Леанід Воўчак - Эльф

Тут можно читать онлайн Леанід Воўчак - Эльф - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Исторические приключения, год 2022. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Леанід Воўчак - Эльф краткое содержание

Эльф - описание и краткое содержание, автор Леанід Воўчак, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
На адзінай плянеце, якая вярцелася вакол зоркі К74-БК, хторы былі вяршыняй харчовага ланцугу. Шасьцілапые кошкі, асобныя самцы якіх дасягалі ў карку паўтары метра вышыні, больш за шэсьць метраў даўжыні, а вагой даходзілі да сямісот кілаграмаў, былі ідэяльнымі забойцамі, бо у дадатак да моцы, лютасьці і спрыту валодалі цудоўнай мімікрыяй. Паверхня іхняй безвалосай скуры не ўтрымоўвала ні аднаго пігмента. Затое мела шмат нанакрысталлаў, здольных мяняць характарыстыкі адлюстраванага сьвятла, наладжваючы колер скуры жывёлы адпаведна фарбам навакольнага сьвету. Хтор, які краўся да здабычы, быў практычна нябачны, настолькі ён зьліваўся зь мясцовасьцю. У дадатак да гэтага, ён быў здольны зьмяняць уласны пах, робячы яго максімальна прыбліжаным да паху сваёй ахвяры, уводзячы яе ў зман аж да моманту маланкавай атакі.

Эльф - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Эльф - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Леанід Воўчак
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
На момант, калі Верцынгетарыкс падняў паўстаньне супраць Рэспублікі, а затым, у выніку не дастаткова ўмелых дзеяньняў, апынуўся абаронцам у Алезыі, Арсу споўнілася пятнаццаць гадоў. Ростам малады гал быў сто семдзесят пяць сантыметраў, прыкладна семдзесят кілаграмаў вагой і па законе Рымскай імпэрыі ён ужо год зьяўляўся паўналетнім. Па законах галаў ён не лічыўся дарослым байцом, бо паўналецьце ў галаў надыходзіла толькі па дасягненьні семнаццаці гадоў. Зьнешнасьць Арса таксама не адпавядала зьнешнасьці ягоных аднагодкаў. Валодаючы тонкай, амаль празрыстай скурай, якая нібы сьвяцілася знутры, ён быў больш падобны на мілавідную дзяўчыну, чым на ўмелага і ўжо дасьведчанага байца.

Арс не баяўся памерці. У адрозненьне ад сваіх суайчыньнікаў, ён ня проста верыў у жыцьцё пасля сьмерці, а дакладна ведаў, што яно існуе. У сілу сваёй псіхікі, юнак валодаў ўспамінамі аб пражытых момантах, якія не маглі адбыцца зь ім у рэальным жыцьці. Ён быў упэўнены, што жыве двума жыцьцямі адначасова, і нават не здагадваўся, што частку ўспамінаў паслужлівая падсьвядомасьць чэрпала зь ягоных ўласных сноў і фантазіяў, якіх юны гал папросту не памятаў. Жыцьцё Арса нібы складалася з двух частак, адна зь якіх працякала ў рэальнасьці, а іншая – унутры ўласнай галавы. Не зьяўляючыся ні аўтыстам, ні шызафрэнікам, і існы па абодва бакі сваёй чарапной каробкі, Арс, як ні дзіўна, не рабіў адрозненьняў паміж уяўным і сапраўдным бокам свайго існаваньня. Калі спытаць яго аб тым, ці бачыць ён сны, ён катэгарычна адмаўляў бы гэта. Жыцьцё нібы ў двух вымярэньнях зусім не напружвала яго, не выклікала адрыньваньня, альбо асьцярогі. Ён нікому не расказваў пра гэта, лічыў, што ўсё так і трэба, а ў баі ішоў на неапраўданую рызыку не ў сілу варьяцкай адвагі ці неразважлівасьці, а па тому простаму чыньніку, што ведаў: памёршы ў гэтым сьвеце, ён застанецца жыць у іншым. Па гэтаму жа чыньніку, ў баі Арс паводзіў сябе стрымана, ніколі не выяўляў ні гневу, ні злосьці. Ён заўсёды быў спакойны, ня гледзячы на тое, што загінуць у бітве, дзе сьмерць заўсёды знаходзілася на адлегласьці выцягнутай рукі, што сьціскала востры клінок, было даволі проста…

Нешта казка пачынаецца не зусім удала. Мабыць, бурныя і неверагодныя падзеі, якія адбыліся са мной некалькі дзён таму, пакінулі свой адбітак на маім апавядан ь ні. Спадзяюся, Арсюха з Жэнька мяне даруюць. Я пацёр твар рукамі, спрабуючы засяродзіцца, але, замест гэтага, у думках трапіў на касмадром, поўны пажарных, паліцэйскіх і ваенных машын. Менавіта на касмадроме пачаліся дзіўныя і займальныя падзеі, якія перавярнулі ўсё маё жыц ь цё.

Але казку, хочаш ня хочаш, трэба працягваць …

Галы прайгралі вайну. Паўстаньне апынулася падушаным. Два дні спатрэбіліся рымлянам, каб разграміць войска Комія, якое прыйшло на дапамогу абаронцам у Алезыі. Верцынгетарыкс, разумеючы, што вынік паўстаньня прадвызначаны, вырашыў пазьбегнуць непатрэбных ахвяраў і добраахвотна зьняў з сябе дасьпехі. Ён склаў зброю ў знак пакоры пераможцу і сеў ля ног Цэзара ў чаканьні ягонага рашэньня. Самыя адданыя правадыру галы з ліку тых, хто перажыў зь ім аблогу, рушылі ўсьлед ягонаму прыкладу, але да Цэзара іх не дапусьцілі. Гэтых галаў, колькасьцю у сто пяць чалавек, выстраілі ў чаргу непадалёк ад стаўкі Цэзара і загадалі апусьціцца на калені. Арс быў у іхнім ліку. Побач зь ім стаяў на каленях ягоны малодшы брат Ген. Арс супрацівіўся, каб брат, які не ўдзельнічаў ні ў адной бітве, а працаваў у абозе і на кухні, зьявіўся разам з ваярамі на добраахвотную капітуляцыю. Супрацівіўся зусім не таму, што Ген ня быў байцом. Арс ведаў, што адвагі брату не займаць, але вельмі хацеў захаваць яму жыцьцё. Ён адчуваў, што, у адрозненьне, ад яго самога, Ген жыве ў адным сьвеце, а памерці сёньня, зажадай таго Цэзар, можна было ў любы момант.

Увесь дзень сотня галаў стаяла на каленях. Увечары, калі ўжо сьцямнела, міма іх прайшоў Цэзар. Пры сьвятле дымлівых паходняў ён разглядаў твары сваіх добраахвотных палонных. Спыніўся ля братоў. Гэтая парачка не магла не прыцягнуць ягонай ўвагі. Ён доўга задуменна разглядаў іх. Маўчаў і глядзеў. Затым зрабіў крок, узяў Гена за валасы і закінуў ягоную галаву да сьвятла паходняў. Ген, які знаходзіўся на мяжы непрытомнасьці ад стомы, зрабіў спробу дзёрзка паглядзець у вочы Гая, але ў галаве паплыло. Бачны сьвет пачаў звужацца ў кропку і каб ня грымнуцца перад Цэзарам без прытомнасьці, Ген ўсю сваю волю накіраваў на гэтую сьветлую кропку перад вачыма. Ён учапіўся ў яе сьвядомасьцю і ўтрымаўся. Сьвет паступова вярнуўся ў першапачатковы стан. Праўда Цэзар так і ня ўбачыў ягонага дзёрзкага погляду. Погляд атрымаўся разгубленым і спалоханым. Але Цэзар зразумеў стан хлапчука, разгледзеў ягоную барацьбу з непрытомнасьцю. Ён адказаў хлапчуку сумнай паўусмешкай і кінуў некалькі слоў праз плячо.

Легіянер, які знаходзіўся пры Цэзару, адкрыў біклагу і працягнуў яе Гену. Ген узяў пляшку і асьцярожна пакаштаваў. У высахлае горла пацякло даўкае кіслае віно. Зрабіўшы некалькі глыткоў, Ген з цяжкасьцю адарваўся ад жыватворнага напою і працягнуў пляшку брату. Легіянер з гнеўным вокрыкам паспрабаваў забраць віно, але Цэзар ўскінуў руку ў забараняльным жэсьце і засьмяяўся. Арс сербануў віна і перадаў біклагу далей. Прашаптаўшы нешта на вуха Ціту Лябіену, Цэзар пайшоў уздоўж палонных, як быццам хацеў прасачыць шлях пляшкі і ўбачыць чалавека, на якім скончыцца ейнае зьмесьціва. Зрэшты, гэта было ўсяго толькі супадзеньне.

Ціт Лябіен аддаў распараджэньне і тут жа да Гену падышлі два рымскіх салдата, паднялі яго на ногі і кудысьці павялі. Астатнім дазволілі зладзіць начлег, разьвесьці вогнішчы і прыгатаваць ежу, але Арсу было не да яды, бо здарылася тое, чаго ён баяўся больш за ўсё: яго разлучылі з братам …

Ноччу мяне пабудзіў Арсайла.

– Тат, за акном нашай спальні хтосьці плача, – прашаптаў ён мне ў самае вуха, як толькі я адкрыў вочы ў адказ на ягоны дотык да майго пляча.

– Зараз даведаемся, – ледзь чутна адказаў я, затым паволі, імкнучыся не абудзіць жонку, выбраўся з-пад коўдры. – Ты са мной?

– Так, – Арсэнь тут жа учапіўся за маю руку.

Наш дом размяшчаўся ў лесе, прыкладна за шэсьць кіламетраў ад бліжэйшага пасёлка. Лес абступаў дом з усіх бакоў, а з тылу, як раз з таго боку, на якую выходзілі вокны дзіцячай спальні, дрэвы падступалі ўшчыльную да дома. Наша з жонкай спальня размяшчалася праз калідор насупраць дзіцячай. Мы з Арсэнам, не ўключаючы асьвятленьня, спусьціліся на першы паверх. У змроку пярэдняга пакою я надзеў чаравікі на босыя ногі і ўзяў з паліцы ліхтарык.

– Не баішся? – спытаў я сына.

– Не, – адказаў той, паблясківаючы ў цемры вачыма.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Леанід Воўчак читать все книги автора по порядку

Леанід Воўчак - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Эльф отзывы


Отзывы читателей о книге Эльф, автор: Леанід Воўчак. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x