Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Леакадзія ляжыць у пасцелі, на мяне вачамі зіркае і ніяк зразумець не можа, чаго я так перапалохаўся. Выйшаў я ў калідор, падняўся на гарышча і паціху, без шуму, лесвіцу за сабой увалок, каб жонка не ўлезла, і пачаў хутка апранацца. Чую, Леакадзія выйшла ў калідор. Я паволі праз лаз стаў назіраць. Адкрыла яна дзверы, а ў калідор уваходзіць незнаёмая жанчына. Аказалася, што я з перапуду памыліўся. Ну, што рабіць, не палезеш жа ўніз. Яна прывіталася з Леакадзіяй і пытае: «Чаго гэты ты ў камбінацыі?» А тая адказвае, што спала. Увайшлі яны ў пакой, а я сяджу на бэльцы перакрыцця. Хвілін праз пяць пачуўся нейкі шум, нават крыкі. Я вырашыў, што жанчыны пра нешта спрачаюцца. Потым стала ціха. Я сядзеў і думаў, што рабіць далей. Нарэшце, дзесьці праз паўгадзіны, сышла гэта жанчына. Я спусціўся ўніз, увайшоў у пакой і тое, што я ўбачыў, не забуду ніколі. Леакадзія ляжала мёртвая, уся ў крыві. Жах!

— Жанчыну не спрабавалі дагнаць? — спытаў Весялуха.

— Я так разгубіўся, што нават у той момант і не падумаў пра гэта.

— Напэўна, баяліся, каб на вас не падумалі?

— Калі адкрыта казаць — так. Я адразу ж сышоў, вырашыўшы зрабіць выгляд, што нічога не ведаю.

— Чаму ж вы ў міліцыю не паведамілі? — спытаў Новікаў. — Маглі ж патэлефанаваць. Нават гэтага не зрабілі.

— Спалохаўся я.

Весялуха ўзяў бланк пратаколу допыту.

— Ну што ж, працягнем запісваць вашы сведчанні.

— Я прашу прабачэння, Андрэй Яўгенавіч, — прагаварыў Новікаў, — але ў мяне яшчэ пара пытанняў.

І лейтэнант звярнуўся да Гарбылеўскага.

— Як выглядала гэта жанчына?

— Я яе дрэнна разгледзеў.

— Але ўсё-такі.

— Г адоў трыццаць пяць—сорак ёй. У чорным трусіным футры, белая, памойму, вязаная хустка. Вось, мабыць, і ўсё, што прыкмеціў.

— Раней вы не бачылі яе?

— Не, ніколі.

— А Бузанінава не расказвала пра сварку з якой-небудзь жанчынай?

— Не. хоць, ведаеце, месяцы два назад яна, смеючыся, намякнула, што баіцца нейкай жанчыны. А потым тут жа стала запэўніваць, што пажартавала. Яна нават імя жанчыны называла, але я не памятаю.

— А вы ўспомніце. Штосьці вас то баязлівасць даймае, то разгубленасць, а зараз ужо і памяць падводзіць. Так што пасядзіце і ўспомніце.

— Добра, я падумаю.

Новікаў ужо каторы раз глядзеў на гадзіннік. Яму трэба было ісці на сустрэчу з Купрэйчыкам. Аляксей яшчэ раніцай патэлефанаваў дзяжурнаму і папрасіў даслаць да яго каго-небудзь з аператыўных работнікаў. Лейтэнант зірнуў на Весялуху:

— Андрэй Яўгенавіч, вы працягвайце допыт, а я хуценька вярнуся.

Неўзабаве Новікаў ехаў у трамваі ў бок чыгуначнага вакзала.

Купрэйчыка ён адшукаў у натоўпе адразу ж. Аляксей убачыў яго і ледзь прыкметна кіўнуў галавой, а сам праз плошчу накіраваўся да развалін дома, дзе суткі назад была сустрэча з Мачалавым. Новікаў пайшоў следам.

Паціснуўшы лейтэнанту руку, Купрэйчык сказаў:

— Ваня, часу ў мяне няма, трэба як мага хутчэй быць дома. — Ён працягнуў лейтэнанту папяросу. — У ёй прозвішча Магілы — пра яе ведае Мачалаў, — а таксама баншчыка і яшчэ аднаго злачынцы. Банда сапраўды сур’ёзная і небяспечная. Пра наступную сустрэчу я паведамлю пазней. Дарэчы, чаму Мачалаў не прыйшоў?

Новікаў не хацеў хваляваць капітана і адказаў паспешліва:

— Захварэў ён.

— Што з ім?

— Прастудзіўся.

— Ясна. Перадай прывітанне. Хай папраўляецца.

— Пачакай, Аляксей Васільевіч. Вазьмі фотаапарат, паспрабуй іх сфатаграфаваць.

— Плёнку хоць адчувальную зарадзілі?

— Так, можна нават пры слабым святле фатаграфаваць.

— Добра. Паспрабую зрабіць. Будзь здаровы, я пабег.

І Купрэйчык сышоў. Новікаў вычакаў трохі і таксама накіраваўся ў зваротны шлях.

24 Участковы ўпаўнаважаны Буравін

Прайшло яшчэ два дні. Распагодзілася: вецер аціх, віхура спынілася. Славін і Сімоха ночы напралёт праводзілі з людзьмі, якія сачылі за старым Солахам і яго сваякамі. І вось сённяшняй ноччу ўпершыню ўдалося ўбачыць, як бацька Грышкі выходзіць з дому. Стары хутка прайшоў праз гарод і, часта аглядаючыся, накіраваўся да недалёкага лесу. Следам, арыентуючыся па шуме крокаў і слядах старога, ішлі Славін і двое мясцовых паляўнічых. Але калі Солах увайшоў у лес, Славін спыніў сваіх памочнікаў, і яны недалёка ад дома старога сталі чакаць, калі ён вернецца.

Адсутнічаў стары роўна гадзіну. Калі ён увайшоў у дом, Славін, імкнучыся ісці ў тым жа тэмпе, як нядаўна ішоў стары, прайшоў да лесу і назад да дома Солаха. Атрымалася, што ў абодва канца было патрачана паўгадзіны.

І вось цяпер, седзячы ў доме ўчастковага, яны ўтрох абмяркоўвалі план.

— Глядзіце, што атрымліваецца, — казаў Славін, — стары знаходзіўся ў лесе паўгадзіны. Значыць, Грышка чакаў яго недалёка ад узлеску. Я прапаную зрабіць засаду ў лесе па шляху, якім ходзіць стары. Зараз мы ўжо ведаем, у якім месцы ён уваходзіць у лес, і, дачакаўшыся яго, зможам засекчы момант яго сустрэчы з уцекачамі.

Падумаўшы, Буравін і Сімоха пагадзіліся з ім, і гаспадар прапанаваў:

— Ну калі план гатовы, давайце чай піць.

Ён зняў з сябе цёплы шарсцяны світар і застаўся ў клятчастай кашулі. Славін звярнуў увагу на вялізны рубец, які праходзіў па шыі капітана, і спытаў:

— Міхаіл Якаўлевіч, гэта ў вас след вайны?

— Так, драпнула мяне дурная кулька, калі ішлі ў атаку пад Гродна.

— Дык вы ваявалі ў Беларусі? — Славін ледзь не ўскочыў з табурэткі.

— Так, давялося паваяваць. Я ж на фронце са жніўня сорак першага і да перамогі быў. Двойчы давялося ў шпіталі адлежвацца вось з гэтай ранай, — Буравін ткнуў пальцам у шрам на шыі. — Урачы ўсё запэўнівалі мяне, што я ў кашулі нарадзіўся. Ну нічога, выжыў і яшчэ, напэўна, пажыву на белым свеце.

Славін хацеў расказаць гэтаму спакойнаму і мудраму чалавеку і пра сваё раненне, і пра тое, што ён таксама ваяваў, але ў пакой увайшоў Воўка і знарок злосным голасам сказаў:

— Вы тут усё сакрэтнічаеце, а я ўжо трэці раз вугольчыкі ў самавар падкідваю.

Хлопец ужо даўно не прасіў у дарослых пастраляць з аўтамата. Бацька вельмі строга сказаў яму нікому пра гасцей не расказваць, і ён выконваў гэты загад.

Усе ўсталі і накіраваліся ў суседні пакой. У гэты момант хтосьці гучна пастукаў у акно кухні.

Буравін ціха прагаварыў:

— І каго гэта нялёгкая нясе. Няйначай, як хтосьці з маіх хлопцаў. Можа, зноў стары на прагулку ў тайгу падаўся? — Ён павярнуўся да Славіна і Сімохі. — Вы, на ўсякі выпадак, пабудзьце ў другім пакоі, раптам хто старонні.

Славін і Сімоха вярнуліся ў свой пакой. Лейтэнант, як бы прадчуваючы штосьці, падышоў да лямпы і патушыў яе, а сяржант кінуў неспакойны позірк у кут, дзе за спінкай ложка стаяў аўтамат.

25 Старшы оперупаўнаважаны Лагута

Лагута ў кабінеце быў адзін. Ён нядаўна скончыў допыт сведкі па справе крадзяжу аўтапакрышак і застаўся задаволены сваёй работай. Старшы оперупаўнаважаны быў упэўнены, што ў бліжэйшыя дні ён выявіць злодзеяў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x