Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Тут можно читать онлайн Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы краткое содержание

Расследаванні інспектара Сарвы - описание и краткое содержание, автор Сяргей Белаяр, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Расследаванні інспектара Сарвы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Расследаванні інспектара Сарвы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Белаяр
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прайшоўшы шлюзавую камеру, інспектар пазбавіўся ад скафандра і ў суправаджэнні ўзброенага аўтаматам патрульнага накіраваўся ў кают-кампанію, дзе Сарву чакаў намеснік камандзіра катара.

— Лейтэнант Доркгуж Пагін.

— Інспектар Ратаўт Сарва. Прыемна пазнаёміцца! Што тут у вас?

— Падазрэнне на кантрабанду, спадар інспектар.

— Ёсць інфармацыя аб характары грузу?

— У накладных указана камп'ютарнае абсталяванне для калоніі на траянскім астэроідзе 5678 QW-44. Што знаходзіцца ўнутры таўстасценных кантэйнераў — невядома. Прыйдзецца павазіцца.

— Дзе капітан барка?

— Узяты пад варту да заканчэння разбору разам з іншымі членамі экіпажа, спадар інспектар.

— Тут або на катары?

— Тут.

— Будзьце ласкавы, запрасіце яго да мяне!

Капітанам «R-257» аказалася жанчына. Сарва прапанаваў ёй крэсла і падрыхтаваўся рабіць запісы ў нататніку.

— Назавіце сябе!

— Афіна Таранда. Камандзір барка «Эр дзвесце пяцьдзясят сем», порт прыпіскі — Месяц.

— Чаму вы спрабавалі схавацца ад паліцэйскіх, спадарыня Таранда?

— Мы прынялі іх за піратаў.

— Вось як?.. Хіба вашы сканеры не распазналі паліцэйскае судна?

— Што перашкаджае піратам замаскіравацца пад паліцэйскіх, спадар інспектар? — Сарва кіўнуў. З часоў Генры Моргана і Фрэнсіса Дрэйка тактыка разбойнікаў амаль не змянілася: здабычу піраты стараліся браць хітрасцю, і самым надзейным спосабам увесці саперніка ў зман з'яўляўся фальшывы сцяг. — Я аддала загад выкінуць два кантэйнеры, каб адцягнуць піратаў, і даць маім пілотам магчымасць прыгатавацца для запуску гіперпрывода.

— Ахвяраваць часткай дзеля цэлага?.. Хай сабе. Але навошта было пазбаўляцца ад усіх кантэйнераў?

— Жыццё даражэй за любы груз, спадар інспектар, якім бы каштоўным ён ні быў. Гіперпрывод на «Дзвесце пяцьдзясят сёмым» маламагутны, яшчэ першай серыі... Хто б даў гарантыю, што піраты не вырашаць пазбавіцца ад сведкі?

— Калі мне не здраджвае памяць, калонія на астэроідзе невялікая. Навошта ім столькі абсталявання?

— Не ведаю, спадар інспектар. Гэтае пытанне вам варта адрасаваць заказчыку. Мы — усяго толькі перавозчыкі.

— Вы ведалі, што знаходзіцца ў кантэйнерах, спадарыня Таранда?

— Ні я, ні мае людзі не маюць звычкі сунуць нос у чужыя справы, спадар інспектар.

— Ухвальная якасць. На жаль, ад адказнасці за саўдзел у злачынстве вызваліць яна не можа.

— «Дзвесце пяцьдзясят сёмы» — грузавое судна. Ніякай кантрабанды мы ніколі не вазілі!.. Не разумею, на якой падставе нас затрымліваюць?

— Самае большае праз шэсць гадзін паліцэйскія збяруць усе кантэйнеры, спадарыня Та­ранда. А пра тое, што вы везлі, я даведаюся ў самы бліжэйшы час!

— І чаго вы чакаеце ад мяне, спадар інспектар? — альбо Тарандзе сапраўды не было чаго хаваць, альбо ёй — самае месца на тэатральных падмостках. У любым выпадку без агляду барка і праверкі кантэйнераў гаварыць з капітанам «R-257» няма пра што.

Сарва выклікаў патрульнага і перадаў яму Таранду, а затым накіраваўся ў грузавы адсек. Метал накіравальных блішчаў, што паказвала на тое, што заказаў у каманды барка хапала.

Старанны агляд адсека нічога не даў, а вось з прыходам лейтэнанта з'явілася першая каштоўная інфармацыя.

— Які б груз ні перавозіў барк, гэта ніякае не камп'ютарнае абсталяванне, спадар інспектар. Кантэйнеры — крыягенныя!

Справа прымала сур'ёзны абарот.

— Што ўнутры?

— Нічога, спадар інспектар.

— Як нічога? — адказ Пагіна збянтэжыў Сарву.

— Ускрылі ўжо два, і абодва пустыя.

— У такім выпадку, навошта Тарандзе было пазбаўляцца ад пустых кантэйнераў? Наяўнасць на борце ёмістасцяў спецыяльнага прызначэння не з'яўляецца падставай для арышту судна. — Сарва задумаўся. — Пачакаем, пакуль не правераць усе кантэйнеры... Спадар лейтэ­нант, трэба правесці хімічны аналіз іх сценак.

— Добра, спадар інспектар. Я перадам на катар.

Сарва прайшоў у рубку кіравання, дзе адзін з патрульных займаўся вывучэннем файлаў з камп'ютараў «R-257».

— Ёсць што-небудзь, вартае ўвагі?

— Нічога такога, што можна выкарыстаць у якасці доказнай базы супраць экіпажа барка, спадар інспектар, — на імгненне адарваўшыся ад дысплэя, адазваўся паліцэйскі.

Каб заняць час, Сарва прыступіў да допыту падначаленых Таранды. Выключаючы асобныя дэталі, паказанні цалкам супадалі. З прычыны таго, што патрульныя развялі экіпаж па розных адсеках, каб пазбегнуць змовы, вызначыцца з тактыкай астранаўты маглі толькі папярэдне — падчас уцёкаў ад катара.

Першыя даныя паступілі праз чатыры гадзіны: кантэйнеры мелі тэхналагічныя адтуліны, якія неслі на сабе сляды карбаранавай кіслаты — самай моцнай з тых, якія дапускалі магчымасць захоўвання ў спецыяльных сасудах. Сценкі кантэйнераў пакрывала плёнка з арміраванага шкла на аснове паладыевай сеткі. Умяшчальнасць бакаў для кіслаты дазваляла гарантавана знішчыць змесціва кантэйнераў.

Інспектар вылаяўся — аднаго толькі факту выкарыстання карбаранавай кіслаты для суда будзе мала. Праўда, надзея яшчэ заставалася — патрульныя правяралі сёмы з васьмі адлоўленых кантэйнераў. Але ёй не наканавана было спраўдзіцца — праз паўтары гадзіны, якія Сарва правёў як на іголках, стала зразумела, што доказаў супраць экіпажа «R-257» няма. Не знайшлося нічога супрацьзаконнага і на жорсткіх дысках.

Выдатна разумеючы, што ні адзін кантрабандыст у цвярозым розуме і цвёрдай памяці ніколі беспадстаўна не выкіне дарагі груз, інспектар вярнуўся ў грузавы адсек і дастаў з несэсэра магутную лупу, а затым апусціўся на карачкі і пачаў міліметр за міліметрам аглядаць рабрыстую падлогу. У практыцы Сарвы не мелася ні аднаго выпадку, каб злачынец наогул не пакінуў ніякіх слядоў.

Шматгадзінная руціна прынесла плён — каля самага люка, у некалькіх сантыметрах ад падлогі, выявілася дзіўная пляма. Праверка пры дапамозе газавага храматографа дала нечаканы вынік — нароўні з малекуламі карбаранавай кіслаты пляма ўтрымлівала хладагент і часціцы арганічнай тканкі. Сарва саскроб узор у пластыкавую прабірку. Электронны мікраскоп знайшоўся ў медыцынскім адсеку катара.

Ведаў інспектара не хапала, таму ён звярнуўся па кансультацыю да суднавага лекара.

— Гэта валакніста-эластычная злучальная тканіна. Эмбрыянальная, калі меркаваць па колькасці мезенхімных клетак.

— Вы ўпэўнены?

— Абсалютна! Клеткі толькі пачалі акумуляваць ліпоідныя рэчывы. Яшчэ няма ніякага дыферэнцыявання калагенавых і эластычных валокнаў. Да таго ж клеткі зусім незалежныя адна ад другой. Адназначна эмбрыён!

— Д'ябал! — Сарве каштавала велізарных намаганняў трымаць сябе ў руках. — Гэта колькі ж іх было ў кантэйнерах?

Аддыхаўшыся, інспектар агледзеў кантэйнеры і загадаў прывесці да яго капітана барка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Белаяр читать все книги автора по порядку

Сяргей Белаяр - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Расследаванні інспектара Сарвы отзывы


Отзывы читателей о книге Расследаванні інспектара Сарвы, автор: Сяргей Белаяр. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x