LibKing » Книги » Старинная литература » Прочая старинная литература » Сяргей Белаяр - Выратавальная місія

Сяргей Белаяр - Выратавальная місія

Тут можно читать онлайн Сяргей Белаяр - Выратавальная місія - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking

Сяргей Белаяр - Выратавальная місія краткое содержание

Выратавальная місія - описание и краткое содержание, автор Сяргей Белаяр, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Выратавальная місія - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Выратавальная місія - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Белаяр
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта магло быць самаабаронай!

— У лабараторыі — так. Пылу магло не спадабацца, што яго паляць плазмен­ным разаком і паліваюць кіслатой. Але ж разгромлена ЎСЯ станцыя!.. Кажу табе як спецыяліст — людзі абараняліся!

— У нас няма доказаў, што гэта зрабіў менавіта пыл!

— Пасля нематываванага нападу на Смаляка табе неабходны яшчэ нейкія доказы?.. Па-мойму, усё зразумела і так!

— Мы здзяйсняем фатальную памылку!

— Дакладна фатальную, дазволіўшы пылу дабрацца да Зямлі!.. Як ты думаеш, што шукаў пыл у нашым камп’ютары?.. І ці так ужо развіты пыл, як ты сцвярджаеш?.. Пакуль што я бачу прымітыўную агрэсію! — пасля працяглай паўзы Гедройц працягнуў: — Яшчэ раз паўтару: пыл павінен быць знішчаны!

— Я не дам вам здзейсніць злачынства супраць чалавецтва!

— Злачынствам будзе прывезці гэту заразу на Зямлю. Мы не можам паляцець — пыл рушыць услед за намі, самастойна або з дапамогай «Слейпніра».

— Што ты прапануеш?

— Узарваць станцыю разам з пылам, камандзір!

Суднавы лекар падняўся з адкрытым ротам і круглявымі вачыма. Капітан быў здзіўлены менш — усё ж ён даўжэй ведаў Гедройца.

— Унутр нам не прабрацца, таму прапаную змясціць выбухоўку на корпусе. Нашага запасу разам з дзвюма тонамі вадкага вадароду павінна хапіць.

— Гэта ж генацыд!

— Называй гэта помстай, Якуб. Мы не знішчылі ніводнай парушынкі, а пыл забіў дваццаць тры чалавекі.

— Я буду вымушаны паведаміць камандаванню!

— Само сабой. Ты ж не так выхаваны.

— Каманда не пагодзіцца ўдзельнічаць у бойні!

— Ты ўпэўнены?.. Не!.. Няхай пыл прыме нас сур’ёзна! Людзі — не нешта, а нехта! І проста так забіваць нас не дазволена нікому!

— Ты — маньяк, Едка!

— Мне больш падабаецца, калі мяне называюць альтруістам, Якуб!

— Кінбут, ты ж не дазволіш яму зрабіць гэта? Падумай пра наступствы!

— Не хачу стаць вінаватым у гібелі дзесяці мільярдаў чалавек!

Хурда паваліўся на канапу і абхапіў рукамі галаву. Яго плечы паніклі. Раз за разам суднавы лекар паўтараў:

— Псіхі!

— Ідзі да сябе, Якуб! Адпачні! З часам зразумееш, што так будзе лепш для ўсіх.

Хурда падняўся і моўчкі пайшоў.

— Едка, збяры каманду на камандным мосціку!

— Ёсць! — па калідоры загрукаталі чаравікі работніка службы бяспекі.

На паўдарогі да каюты суднавы лекар павярнуў. Як добра, што Бянткоўскі не даў загаду зачыніць арсенал. Хурда ўзяў аўтаматычную вінтоўку і выпіў для адвагі пяцьдзясят грам размешанага з вадой медыцынскага спірту.

Да таго часу, як суднавы лекар з’явіўся на капітанскім мосціку, усе былі ў зборы. Выдатна, не давядзецца бегаць па «Слейпніры».

Гаворка капітана абарвалася на паўслове. Галовы прысутных павярнуліся да Хурды.

— Я не хачу нікога забіваць, але калі спатрэбіцца, стрэлю без ваганняў!.. Едка пісталет на падлогу! Усім падняць рукі!

— Якуб, што ты робіш?

— Усяго толькі спрабую не дапусціць канфлікту цывілізацый, капітан. Я замкну вас у кают-кампаніі, а сам уступлю ў кантакт з пылам. І на гэты раз усё атрымаецца!

— Апамятайся, пыл заб’е цябе, як Смаляка і экіпаж «Ёгана Кеплера»!

— Я буду дзейнічаць інакш, Едка.

— Ты не толькі заб’еш нас усіх, але і загубіш Зямлю!

— Розум зразумее розум.

— Калі толькі адзін з іх не хворы!

— Замаўчы, Едка! — як ні стараўся суднавы лекар кантраляваць сябе, раздражненне вырвалася вонкі. — Мне надакучыла слухаць тваю бязглуздзіцу! І капітан таксама малайчына — паверыў у гэтыя ідыёцкія балачкі пра злых іншапланецян!

— Можа, таму, што яны не даюць нам падставы думаць інакш?

— Замаўчы! — раздражненне ўзмацнілася шматкроць. Рукі брыдка дрыжалі. — Не прымушай мяне забіваць!

— Ты перастаў быць чалавекам, калі пыл стаў табе даражэйшым за людзей...

— ЗАМАЎЧЫ! — выводзілі з сябе не толькі словы работніка службы бяспекі, але і поўныя спагады погляды таварышаў. — Марш у кают-кампанію!

Страшэнны ўдар патрос зоркалёт. Ратавальнікі паваліліся на падлогу. Праз некалькі секунд рушыў услед другі ўдар. І без паўзы — трэці.

Пыл пайшоў у атаку.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Белаяр читать все книги автора по порядку

Сяргей Белаяр - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Выратавальная місія отзывы


Отзывы читателей о книге Выратавальная місія, автор: Сяргей Белаяр. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img