Леанід Воўчак - Эльф

Тут можно читать онлайн Леанід Воўчак - Эльф - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Исторические приключения, год 2022. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Леанід Воўчак - Эльф краткое содержание

Эльф - описание и краткое содержание, автор Леанід Воўчак, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
На адзінай плянеце, якая вярцелася вакол зоркі К74-БК, хторы былі вяршыняй харчовага ланцугу. Шасьцілапые кошкі, асобныя самцы якіх дасягалі ў карку паўтары метра вышыні, больш за шэсьць метраў даўжыні, а вагой даходзілі да сямісот кілаграмаў, былі ідэяльнымі забойцамі, бо у дадатак да моцы, лютасьці і спрыту валодалі цудоўнай мімікрыяй. Паверхня іхняй безвалосай скуры не ўтрымоўвала ні аднаго пігмента. Затое мела шмат нанакрысталлаў, здольных мяняць характарыстыкі адлюстраванага сьвятла, наладжваючы колер скуры жывёлы адпаведна фарбам навакольнага сьвету. Хтор, які краўся да здабычы, быў практычна нябачны, настолькі ён зьліваўся зь мясцовасьцю. У дадатак да гэтага, ён быў здольны зьмяняць уласны пах, робячы яго максімальна прыбліжаным да паху сваёй ахвяры, уводзячы яе ў зман аж да моманту маланкавай атакі.

Эльф - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Эльф - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Леанід Воўчак
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не падымаючы апушчаных павек, сенатар працягнуў:

– Уся загваздка ў тым, дарагі Кезон, як нам пазбавіцца ад палонных галаў.

На некалькі хвілінаў у пакоі наступіла цішыня, якая парушалася толькі дыханьнем людзей, што знаходзіліся ў памяшканьні. Кезон са свайго месца з надзеяй ўзіраўся ў твар сенатара, але той, здавалася, заснуў. «Быць можа, варта яго неяк абудзіць?» – падумаў Кезон і нават зрабіў спробу прыўзьняцца з фатэлі, але ў гэты момант Гай Децым расплюшчыў вочы і ўважліва паглядзеў на яго.

– Я зразумеў, куды мы падзенем галаў, – з выглядам трыўмфатара сенатар дапіў кубак і зноў стаў катаць яго між далоняў.

– Слухаю цябе зь нецярпеньнем, – Кезон, прагны да грошай, увесь падаўся наперад. Вочы яго прагна заблішчалі, а лоб пакрыўся потам ад прадчуваньня прыбытку.

– Мы прынясём іх у ахвяру, – сказаў Гай Децым, гледзячы на успацелы твар свайго суразмоўцы, а затым разьвіў сваю думку: – Ты, Кезон, чалавек, які быў ланістай, як ніхто іншы павінен разумець, што глядыятарскія баі – гэта асаблівая хворма ахвярапрынашэньня, дзе глядыятары, што загінулі на арэне, ўяўляюць сабой ахвяру Вялікаму Рыму і багам, якія за яго заступаюцца. Рытуалы ахвярапрынашэньня ў сваю чаргу могуць быць вельмі разнастайнымі. Можна вывесьці чалавека на плошчу і прынародна перарэзаць яму горла ў знак павагі любімага бога. Можна прывязаць яго да слупа, абкласьці дровамі і спаліць на вогнішчы, пры гэтым нашы жрацы любое вогнішча абвесьцяць сьвятым агнём. Але з гэтымі людзьмі, мой дарагі Кезон, мы паступім зусім інакш. Прынёсшы іх у ахвяру па прыдуманаму мной рытуалу, мы ня толькі аддамо гонар трыумфатару Цэзару, але ў дадатак нядрэнна паправім наш фінансавы стан.

– Мне не трываецца даведацца, якім чынам адбудзецца прыдуманая табой гекатомба, у якой сотню быкоў заменіць сотня галаў, – Кезон зарагатаў над уласнай жартам, пстрыкнуў пальцамі, і слуга напоўніў пасудзіну сенатара зноў. Гай Децым задаволена кіўнуў і адпіў з кубка.

– Мы забрукуем целамі галаў дарогу Цэзару і ягоным легіёнам. Спакуем іх так, каб па іхнім целам Цэзар па Клівус Вікторыі ўвайшоў у Рым. Яны будуць ляжаць пад спецыяльна зробленымі драўлянымі насьціламі праз такія прамежкі, якія дазволяць раздушыць іх. Калі хтосьці зь іх выжыве, то наўрад ці зможа трымаць у руцэ меч, каб удзельнічаць у паядынках.

– Геніяльна, сенатар! – Кезон энергічна пацёр далоні. – Зараз галоўнае – усё пракруціць хутка і без памылак. Мае людзі прама сёньня запусьцяць чуткі аб Гульнях у правінцыях, а калі ў Рым прыбудуць палонныя, ў мяне ўжо будзе патрэбная колькасьць байцоў. Затым справа за вамі. Вы павінны нейкім чынам пераканаць Сенат прынесьці палонных у ахвяру, а потым аплаціць маіх глядыятараў.

– Не турбуйся, дарагі Кезон, – Гай Децым паблажліва ўсьміхнуўся, – у мяне ў Сенаце ёсьць свае рычагі ўплыву, і ўжо сёньня я пачну на іх націскаць. Да моманту прыбыцьця Цэзара ўсё будзе зроблена ў лепшым выглядзе.

– Ніколькі не сумняваюся ў гэтым, сенатар, – вырашыў падлізацца да сенатара Кезон.

– І я ў сваю чаргу ніколькі не сумняваюся, – кажучы гэта, Гай Децым зьлёгку хітраваў, бо для Сената гэтыя палонныя зьяўляліся грамадзянамі Рымскай Рэспублікі, хай нават і паўсталымі.

Для Сената, прымусіць змагацца палонных на арэне, было цалкам прымальным пакараньнем за бунт супраць Рэспублікі, але адправіць іх на сьмерць, як авечак на закол? Гай Децым пагадзіўся на прапанаваную Кезоном афёру ня толькі з-за матэрыяльнай выгады. Яму выпала нагода праверыць сваю значнасьць у Сенаце, праверыць свой уплыў. А грошы? Грошы для яго былі ўсяго толькі прыемным дадаткам.

Палонныя галы прыбылі ў Рым прыкладна праз месяц пасля таго, як правадыр паўстаньня, у якім яны ўдзельнічалі, капітуляваў. Іх пасялілі ў вялікім бараку. Тут, наводшыбе рымскага прыгарада, яны яшчэ месяц чакалі прыбыцьця трыўмфатара і ягоных войскаў. Кармілі палонных цалкам ніштавата і за час вымушанай бязьдзейнасьці некаторыя з галаў нават набралі вагу. Цэлымі днямі палонныя блукалі па двары, абгароджаным высокім плотам. Адны гулялі ў прымітыўныя гульні, іншыя час ад часу біліся паміж сабой на пацеху ахове, трэція проста сядзелі і тупа глядзелі перад сабою ў зямлю, альбо ў неба. Усе ведалі, што іх рыхтуюць для бітвы адзін з адным, і ад гэтай думкі многія зь іх запалі ў роспач. Ніхто з палонных ні секунды не падумваў пра ўцёкі і не шкадаваў, што добраахвотна падахвоціўся суправаджаць Верцыгетарыкса да Цэзару. Лёс правадыра быў ім невядомы, што гэтак жа ўплывала на маральны стан гальскіх воінаў, ўкінуўшы іх у прастрацыю ды бездань дэпрэсіі. Усё ж былі сярод іх і такія, якіх сітуацыя не зламала. З дня ў дзень яны ўпарта катавалі сябе фізычнымі практыкаваньнямі толькі для таго, каб у апошні дзень свайго жыцьця быць у выдатнай форме і са зброяй у руках годна сустрэць непазбежную сьмерць. Арс быў у ліку нямногіх стойкіх духам і воляй салдат. Узброіўшыся двума кароткімі палкамі, ён без канца адпрацоўваў выпады і ўхілы, адрываючыся ад трэніровак толькі на ежу і сон. Але лёс у асобе двух хітрых і прагных рымлян прыгатаваў палонным іншую долю. Аднойчы на сьвітаньні галаў вывелі з бараку, прымусілі распрануцца дагала і аголенымі павялі па безназоўным брудным вулачкам прыгарада Рыма ў бок Клівус Вікторыі.

На пустцы, дзе пачыналася Клівус Вікторыя, ужо на ўсю моц кіпела праца. Цесьляры прыбылі сюды з першымі прамянямі сонца, але так як абоз з дошкамі затрымаўся ў шляху, збудаваньне насьцілаў пачалося незадоўга да зьяўленьня палонных. Галаў пабудавалі па росьце і парамі адводзілі ўбок, дзе ім зьвязвалі ногі і ўкладвалі на зямлю ступнямі адзін да аднаго, тварам уверх. Калі восем чалавек ужо ляжалі на зямлі, іх накрылі дашчаной пляцоўкай. Астатнія палонныя зразумелі, які лёс іх чакае і пачаць абурацца. Варта, з выстаўленымі наперавес дзідамі, тут жа атачыла іх, усім выглядам даючы зразумець, што любы супраціў будзе зламаны імгненна. Нават пасля таго, як яны даведаліся, якое прызначэньне прыгатавалі ім рымляне, ніхто з галаў не спалохаўся. Яны ўсяго толькі палічылі, што такая сьмерць нявартая ваяроў. Камандзір галаў выступіў наперад і рэзкім тонам выказаў абурэньне, якое ахапіла ягоных таварышаў, перакладчыку, які стаяў побач . Хітры перакладчык хутка пераканаў яго, што ўдзел у такім рытуале лічыцца ў Рыме ганаровай справай, і далейшая кладка палонных пад насьцілы прайшла без праблемаў.

Арса, як самага высокага з палонных, у пары з галам, што быў толькі на сантыметр ніжэй яго, паклалі пад насьціл апошнім. Цесьляры, змацаваўшы насьцілы паміж сабой, прыступілі да вырабу спадзістых пандусаў для пад'ёму і спуску на гэты арыгінальны подыум.

Дзень набліжаўся да поўдня. Салдаты першага, пятнаццатага і шаснаццатага легіёнаў, у наваксаваных да бляску дасьпехах і пры зброі, ўжо стаялі ў калёнах, чакаючы прыбыцця свайго палкаводца. З-пад насьцілу, па якіх трэба было прайсьці легіёнам, даносіліся стогны і абурэньня людзей. Іх мучыла смага і зацёклыя без руху члены. За некалькі гадзін зьнямогі ў такім становішчы, насьціл з тоўстых дошак і брусаў ўжо здаваўся ім зробленым з граніту. Час ад часу хто-небудзь з ахоўнікаў падыходзіў да насьцілу, апускаўся на адно калена і біў дрэўцам дзіды па галаве, альбо плячах чалавека, які, на яго погляд, перавысіў узровень дапушчальнага ў такой сітуацыі шуму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Леанід Воўчак читать все книги автора по порядку

Леанід Воўчак - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Эльф отзывы


Отзывы читателей о книге Эльф, автор: Леанід Воўчак. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x