Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Тут можно читать онлайн Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы краткое содержание

Расследаванні інспектара Сарвы - описание и краткое содержание, автор Сяргей Белаяр, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Расследаванні інспектара Сарвы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Расследаванні інспектара Сарвы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Белаяр
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але тут погляд Сарвы ўпаў на труп дэтэктыва Ладо. Не губляючы часу, інспектар кінуўся да калегі. Перад вачыма ўсё мацней скакалі яркія іскры, тым не менш Сарва здолеў разгледзець стрэлку. Манометр паказваў паўтара працэнта. Цалкам дастаткова для таго, каб паспрабаваць удачы.

Ціск на мозг рос, сэрца рвалася з грудзей, перад вачыма стаяла крывавая заслона, але інспектар знайшоў у сабе сілы памяняць балоны. Сарва ніколі б не падумаў, што звычайны кісларод можа быць такім цудоўным на смак...

Аддыхаўшыся, інспектар узяўся за пошукі таго, што магло быць карысным у якасці лесвіцы. Дзіркі ў купале размяшчалася ледзь правей за цыстэрну. Пры пэўным спрыце ўлезці на купал не складзе цяжкасці.

Сарва адчуў паварот крэмальернага замка нейкім шостым пачуццём. Яно ж загадала целу ўпасці побач з дэтэктывам Ладо і выцягнуць пісталет. Скрозь стуленыя павекі інспектар бачыў, як павольна прыадчыніліся пераборка, і з праёму выйшаў чалавек у скафандры, з пісталетам у руцэ. Не пазнаць механіка было немагчыма.

Не кажучы ні слова, Юдзін нетаропка рушыў да Сарвы, трымаючы яго на прыцэле. Інспектар стараўся дыхаць радзей, баючыся таго, што ўздыманне і апусканне грудзей можа яго выдаць. Наблізіўшыся, былы армейскі пілот некалькі разоў адчувальна штурхнуў Сарву. Пераканаўшыся ў тым, што ён не падае прыкмет жыцця, механік схаваў пісталет і пачаў метадычна абшукваць інспектара.

— Пазбаўляецеся ад доказаў, спадар Юдзін? — Сарва расплюшчыў вочы.

Калі механік і асалапеў, то толькі на імгненне. У наступнае яго рука памкнулася да зброі. Інспектар ударыў першым — спатрэбіўся папярэдне прытоплены напаўпусты балон. Удар прыйшоўся ў перадплечча. Пісталет выпаў з рукі Юдзіна і вухнуў у брудную ваду. Механік адказаў штурхялём нагі, і завязалася лютая сутычка.

Юдзін быў мацнейшы фізічна і меў большы запас дыхальнай сумесі. Не варта было скідаць з рахункаў і вайсковае мінулае. Сарва мог супрацьпаставіць яму набытыя ім у паліцэйскай акадэміі навыкі і жаданне выжыць.

Дапамагла выпадковасць — механік зачапіўся нагой за абломак апоры і падставіўся пад удар. Разумеючы, што другой спробы не будзе, інспектар уклаў ва ўдар усю рэшту сіл.

Юдзін паваліўся як падкошаны.

Інспектар замкнуў на руках механіка кайданкі і прываліў яго спінай да сцяны. Амаль уся дыхальная сумесь была выдаткаваная. Зусім не выпрабоўваючы згрызот сумлення, Сарва запазычыў адзін з двух поўных балонаў у механіка, а затым прывёў яго ў пачуццё.

— Вы працуеце на «Тэраформ», спадар Юдзін?

— Пайшоў ты! — Зразумеўшы, што ў яго не атрымаецца вызваліць рукі і атакаваць інспектара, былы армейскі пілот заскрыгатаў зубамі. Яго погляд быў поўны нянавісці.

— Умейце ж прайграваць, спадар Юдзін!.. Хочаце ведаць, калі ў мяне з'явіліся першыя сумневы? Пасля таго, як я заўважыў на вашым камбінезоне свежую пляму метан-этанавай сумесі. Кропля магла трапіць на вас толькі ў басейне.

— Якая, да д'ябла кропля?.. Забыўся, ці што, як мы з Гельмольдам дапамаглі табе дайсці да сімулятара?

— Кропля трапіла на ваш камбінезон раней, да таго, як я вярнуўся ў жылую ячэйку, якую вы, па вашых словах, не пакідалі.

— Менавіта так. Я спаў!

— Чаму ж тады тэмпература вашага ложка была такой нізкай?.. Ці не з-за таго, што вы про­ста не паспелі сагрэць яго?.. А адкуль на мысках вашых чаравікаў драпіны?.. Яшчэ ўвечары іх не было.

— Ды я мог падрапаць чаравікі дзе заўгодна!

— Падрапаць і футболіць электронную прыладу — дзве абсалютна розныя рэчы, спадар Юдзін. Ды і зусім інакш выглядае чалавек, разбуджаны пасярод ночы... Гэтыя факты вы можаце абвясціць галаслоўнымі абвінавачваннямі, аднак як быць з ператрусам і спробай забойства?

Адказу не было. Механік выдатна разумеў, што гэты факт крыць наўпрост няма чым. Дзеянні былога армейскага пілота любы суд адназначна ацаніў бы як прызнанне віны.

— Вы забілі дэтэктыва Ладо, абставіўшы забойства як няшчасны выпадак — кароткае замыканне паблізу бочак з палівам. Аналагічна вы мелі намер паступіць і са мной — дастаткова было аслабіць муфту шланга падачы дыхальнай сумесі і вывесці з ладу манометр... Падазраю, што труп Майнца доказам больш не з'яўляецца. А ноўтбук я нібыта мог страціць.

— Як усё ў цябе складна атрымліваецца, Сарва! Табе б пісьменнікам працаваць!

— Der Teufel steckt im Detail! Іншы б на маім месцы мог і не прыдаваць значэння дробязям, спадар Юдзін, але я стараюся ніколі нічога не выпускаць, паколькі ні адзін злачынец, якім бы геніяльным ён ні быў, прадугледзець усё не ў стане... Выхад у вас толькі адзін, спадар Юдзін, — чыстасардэчнае прызнанне! Толькі ў гэтым выпадку вы зможаце трапіць пад дзеянне праграмы па абароне сведак... «Тэраформ» асечкі вам не даруе.

— Ты маеш рацыю, Сарва. Як найміт я больш не існую! — Юдзін пракусіў каўнер камбінезона і адразу ж абмяк. Ці мог інспектар спыніць самагубства?

Сарва прыгнечана паківаў галавой і дастаў камунікатар. Належала давесці да ведама камісара Айнбунда аб завяршэнні справы.

ВЫБУХОВАЯ ДЭКАМПРЭСІЯ

Цела загінулага ад рукі найміта транснацыянальнай карпарацыі «Тэраформ» дэтэктыва Кгеўкгоўда Ладо інспектар Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў Ратаўт Сарва перанёс у медыцынскі пункт, дзе паклаў на свабодны ложак і накрыў прасціной. Труп механіка Юдзіна інспектар таксама вырашыў не пакідаць у тэхнічным памяшканні.

Не атрымаўшы новых інструкцый ад камісара Еінара Айнбунда, Сарва заняўся дадатковым зборам, ацэнкай і сістэматызацыяй доказаў злачыннай дзейнасці «Тэраформа». Дэтэктыў Ладо не паспеў прарабіць і траціны працы.

Паведамленне з новым загадам паступіла, калі інспектар уносіў у ноўтбук удакладненыя даныя пра агента-актыватара дафамінэргічных сістэм — ператрус Монтаўта Юдзіна дазволіў атрымаць дадатковую інфармацыю.

— Чатыры гадзіны таму ў выніку сутыкнення з касмічным смеццем адбылася аварыя на міжнароднай касмічнай станцыі «Жэрар Анры дэ Вакулёр». У выніку разгерметызацыі навукова-даследчага модуля загінулі тры астранаўты — прафесар Гродвіл Дамарод, бортінжынер-два Кунц Чэрпер і геолаг Мізгір Лабар. Бот прыбывае праз гадзіну.

Інспектар толькі прыгнечана паківаў галавой — паведамленні камісара Айнбунда заўсёды адрозніваліся крайнім лаканізмам, якому мог пазайздросціць любы са спартыатаў. Але рабіць няма чаго — загад ёсць загад.

Бот, які формай нагадваў грушу, апусціўся побач з усходнім шлюзам «Джавані Скіяпарэлі» дакладна ў паказаны час. З апарата выйшаў незнаёмы Сарве дэтэктыў, у якога інспектар не пасаромеўся праверыць дакументы. Нельга выключаць таго, што «Тэраформ» паўторыць спробу знішчыць доказы.

— Тут — усе матэрыялы, — сказаў Сарва, скапіраваўшы даныя са свайго ноўтбука на камп'ютар кандыдата ў дэтэктывы Жмырэні. — Усяго добрага, калега!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Белаяр читать все книги автора по порядку

Сяргей Белаяр - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Расследаванні інспектара Сарвы отзывы


Отзывы читателей о книге Расследаванні інспектара Сарвы, автор: Сяргей Белаяр. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x