Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Тут можно читать онлайн Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Дамашэвіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Дамашэвіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Абед быў смачны: салата з памідораў і гуркоў, галубцы — не надта мясныя, але затое шмат, на дэсерт — свежая сліва з цукрам, кампот з яблыкаў, піражкі гарадское выпечкі. Алкаголю — ні кроплі, хоць гутарка пра яго была, праўдзівей, гутарка пра Янку — што ён вядомы як вялікі прыхільнік Бахуса, градуснага бога, з якім ён вельмі сябруе, што няма таго дня, каб ён не прыклаўся да чаркі і не лёг спаць у абдымку з пляшкаю. Гэта быў як бы працяг тае гутаркі, пра якую расказвала Янку Рагнеда, цяпер яе ўдзельнікам быў ужо і Янка, пра якога і была гэтая гутарка-пагаданка. Быццам да маткі такія чуткі даходзілі паступова, порцыямі, яна іх збірала, хоць і не марынавала, яны забываліся, а потым узнаўляліся кім-небудзь і калі-небудзь.

Янку, як і кожнаму на яго месцы, не надта прыемна было слухаць такія байкі пра сябе, тым больш, што ў іх да праўды было, як ад зямлі да неба.

Рагнеда спачатку пасмейвалася з Янкі — вось глядзі, які ты ў анфас і ў профіль, мо нават і не падазраваў, што ты такі герой, — а потым пача­ла злаваць: ёсць жа людзі, якім прыемна некага абліць брудам, змяшаць з гразёю, каб яго не пазнавалі нават родныя. Але, дзякаваць Богу, усе, хто добра ведае Янку, могуць сказаць толькі, што ён чалавек як чалавек, нічога грахоўнага і антымаральнага за ім не водзіцца, на што маці тут жа знаходзіла контраргумент: а чаму ён кінуў першую жонку? Калі ён ужо такі добры ды справядлівы, чаго кінуў дзяцей? Няйначай, яму мала было аднае жонкі, яму патрэбны былі палюбоўніцы, якіх у яго было нямала, дык жонка не вынесла такога сямейнага шчасця і выгнала з кватэры.

— Не думайце, — казала маці, — што мне прыемна вам пра такое гава­рыць, пераказваць гэтыя плёткі ў розных варыянтах, але яны плятуцца ўжо даўно, вы напэўна іх і самі чулі не раз.

Плёткі на тое і плятуцца, каб прынізіць чалавека, зрабіць яму балюча, каб даверлівы слухач ім паверыў і павыскаляўся, каб сказаў: бач, які ён разумны, які вучоны, які пісьменнік? Ды ён яшчэ горшы за мяне, хоць я і не выгінаўся, не вылузваўся са скуры, каб уцячы ў горад...

— Каб усё гэта была праўда, — умяшалася Рагнеда, — дык ад Янкі даўно адвярнуліся б усе яго сябры, яго выгналі б з працы, не выдавалі б яго кніжак. Гэта, мама, не проста плёткі, гэта папулярны сродак прынізіць ролю нашай інтэлігенцыі: вось паглядзіце, хто такія вашы пісьменнікі, эліта нацыі: гэта звычайныя п’янтосы і бабнікі, не верце ім, не чытайце іх кніжак, бо там нічога цікавага няма. Не могуць беларускія пісьменнікі стаць інжынерамі чалавечых душаў, бо яны не дараслі да такое высокае місіі, яны разбэшчаныя і некультурный пісакі — усяго толькі.

Маці задумалася, стала сур’ёзнаю, пакратала пальцамі правай рукі свой высокі лоб, нібы шукала нейкую патрэбную думку, і спыталася:

— А каму гэта так трэба бэсціць твайго Янку, калі ён не такі?

— Ёсць чорныя сілы, якім не падабаецца ўсё наша, беларускае, яны тым і займаюцца, што чэрняць нас, паказваюць у крывым люстэрку.

— Мо ты прыдумляеш, Рагнеда? — усумнілася маці. — А што Янка скажа?

Янку было няёмка апраўдвацца, гаварыць пра сябе нешта такое ружовае, светлае, чаго ён не любіў рабіць. Лаюць — ну і няхай лаюць, рана ці позна праўда наверх вылезе, як бы яе глыбока ні закопвалі.

— Трэба сказаць, што ў гэтым пытанні ёсць два бакі: афіцыйны і звычайны, бытавы. Калі ўсё тое, што пра мяне гавораць знізу, на бытавым узроўні, даць у прэсу ці сказаць з нейкай афіцыйнай трыбуны, будзе скан­дал: дасведчаныя людзі скажуць, што гэта хлусня, звычайная лухта, што такое можа гаварыць толькі несумленны чалавек, якога можна прыцягнуць да судовай адказнасці за грубы паклёп. Але можна распускаць знізу, без усякай там прэсы і высокіх трыбунаў, вось такую гразюку, якая некаму ды здаецца праўдзіваю, нехта ды паверыць у гэта і будзе перадаваць сваім сябрам і знаёмым такія вось пікантныя падрабязнасці пра Янку Баркуна. I з плёткамі, як ні дзіўна, нічога нельга зрабіць, іх нельга злавіць і пасадзіць на лаву падсудных. Можна каму-небудзь набіць морду, але што гэта зменіць? Нічога. I плёткі будуць хадзіць датуль, пакуль не пахудзеюць і, як тыя асеннія мухі, самі не перадохнуць.

— А як жа адмыцца ад такога бруду, не насіць яго на сабе? — спыта­лася маці мо трохі іранічна. — Ці ёсць такі спосаб?

— Адзінае выйсце, мне здаецца — гэта трапіць пад праліўны чысты дождж, — адказаў Янка. — Я маю на ўвазе чысты дождж праўды. Ён і змые ўвесь бруд. Але ўсё яно не здарыцца так хутка, як хацелася б. Трэба набрацца цярпення — і працаваць. А кім памрэш — суседзі скажуць, — як раней казалі.

— Як раней казалі, дыму без агню не бывае, — нібы ўсё яшчэ сумнявалася маці ў Янкавых аргументах.

Янка ўжо канчаў свой кампот, вылоўліваў лыжачкаю скрылікі разваранага яблыка. Што ён мог адказаць цешчы? Яна да яго ставіцца з недаверам, ён адчуваў гэта яшчэ напачатку, калі яны з Рагнедаю прыязджалі да яе першы раз. Той недавер не прапаў у яе да цяперашняга часу, тым болей, што ён падаграецца такімі вось чуткамі пра яго — бабнік і алкаш. Не так лёгка змыць з сябе такі ярлык, калі ён на табе даўно, калі яго ўвесь час падмалёўваюць, паднаўляюць.

— Такія прымаўкі якраз для тых, хто вінаваціць некага ў нейкіх грахах, а вось як знайсці такія, каб апраўдацца? Так адзін казаў: як ні ары, абы чорным дагары. Святых на грэшнай зямлі няма, але людзі ўсё роўна не аднолькавыя: адны лепшыя, другія — горшыя, адны бліжэй да неба, другія — да зямлі. А ёсць такія, што паміж небам і зямлёю. Відаць, я адзін з такіх тыпаў: то я на зямлі, то ў неба пушчуся, то зноў на зямлю спушчуся. Раней я быў адзін, а цяпер мы ўдваіх з Рагнедаю. Яна таксама любіць лятаць, на зямлі ёй робіцца нудна, моташна, сумна. Вось яна і гатова палятаць — у думках, у марах, у снах. Каб далей ад зямнога тлуму-гаму, гвал­ту, віску, калатнечы, крыўды-няпраўды. А цяпер яна хоча з сёмага неба, з сёмага паверха спусціцца на грэшную зямлю, каб быць бліжэй да людзей, да жывёл, да птушак і мурашак. Яна і мяне ўсё агітуе, спакою не дае: кінем гэты горад-мурашнік, паедзем туды, дзе мы нарадзіліся, дзе нашы карані, дзе нашы дзяды-прадзеды пахаваныя, каб і мы леглі потым побач з імі... Часам я згаджаюся з ёю, а часам спрачаюся, за нейкія амаль што трыццаць гадоў у горадзе я ўжо адчуў, што ў мяне там выраслі карані, што яны праламалі асфальт і знайшлі сабе глебу, што яна мо нават і не горшая за гэтую вось нашу, вясковую. А тут мне трэба пабыць, каб, як адзін казаў, падзарадзіць акумулятар, набрацца свежых сіл, уражанняў, сюжэтаў, пазнаёміцца з цікавым чалавекам, каб ён расказаў мне нешта такое, пра што варта напісаць... I хто ва мне пераможа — не ведаю, мо хіба Рагнеда выведзе нас на правільную дарогу.

Янка спыніўся, каб перадыхнуць, здаецца, ён ужо стаміў сваіх слухачак, а вось ці пераканаў хоць трохі — не быў упэўнены.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Дамашэвіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Дамашэвіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям отзывы


Отзывы читателей о книге Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям, автор: Уладзімір Дамашэвіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x