Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У кабінет зазірнуў дзяжурны.

— Іван Епіфанавіч, вас начальнік просіць зайсці да яго.

Лагута паклаў справу ў сейф і накіраваўся да дзвярэй, а ў іх нечакана з’явіўся Мартаў.

— Дабрыдзень, Іван Епіфанавіч.

— Добры вечар, Леанід! Што ты хацеў?

— Мне б Славіна, але дзяжурны сказаў, што ён у камандзіроўцы. Не скажаце, калі ён прыедзе?

— Вось гэтага табе, брат, не скажу. Як вырашыць неабходныя пытанні, так і прыедзе.

— Шкада. — Мартаў засмучана адступіў у калідор, даючы магчымасць Лагуту выйсці з кабінета і замкнуць на ключ дзверы. — Тады, можа быць, з вамі перамовімся?

— Ну, што ж, я не пярэчу. Толькі ты пасядзі крыху, я да начальніка зайду, а затым пагутарым.

Хвілін праз дваццаць капітан вярнуўся ў свой кабінет.

Мартаў прысеў на прапанаванае крэсла і, цярэбячы ў руках шапку, пачаў расказ:

— Вы ведаеце, Іван Епіфанавіч, што важу я лес. Тры дні назад ехаў праз «пуп». Ну, як звычайна, спыніўся, зайшоў у сталовую, якраз тую, дзе мне труп падкінулі, памятаеце?

— Вядома, памятаю, — усміхнуўся Лагута, — нават памятаю, з-за чаго ты там спыняешся. І цяпер, нябось, з-за сургучнагаловай пацягнула на прыпынак?

— Іван Епіфанавіч, паверце, далібог, за рулём ужо не п’ю. Пасля таго выпадку, з забойствам, зарок даў: за рулём ні-ні. Зайшоў я ў сталовую, паабедаў і папрасіў у буфетчыцы, каб дала бутэльку з сабой. Думаў, прыеду да вечара на месца і перад сном са знаёмымі «раздушым» яе. Узяў я, значыць, і — да выйсця. Але тут мяне паклікалі двое, яны сядзелі за столікам ля самых дзвярэй. Спыталі, куды я еду. Я адказаў, і яны папрасілі падвезці іх. Зараз у мяне машына нядрэнная — новы ЗіС, кабіна прасторная, дый весялей у дарозе, калі ёсць з кім словам перакінуцца. Я і пагадзіўся. Купілі яны таксама гарэлкі, па-мойму, бутэлек пяць ці шэсць, сёе-тое з прадуктаў, селі мы і паехалі. Мне ехаць трэба было кіламетраў сто дваццаць. Вёз я на далёкі ўчастак інструменты, а затым павінен быў вярнуцца трохі назад і загрузіцца кругляком. Дарога няважная, і ехаў я з хуткасцю не больш за трыццаць кіламетраў у гадзіну. Гадзіны праз дзве папрасілі мае пасажыры прыпынак зрабіць. Я затармазіў. Зайшлі яны ў кусты, а затым прапанавалі па сто грамаў выпіць. Прызнаюся, гэтым разам я не ўстаяў, мароз моцны, дарога пустэльная, машыны рэдка ходзяць. ну вось я і не адмовіўся. Распілі мы бутэльку, і тут я ўбачыў, што ў аднаго з іх з-пад паўкажушка прыклад ад стрэльбы тырчыць, напэўна, абрэз. Стала нават не па сабе. Выгляду стараюся не падаць і спакойна кажу: «Давайце, мужыкі, далей паедзем». Пачалі мы садзіцца ў машыну, гляджу, а ў другога таксама з-пад кажуха штосьці вытыркаецца. Ну, селі мы і паехалі. Гэтыя двое паводзяць сябе спакойна, усё мяне пра мясцовыя парадкі распытваюць, я, вядома, адказваю, а сам вушы натапырыў, імкнуся зразумець, што за спадарожнікі мне трапіліся. Спыталі, ці мясцовы я, ці маю сям’ю, а потым пацікавіліся, як можна ўладкавацца на працу, затым усё выпытвалі, ці не бачыў я на дарогах міліцыі, ці не шукаюць каго. Праехалі мы яшчэ кіламетраў трыццаць. Яны зноў папрасілі спыніцца. Падумаў я і вырашыў падпарадкавацца, месцы пустэльныя — адмовішся, зразумеюць, што западозрыў штосьці, і цюкнуць. Спыніў машыну, яны бутэльку адкрылі, я адмовіўся піць, растлумачыў, што хутка прыеду, а з пахам нельга. Яны самі распілі гэтую бутэльку, і мы паехалі далей. А затым адзін з іх, лысаваты, высокі, завёў са мной гаворку.

— А як ты пазнаў, што ён лысаваты? — перарываючы яго, спытаў Лагута.

— Ён у кабіне шапку здымаў, я і ўбачыў. Вось ён мяне і пытае, ці шмат людзей прыезджых у гэтых месцах працуе, ці часта звальняюцца. Я не ведаў, куды ён хіліць, адказваю, што, маўляў, усялякія людзі маюцца. Тады ён пытае, ці часта я па гэтай дарозе езджу. Я зразумеў, што ім хацелася, каб я часта ездзіў па гэтай дарозе, і адказаў сцвярджальна. Тады гэты мужык мне і кажа: «Слухай, сябар, хочаш добра зарабіць?» Я адказаў: «А хто ж не хоча?» — «Ну тады слухай, калі зробіш тое, што мы папросім, атрымаеш пяць залатых дзесяцірублёвак. Ад цябе многае не трэба: знайдзі парачку мужыкоў, якія прыезджыя і адзінокія, і пазнаём нас з імі. Разумееш, хочам мы брыгаду для халтур стварыць. Будзем ездзіць па калгасах, грошы зарабляць. Было б добра, калі б ты падабраў з тых, хто хоча звольніцца і з’ехаць, такіх нам лягчэй угаварыць.»

Мартаў зрабіў паўзу, і Лагута нецярпліва спытаў:

— Так, ну і што ж далей было?

— Далей? Яны распыталі мяне, у якія дні я буду праязджаць па гэтай дарозе, і абяцалі сустрэць. Затым папрасілі спыніць машыну і выйшлі.

Лагута, ледзь хаваючы хваляванне, разгарнуў карту:

— Вось скрыжаванне, пакажы, па якой дарозе ты ехаў?

Мартаў доўга разбіраўся ў карце, затым пальцам паказаў:

— Вось па гэтай.

— А дзе першы раз спыняліся? — спытаў Лагута, але адразу ж падумаў: «Як жа ён зможа вызначыць гэта месца на карце?» — і перапытаў: — Ты кажаш, што да першага прыпынку ехалі гадзіны дзве з хуткасцю кіламетраў трыццаць у гадзіну? Значыць, праехалі вы кіламетраў шэсцьдзясят. — Ён узяў лінейку і алоўкам адзначыў месца стаянкі. — Так, а затым вы да наступнага прыпынку праехалі яшчэ колькі?

— Кіламетраў трыццаць.

Лагута зрабіў яшчэ адну адзнаку на карце.

— Ну і праз колькі кіламетраў ад гэтага прыпынку яны выйшлі?

Мартаў падумаў трохі, а затым адказаў:

— Кіламетраў праз пятнаццаць, а можа, і дваццаць, дакладна нават і не памятаю.

Лагута зрабіў яшчэ адну адзнаку, абвёў яе кружком і палез у стол. Дастаў фатаграфіі Солаха і Мельнікава, а затым пачаў праглядаць цэлы пачак іх. У кожнага аператыўніка і следчага заўсёды знойдзецца дзясятак-другі здымкаў людзей, якіх ён, можа быць, нават у твар ні разу не бачыў і якія, магчыма, ніколі нічога не здзейснілі, а проста іх фота хтосьці дзесьці знайшоў і прынёс разам з іншымі рэчамі ці прадметамі ў міліцыю ці гэтыя здымкі выявілі ў затрыманага. І застаюцца такія здымкі невядомых, як безгаспадарчыя прадметы, у сталах, а нярэдка і сейфах на ўсякі выпадак, іх выкарыстоўваюць пры выкананні такога следчага дзеяння, якім з’яўляецца прад’яўленне на апазнанне асобы на фатаграфіі.

Нарэшце Лагута падабраў некалькі здымкаў, паклаў да іх фота Мельнікава і Солаха, затым працягнуў іх, нібы калоду карт, Мартаву:

— А ну, дарагі, зірні, ці няма тут тых спадарожнікаў.

Мартаў пачаў па чарзе разглядаць фота, усярэдзіне ў капітана ўсё напружылася: «Яны ці не яны?» Нюх падказваў яму, што Мартаў сустрэў злачынцаў, якія шукаюць.

А Мартаў адразу ж апазнаў Мельнікава, а затым паклаў на стол і фота Солаха.

— Вось яны, галубчыкі, — ён ткнуў у фатаграфію Солаха. — А гэты і ёсць той высокі і лысаваты.

Капітан хутка запісаў тлумачэнне са слоў Мартава, паціснуў яму руку і, папрасіўшы яго прыйсці ў аддзяленне раніцай на наступны дзень, адпусціў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x