Леанід Воўчак - Эльф
- Название:Эльф
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:2022
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Леанід Воўчак - Эльф краткое содержание
Эльф - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
Бліжэй да вечара Кезон паклікаў да сябе Кастула:
– Пастарайся не калечыць хлапчука. Пакарай яго за дзёрзкасьць, адлупцуй плязам мячом, а пагуляўшы зь ім нейкі час, аглушы ударам па галаве. Я дамоўлюся са сваімі сябрамі, каб яны першымі паднялі вялікі палец уверх, а там, хвала Юпітэру, і астатнія гледачы зробяць гэтак жа. Шкада хлапца, хоць ён і дурны хвалько.
– Буду біць плязам, але ўлічы, Кезон, што я паважаю сваіх гледачоў і нават у гэтым выпадку зладжу для іх сапраўдны бой, бой без падвоху. Ня крыўдуйся, калі я паламаю яму нагу ці руку. А можа і тое, і іншае, – сам сабе Кастул даўно вырашыў спуску пачаткоўцу не даваць і як сьлед пакараць яго за неабдуманае выказваньне. – Забіць ня забью, але правучу надоўга.
– Добра, добра. Галоўнае, каб быў жывы і за месяц ачуняў, – Кастул паляпаў любімца па плячы, – можаш ісьці рыхтавацца да заўтрашняга паядынку.
Рым ўразіў Арса менавіта сёньня, калі ён ішоў па ім у натоўпе глядыятараў да Арэны. Усе папярэднія дні былі смазаныя ў ягонай памяці, да таго ж, вузкія вуліцы з нізкімі несамавітымі дамамі, якія ён бачыў па дарозе з турмы ў глядыятарскую школу, нікога не змаглі бы ўразіць. Сёньня, выгляд двухпавярховых дамоў і віл, а таксама вялікая колькасьць помнікаў, стэл і абеліскаў, дзівілі Арса, прымушаючы пастаянна круціць галавой.
Рым таго часу ў асноўным быў аднапавярховы, па ягоных брудных, бяз назваў, вуліцах пастаянна снаваў народ, і толькі забудовы гарадзкога цэнтру мелі шмат двухпавярховых будынкаў. Рухаючыся па велічным горадзе ў натоўпе глядыятараў, Арс зьвярнуў увагу на тое, што вяльможы перамяшчаліся па вуліцах, седзячы на насілках, якія насілі рабы. Гэты факт таксама ўразіў яго. Для сябе Арс вырашыў, што такі сродак перамяшчэньня кажа ня столькі пра дабрабыт гэтых людзей, колькі пра ўпэўненасьць, што ім ня прыйдзецца браць у рукі зброю, каб абараняць сябе. Яны як быццам ведалі, што на іх ніхто не нападзе, нібы сам горад здольны засьцерагчы гараджан ад агрэсіўных ворагаў, і таму тыя маглі дазволіць сабе быць спешчанымі ды слабымі.
Арс аглядаў горад, не перастаючы зьдзіўляцца і захапляцца ім. Часам ён выказваў ўслых сваё захапленьне, выклікаючы ўсьмешкі спадарожнікаў, многія зь якіх, гледзячы на яго, мімаволі ўспаміналі сябе ў ягоным ўзросьце. У гэты час, па суседняй вуліцы на плячах чатырох рабоў, плылі над маставой насілкі, на якіх сядзеў Ген. Ген, з задуменным выглядам, седзячы на мяккай падушцы, накіроўваўся такім чынам ў пачатковую школу.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Интервал:
Закладка: