачаў глядзець на iх жывыя, пекныя колеры, разважаючы пра iхнiю моц, якую не так даўно бачыў у дзеяннi; з прыемнасцю марыў пра таямнiцы, пра цуды, якiя можна паведамiць свету з дапамогаю гэтага скарбу. Салодкiя мары авалодвалi мною i падчас праходкi па горадзе, па беразе мора. Але ах! Не прадбачыў я таго, што чалавечая мудрасць, якая раскрывае таямнiцы свету, можа скончыцца вялiкаю бядою, вялiкiмi пакутамi.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ян Борщевский читать все книги автора по порядку

Ян Борщевский - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Душа не ў сваiм целе (на белорусском языке), автор: Ян Борщевский. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img