Леанід Воўчак - Эльф
- Название:Эльф
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:2022
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Леанід Воўчак - Эльф краткое содержание
Эльф - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
Арс маўчаў. Нягледзячы на цяжар дошак, што давілі на ягоныя грудзі, ён здолеў адцягнуцца і пагрузіцца ў мроі, прадстаўляючы сабе родную вёску і матулю, якая завіхалася каля ачага. Нейкі час ён нават драмаў, але стогн чалавека, што ляжаў побач, вывеў яго з забыцьця. Да яго данёсься гул натоўпу, які сабраўся ушаноўваць Цэзара. Слых аб незвычайным мерапрыемстве з удзелам палонных галаў, хутка разляцеўся па горадзе. На Клівус Вікторыі сабраўся вялізны натоўп. Ён складаўся ня толькі з гараджан, у якіх была магчымасьць сюды зьявіцца. У дадатак да іх тут сабраліся ўсе вольныя ад працы жыхары бліжэйшых вёсак. Натоўп гудзеў, нібы гіганцкі пчаліны вулей, і гэты гул перакрываў практычна ўсе астатнія гукі. Арс ўважліва ўслухоўваўся ў гул тысяч чалавечых галасоў, жадаючы ўявіць, што адбываецца па той бок дошак. Старанна напружваючы слых, ён спрабаваў скрозь людзкія галасы ўлавіць пачатак руху рымскіх кагортаў, але ўсяроўна вібрацыя глебы пад нагамі дзясятка тысяч салдат, крануўшыхся з месца маршам, стала для яго нечаканасьцю. Ён адчуў гэтую вібрацыю ўсёй сьпіной, але ўсё ніяк ня мог зразумець, што адбываецца.
– Трымайся !!! – пачуўся прыглушаны дошкамі крык аднаго з гальскіх камандзіраў. Толькі тады Арс зразумеў, што д'ябальскае выпрабаваньне пачалося …
Раніцай за с ь няданкам, калі мы ўсёй сям ь ёй сядзелі за сталом, Арся задаў мне нязручнае пытан ь не:
– Тат , а рымляне былі садыстамі?
– Не, сын, не былі. Проста ў тыя часы ў многіх народаў была мараль, якая дапускала такія ўчынкі. Гэтыя ўчынкі з нашага пункту гледжан ь ня, могут лічыцца з ь верскімі, б ар б арскімі, ц і нават садысцкімі. У кожнай эпохі свае норавы, і, магчыма, нейкія з нашых учынкаў, якія мы сён ь ня лічым нормай, у будучыні стануць непрымальнымі.
– Ты хоць разумееш, што размаўляеш з трынаццацігадовым дзіцём? – умяшаўся ў размову жонка.
– Між іншым, Старажытны Рым мы ўжо вучылі па гісторыі, і пра гл я дыятарскія баі там таксама шла размова. Я нават гульню «Гл я дыятар» прайшоў цалкам. А грамадазнаўства вывучаем з мінулага года, – горда заявіў Арсень.
– Ці не тая гэта гульня, што ляжыць у таты ў кабінеце, а на скрынцы напісана «плюс шаснаццаць»? – жонка грозна павярнулася да Арсен а . Жэнька, які да гэтага часу абыякава і сонна калупаў відэльцам амлет, страпянуўся.
– Не, мама, на «Гл я дыятару» «плюс дванаццаць». Гэта на «Рыме» «плюс шаснаццаць», але там няма нічога страшнага.
– А ты адкуль ведаеш? – жонка пераключылася на малодшага сына, а Арся гнеўна штурхнуў брата локцем у бок.
– Тата гуляў, а мы глядзелі, – Жэнька, не міргнуўшы вокам, здаў маме і мяне. Наіўная дзіцячая прастата. Цяпер погляд жонкі быў накірованы ў мой бок.
– Гэта звычайная стра ц ежка, – максімальна спакойным тонам запэўніў я жонку, – Адзінае, што трэба з «плюс шаснаццаці», калі гуляеш у яе – гэта толькі мазгі.
– Тат , а чаму ў старажытнас ь ці была мараль, якая дапускала такія жорсткас ь ці? – спытаў Арся, палічыўшы, што пытан ь не з гульнямі і іх німі узроставымі абмежаван ь нямі ўжо зачынена. Я з палёгкай павярнуўся да яго.
– Чым вышэй узровень культуры ў грамадстве, тым менш жорсткас ь цяў дапускае е ная мараль. А ўзровень культуры ў сваю чаргу залежыць ад колькас ь ці ведаў, якімі аперуе таварыства. Калі сён ь ня закрыць усе дзіцячыя сады, школы і інстытуты, зачыніць доступ людзям да ведаў, то рэзка з ь нізіцца ўзровень нашай культуры, а праз некаторы час наша мараль дазволіць нам займацца нават людажэрствам.
– Я таксама людзей буду ёс ь ці? – з ь дзіўлена спытаў Жэнька, нарэшце цалкам прачнуўшыся.
– Не, сын, ня будзеш. Кажучы «мы», я меў на ўвазе наша сён ь няшняе грамадства, ўсіх людзей. Людажэрствам, хутчэй за ўсё, будуць займацца твае ўнукі ці праўнукі.
– Не забівай, калі ласка, дзіцяці галаву усялякімі жахамі, – з ус ь мешкай папрасіла мяне жонка.
– Я не баяз ь лівец, мне ня страшна, мы з Арсей жабу елі, – нечакана заявіў Жэнька, а затым, зрабіўшы секундную паўзу, дадаў: – смажаную.
Пакуль мы з жонкай, з ь бянтэжана глядзелі адзін на аднаго, Жэнька пас ь пяшаўся дабіць нас канчаткова:
– Як французы. Мы яе за домам на вогнішчы смажылі.
– А яшчэ мурашак елі, – спакойна дадаў Арся. – Яны кіс ь ленькія і смачненькія. Толькі адзін трапіўся нясмачны. Леташні, напэўна.
Я думаў, што памру ад с ь меху, лопну і разлячуся маленечкімі кавалачкамі па кухні, але не, выжыў. У метры ад мяне выжыла ад с ь меху мая жонка …
Па подыўме, збудаваным ў гонар перамогі Цэзара над Кудлатай Галіей, трэба было прайсьці тром легіёнам, колькасьць якіх складала без малога адзінаццаць тысяч чалавек. Каб подыум ня рухаўся наперад-назад на той мяккай апоры, што прадстаўлялі сабой чалавечыя целы, па канцах пандусаў ў зямлю былі ўбітыя тоўстыя калы, зробленыя з буку. Тым ня менш, калі чатыры коні першымі ўзышлі на подыум, цягнучы за сабой квадрыгу зь Юліем Цэзарам, ён асеў і падаўся наперад, ссунуўшыся зусім нязначна, усяго толькі каля пяці сантыметраў, але менавіта гэтай дробязі хапіла, каб вага калясьніцы імгненна выціснула з лёгкіх першых чатырох чалавек усё паветра. Больш уздыхнуць яны не змаглі, бо на памост, усьлед за квадрыгай маршам ўзышлі салдаты.
Некаторыя палонныя спрабавалі аблегчыць сабе дыханьне, прыпадняўшы памост над грудной клеткай рукамі. Яны ляжалі, упёршыся далонямі ў грубыя сырыя дошкі, а локцямі ў каменны брук. Пад вагай квадрыгі прамянёвыя косткі перадплеччаў ня вытрымалі і зламаліся з трэскам, нібы сухое гальлё. Пад пляцоўкай пачуліся крыкі болю, якія патанулі ў крыках натоўпу, што вітаў сваіх пераможцаў. Але і гэтыя крыкі імгненна сьціхлі, бо зрабіўшы выдых на крыку, гэтыя людзі ўжо не змаглі ўвабраць у сябе ні кроплі паветра. З кожнай новай шарэнгай салдат, якія ўзыходзілі на гэты подыум, гукі пад подыўмам станавіліся ўсё цішэй і цішэй, пераходзячы ў няясныя перадсьмяротныя хрыпы, якія былі цалкам заглушаныя гараджанамі, што гарлапанілі ва весь моц. Калі шэсьце выціснула з грудных клетак сотні палонных апошнія рэшткі паветра, пад насьцілам наступіла адносная цішыня, бо трэска зламаных рэбраў і раздушаных чэрапаў ня змог бы пачуць нават самы ўважлівы глядач, які стаяў у лямантуючым натоўпе.
Арс чуў кожны гук, што народжаўся пад насьцілам, але быў спакойны. Ён рыхтаваўся памерці ў гэтым сьвеце і цалкам перайсьці ў наступны. Думкі, што той, іншы сьвет зьяўляецца плёнам сноў і фантазій, ён не дапускаў. Любы псіхіятр будучага, апытаўшы яго, палічыў бы, што ў хлопца пачынаецца эскейпізм і апынуўся бы няправы, бо расстройства псіхікі ў Арса не было. Яго стан быў выкліканы рэдкай, незвычайнай для сьвету, у якім Арс жыў, уласьцівасьцю чалавечай псіхікі. З часам такіх людзей будзе нараджацца ўсё больш, але гэта з часам. А зараз Арс, магчыма, адзіны чалавек з такімі унікальнымі псіхічнымі ўласьцівасьцямі, ляжаў пад насьцілам і слухаў гукі сьмерці, якія набліжаліся да яго. Гукі сьмерці з кожнай секундай станавіліся ўсё выразьней, усё выразьней. Яны былі заглушаныя тупатам маршу рымскіх салдат, кожны ўдар ног якіх па дошках, гулка аддавалася пад насьцілам. Арс ўсё ж здолеў вылучыць у гэтым шуме стогны людзей, што паміралі ў гэты момант, трэск касьцей і чуў толькі іх. Гэта так жа было уласьцівасьцю ягонай псіхікі – умець чуць тое, што большасьці людзей недаступна. Сьмерць, якая крочыла ў страі рымскіх салдат, насоўвалася няўхільна.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: