Сяргей Белаяр - Выратавальная місія
- Название:Выратавальная місія
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Белаяр - Выратавальная місія краткое содержание
Выратавальная місія - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Вось і зброя! — Гедройц выцягнуў з-пад блока пісталет, які стаў на затрымку. — На сто працэнтаў упэўнены: экспертыза пакажа, што менавіта з гэтага пісталета стралялі, — знаходка перавандравала ў паясную сумку.
Калідор вывеў ратавальнікаў да скрыжавання. Работнік службы бяспекі зверыўся з картай і павярнуў направа — да лабараторнага модуля. Шансаў адшукаць там людзей было больш, чым у генератарнай. Праз паўсотні метраў калідор упёрся ў дзверы з тоўстымі створкамі. Дакладней, пакарабачанымі металічнымі пласцінамі, якія тырчалі са сцен пад рознымі вугламі.
Гедройц паклаў палец на спускавы кручок. Астатнія паўтарылі яго дзеянне. Работнік службы бяспекі павольна наблізіўся да створак і асцярожна зазірнуў у адсек.
Нікога.
Гедройц не спяшаўся апускаць зброю — звычка, якая не аднойчы выратоўвала яго ў складаных сітуацыях. Ствол вінтоўкі не дрыжаў — рука ў работніка службы бяспекі была па-ранейшаму моцнай.
Модуль нагадваў лабірынт са сталоў, металічных шаф, пластыкавых кантэйнераў і прыбораў, аб прызначэнні якіх Бянткоўскі мог толькі здагадвацца. Тлумачальныя надпісы больш заблытвалі.
— Дыстанцыя — два метры! — Гедройц і Валовіч пакрочылі паралельнымі курсамі, разглядаючы модуль праз каліматарныя прыцэлы.
Сэрца грукатала, і Бянткоўскаму каштавала немалых намаганняў даць рады хваляванню.
У цэнтры лабараторнага модуля нібы выбухнула бомба.
— Мікрачасціцы выбуховых рэчываў адсутнічаюць! — зрахаваўшыся з аналізатарамі, паведаміў работнік службы бяспекі.
— Выходзіць, механічнае або пнеўматычнае ўздзеянне?
— Страшна падумаць пра тое, якая сіла магла нарабіць такое, камандзір! — Гедройц разгроб чаравіком пыл. Падлогу пакрывалі цёмныя плямы. Яны маглі быць рэшткамі якога заўгодна рэчыва, але Бянткоўскі не сумняваўся ў тым, што гэта — кроў.
— Вазьміце на аналіз!
Пакуль інжынер-механік важдаўся з пробай, работнік службы бяспекі агледзеў пакарабачаныя сталы і шафы. Па іх нібы ўдарылі велізарным кулаком. Або молатам...
Прамень святла падняўся да столі. Россып дробных плям пакрываў і яго.
— Камандзір, ты гэта бачыш?
— Так, Едка! Падобна на тое, што ты меў рацыю...
— Лепш бы я памыляўся!
У лабараторным модулі не адшукалася нічога, што падказала б адказ. Пытанні толькі памнажаліся.
— Не ў адкрыты ж космас яны выйшлі!
— Часам і вакуум — не самы дрэнны варыянт, Гердзень...
— Ды ну, лухта! Хто ў здаровым розуме пакіне карабель без скафандра?
— Засталося яшчэ некалькі адсекаў і модуляў. За мной!
Праз дзве з паловай гадзіны стала зразумела, што на «Ёгане Кеплеры» нікога няма. Разам з адсутнасцю цел ля станцыі гэта выклікала здзіўленне і трывогу. Не маглі ж дваццаць два члены экіпажа проста ўзяць і знікнуць?
— Мы нічога не выпусцілі? — Гедройц выцягнуў карту і скіраваў на яе погляд, хоць за час палёту паспеў вывучыць схему на памяць.
— Не, Едка, станцыя будавалася паводле стандартнага праекта. Ніякіх дадатковых адсекаў або модуляў.
— А памеры вентыляцыйнай сістэмы не дазваляюць схавацца ў ёй даросламу чалавеку...
— Вяртайцеся! Наша місія скончана.
Работнік службы бяспекі кіўнуў і павёў таварышаў за сабой. Зваротны шлях заняў менш часу. Апусканне ў цяжкія думкі не замінала Гедройцу па другім разе яшчэ ўважлівей аглядаць памяшканні. На жаль, ніякіх новых даных атрымаць не ўдалося.
— Хай разбіраюцца следчыя! — Гедройц сыходзіў на «Слейпнір» апошнім. Кінуўшы развітальны позірк, работнік службы бяспекі ўжо збіраўся зачыніць за сабой дзверы шлюзавай камеры, як нечакана пацягнуў іх на сябе, краем вока адзначыўшы змену становішча.
— Едка?
— Хвіліну, камандзір! — Гедройц паспрабаваў разабрацца ва ўласных адчуваннях. Нібы ўсё гэтак жа, як і раней... — Пыл зрушыўся! А руху паветра на станцыі няма!
— Яго магло садзьмуць, калі вы адчынялі дзверы шлюзавай камеры.
— Не, камандзір! У гэтым выпадку ён бы не сабраўся ля саміх дзвярэй, — работнік службы бяспекі зняў з пояса герметычны кантэйнер, адвінціў вечка і зачэрпнуў жменю пылу. З выгляду ён нічым не адрозніваўся ад звычайнага.
Тады што ж не дае спакою?
Трасянуўшы галавой, Гедройц запячатаў кантэйнер і зачыніў дзверы. Праз некалькі хвілін ратавальнікі былі на борце «Слейпніра».
— Адпачывайце, а потым кожны хай напіша справаздачу!
— Добра, камандзір! — работнік службы бяспекі аддаў кантэйнер з пылам суднаваму лекару, вызваліўся ад скафандра і, вярнуўшы аўтаматычную вінтоўку ў арсенал, накіраваўся ў каюту.
— Скумін, калі мы зможам узляцець?
— Бліжэйшае акно праз чатырнаццаць гадзін!Бянткоўскі пераключыў на сябе кіраванне ботам і выпусціў разведчыка, каб яшчэ раз агледзець корпус МКС. Рухаючыся па спіралі, праз некаторы час бот завіс над даследчым блокам «А». Шклопадобны корак запячатваў прабоіну, амаль зліваючыся з колерам металу.
— Што ж гэта такое?
IV
Хурда вырашыў ахвяраваць адпачынкам і неадкладна ўзяўся за аналізы. Сваю працу суднавы лекар любіў, хоць часам і шкадаваў аб тым, што сышоў з кафедры. Хацелася новых адкрыццяў. А дзе ўзяць рамантыку ў правінцыйным універсітэце?
На жаль, не было яе і ў адкрытым космасе.
Хурда змясціў узор пылу на прадметны столік растравага электроннага мікраскопа і задаў праграму даследавання, вырашыўшы пачаць з двухсот пяцідзясяці тысяч кратаў. У наступнае імгненне вочы суднавага лекара палезлі на лоб.
— Вось д’ябал!
Хурда павялічыў дыяпазон спачатку да пяцісот тысяч, а затым — да мільёна і вывеў на экран вынікі аналізу. Памылка выключалася. Рукі дрыжалі, і раздрукаваць малюнак атрымалася толькі з трэцяга разу.
Схапіўшы яшчэ цёплы аркуш, суднавы лекар кінуўся ў каюту капітана.
— Дазвольце?
У каюце былі двое.
— Заходзь, Якуб. Нешта здарылася? На табе твару няма!
— Вось! — Хурда працягнуў Бянткоўскаму аркуш, прымусіўшы яго здзіўлена ўскінуць бровы. Шматгранныя ячэйкі, сплеценыя ў мудрагелістую мазаіку. Чорнае на чорным з шэрымі, карычневымі і фіялетавымі жыламі. — Гэта не пыл, а жывая істота!
— Ты ўпэўнены? — перапытаў Гедройц, пакідаючы кубак з гарбатай і паднімаючыся, каб лепш разгледзець малюнак. — Больш падобна не на жывую клетку, а на крышталь.
— Ці ўпэўнены я?.. На сто, дзвесце, тысячу працэнтаў!
— Але...
— Цябе палохае тое, што яна неарганічная?.. А чаму іншапланетная форма жыцця абавязкова павінна быць арганічнай?.. — работнік службы бяспекі паціснуў плячыма. — Мы занадта доўга верылі, што магчыма выключна арганічнае жыццё, што найвышэйшай праявай жыцця з’яўляецца чалавек. А прырода ніколі не складае ўсе яйкі ў адзін кошык. І цяпер мы атрымалі доказ, што жыццё можа быць і неарганічным!
— Сядай, аддыхайся і расказвай! — Загадаў капітан.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: