Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы
- Название:Расследаванні інспектара Сарвы
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы краткое содержание
Расследаванні інспектара Сарвы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Бортінжынер абхапіў галаву рукамі. Нельга было выключаць верагоднасці таго, што Багнавец зноў гуляе.
— А Чэрпер і Лабар чым вінаватыя? — Парушыў цішыню інспектар.
— Выпадковыя ахвяры. Я не меркаваў, што Дамарод возьме з сабой кагосьці яшчэ.
«ЭНІГМА»
У тым жа нататніку, у якім рабіў запісы па справе бортінжынера Сташа Багнаўца, інспектар Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў Ратаўт Сарва накідаў і тэкст радыёграмы для камісара Айнбунда
— Спадар Аршан, вы не маглі б перадаць паведамленне спадару Хіжу?
— Безумоўна, спадар Сарва! — Аркуш сінтэтычнай паперы перавандраваў у рукі лекара, стаўленне якога да інспектара кардынальна змянілася.
— І няхай дашле ахову!
— Добра! — Аршан пайшоў.
— Я не схільны чытаць людзям натацыі, спадар Багнавец, таму не буду вас ні ў чым вінаваціць. Проста адкажыце: ваш праект сапраўды быў такім важным для вас?
Абхапіўшы галаву ў запозненым раскаянні, бортінжынер слаба кіўнуў.
Сарва прываліўся да сцяны і, не зводзячы позірку з Багнаўца, падумаў пра тое, якімі ўсё ж такі дробязнымі бываюць часам людзі. Пазбаўляць чалавека жыцця толькі з-за таго, што ён працуе лепш? Што перашкаджае самому працаваць гэтак жа?
Вылучаны ў якасці ахоўніка дужы інжынер-энергетык Саргер не прымусіў сябе чакаць. Інспектар здаў яму бортінжынера, пасля чаго накіраваўся ў сваю каюту, дзе меў намер скласці справаздачу аб праведзеным расследаванні і прысвяціць нейкі час адпачынку. Патрэбна было таксама звязацца з «Джавані Скіяпарэлі» і спытаць у Жмырэні аб стане спраў.
Ігнараваны да гэтага страўнік нагадаў пра сябе з новай сілай.
— Не зашкодзіла б і павячэраць!
Вырашыўшы, што голад будзе толькі перашкаджаць разумовай канцэнтрацыі, Сарва змяніў маршрут. Гатавалі на «Жэрары Анры дэ Вакулёры» смачна, з-за чаго інспектар правёў у сталовай больш часу, чым планаваў.
Завяршыць укладанне справаздачы Сарву не далі.
— Спадар Сарва, тэрміновая радыёграма! — сунуў галаву ў каюту радыст.
— Дзякую! — інспектар слізгануў позіркам па каардынатах і спыніўся на тэксце: — Паўтары гадзіны таму адбылося сутыкненне абсталяванага эксперыментальным гіперпрыводам карвета «Сяргей Пятровіч Капіца» з неапазнаным суднам. У выніку аварыі чатыры чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Магчыма замах на Вількгола Юхно, кіраўніка Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Прадпісваецца правесці расследаванне. Брыг за вамі высланы...
Праз чвэрць гадзіны Сарва быў гатовы да выхаду. Брыг належаў да каланізацыйнай службы Еўрапейскага саюза і вёз будаўнічыя матэрыялы для калоній Ганімеда. Для таго каб забраць інспектара, «Сазігену Александрыйскаму» прыйшлося змяніць курс і выйсці з гіперпрасторы.
Сустрэў інспектара першы памочнік капітана:
— Лейтэнант Рыгор Даліла. Прашу ісці за мной, спадар інспектар!
Каюта, выдзеленая Сарве, пахваліцца памерамі не магла. Роўна як і іншыя — праекціроўшчыкі брыга свядома адмовіліся ад камфорту дзеля максімальнага аб'ёму карыснай прасторы. Зрэшты, камфорт цікавіў інспектара менш за ўсё.
— Апусканне ў гіперпрастору праз дваццаць дзевяць хвілін. Рэчы вы можаце пакінуць тут.
Пад супрацьперагрузачныя коканы быў выдзелены асобны адсек. Даліла і Сарва разам з іншымі членамі экіпажа занялі месцы ў коканах. Пасля абнулення лічыльніка зваротнага адліку ўключыўся гіперпрывод.
Спецыфіка падарожжа ў гіперпрасторы заключалася ў тым, што аб руху касмічнага карабля можна было меркаваць выключна па змене лічбаў на атамным гадзінніку. Інспектару міжволі ўспомніўся бунт яго ўласнага арганізма пры першым апусканні.
Праз восем з нечым гадзін, працягласць якіх наблізілася да вечнасці, «Сазіген Александрыйскі» прыбыў да месца сутыкнення, якое размяшчалася недалёка ад арбіты Юпітэра. Выбраўшыся з кокана, Сарва адразу ж накіраваўся на капітанскі мосцік.
Вакол «Сяргея Пятровіча Капіцы» дрэйфавалі аварыйна-рамонтнае судна, брыг прыватнай ахоўнай кампаніі і буксір. У некаторым аддаленні павольна круціўся вакол уласнай восі віноўнік сутыкнення. Інерцыю абодвух судоў прымусова патушылі.
Пасля таго, як аб прыбыцці інспектара было даложана на брыг, за Сарвам выслалі бот. Паводле атрыманых з Зямлі інструкцый, капітан карвета вылучыў лейтэнанта і двух матросаў у дапамогу інспектару. На борт перайшлі, надзеўшы скафандры.
— Куды спачатку? — пацікавіўся пілот. Сістэма сувязі аўтаматычна знайшла патрэбную хвалю.
— Давайце да «Лятучага галандца»! — загадаў Сарва, разглядаючы касмічны карабель, які ўрэзаўся ў карвет. Калі яго канструкцыяй і быў прадугледжаны андрагін-перыферыйны агрэгат, састыкавацца бот усё роўна не мог — корпус чужога судна нібы акунулі ў гарачы шакалад, а затым багата прыцерушылі з усіх бакоў разнастайным смеццем і пылам.
— Такое ўражанне, што карабель падарожнічае сярод зорак ні адну тысячу гадоў, — сказаў Даліла.
— Не думаю, што яго ўзрост гэтакі вялікі, спадар лейтэнант. Абрысы хоць і невыразныя, але дазваляюць аднесці судна да пачатку эпохі касмічнай экспансіі... — Сарва адмовіўся ад намеру адшукаць адпаведнасць у Зорным атласе — у каталогу значыліся толькі судны, узрост якіх не перавышаў паўстагоддзя, і адкрыў на ноўтбуку Універсальную энцыклапедыю. — Хм... Няма даных. Прыйдзецца звярнуцца па дапамогу да Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Магчыма, архівы дапамогуць растлумачыць сітуацыю.
Інспектар зрабіў некалькі фотаздымкаў загадкавага судна з тым, каб пазней адправіць іх інфармацыйным пакетам на Зямлю.
Нягледзячы на тоўстую скарынку, па меры набліжэння да «Лятучага галандца» на яго борце пачалі праступаць грэцкія літары.
— αἴνιγμα... Энигма. Даволі сімвалічна, вы не лічыце, спадар лейтэнант?
Даліла толькі развёў рукамі.
Тэхнікі без справы не сядзелі — на «Энігме» быў замацаваны аварыйны купал, які сваёй формай нагадваў Hirudinea. Прызначэнне купала заключалася ва ўраўнаважанасці ціску звонку і ўнутры судна, а таксама ў палягчэнні працы ратавальнікаў.
— Паветра на караблі няма, — паведаміў пілот, скідаючы хуткасць бота. — І прычынай таму з'яўляецца не разгерметызацыя, а яго поўнае расходаванне.
Рука Сарвы пацягнулася да планшэтнага персанальнага камп'ютара. Інспектар са спазненнем спыніў сябе, пасля чаго выцягнуў нататнік і механічны аловак. На паперы пачалі з'яўляцца першыя запісы.
— Эксперты кажуць, — працягваў пілот, — што «Энігма» падарожнічае ў космасе больш за мільён гадоў!
Даліла свіснуў, а Сарва нахмурыўся — касмічны карабель відавочна быў створаны людзьмі. Занадта ўжо характэрная форма. Ды і бартавое імя...
— Гіперпрыводам «Энігма» не абсталявана, аднак судна як быццам вывалілася з гіперпрасторы... Калі б яго хуткасць была большай, карвету магло і не пашанцаваць.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: