Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая детская литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) краткое содержание

Казкi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Ганс Андерсен, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Казкi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Казкi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ганс Андерсен
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Колькi было расказаў, калi яна вярнулася назад! Ну, а лепш за ўсё, расказвала яна, было ляжаць у месячным святле на водмелi, калi мора спакойнае, i разглядваць вялiкi горад на беразе: быццам сотнi зорак, там мiгцелi агнi, чулася музыка, шум экiпажаў, гамана людзей, вiднелiся званiцы i шпiлi, званiлi званы. I якраз таму, што туды ёй нельга было, туды i цягнула яе больш за ўсё.

Як прагна слухала яе расказы самая малодшая сястра! А потым, вечарам, стаяла каля адчыненага акна i глядзела наверх праз цёмна-сiнюю ваду i думала пра вялiкi горад, шумны i ажыўлены, i ёй здавалася нават, што яна чуе, як звоняць званы.

Праз год i другой сястры дазволiлi падняцца на паверхню i плыць куды пажадае. Яна вынырнула з вады якраз у тую хвiлiну, калi сонца заходзiла, i вырашыла, што больш дзiвоснага вiдовiшча няма на свеце. Неба было ўсё залатое, сказала яна, а воблакi - ах, у яе проста няма слоў апiсаць, якiя яны прыгожыя! Чырвоныя i фiялетавыя, плылi яны па небе, але яшчэ хутчэй ляцела да сонца, нiбы доўгi белы вэлюм, чарада дзiкiх лебедзяў. Яна таксама паплыла да сонца, але яно апусцiлася ў ваду, i ружовы водблiск на моры i аблоках патух.

Яшчэ праз год паднялася на паверхню трэцяя сястра. Гэта была смялейшая за ўсiх i праплыла ў шырокую раку, якая ўпадала ў мора. Яна ўбачыла там зялёныя ўзгоркi з вiнаграднiкамi, а з гушчару цудоўнага лесу выглядвалi палацы i сядзiбы. Яна чула, як спяваюць птушкi, а сонца прыгравала так моцна, што ёй не раз даводзiлася ныраць у ваду, каб астудзiць свой палымяны твар. У бухце ёй трапiўся цэлы гурт маленькiх чалавечых дзяцей, яны бегалi галышом i плюхалiся ў вадзе. Ёй захацелася пагуляць з iмi, але яны спалохалiся яе i ўцяклi, а замест iх з'явiўся нейкi чорны звярок - гэта быў сабака, толькi ж ёй яшчэ нi разу не даводзiлася бачыць сабаку - i забрахаў на яе так страшна, што яна перапалохалася i паплыла назад у мора. Але нiколi не забыць ёй дзiвоснага лесу, зялёных узгоркаў i прыгожых дзяцей, якiя ўмеюць плаваць, хаця i няма ў iх рыбiнага хваста.

Чацвертая сястра не была такой смелай, яна плавала ў адкрытым моры i лiчыла, што там якраз i было лепш за ўсё: мора вiдаць вакол на вельмi многа мiль, неба над галавой як велiзарны шкляны купал. Бачыла яна i караблi, толькi зусiм здалёку, i выглядалi яны амаль як чайкi, а яшчэ ў моры кулялiся гарэзлiвыя дэльфiны i кiты пускалi з ноздраў ваду, таму здавалася, быццам вакол бiлi сотнi фантанаў.

Дайшла чарга i да пятай сястры. Яе дзень нараджэння быў зiмой, i таму яна ўбачыла тое, чаго не ўдавалася ўбачыць iншым. Мора было зусiм зялёнае, расказвала яна, усюды плавалi вялiзныя ледзяныя горы, кожная нiбы жамчужына, толькi куды вышэйшая за любую званiцу, пабудаваную людзьмi. Яны былi самага мудрагелiстага выгляду i ззялi, быццам алмазы. Яна ўселася на самую вялiкую з iх, вецер развяваў яе доўгiя валасы, i матросы спалохана абыходзiлi гэтае месца далей. Да вечара неба зацягнулася хмарамi, заблiскалi маланкi, загрымеў гром, пачарнелае мора ўзнiмала ўгору вялiзныя ледзяныя глыбы, якiя асвятлялiся ўспышкамi маланак. На караблях здымалi ветразi, вакол быў страх i жах, а яна хоць бы што плыла на сваёй ледзяной гары i пазiрала, як маланкi сiнiмi зiгзагамi б'юць у мора.

Так вось i было: выплывае якая-небудзь з сясцёр першы раз на паверхню, захапляецца ўсiм новым i прыгожым, ну а тады, калi дарослай дзяўчынай можа падняцца наверх у любую хвiлiну, усё становiцца для яе нецiкавым i яна iмкнецца дамоў i ўжо праз месяц гаворыць, што ў iх унiзе лепш, чым дзе, толькi тут i адчуваеш сябе дома.

Часта па вечарах, абняўшыся, усплывалi пяць сясцёр на паверхню. Ва ўсiх былi дзiвосныя галасы, як нi ў кога з людзей, i калi пачыналася бура, якая пагражала гiбеллю караблям, яны плылi перад караблямi i спявалi так соладка аб тым, як добра на марскiм дне, угаворвалi матросаў без боязi спусцiцца ўнiз. Толькi матросы не маглi разабраць слоў, iм здавалася, што гэта проста шумiць бура, ды i не давялося б iм убачыць на дне нiякiх дзiвосаў - калi карабель тануў, людзi захлыналiся i траплялi ў палац марскога цара ўжо мёртвыя.

Малодшая ж русалачка, калi сёстры яе ўсплывалi вось так на паверхню, заставалася адна-адзiнюткая i глядзела iм ўслед, i ёй хацелася плакаць, ды толькi русалкам не дадзена слёз, i ад гэтага ёй было яшчэ горш.

- Ах, калi ж мне будзе пятнаццаць гадоў! - казала яна. - Я ведаю, што вельмi палюблю той свет i людзей, якiя там жывуць!

Нарэшце i ёй споўнiлася пятнаццаць гадоў.

- Ну вось, выгадавалi i цябе! - сказала бабуля, каралева-ўдава. - Падыдзi ж сюды, я ўпрыгожу цябе, як астатнiх сясцёр!

I яна надзела русалачцы на галаву вянок з белых лiлей, толькi кожны пялёстак быў палавiнкай жамчужыны, а потым начапiла ёй на хвост восем вустрыц у знак яе высокага сану.

- Ды гэта балюча! - сказала русалачка.

- Каб быць прыгожай, можна i пацярпець! - сказала бабуля.

Ах, з якой ахвотай скiнула б русалачка ўсю гэту пышнасць i цяжкi вянок! Чырвоныя кветкi з яе градкi падышлi б ёй куды больш, але нiчога не паробiш.

- Бывайце! - сказала яна i лёгка i плаўна, быццам бурбалачка паветра, паднялася на паверхню.

Калi яна падняла галаву над вадой, сонца толькi што села, але аблокi яшчэ адсвечвалi ружовым i залатым, а ў блякла-чырвоным небе ўжо запалiлiся ясныя вячэрнiя зоркi; паветра было мяккае i свежае, мора спакойнае. Непадалёку стаяў трохмачтавы карабель з адным паднятым ветразем - не было нi самага малога ветрыку. Усюды на снасцях i рэях сядзелi матросы. З палубы чулiся музыка i спевы, а калi зусiм сцямнела, сотнi рознакаляровых лiхтарыкаў асвяцiлi карабель, i ў паветры быццам бы замiльгалi сцягi ўсiх нацый. Русалачка падплыла прама да акна каюты, i кожны раз, калi яе прыпадымала хваляй, яна магла зазiрнуць усярэдзiну праз празрыстае шкло. Там было шмат прыгожа апранутых людзей, але прыгажэйшым за ўсiх быў малады прынц з вялiкiмi чорнымi вачыма. Яму, пэўна, было не больш за шаснаццаць гадоў. Святкаваўся дзень нараджэння, таму на караблi i было так весела. Матросы танцавалi на палубе, а калi выйшаў туды малады прынц, у неба ўзляцелi сотнi ракет, i стала светла як днём, нават русалачка зусiм перапалохалася i нырнула ў ваду, але хутка зноў высунула галаву, i здавалася, нiбы ўсе зоркi з неба падаюць да яе ў мора. Нiколi яшчэ не бачыла яна такога феерверка. Круцiлiся колам вялiзныя сонцы, узлятала ў сiнюю высь дзiвосная вогненная рыба, i ўсё гэта адлюстроўвалася ў цiхай, яснай вадзе. На самiм караблi было так светла, што можна было адрознiць кожны канат, а людзей i тым больш. Ах, якi прыгожы быў малады прынц! Ён пацiскаў усiм рукi, усмiхаўся i смяяўся, а музыка ўсё грымела i грымела ў цудоўную ноч.

Ужо было позна, а русалачка ўсё не магла вачэй адарваць ад карабля i ад вельмi прыгожага прынца. Патухлi рознакаляровыя лiхтарыкi, не ўзляталi больш ракеты, не грукаталi гарматы, затое загуло i забурчала ў глыбiнi марской. Русалачка гайдалася на хвалях i ўсё заглядвала ў каюту, а карабель пачаў набiраць ход, адзiн за адным распускалiся ветразi, усё вышэй узнiмалiся хвалi, збiралiся хмары, далёка заблiскалi маланкi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ганс Андерсен читать все книги автора по порядку

Ганс Андерсен - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Казкi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Казкi (на белорусском языке), автор: Ганс Андерсен. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x