Шарль Перро - Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)
- Название:Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Шарль Перро - Чарадзейныя казкi (на белорусском языке) краткое содержание
Чарадзейныя казкi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- Анi, - азвалася прынцэса, - усё гэта мне ў вас падабаецца.
- Значыць, я змагу быць шчаслiвы, - сказаў Чубаты Рыкэ, - бо вы здольная зрабiць мяне найпрыгажэйшым юнаком у свеце.
- Але ж як я магу зрабiць гэта? - здзiвiлася прынцэса.
- Гэта здарыцца тады, калi вы пакахаеце мяне настолькi, што вам самой захочацца, каб гэта здарылася, - адказаў Чубаты Рыкэ. - I калi вы сумняваецеся ў гэтым, дык ведайце: тая самая чараўнiца, што была пры маiм нараджэннi i надзялiла мяне дарам зрабiць разумнай абраную мною дзяўчыну, надзялiла дарам i вас, каб вы маглi зрабiць прыгожым чалавека, якога вы пакахаеце.
- Калi гэта праўда, - сказала прынцэса, - то я ўсiм сэрцам хачу, каб вы зрабiлiся найпрыгажэйшым i найпрыемнейшым прынцам у свеце. I калi ў мяне ёсць такi дар, то я ўвесь яго аддаю вам.
I не паспела прынцэса прамовiць гэтых словаў, як раптам, у яе на вачах, Чубаты Рыкэ ператварыўся ў сама прыгожага юнака, якога ёй даводзiлася бачыць. Праўда, людзi кажуць, што чараўнiца тут была зусiм нi пры чым i ўсё гэта здарылася дзякуючы каханню: прынцэса, маўляў, адзначыўшы сталасць характару свайго каханага, яго сцiпласць i добрыя якасцi яго душы, а таксама вялiкi розум, проста перастала заўважаць яго брыдкае цела i непрыгожы твар. Горб здаваўся ёй цяпер проста невялiкай сутуласцю, якая нават надавала прынцу трошкi важнасцi, а яго кульгавасць яна лiчыла за пацешную звычку крыху нахiляцца пры хадзе, i гэта яе нават зачароўвала. Яго вочы, хоць i былi касавурыя, але праз гэта здавалiся ёй толькi яшчэ болей блiскучымi, дый наогул мужаву касавурасць прынцэса лiчыла за адзнаку незвычайнага кахання, а ў яго тоўстым чырвоным носе ёй бачылася нешта ваяўнiчае i адважнае.
Як бы там нi было, прынцэса адразу паабяцала Рыкэ выйсцi за яго замуж, калi на тое будзе дазвол ейнага бацькi-караля. Калi ж кароль даведаўся, як высока яго дачка шануе Чубатага Рыкэ, пра якога ён, зрэшты, i сам чуў, як пра прынца разумнага i кемлiвага, ён з радасцю згадзiўся, каб той стаў яго зяцем. На другi дзень, як i меркаваў Чубаты Рыкэ, адбылося вяселле - балазе, ён загадзя паклапацiўся загадаць, каб усё было гатова.
Мараль
Вiдаць адразу - гэта казка не пустая,
Яна ў праўдзiвасцi з жыццём зраўнацца можа,
Бо ўсё ў тым, што кахаем мы - прыгожа,
I ўсё, што мы кахаем - розум мае.
Другая мараль
Рэч некаторую, бывае,
Прырода фарбамi такiмi надзяляе,
Якiх мастацтву не стварыць нiколi.
Але i хараство нам не расчулiць сэрца,
Пакуль каханне да яго не дакранецца;
А ўжо кране разок - i гэтага даволi.
МАЛОЕ ПАЛЬЧАНЁ
Жылi аднончы дрывасек з дрывасечыхай, i мелi яны сямёра дзяцей, ды ўсё хлопцаў. Старэйшаму было дзесяць гадоў, а малодшаму - сем. Хто-небудзь, напэўна, здзiвiцца, што за такi кароткi час у дрывасека нарадзiлася столькi дзяцей, але разгадка ў тым, што яго жонка добра ведала справу i штораз прыносiла яму не менш як двойню.
Людзi яны былi бедныя, i сямёра дзяцей для iх былi вялiкiм цяжарам, бо, вядома, малыя не ўмелi яшчэ зарабiць на хлеб. Засмучала бацькоў i тое, што меншы быў надта кволы i амаль увесь час маўчаў. Яны нават думалi, што ён крыху дурнаваты. Але за дурасць яны лiчылi тое, што напраўду было адзнакай кемлiвасцi i развагi. Ростам хлопец быў такi маленькi, што калi нарадзiўся на свет, увогуле быў не большы за палец; таму i далi яму такую мянушку - Малое Пальчанё.
У сям'i з небаракi ўсе кпiлi i, калi што здаралася, вiнавацiлi толькi яго. Але сярод братоў ён быў сама кемлiвы i сама разумны: хоць гаварыў ён мала, затое слухаў шмат.
I вось настаў аднойчы вельмi цяжкi год, i быў такi вялiкi голад, што бедныя бацькi вырашылi пазбавiцца ад сваiх дзяцей. Увечары, калi дзецi ўжо спалi, селi яны каля агню, i дрывасек з болем у сэрцы сказаў жонцы:
- Сама бачыш, не пракармiць нам нашых дзетак. Не змагу я глядзець, як яны пачнуць памiраць адно за адным з голаду. Вось я i вырашыў завесцi iх заўтра ў лес ды там кiнуць. Зрабiць гэта будзе няцяжка: як пачнуць яны дурэць ды забаўляцца, мы цiхутка ўцячом, i яны нiчога не заўважаць.
- Ах! - крыкнула дрывасечыха. - Як ты можаш так казаць! Каб мы, сваiмi рукамi, завялi ў лес ды кiнулi нашых дзетак!
Дарма муж даводзiў, у якой галечы яны жывуць: жонка i слухаць яго не хацела. Хоць бедная, але ж яна была iхняя мацi.
Але нарэшце, разважыўшы, як балюча будзе глядзець на бедных сыночкаў, калi яны пачнуць памiраць з голаду, кабета згадзiлася з мужам i ў слязах пайшла спаць.
Усё, пра што яны гаманiлi, падслухаў iх меншы сын, Малое Пальчанё. Лежачы ў ложку, ён пачуў, што бацькi гутараць пра нейкiя справы i, цiхенька ўстаўшы, непрыкметна шмыгнуў пад услон, на якiм сядзеў бацька. Потым гэтак жа непрыкметна ён зноў лёг у ложак, але не спаў ужо ўсю ноч, разважаючы, што рабiць.
Калi на двары пачало брацца на дзень, ён устаў, пабег да ручая i, назбiраўшы поўныя кiшэнi белых каменьчыкаў, вярнуўся дахаты.
Неўзабаве ўся сям'я выправiлася ў дарогу. Малое Пальчанё нiчога не сказаў сваiм братам. Доўга яны iшлi цi не, але нарэшце зайшлi ў такi густы лес, што за дзесяць крокаў тут адзiн аднаго не мог убачыць. Дрывасек пачаў сячы дровы, а дзецi збiралi галлё i складалi яго ў вязкi. Убачыўшы, што дзецi занятыя, бацька i мацi неўпрыкмет адышлi ды кiнулiся наўцёкi па маленькай сцяжынцы.
Калi дзецi заўважылi, што засталiся адны, яны з усяе сiлы загаласiлi. I толькi меншы брат, Малое Пальчанё, не плакаў: ён добра ведаў, як трэба вяртацца дадому: дарогай, пакуль яны iшлi, ён раскiдваў белыя каменьчыкi, што нёс у кiшэнях. Даўшы братам уволю пабедаваць, ён сказаў:
- Не бойцеся, браты. Бацька i мацi кiнулi нас, але я прывяду вас дадому. Хадземце за мной.
Браты пайшлi за iм, i Малое Пальчанё вывеў iх да бацькавай хаты па той самай дарозе, якою яны прыйшлi ў лес. Але хлопчыкi не адважылiся адразу ўвайсцi. Яны сталi каля дзвярэй i пачалi прыслухоўвацца, пра што гамоняць бацькi.
Якраз тым часам, як дрывасек з дрывасечыхай вярнулiся з лесу, пан, якому належала вёска, прыслаў iм дзесяць экю. Ён так даўно быў iм вiнен, што бедныя сяляне i не спадзявалiся ўжо, што ён iх аддасць. Але цяпер, калi яны ледзь не памiралi ад голаду, грошы ўратавалi iм жыццё. Дрывасек адразу паслаў жонку ў ятку, i яна, доўга не еўшы, накупiла мяса ажно ў тры разы болей, чым iм трэба было на дваiх. Калi яны добра падсiлкавалiся, кабета сказала:
- Ах, божачкi! Дзе ж цяпер нашы бедныя дзеткi? Як бы яны добра паелi, у нас жа столькi яшчэ засталося! Гэта ты, Гiём, захацеў кiнуць iх у лесе. А я казала табе: будзем потым пакутаваць. Ах, небаракi, што яны робяць цяпер у дрымучым лесе? Ах, вох, напэўна, iх ужо задралi ваўкi! I якiм жа трэба быць жорсткiм чалавекам, каб кiнуць сваiх дзяцей!
Яна разоў дваццаць паўтарыла, што яны будуць пакутаваць i што яна гэта прадказвала, калi дрывасек нарэшце не сцярпеў i прыстрашыў жонку, што зараз паб'е, калi яна не змоўкне. Дрывасеку i так было цяжка на сэрцы, i ён, мабыць, сам дакараў сябе яшчэ болей, чым жонка, ды вельмi ўжо яна яму назаляла. У яго ж быў такi самы характар, як у большасцi мужчын: ён вельмi любiў, калi жанчыны казалi слушна, але цярпець не мог, калi яны казалi слушна заўсёды.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: