Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая детская литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) краткое содержание

Казкi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Ганс Андерсен, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Казкi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Казкi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ганс Андерсен
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым яна падрапала сабе грудзi; у кацёл закапала чорная кроў, i хутка пачалi падымацца клубы пары, якiя набывалi такiя вычварныя формы, што проста жах браў. Ведзьма штохвiлiнна падбаўляла ў кацёл новае i новае зелле, i, калi пiтво закiпела, яно забулькала так, быццам плакаў кракадзiл. Нарэшце напой быў гатовы, на выгляд ён здаваўся вельмi празрыстай крынiчнай вадой.

- Бяры! - сказала ведзьма, аддаючы русалачцы напой.

Потым адрэзала ёй язык, i русалачка стала нямой - не магла больш нi спяваць, нi гаварыць.

- Схопяць цябе палiпы, калi паплывеш назад, - наказвала ведзьма, - пырснi на iх кроплю пiтва, i iх рукi i пальцы разляцяцца на тысячу кавалачкаў.

Але русалачцы не давялося гэтага рабiць - палiпы з жахам адварочвалiся пры адным выглядзе напою, якi блiшчаў у яе руках, нiбы яркая зорка. Хутка праплыла яна лес, мiнула балота i бурлiвыя вiры.

Вось i бацькоўскi палац; агнi ў танцавальнай зале патушаны, усе спяць. Русалачка не адважылася больш увайсцi туды, бо яна ж была нямая i збiралася пакiнуць бацькоўскi дом назаўсёды. Сэрца яе гатова было разарвацца ад тугi. Яна прашмыгнула ў сад, узяла па кветачцы з градкi ў кожнай сястры, паслала родным тысячы паветраных пацалункаў i паднялася на цёмна-блакiтную паверхню мора.

Сонца яшчэ не ўзыходзiла, калi яна ўбачыла перад сабою палац прынца i прысела на шырокую мармуровую лесвiцу. Месяц асвятляў яе сваiм дзiвосным блакiтным ззяннем. Русалачка выпiла пякучы напой, i ёй падалося, быццам яе працялi вострым з абодвух бакоў мячом; яна страцiла прытомнасць i павалiлася як нежывая. Калi яна ачуняла, над морам ужо ззяла сонца; ва ўсiм целе яна адчувала пякучы боль. Перад ёю стаяў прыгожы прынц i са здзiўленнем разглядваў яе. Яна апусцiла вочы i ўбачыла, што рыбiн хвост знiк, а замест яго ў яе з'явiлiся дзве маленькiя беленькiя ножкi. Але яна была зусiм голая i таму захуталася ў свае доўгiя, густыя валасы. Прынц запытаў, хто яна i як сюды трапiла, але яна толькi лагодна i сумна глядзела на яго сваiмi цёмна-сiнiмi вачыма: гаварыць жа яна не магла. Тады ён узяў яе за руку i павёў у палац. Праўду сказала ведзьма: кожны крок прычыняў русалачцы такi боль, быццам яна iшла па вострых нажах i iголках; але яна цярплiва пераносiла боль i iшла поплеч з прынцам лёгка, нiбы па паветры. Прынц i яго свiта толькi дзiвiлiся з яе цудоўнай, плаўнай паходкi.

Русалачку апранулi ў шоўк i муслiн, i яна стала першай прыгажуняй пры двары, але заставалася па-ранейшаму нямой, не магла нi спяваць, нi гаварыць.

Неяк аднаго разу да прынца i яго царскiх бацькоў паклiкалi дзяўчат-рабынь, прыбраных у шоўк i золата. Яны заспявалi, адна з iх спявала асаблiва хораша, i прынц пляскаў у ладкi i ўсмiхаўся ёй. Засумавала русалачка: калiсьцi i яна магла спяваць, i непараўнальна лепш! "Ах, каб ён ведаў, што я назаўсёды рассталася са сваiм голасам, толькi каб быць каля яго!"

Потым дзяўчаты пачалi танцаваць пад гукi дзiвоснай музыкi; тут i русалачка падняла свае белыя прыгожыя рукi, стала на дыбачкi i паплыла ў лёгкiм, паветраным танцы; так не танцаваў яшчэ нiхто! Кожны рух падкрэслiваў яе прыгажосць, а вочы яе казалi сэрцу больш чым спевы рабынь.

Усе былi ў захапленнi, асаблiва прынц; ён назваў русалачку сваiм маленькiм знайдышам, а русалачка ўсё танцавала i танцавала, хоць кожны раз, калi ногi яе дакраналiся да зямлi, ёй было так балюча, быццам яна iшла па вострых нажах. Прынц сказаў, што яна заўсёды павiнна быць каля яго, i ёй было дазволена спаць на аксамiтнай падушцы перад дзвярыма яго пакоя.

Ён загадаў пашыць ёй мужчынскi касцюм, каб яна магла суправаджаць яго вярхом. Яны ездзiлi па духмяных лясах, дзе ў свежай лiстоце спявалi птушкi, а зялёныя галiны дакраналiся да яе плячэй. Яны ўзбiралiся на высокiя горы, i хаця з яе ног сачылася кроў i ўсе бачылi гэта, яна смяялася i працягвала падымацца следам за прынцам на самыя высокiя вяршынi; там яны любавалiся аблокамi, якiя плылi каля iх ног, нiбы чароды птушак, што адляталi ў чужыя краiны.

А ноччу ў палацы прынца, калi ўсе спалi, русалачка спускалася па мармуровай лесвiцы, ставiла палымнеючыя, як у агнi, ногi ў халодную ваду i думала пра родны дом i пра марское дно.

Аднаго разу ўночы ўсплылi з вады поплеч яе сёстры i заспявалi журботную песню; яна кiўнула iм, яны пазналi яе i расказалi ёй, як засмуцiла яна iх усiх. З таго часу яны наведвалi яе кожную ноч, а аднойчы яна ўбачыла воддаль нават сваю старую бабулю, якая ўжо шмат гадоў не падымалася з вады, i самога цара марскога з каронай на галаве, яны працягвалi да яе рукi, але не адважвалiся падплысцi да зямлi так блiзка, як сёстры.

З кожным днём прынц усё больш i больш адчуваў замiлаванасць да русалачкi, але ён любiў яе толькi як прыгожае, добрае дзiця, ажанiцца ж з ёю i зрабiць яе прынцэсай яму i ў галаву не прыходзiла, а мiж тым ёй патрэбна было стаць яго жонкай, iнакш, калi б ён аддаў сваё сэрца i руку другой, русалачка стала б пенай марской.

"Цi любiш ты мяне больш за ўсiх на свеце?" - здавалася, пыталiся русалаччыны вочы, калi прынц абдымаў яе i цалаваў у лоб.

- Так, я люблю цябе! - гаварыў прынц. - У цябе добрае сэрца, ты адданая мне больш за ўсiх i падобная на маладую дзяўчыну, якую я бачыў аднойчы i, напэўна, болей ужо не ўбачу! Я плыў на караблi, карабель патануў, хвалi выкiнулi мяне на бераг паблiзу нейкага храма, дзе служаць богу маладыя дзяўчаты; самая малодшая з iх знайшла мяне на беразе i выратавала мне жыццё; я бачыў яе ўсяго два разы, але толькi яе адну ў цэлым свеце мог бы я пакахаць! Ты падобная на яе i амаль выцеснiла з майго сэрца яе вобраз. Яна належыць святому храму, i вось мая шчаслiвая зорка паслала мне цябе; нiколi я не расстануся з табой!

"На жаль, ён не ведае, што гэта я выратавала яму жыццё! - думала русалачка. - Я вынесла яго з хваляў марскiх на бераг i паклала ў гаi, каля храма, а сама схавалася ў марской пене i глядзела, цi не прыйдзе хто-небудзь да яго на дапамогу. Я бачыла гэтую прыгожую дзяўчыну, якую ён любiць больш за мяне! - I русалачка глыбока ўздыхала, плакаць яна не магла. - Але тая дзяўчына належыць храму, нiколi не вернецца! Я ж знаходжуся каля яго, бачу яго кожны дзень, магу служыць яму, любiць яго, аддаць за яго жыццё!"

Але вось пачалi пагаворваць, што прынц жэнiцца з чароўнай дачкой суседняга караля i таму рыхтуе свой раскошны карабель у плаванне. Прынц паедзе да суседняга караля быццам бы для таго, каб пазнаёмiцца,з яго краiнай, а на самай жа справе, каб пабачыць прынцэсу; з iм едзе вялiкая свiта. Русалачка на ўсе гэтыя размовы толькi кiвала галавой i смяялася - яна ж лепш за ўсiх ведала прынцавы думкi.

- Я павiнен ехаць, - казаў ён ёй. - Мне трэба пабачыць вельмi прыгожую прынцэсу; гэтага патрабуюць мае бацькi, але яны не будуць прымушаць мяне жанiцца з ёю, а я нiколi не пакахаю яе! Яна ж не падобная на тую прыгажуню, на якую падобная ты. Калi ж мне давядзецца нарэшце выбраць сабе нявесту, дык я лепш выберу цябе, мой нямы знайдыш з гаваркiмi вачыма!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ганс Андерсен читать все книги автора по порядку

Ганс Андерсен - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Казкi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Казкi (на белорусском языке), автор: Ганс Андерсен. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x