Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Название:Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание
Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
I што ж? Прайшло пасля таго некалькі дзесяткаў гадоў — і ўжо Янкаваму дзіцяці кажуць тое самае, толькі па-руску: брось ты этот свой язык — мову, она устарела, на ней говорят только старухи в глухих деревнях, а весь культурный народ говорит на великом русском языке. Это язык мирового значения, язык коммунистического будущего. I ўжо ў рускай школе яго дзяцей, якія хочуць гаварыць на мове сваіх бацькоў і дзядоў, дырэктар школы Дзівакоў называе «врагами народа» — перад вучнямі, публічна. Ну а што робяць з ворагамі народа, усе яшчэ не забыліся: колькі сіротаў засталося, колькі ўдоваў, у якой беднасці яны жылі і раслі, колькі выцерпелі, пакуль зноў сталі на ногі, выбавіліся з галечы!
Вось неяк так атрымліваецца з намі, увесь час мы паміж молатам і кавадлам, і лёс ці хто хоча перажаваць нас то на палякаў, то на рускіх, нібы не можам мы застацца самі сабою, нікога не слухаць і нікому не служыць, а толькі сабе, і карыстацца тым, што нам даў Бог, і каб ніхто гэтага дабра ў нас не забіраў, каб не казаў, што яно не дабро, а г... і не даваў на замену сваё, лепшае ў сто разоў за наша. Але ж мы бачым, для чаго гэта робіцца: для таго, каб мы ўмерлі, каб расталі ў вяках як народ, бо без мовы свае мы — ніхто, нас няма! I пакуль гэтага мы ўсе не зразумеем, датуль мы будзем кідацца то ўлева, то ўправа, прыстасаваць то да Усходу, то да Захаду, а сваё ўсё будзе меншаць і меншаць, знікаць і знікаць, покуль і зусім не прападзе... бясследна...
Яго думкі перабіла Рагнеда — запрашала на сняданне, была, як яму здалося, модна апранутая: у клятчастай, як шатландскай, кароткай спадніцы, у белай вышыванай блузцы з кароткім рукавом, гладка прычасаныя цёмныя валасы спадалі на плечы, прабор быў пасярод галавы.
— Ты нейкая вельмі святочная, хоць нядзеля была ўчора, а не сёння, — пахваліў яе Янка.
— Для цябе, для цябе стараюся, — з усмешкаю сказала Рагнеда. — Шмат назбіраў? На сняданне зарабіў? Бо я зрабіла смачны сняданак. I мама не пярэчыла, як ні дзіўна.
— Гэта праўда, лейцаў яна не хоча аддаваць, баіцца, што не вернуць.
— Мо не таму, проста ў яе такі характар: усё сама. Бо колькі гадоў — амаль трыццаць — усё адна, усё сама.
— А колькі ты была адна, сама? Амаль дваццаць! I ў цябе ёсць гэтае самае «я сама». Ты проста не заўважаеш, а я бачу, на сабе адчуваю: як я сказала, так і будзе. Мо не так?
— Нешта ты не тое гаворыш, Яначка. Я стамілася быць і маткаю, і бацькам, таму хачу скінуць з сябе гэты груз, перакласці на твае плечы хоць палову яго.
— На мае худыя плечы? Усяго я не пацягну, — засмяяўся Янка.
— Вось як паснедаеш, дык падужэеш. I гэтыя тры скрынкі пацягнеш, як міленькі.
— Усё залежыць ад снядання, ад яго каларыйнасці.
— Каларыйнасць для цябе галоўнае. А для мяне — смак.
— Смак — гэта ўжо як наясіся. Дэсерт, так бы мовіць. А калорыі — аснова.
— Па табе не відаць, што ты так калорыямі захапляешся.
— Дык я ж іх трачу не шкадуючы.
— Нешта я не бачу, на што ты іх траціш, — з нейкім як намёкам сказала Рагнеда.
— Бо поначы не відаць, — падкалоў яе Янка.
— Ах ты, нягоднік! На што намякаеш! Хопіць зубы скаліць, там сняданне стыне. Пайшлі!
Яны падышлі да калодзезя, Янка скінуў сваю кашулю, майку, стаў мыцца з зялёнай вываркі, якая тут стаяла з вадою.
— А мыла? Што ты, як першабытны чалавек? — здзівілася Рагнеда.
— Менавіта першабытныя мыліся без мыла. I былі такія дужыя, што мамантаў перамагалі.
Рагнеда толькі сказала «пачакай!» і пайшла ў хату. Янка ўжо канчаў сваё мыццё, як яна вярнулася з мылам і ручніком.
— Ой, дзякую, тое, што трэба! — Янка ўзяў ручнік, мыла, але памыў мылам толькі адны рукі.
— А твар? Ты што? — абурылася Рагнеда.
— А твар? Абыдзецца рыла і без мыла, як той казаў, — аджартаваўся Янка, і Рагнеда ад яго адстала.
Яны пайшлі ў хату. Янка павітаўся з маткаю, сеў на сваё месца. Усё ўжо стаяла на стале гатовае. Пачалі з салаты: гуркі, памідоры. Потым пайшла смажаная рыба, халодная вараная свініна, на апошняе — гарбата са шпундзікамі: запечаная ў цесце доктарская кілбаса.
— Хто такія смачныя шпундзікі рыхтаваў? — спытаўся мо і недарэчы Янка, бо баяўся як-небудзь пакрыўдзіць матку: падумае не тое.
Адказу доўга не было, а потым матка сказала як нехаця, што гэта работа «твае жоначкі».
— Глядзіце, дык яна можа сябе паказаць, — узяў хвалебны тон Янка. — Адразу ўспамінаецца стары анекдот, як селі есці, а малады муж пакаштаваў суп, рассмакаваў, ды ажно скрывіўся, ды пытаецца, хто такі нясмачны суп варыў? Няйначай, думаў, што маці. А маці і кажа: гэта твая жоначка варыла. Малады муж памаўчаў, яшчэ пакаштаваў дый кажа: а нішто суп, падсаліўшы-падбяліўшы, можна есці.
— Чуеш, мама, як ён мяне хваліць, на што намякае, гэты нягоднік? — гнеўна-жартаўліва сказала Рагнеда. — Нягоднікам я ўжо другі раз за сёння яго называю.
— Ну, нечым жа ты яму недагадзіла. Ці ён табе, — адказала маці.
— Яна мне казала, што нешта пакажа. Вось цяпер я і бачу, што гэта шпундзікі, — растлумачыў Янка сітуацыю.
— Выходзіць, што на большае я не здольная? — пакрыўдзілася Рагнеда — так здалося Янку.
— Даруйце, я так не сказаў, — пачаў апраўдвацца Янка. — Ад цябе можна ўсяго чакаць.
— Усяго — гэта чаго? I добрага, і благога?
— Як той казаў: у Бога ўсяго многа. Але жыць трэба спакойна. I не азірацца — са страхам.
— Неяк ты пачаў загадкамі гаварыць, — ужо больш мірна сказала Рагнеда. — Але не буду цябе заводзіць. У цябе важная работа — здаць яблыкі.
Янка падзякаваў за смачнае снеданне матцы і Рагнедзе, устаў з-за стала. Цяпер ён пайшоў да суседзяў Аляксейчыкаў пазычыць тачку. Гаспадар, невысокі лысы мужчына, падобны да артыста Сарокіна, апрануты цёпла, але ў тапках на босую нагу, павёў Янку ў адрыну, што стаяла пры самых сотках Жаркоўскай Раісы Сцяпанаўны, Рагнедзінай маткі, адчыніў дзверы і выкаціў «тачанку» — двухколку з жалезным кузавам, у які ўлезла б сама мала два цэнтнеры «сыпучых цел». А ў Янкі былі тры скрынкі па сорак кілаграмаў яблык-ападкаў.
—- Вам памагчы загрузіцца? — спытаўся гаспадар — як кінуў за сабою.
— Ды не, справімся самі, дзякую. Праз якую гадзіну вярну вам «тачанку».
I Янка лёгка, узяўшыся за ручкі, як у плузе, пакаціў «тачанку» са двара. Яна ішла лёгка, была на гумовым ходзе, на падшыпніках. Каб паставіць скрынкі, спатрэбілася якіх дзесяць хвілін. Янкавы жанчыны заўважылі яго, калі ён ускінуў апошнюю скрынку. Рагнеда закрычала на яго, чаму не сказаў ім, яны памаглі б, але ён толькі махнуў рукою і пакаціў «тачанку» на вуліцу. Прамінуўшы некалькі хатаў, павярнуў у вузенькую вулічку, праехаў у патрэбны двор, у якім у канцы стаяла вялікае гумно — як яно толькі і ўцалела за войны і калектывізацыю! — адчыненае насцеж. Там, відаць было, варушыліся людзі. Янка пад’ехаў да самых дзвярэй, паставіў «тачанку» і зайшоў у сярэдзіну, павітаўся з мужчынамі. Адзін стаяў ля вагі — высокі, худы і зарослы, хоць яшчэ не стары, важыў мяшкі з яблыкамі, якія прывезлі сюды прыблізна на такой жа «тачанцы» два мужчыны, адзін вясковага выгляду, другі — гарадскога, у чыстых адпрасаваных штанах, у паласатай кашулі, з голаю калматаю галавою. Абодва былі на лёгкім падпітку. Яны сцягнулі з вагі свае мяхі, апаражнілі іх у вялізную кучу ў прыстаранку, забралі грошы і пайшлі.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: