Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Тут можно читать онлайн Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Дамашэвіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Дамашэвіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дык няўжо мы здольныя на такое дзікунства? Няўжо ў нас высахлі мазгі, што мы не можам адрозніць праўды ад няпраўды, дня ад ночы? Такога не можа быць!

Запрацаваўшыся ці задумаўшыся — цяжка сказаць, — Янка не заўважыў, што побач з ім стаіць Рагнеда і назірае за яго работаю. Азірнуўся — стукнуў сабе па пальцах, засыкаў.

— Бачыш, якое ў цябе вока, — сказаў ён жартам, — што я б’ю не па палене, а па калене.

— Не заглядайся на спадніцу, — сказала Рагнеда. — Я бачу, што яна табе падабаецца — мая шатландка.

— Не яна, а ты ў ёй — разумееш розніцу? — паправіў яе Янка.

— Так я табе і паверу! Не падлізвайся, — жартавала Рагнеда. — і не загаворвай мне зубы. Я прыйшла аб’явіць канец рабочага дня. Мы з мамаю зрабілі сабе перапынак, прыгатаваўшы вячэру.

— Не пакідай на заўтра тое, што можна зрабіць сёння, — азваўся на гэта Янка. Рагнеда была вясёлая, нават гуллівая, значыць, з маткаю ў яе ўсё ідзе нармальна. «Гэта вельмі добра», — падумаў сам сабе Янка. — Тут у мяне на дзесяць хвілін работы.

— Даю табе дваццаць. Але не спазняйся, астывае вячэра.

— Пастараюся, даражэнькая. Скажы маме, што я па вас ужо засумаваў. Няма з кім загаварыць, паспрачацца. Поўная дэградацыя асобы. Каб не страціць кваліфікацыі поўнасцю... Не забывайся, што я рэдактар, а гэта такі чорны вол, які цягне і маўчыць. Маўчыць і цягне.

— Ах, як ты надарваўся на сваёй рабоце! Проста жах! Трэба будзе цябе падкормліваць, каб трымаўся на нагах. Скажу маме, каб яна што прыстаралася для цябе, — і Рагнеда пайшла ў хату.

Янка хутка завяршыў сваю «мазольную» працу, прыбіў апошнюю дошчачку, палюбаваўся зробленаю спарудай — здаецца, нічога, можна збоку падумаць, што рабіў гэта нейкі нават майстар, а не такі дылетант, як Янка, які ўмудрыўся паабіваць пальцы на левай руцэ — некалькі разоў пацэліў малатком па тым месцы, дзе не трэба. Але такое бяды, жыць можна. Проста яшчэ не вярнуўся да яго той спрыт у руках, які быў раней. Чым больш працуеш, тым больш ты спрытнейшы ў сваім фаху, хоць бы і ў такім мізэрным, як уменне заганяць цвікі.

Янка зайшоў пад калодзезь, каб памыцца. Скінуў кашулю, абліваўся вадою да пояса. Вада ў выварцы была трохі падагрэтая, не то што з кало­дзезя, і не так дражніла, як свежая. Рукі памыў мылам, як і раней. Добра было б памыць і ногі, але гэта пасля, перад сном. Тым больш, што ён хадзіў босы, і тут ужо без мыцця нельга было абысціся.

Сонца заходзіла хораша. Неба было чыстае, як шклянка, паказвала на добрую пагоду. Сям-там на вуліцы чуліся галасы людзей, брахалі сабакі, з поля — не гналі, як раней, — а вялі на павадках хто карову, хто казу. Машыны праязджалі па іх вуліцы рэдка, як і фурманкі — мала ў каго быў конь, а калі і быў, дык належаў нейкай там гарадской арганізацыі ці кан­торы. Тут панаваў спакой, трохі запаволены рытм жыцця, не было шмат мітусні, спешкі, якія характарызавалі жыццё вялікага горада. Вось чаму тут можна было адпачыць — і душою, і целам.

Ужо на парозе Рагнеда падала яму ручнік, і ён выціраўся з асалодаю, ажно стагнаў, шаруючы сябе льняным шорсткім палатном — любата вось так зрабіць сабе масаж, разагнаць кроў, расцерціся да чырвані, адчуць сябе паздаравелым і памаладзелым.

На вячэру Янку чакалі дранікі са смятанаю, ён еў і хваліў, не дапытваючыся, хто іх рыхтаваў, па прымаўцы: еж і хвалі, каб болей далі, а апетыт яго пабольшыўся яшчэ ад таго, што за добрую працу атрымаў кілішак «Зуброўкі». Злёгку захмялеў, адчуў як бы нейкую стому, якой не было там, за работаю. Але стома не была цяжкаю, хутчэй гэта млявасць, якая хутка праходзіць і не пакідае прыкрага следу.

За сталом зайшла гутарка пра драўляны дом, які нядаўна вырас перад іх вокнамі на самай мяжы, так што дзверы, калі іх адчыніць, будуць ужо на іхніх сотках. Маці гаворыць, што гэта іх новы сусед, які купіў недзе гэтую хату, заняў тут пляц і збіраецца потым яе прадаваць, калі знойдзецца ахвотнік.

— Давай купім, Яначка, — сказала Рагнеда. — Я думаю, ён шмат не заломіць. Будзем суседзямі з мамаю, будзем ёй памагаць, яна нам. Як ты лічыш?

— Прапанова цікавая, але я такое цяжкае пытанне рашыць адразу не магу. Трэба падумаць, — сказаў Янка, а сам сабе ўжо рашыў: пустая спра­ва, дзе яны возьмуць грошай?

— Пакуль ты будзеш думаць, нехта возьме ды купіць. Як ты, мама, на гэта глядзіш, скажы?

Маці не адразу адказала, мо лічыла, што дачка жартуе. Таму спыталася пра самае галоўнае:

— А дзе ты возьмеш грошы, дачушка? Ці мо яны табе з неба зваляцца? — спыталася ў Рагнеды, нібы не заўважаючы зяця.

— У мяне няма грошай, але ў мяне ёсць гаспадар, які павінен клапаціцца, дзе мы будзем жыць на старасці гадоў. Так, Яначка, ці не?

— У сэнсе: у горадзе ці ў вёсцы, падобнай на гэты наш горад? — не зусім зразумеў Янка. — Па-мойму, тут жыць можа толькі малады здаровы чалавек, якому нічога не страшна. А старым...

— Дык мы ж яшчэ з табою не старыя, — запярэчыла Рагнеда. — Вось мама жыве ўжо колькі гадоў адна. Жывы прыклад...

Янка чакаў, што маці скажа: навошта вам які дом, калі вось у мяне дом, яшчэ ў ім можна жыць ды жыць. Што яна думае пра гэта? Урэшце яна загаварыла.

— Да ўсяго чалавек прывыкае. Я прывыкла жыць адна. Хоць кватаранты ў мяне не зводзяцца. Адны паставілі сабе хату, пайшлі нядаўна. Але ўжо знайшліся другія, праз які месяц ці два заселяцца. Так што зусім адна я не жыву... А калі вас узяць... Дык не ведаю, як вам, а мне будзе цесна.

Ну вось, — падумаў Янка, на чужы каравай рота не разяўляй. Мы тут будзем чужыя, як тыя кватаранты. А з чужымі лепш, чым са сваімі. Яны заплацяць — і парадак. А свае могуць і не заплаціць, скажуць: мы табе памагаем, мы маем права на гэтую хату, мы тут не чужыя...

I пачнецца! Дойдзе да сваркі. Са сваіх станем чужыя, чаго добрага, узненавідзім адны другіх. Што тады? Зрывацца — і зноў у сталіцу? А як там ужо занята? Лёгка парушыць статус кво, цяжка яго аднавіць.

Загаварыла Рагнеда, неяк асцярожна, не так напорыста, як напачатку.

— Чаго цесна? Хата ў два канцы. Большы канец падзелены на два пакоі. Другі — суцэльны пакой. Мы можам жыць там, дзе ты жадаеш. Кватарантаў можаш не браць...

— Я не люблю, калі ў мяне хто будзе ўстанаўліваць свае парадкі. Я гаспадыня, і свайго права нікому не аддам, — дадала, падумаўшы маці.

— Бачу, што з табою, мама, мы кашы не зварым, — заключыла неяк паныла Рагнеда.

— Калі і зварыш, дык не з’ямо, — дадаў у такім жа тоне Янка. I чакаў, што скажа на гэта маці. Няўжо яна не заўважыць гэтага каменя, кінутага ў яе агарод? Каб яна ды не заўважыла!

— Як заслужыце, дык з’ясце, — адказала яна ім дваім за раз. — Калі не кашы, дык хоць заціркі.

— А як мы павінны заслужыць, мама? Скажы, каб мы ведалі, — папрасіла Рагнеда, ужо трохі ажывіўшыся.

— Не маленькія, буду вас я вучыць, як першакласнікаў, — адказала маці і больш нічога не дадала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Дамашэвіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Дамашэвіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям отзывы


Отзывы читателей о книге Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям, автор: Уладзімір Дамашэвіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x