Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы
- Название:Расследаванні інспектара Сарвы
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы краткое содержание
Расследаванні інспектара Сарвы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Калі гэта — тэрарыстычны акт, чаму ні адна з арганізацый і груп да гэтага часу не ўзяла на сябе адказнасць за атаку? — нахмурыўся інспектар. Тэрарысты ўсіх масцяў любілі нагадваць пра сябе прынародна. І чым меншай лікам і маргінальнейшай была арганізацыя, тым гучней яна старалася заявіць пра сваё існаванне.
Расследаванне толькі пачалося, таму разлічваць на поўную інфармацыю не варта было. Да моманту, калі Сарва скончыў азнаямленне з радыёграмай, падрыхтоўка да апускання ў гіперпрастору была скончаная.
— Займайце месца ў супрацьперагрузачным кокане, спадар інспектар! — у каюце з'явіўся Даліла. — Стартуем праз дваццаць хвілін.
— Выдатна! — Сарва пераканаўся ў тым, што інструменты, без якіх не абыходзілася ні адно расследаванне, на месцы, пасля чаго сабраў рэчы і прайшоў у адсек. — Вы нешта хацелі, спадар Знайда?
— Хацеў падзякаваць за тое, што спынілі мяне, спадар інспектар! — кіўнуўшы, выпаліў механік. — Калі б не вы, я мог назаўсёды застацца ў праклятай нары. Вы выратавалі мне жыццё!
— Не варта перабольшваць, спадар Знайда! Лейтэнант Даліла і я проста рабілі сваю працу.
— Не, спадар інспектар. Я ваш даўжнік! — Механіку абавязкова патрабавалася пабачыцца з інспектарам: брыг ляцеў да Ганімеда.
— Давайце пагаворым пра гэта іншым разам! — Сарва замкнуў контур і надаў целу гарызантальнае становішча, якое не мяняў аж да таго моманту, пакуль «Сазіген Александрыйскі» не прыбыў да Умбрыэля.
Паверхня спадарожніка адлюстроўвала менш пятай часткі падаючага святла, з прычыны чаго Умбрыэль выглядаў як крануты карозіяй асколак гарматнага ядра. Па меры таго, як брыг набліжаўся да спадарожніка, станавілася добра адрозным мноства кратараў рознага памеру, сярод якіх асабліва вылучаўся Ванда з незвычайным светлым колам на яго дне. З усіх спадарожнікаў Урана толькі Аберон пераўзыходзіў Умбрыэль па колькасці кратараў.
Адметнай рысай Умбрыэля, як і іншых буйных спадарожнікаў Урана, з'яўлялася таксама сістэма каньёнаў, накіраваных з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пазбаўленыя імёнаў стварэнні толькі ўзмацнялі падабенства спадарожніка з гарматным ядром.
Праекціроўшчыкі лабараторыі пантрапалогіі скарысталіся тым, што Умбрыэль з'яўляецца сінхронным спадарожнікам, і адсутнасцю ў яго атмасферы. Пацямненне задняга паўшар'я ў выніку пастаяннай бамбардзіроўкі часціцамі магнітасфернай плазмы, якія рухаліся па арбіце нашмат хутчэй за Умбрыэль, давала магчымасць схаваць навукова-даследчы цэнтр ад старонніх вачэй.
Стараннямі другога пілота брыг завіс на арбіце Умбрыэля і выпусціў бот, на борце якога Сарва і спусціўся на спадарожнік. Калі б не вугальна-чорная дзірка, якая ўтварылася ў выніку выбуху і дысанавала з брудна-шэрым керамічным бетонам купала, інспектар ніколі б не здолеў заўважыць навукова-даследчы цэнтр.
— І рэйкатронаў зусім не відаць.
Пасадку ніяк нельга было назваць мяккай — замест тыпавой узлётна-пасадачнай пляцоўкі выкарыстоўваўся вызвалены ад камянёў і лёду адносна роўны ўчастак мясцовасці. Варта было Сарву пакінуць борт, як адразу ж уключыўся рэжым аўтапілота, і бот пачаў імкліва набіраць вышыню.
Месца пасадкі і навукова-даследчы цэнтр падзялялі паўтара кіламетра, таму мясцовая служба бяспекі даслала за інспектарам усюдыход.
— Маёр Радзівон Мадзін, часова выконваючы абавязкі начальніка цэнтра, — акрамя намесніка палкоўніка Тавілы Голдзіна, адхіленага ад выканання службовых абавязкаў да заканчэння расследавання, у машыне было двое мужчын. — Гатовы адказаць на любыя вашы пытанні, спадар Сарва!
Усюдыход крануўся, а інспектар выцягнуў нататнік і механічны аловак, пасля чаго спытаў:
— А як наогул атрымалася так, што яхта змагла праскочыць ахоўны перыметр?
— Па разліках, зробленых камп'ютарам, месца падзення «Радаманта» размяшчалася за семсот трыццаць дзевяць метраў ад Цэнтра. Тэрарыст увёў дзяжурнага ў зман, паказаўшы, што на борце яхты знаходзяцца трое дзяцей. На мяжы «мёртвай зоны» «Радамант» раптам змяніў курс і набраў хуткасць. Ліміт часу не дазволіў распачаць што-небудзь.
— Дзяжурны знаходзіўся на посце адзін? — Сарва канспектаваў адказ, выкарыстоўваючы аднаму яму зразумелыя скарачэнні.
— Па інструкцыі нашы супрацоўнікі дзяжураць па двое, але ў момант атакі на посце заставаўся толькі сяржант Юркгонт Саліта, памочнік дзяжурнага.
— Вось як? — інспектар адарваўся ад запісаў і паглядзеў на маёра. — А дзяжурны ў той час дзе быў?
— У лейтэнанта Цешыма Каганца здарыўся востры прыступ расстройства страўніка, і афіцэр быў вымушаны звярнуцца да ўрача.
— Дзіўнае супадзенне. Вы не знаходзіце, спадар Мадзін?
— Сімуляцыя мела бы сэнс, калі б яхта атакавала не лабараторыю, а дзяжурную часць, і памочнікам заступіў супрацоўнік з недастатковым узроўнем падрыхтоўкі. Саліта служыць у Цэнтры трэці год, да таго ж адрозніваецца падвышанай стрэсаўстойлівасцю.
— Што дыягнаставаў медык? — інспектар вярнуўся да запісаў. Пісаць у тоўстых пальчатках было нязручна, і Сарва даў сабе слова як мага хутчэй абзавесціся новым персанальным планшэтным камп'ютарам.
— Гастраэзафагеальнарэфлюксную хваробу. Гэта стан, пры якім...
— ...адбываецца закід змесціва страўніка назад у стрававод. Калі апошні раз праводзілася медыцынскі агляд асабістага складу? — праз няроўнасці мясцовасці літары скакалі па аркушы.
— Медыцынская камісія праводзіцца кожныя чатыры месяцы, спадар Сарва. З часу папярэдняга прайшло паўтара.
— Часу на тое, каб захварэць, больш чым дастаткова... Каганец у вас колькі?
— Амаль чатыры гады.
— Праблемы з праходжаннем тэсту лаяльнасці ў Каганца або Саліты былі? — Пры прыняцці на службу кандыдаты старанна адбіраліся. Выпадковыя людзі трапіць ні на адзін з рэжымных аб'ектаў не маглі.
Інспектар некалькі разоў абвёў кружком слова «крот». Нават самая лепшая сістэма бяспекі зусім не гарантуе, што скрозь яе не праточыцца варожы агент.
— Не, — адмоўна хітнуў галавой у шлеме маёр і схапіўся за ручку на дзверы, калі ўсюдыход затармазіў занадта рэзка.
— Вы карыстаецеся паліграфам?
— З людзьмі працуе псіхолаг. Гэта нашмат больш надзейна, чым слепа верыць машыне, спадар Сарва.
Побач са сцяной валяліся абломкі «Радаманта», вакол якіх мітусіліся людзі ў скафандрах з нашыўкамі, якія паказвалі на іх прыналежнасць да службы бяспекі. Мяркуючы па каляровай гаме, прысутнічалі тут не толькі мясцовыя супрацоўнікі. Абломкі і аскепкі сартавалі, каб затым аднесці ў дзве вялікія вайсковыя палаткі.
— ДНК тэрарыста выявіць атрымалася? — пацікавіўся Сарва, калі мужчыны пакінулі ўсюдыход.
— Пакуль не. Выбух быў занадта моцным. — Маёр павёў інспектара да знешніх створак шлюзавай камеры.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: