Леанід Воўчак - Эльф

Тут можно читать онлайн Леанід Воўчак - Эльф - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Исторические приключения, год 2022. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Леанід Воўчак - Эльф краткое содержание

Эльф - описание и краткое содержание, автор Леанід Воўчак, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
На адзінай плянеце, якая вярцелася вакол зоркі К74-БК, хторы былі вяршыняй харчовага ланцугу. Шасьцілапые кошкі, асобныя самцы якіх дасягалі ў карку паўтары метра вышыні, больш за шэсьць метраў даўжыні, а вагой даходзілі да сямісот кілаграмаў, былі ідэяльнымі забойцамі, бо у дадатак да моцы, лютасьці і спрыту валодалі цудоўнай мімікрыяй. Паверхня іхняй безвалосай скуры не ўтрымоўвала ні аднаго пігмента. Затое мела шмат нанакрысталлаў, здольных мяняць характарыстыкі адлюстраванага сьвятла, наладжваючы колер скуры жывёлы адпаведна фарбам навакольнага сьвету. Хтор, які краўся да здабычы, быў практычна нябачны, настолькі ён зьліваўся зь мясцовасьцю. У дадатак да гэтага, ён быў здольны зьмяняць уласны пах, робячы яго максімальна прыбліжаным да паху сваёй ахвяры, уводзячы яе ў зман аж да моманту маланкавай атакі.

Эльф - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Эльф - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Леанід Воўчак
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Жэнька сьпіць?

– Не-е. Гэта ён першы пачуў плач і мяне разбудзіў.

– Кліч яго. Толькі хутка і ціха, каб мама не прачнулася.

Арсэнь на дыбачках ўцёк, а я, прыадчыніўшы дзьверы ў кухню, ціхенька цмокнуў вуснамі. Маляўка тут жа прашмыганула з кухні мне насустрач і ўстала на заднія лапы, упёршыся пярэднімі ў маё сьцягно. Маляўка й клікалі ручную лісу, якая, будучы маленькім л і с я н ём , прыбілася да нашага дому. На сьпіне ў яе было некалькі колата-ірваных ранаў, з-за чаго я прыйшоў да высновы, што яна цудам выратавалася ад таго, чые дзеці сён ь ня плакалі ў ночы.

– Маляўка ідзе з намі? – дзеці ўжо былі побач са мной і ціскалі задаволеную лісу.

Куды мы б я з яе? я ад чыніў ўваходныя дз ь веры, і мы гуртам выйшлі з дому.

Ноч была незвычайна ціхая, цёплая і зорная. Ні аблачыны, ні ветрыку. Амаль поўн ы месяц у дастатковай меры ас ь вятля ў наш шлях, таму ліхтарык я пакуль не ўключаў. З-пад навеса, пацягваючыся, выйшаў Байран. Байран – дварняк з прымешкай каўказ с кай аўчаркі быў велізарны і грозны. Мы ўзялі яго шчанюком з прытулку ў той жа дзень, калі на нашым падворку зьявілася Маляўка. Яго най задачай было ня столькі ахова дома, колькі абарона Маляўкі ад сусед з кіх і бадзяжных сабак, якія зрэдку забрыдалі на нашу ю тэрыторыю. Л ісянё і куцяня рас ь лі разам, умацоўваючы сваё сяброўства гульнямі і сумеснай трапезай. Калі ім выносілі ежу, а Байран ў гэты момант адсутнічаў, з ь дзяйс ь няючы абыход уладан ь няў, Маляўка ніколі не прыступала да ежы адна. Яна сядзела каля міскі Байрана, ахоўваючы яе да прыходу сябра . Як толькі ў пол і е йнага зроку з ь яўляўся Байран, яна тут жа адыходзіла да сваёй талерцы і пачынала е с ь ц і . Вось толькі месца для сну ў кожнага зь іх было сваё. Маля ў ка аблюбавала сабе кухню, а Байран аддаваў перавагу сну у двары пад падстрэшкам.

Байран без залішняй мітус ь ні прыбудаваўся да нашай працэсіі, і вось ужо ўсёй грамадой мы завярнулі за дом. Я, ведаючы, куды іс ь ці, накіраваўся па с ь цежцы ў патрэбны бок у глыб лесу і праз пару дзесяткаў метраў спыніўся каля адной з хвояў . Маля ў ка з Байранам селі пад дрэвам, задраўшы галовы ўверх. Уверсе, сярод галін, была апраметная цемра.

Слухайце, прашаптаў я.

Каго? адначасова і таксама шэптам спыталі дзеці.

Лес, адказаў я.

Цішыня ў лесе ніколі не бывае абсалютнай, але ў гэты момант яна была менавіта такой. Здавалася, што нават Байран з Маляўка й затаілі дыхан ь не, адчуваючы значнас ь ць моманту. Раптам, у цемры галін над намі пачуўся шоргат. Праз некалькі секунд ён паўтарыўся. І зноў. Гэта ўжо было падобным на чыю сьці марудлівую валтуз ь ню. Я ў ключыў ліхтарык, накіроўваючы яркі прамень у бок шоргатаў. Уверсе, на тоўстай хвойнай галінцы, сядзелі два с а в яты . Яшчэ у пуху. Гэтакія абаяльныя вырадкі. Яны глядзелі на нас, круцілі галовамі і пляскалі вялікімі вачыма.

Вось хто вас разбудзіў. С а вят ы .

А чаму яны плакалі? спытаў Жэнька.

– Яны ня плакалі, – я даўно ведаў пра савінае сямейства, якое жыло па суседстве, але не распавядаў пра яго дзецям, каб яны не турбавалі птушак дарэмна, – гэта яны сьпяваць вучыліся.

– А дзе іхнія бацькі? – па інтанацыі, зь якой Арся задаў пытаньне, я зразумеў, што зараз прагучыць просьба аб «усынаўленьні» птушанят.

– Шукаюць ім ежу. Магчыма, што нехта зь іх ужо злавіў мышаня і сядзіць цяпер непадалёк, назіраючы за намі, – я даў сынам дастаткова інфармацыі, каб спыніць іхнія просьбы аб прыёме савятаў ў нашую сямью.

Дзеці тут жа, нібы тыя савяты, закруцілі галовамі, спадзеючыся ўбачыць дарослых соў, але гэтую начную птушку і днём не заўсёды заўважыш, а ўначы ўбачыць іх – дарэмная трата часу. Я прабег ліхтарыкам па галінках вакол нас у надзеі, што прамень с ь вятла адаб ь ецца ў вачах дарослай с а вы. Але н е , бацькоў побач не было.

Ну што, задаволілі сва ю цікаўнас ь ць?

Ага, хорам адгукнуліся хлапчукі.

Дадому? прапанаваў я.

Байран, пайшлі. Пайшлі, Маляўка, скамандаваў сваім улюбёнцам Жэнька, пасля чаго наша чарада адправілася ў зваротны шлях.

Байран, перш чым сыс ь ці, бухнуў уверх для пр а формы, як бы папярэджваючы с а вят, каб тыя не замануліся залазіць на ягоную тэрыторыю. С а вят ы пакінулі Байрана без адказу.

У доме я паклаў дзяцей у лож кі . Ужо прыадчыніў дз ь веры, каб выйс ь ці, але тут у цемры пачуўся Арс енькін голас:

Тат , а што было ў казцы далей?

О-хо-хо-х, уздыхнуў я і павярнуўся да дзяцей. Яны, падобна с а вятам, задаволеныя зашамацелі коўдрамі, уладкоўваючыся так, каб зручней было слухаць мяне …

2

– Ведаеш, Кезон, а гэта нядрэнная ідэя, – сенатар Гай Децым задуменна катаў паміж далоняў пусты срэбны кубак. Віно яму спадабалася. Мабыць, скупаваты Кезон адкаркаваў дзеля такога выпадку бочачку з лепшым віном: – А цяпер, будзь добры, пра ўсё падрабязьней.

– Ты, сенатар, нават не сумнявайся, бо ідэя сапраўды выдатная. Яна прынясе вялікі прыбытак і мне, і табе, – Кезон чакаў, калі Гай Децым паставіць кубак на стол, каб падаць знак слузе. Слуга, які стаяў у старонцы і без таго быў гатовы па любым сігнале напоўніць посуд госьця віном: – Усе гаспадары глядыятарскіх школаў ужо ведаюць пра тое, што ў глядыятарскіх баях у гонар перамогі Цэзара будуць удзельнічаць толькі палонныя салдаты. Многія з ланістаў нават ня стануць падаваць сьпісы байцоў, каб Сенат мог выбраць лепшых і аплаціць іх. Нам неабходна распусьціць чутку, што адначасова з гульнямі ў Рыме, пройдуць баі яшчэ ў некалькіх правінцыях. Пад гэтыя ўяўныя баі я скуплю у іншых ланістаў глядыятараў па досыць нізкай цане. Твая задача складаецца ў тым, каб пераканаць Сенат купіць глядыятараў для маючых адбыцца гульняў у мяне. Цана на гэтых байцоў будзе, як ты ведаеш, прыкладна ўдвая больш, чым тая, за якую я іх набуду. Прыбытак я прапаную падзяліць напалову.

– Засталося прыдумаць, куды падзець палонных барбараў, прызначаных для гульняў глядыятараў, – Гай Децым нарэшце паставіў кубак на маленькі столік, што стаяў побач з фатэлем, на якім ён сядзеў, і двойчы лёгенька стукнуў па ім пазногцем. Слуга імгненна падскочыў да століка і наліў віна. Гай Децым з задавальненьнем зрабіў вялікі глыток і прыкрыў вочы. Віно было ў меру гарачым і ўтрымлівала ідэяльны баланс дададзеных спецый.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Леанід Воўчак читать все книги автора по порядку

Леанід Воўчак - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Эльф отзывы


Отзывы читателей о книге Эльф, автор: Леанід Воўчак. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x