Леанід Воўчак - Эльф

Тут можно читать онлайн Леанід Воўчак - Эльф - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Исторические приключения, год 2022. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Леанід Воўчак - Эльф краткое содержание

Эльф - описание и краткое содержание, автор Леанід Воўчак, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
На адзінай плянеце, якая вярцелася вакол зоркі К74-БК, хторы былі вяршыняй харчовага ланцугу. Шасьцілапые кошкі, асобныя самцы якіх дасягалі ў карку паўтары метра вышыні, больш за шэсьць метраў даўжыні, а вагой даходзілі да сямісот кілаграмаў, былі ідэяльнымі забойцамі, бо у дадатак да моцы, лютасьці і спрыту валодалі цудоўнай мімікрыяй. Паверхня іхняй безвалосай скуры не ўтрымоўвала ні аднаго пігмента. Затое мела шмат нанакрысталлаў, здольных мяняць характарыстыкі адлюстраванага сьвятла, наладжваючы колер скуры жывёлы адпаведна фарбам навакольнага сьвету. Хтор, які краўся да здабычы, быў практычна нябачны, настолькі ён зьліваўся зь мясцовасьцю. У дадатак да гэтага, ён быў здольны зьмяняць уласны пах, робячы яго максімальна прыбліжаным да паху сваёй ахвяры, уводзячы яе ў зман аж да моманту маланкавай атакі.

Эльф - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Эльф - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Леанід Воўчак
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цэзар у адказ толькі ўсьміхнуўся.

– Гаеў дастаткова на прасторах Рэспублікі. Хлапчука неабходна пераапрануць, вымыць, пастрыгчы, клікаць толькі Гаем, прышчапіць манеры, і праз паўгода я прадстаўлю яго ў Рыме як свайго сваяка з глыбокай забітай правінцыі, – Цэзар задаволена ляпнуў сябе па сьцёгнах і ўстаў з фатэлі. – Наконт глыбокай забітай правінцыі я нават нікога не падману. І глядзіце, каб ён ня ўцёк.

Ген ўцякаць не зьбіраўся, бо лічыў, што дзесьці побач знаходзіцца ягоны брат. Ён ня ведаў, што палонных галаў і частку абозу ўжо адправілі ў Рым.

Раніцай наступнага дня Гена было цяжка адрозьніць ад звычайнага рымскага падлетка. Метамарфозы, якія адбываліся зь ім, Ген палічыў экзэкуцыяй, але вынес іх пакорліва. Нават стрыжку, у працэсе якой, цырульнік, які пастрыгаў самога Цэзара, ўзнагародзіў яго кароткай прычоскай, Ген, абураны да глыбіні душы, перанёс спакойна. Затым два легіянера суправадзілі яго да настаўніка Спурыя. З гэтага моманту настаўнік і вучань праводзілі ўвесь час разам, нібы бацька і сын. Навучаньне праходзіла амаль кругласутачна, нават падчас трапезы, і толькі кароткі сон даваў Гену магчымасьць адпачыць ад разумовай нагрузкі, якая звалілася на яго. Спурый апынуўся дабраком, які з першага погляду зразумеў, у якім душэўным стане знаходзіцца давераны яму хлапчук. Калі да яго прывялі Гена, ён цэлую гадзіну размаўляў зь ім на мове галаў і да канца размовы ведаў пра хлапчука амаль усё.

Першы час, калі пачалося навучаньне, Ген з хмурным выглядам адмоўчваўся. Спурый жа лапатаў несьціхаючы ні на хвіліну. Нарэшце Спурыю трапіўся ня проста ўдзячны слухач, а слухач, у абавязкі якога ўваходзіла прыслухоўцца да яго беспярэчна.

– Лес, – паказваў яму Спурый на лес, што павольна праплываў міма калёсаў, тут жа пераводзячы гэтае слова на зразумелую для хлапчука мову.

– Дарога, – Спурый тыкаў пальцам сабе пад ногі і называў гальскі варыянт.

Яго зусім не бянтэжыла маўчаньне Гена. Не чакаючы ягонага адказу, ён называў Гену прадметы, часткі цела і зьявы, тут жа пераводзячы ўсе словы. Ген, вонкава абыякавы, ўбіраў усё, як губка. Так прайшлі тры дні. Па заканчэньні трэцяга дня, ужо засынаючы, Ген задаў Спурыю пытаньне на мове рымлян:

– Дзе мой брат?

Спурый зьлёгку асалапеў. Ён ведаў пра існаваньне брата з першапачатковай размовы з хлапчуком, але лёсам яго і астатніх палонных галаў не цікавіўся.

– Ня ведаю, але заўтра раніцай, калі ты прачнешся, я табе скажу, – адказаў ён разгублена.

Спурый выдатна разумеў, што значыць для хлапчука страта брата. Ён сам страціў малодшага брата, які загінуў у адным з баёў пры пакарэньні Кудлатай Галіі, і боль ад гэтай страты ўсё яшчэ сядзеў стрэмкай у ягоных грудзях. Калі ўспаміны пра брата набягалі мацней, чым звычайна, гэты боль выяўляўся лёгкай дрыготкай у голасе. Дакладна такія жа дрыжыкі ён пачуў у словах Гена, калі той задаў пытаньне пра свайго брата, і ўспрыняў іх як уласныя.

Спурый падняўся на досьвітку, але ўсё роўна апынуўся ня першым з тых, хто прачнуўся гэтай раніцай. Лягер ажываў, рыхтуючыся да чарговага пераходу. Хтосьці разьдзімаў вугольле, спрабуючы ажывіць вогнішча, хтосьці ўжо разаграваў сабе ежу, а некаторыя пасьпелі скласьці паходныя намёты на падводы і запрэгчы ў іх мулаў. Даведаўшыся пра лёс палонных галаў, Спурый вярнуўся да Гена. Той да гэтага часу выканаў усе работы з тых, што па раніцах рабіў Спурый у той час, пакуль Ген яшчэ спаў. Гэтыя працы былі яму знаёмыя, бо менавіта імі ён займаўся ў гальскай арміі. Да прыходу Спурыя Ген склаў усе рэчы на воз, пакінуўшы толькі складаны фатэль і столік, раздуў вогнішча і разагрэў ежу. Не чакаючы вяртаньня Спурыя, Ген паеў і старанна вымыў сваю алавяную міску. Міску зь ежай для Спурыя ён клапатліва накрыў ўласнай і прысунуў да агню, каб зьмесьціва не астыла.

– Дзякуй за клопат, – Спурый падняў сваю міску. Ён паставіў яе на паходны столік, зручна умасьціўся на складным крэсьле, дастаў з сумкі лыжку і прыступіў да ежы.

Ген чакаў моўчкі. Калі Спурый паеў і памыў посуд, яны разам, па-ранейшаму ня кажучы ні слова, прыбралі тыя, што засталіся пажыткі на калёсы і загасілі вогнішча. Нарэшце, калі ўсё было складзена і выкладзена, конь запрэжаны, а яны самі селі ў калёсы, чакаючы каманды да пачатку руху, Спурый пачаў свой кароткі аповяд:

– Я даведаўся, дзе зараз твой брат. Палонных галаў і твайго брата ў іхнім ліку ў паскораным тэмпе адправілі ў Рым. Калі ты хочаш знайсьці яго ў Рыме, табе неабходна добра ведаць нашу мову, каб у табе бачылі ня барбара, а рымляніна. А для гэтага трэба старанна вучыцца. Ты, Гай, хлопчык цямлівы, у цябе атрымаецца.

Спурый ўпершыню назваў Гена новым імем.

– Мяне клічуць Ген, – спакойна і амаль без акцэнту паправіў яго Ген.

– Без сумневаў, гэта так, – сурьёзна адказаў Спурый.

З тых часоў Спурый ні разу не назваў свайго вучня Гаем. Знаходзячыся зь ім сам-насам, ён назваў яго Геном, а калі побач быў хто-небудзь з староньніх, зьвяртаўся да яго безаблічна: «хлапчук», «хлопец», або «дружа».

Вучоба давалася Гену лёгка, ды і вучыўся Ген з бачным задавальненьнем. Да немалога зьдзіўленьня Спурыя, гэты юны барбар не так ужо і мала ведаў. Аказалася, што гэта рымскія дзеці не валодалі такім наборам ведаў, які быў за плячыма ягонага падапечнага. У пачатковых школах Рыма дзяцей з сямі гадоў вучылі чытаньню, пісьму і арыфметыцы. Ген жа разбіраўся ў камянях і металах. У свае дзесяць гадоў ён ведаў, як іх апрацоўваць і як па колеры разагрэтага металу вызначаць ягоную гатоўнасьць да каваньня, распазнаваў віды дрэў, якая драўніна для якіх мэтаў падыходзіць. Ён нядрэнна для свайго ўзросту валодаў мячом, страляў з лука і спрытна сядзеў на кані, як у сядле, так і без сядла. Але больш за ўсё Спурыя ўразіла тое, што Ген добра ведаў арыфметыку і астраномію, цудоўна разбіраўся ў зорным небе і свабодна арыентаваўся на мясцовасьці.

Кожны вечар ўдваіх яны зьяўляліся ў намёт Цэзара, дзе Спурый грунтоўна дакладваў Гаю Юлію пра посьпехі свайго вучня. Ён рабіў гэта з гонарам, бо такія посьпехі маглі прымусіць ганарыцца любога настаўніка. Цэзар, у сваю чаргу, праводзіў з Генам кароткі імправізаваны экзамен. Затым ён акцэнтаваў увагу Спурыя на вобласьці ведаў, якія, на ягоную думку, неабходна было падцягнуць хлапчуку, каб у Рымскай пачатковай школе той не адрозніваўся ад аднагодкаў.

Складаней за ўсё давалася Гену пісьмо. Тым ня менш, за два з невялікім хвосьцікам месяца, якія хлапчук правёў у падарожжы з Алезіі ў Рым, ён здолеў навучыцца пісаць пад дыктоўку практычна без памылак. Праўда, почырк ягоны па-ранейшаму пакідаў жадаць лепшага.

4

Арс пасля ахвярапрынашэньня аднаўляўся хутка. Праз чатыры дні, калі па яго прыйшлі, ён, нягледзячы на сінякі, якія яшчэ не сышлі да канца і ня цалкам загоеныя ранкі, адчуваў сябе гатовым годна сустрэць любое новае выпрабаваньне. Два рымскія салдаты на чале з афіцэрам, даставілі яго да дома Ціта Лябіена, якому ня толькі было цікава зірнуць на гала, што выжыў пасля такога жудаснага пакараньня, але яшчэ трэба было вынесьці рашэньне аб ягоным далейшым лёсе. Для сябе Ціт Лябіен ўжо вырашыў ўзнагародзіць гала свабодай, але, калі палоннага прывялі, легат неймаверна зьнерваваўся. У чалавеку, якому ён хацеў дараваць свабоднае існаваньне, Ціт імгненна прызнаў брата таго хлапчука, што пад выглядам сваяка жыў у доме Цэзара. Зараз аб тым, каб адпусьціць ўдачлівага юнака, не параіўшыся з Цэзарам, не магло быць і гаворкі, бо Ціт добра запомніў словы свайго сябра аб тым, што лепшым зыходам у сітуацыі з двума братамі-галамі стане сьмерць старэйшага брата.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Леанід Воўчак читать все книги автора по порядку

Леанід Воўчак - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Эльф отзывы


Отзывы читателей о книге Эльф, автор: Леанід Воўчак. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x