Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Название:Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание
Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— А дзе ж вы збіраецеся ставіць свой дом? — спыталася матка, гатовая выносіць посуд на кухню, хоць гэта магла б зрабіць Рагнеда.
— Вось тут блізка, ля дома майго дзеда і бабкі Жаркоўскіх, — адказала Рагнеда. — Няўжо ты не дасі?
— Жаркоўскіх — дзеда і бабкі — ужо даўно няма. I твайго бацькі Паўла Жаркоўскага ўжо няма. Цяпер я тут гаспадыня. I вы павінны прасіць дазволу ў мяне, а не ў дзеда і бабкі, — сур’ёзна сказала маці, нібы дачка і зяць ужо гатовы сілаю, без яе дазволу, ставіць тут дом побач з яе домам.
— А гэты дом, у якім ты жывеш, мама, ён трохі і мой, а не толькі твой. Мо не так я сказала? — таксама сур’ёзна спыталася Рагнеда.
— Трохі не так, дачушка, — адказала маці. — Ты тут не жывеш, значыць, ніякіх правоў на гэты дом не маеш. Тут жыву я, і мая добрая воля дазволіць вам тут будавацца ці не.
— Дапусцім, што так. Але няўжо ты не дазволіла б нам паставіць тут які домік? Няўжо мы сякія-такія, што станем табе замінаць, а не памагаць, клапаціцца пра цябе?
— Пакуль што я абыходжуся без памочнікаў. Мо абыдуся і далей. Час яшчэ ёсць... — упэўнена сказала маці.
— Ой, мама, не гавары так, — паківала галавою Рагнеда. — Ніхто не ведае, што яго чакае. I трэба быць гатовым да ўсяго...
— 3 якога гэта часу пачалі яйкі курыцу вучыць? — адказала пытаннем матка. — Я сама ведаю, што мне рабіць. Не люблю ехаць на чужых падказках.
— Я даўно ўжо не яйка, а курыца, як і ты, так што мы, я лічу, роўныя, і я табе жадаю толькі дабра. Калі мы станем суседзямі, табе будзе не горш, а ў дзесяць разоў лепш. Вось чаму я хачу пасяліцца з табою побач, хоць нам спакойна можна было б жыць у нашай — ты скажаш тваёй — хаце. I нам не трэба было б траціцца на будоўлю цяпер, калі мы яшчэ не сталі моцна на ногі.
— А калі ж вы станеце моцна? Як на пенсію пойдзеце? Не думаю, што тады вы будзеце мацней стаяць на нагах, чым цяпер, калі ў вас зарплата.
— Зарплата ў нас сярэдняя, пенсію мы будзем мець меншую, ясна. Але я думаю, што Янка хутка атрымае ганарар за кніжку.
— Ну і як, таго ганарару на падмуроўку хопіць? — з іроніяй спыталася маці.
— Можа, трохі болей, чым на падмуроўку, — не падала віду Рагнеда, што разумев яе іронію. — Але я думаю, што і ты нам паможаш, а мы табе патроху будзем вяртаць.
— Чакай Пятра, з’ясі сыру, — сказала маці не вельмі далікатную прымаўку, устала з-за стала, пайшла на кухню. I адтуль дадала гучна: — Мне і так ёсць каму памагаць, а тут яшчэ — вы... Не разлічвайце на мяне. А не можаце самі — не бярыцеся, бо нічога не выйдзе.
— Дзякую за шчырасць, мамачка. На большае я і не разлічвала, я ведала, што ты так скажаш. Вось каб цябе папрасіла Альбіна, ты сказала б не тое...
— Не чапай Альбіны, табе далёка да яе, — ужо сярдзіта сказала маці, выходзячы з кухні з міскаю, поўнаю сліваў-ападу, які яна збірала раніцай, і паставіла на стол.
— А як жа, яна ж палкоўнічыха, не абы-хто!.. А колькі я ёй памагала, як яна яшчэ паступала ў інстытут, які кінула, бо не хацела вучыцца... У яе ў галаве было адно — як замуж выйсці...
— А ў цябе? Хіба не тое? Чаго ж ты на першым курсе выскачыла за...
Гутарка-спрэчка гатова была перарасці ў сварку, і Янка чакаў моманту, каб спыніць канфлікт на самым яго пачатку. Здаецца, далей ужо нельга цягнуць. I ён перабіў матку, хоць разумеў, што так рабіць неэтычна:
— Дарагая мама, дарагая Рагнеда! Ці не здаецца вам, што хопіць раскідаць камяні? Давайце іх лепей збіраць — і масціць дарогі, якія ў нас надта гразкія.
Маці і дачка мо нават узрадаваліся, што Янка не даў разрасціся спрэчцы да вялікіх памераў, і абедзве замоўклі. Што далей?
— Натуральна было чакаць, што я падтрымаю сваю жонку Рагнеду, але няхай яна мне даруе, я прымаю бок нашай мамы. Чаму? Ды таму, што будоўля для нас — гэта цяжар, які мы не адолеем. I не толькі таму, што ў нас фінансы пяюць рамансы... Дом пабудаваць — гэта нават прэстыжна, але як падумаць, дык навошта ён нам здаўся? Мы маем трохпакаёўку. На горшы выпадак мы можам абмяняць яе на такую ж у вашых Будніках, бо дзеці нашы ўжо маюць сваю жылплошчу і жывуць асобна. Дапусцім, мы пабудуем хату, будзем у ёй жыць, а тую, гарадскую, прадамо, атрымаем грошы, купім машыну, сядзем на колы — і ў дарогу, у турнэ, любавацца новымі пейзажамі, новымі гарадамі. Але што рабіць з маёю прафесіяй? Кідаць, адракацца? Бо мая прафесія патрабуе спакою, шмат часу, каб сядзець і пісаць. А я ператваруся ў звычайнага шафёра, які будзе толькі танцаваць вакол свае машыны: бензін, гараж, запчасткі, рамонты, тэхагляды і ўсякая іншая каламуць... А ў мяне ёсць свае літаратурныя планы, я павінен напісаць яшчэ некалькі кніжак, каб нейкім чынам падтрымаць свой прэстыж у літаратуры, замацаваць пазіцыі. А калі я пайду ў быт, у будаўніцтва, у нейкія камбінацыі, я проста прападў як прафесіянал, я развучуся пісаць. Канечне, Рагнедзе такі расклад жыцця не спадабаецца, бо ёй хочацца паказаць сябе, паглядзець на людзей, на новыя краявіды і незнаёмыя гарады. На гэтай аснове ў нас можа ўзнікнуць канфлікт. I я не хацеў бы, каб наша мама стала яго прычынаю...
— Як гэта разумець? — першай падала голас маці, якая ўважліва слухала Янкаву тыраду і выраз яе твару не мяняўся, быў па-ранейшаму напружаны.
— Вельмі проста, — адказаў Янка. — Калі вы згодзіцеся даць нам месца на будоўлю, гэтым вы, самі таго не жадаючы, парушыце наш статус кво, як казалі рымляне, наша раўнавага страціць устойлівасць, і чым усё скончыцца — невядома. Таму я за тое, каб вы не давалі нам месца для будоўлі.
Сказаўшы так, Янка глянуў па парадку на сваіх жанчын: маці павесялела, а Рагнеда стала змрочная, нават злая. Каб не маці, яна магла б сказануць нешта такое, што Янку не паздаровілася б. Яна ўсхапілася з месца і на хаду сказала:
— Ты думаеш толькі пра сябе. На жонку табе начхаць. Вось які ты!
— Памыляешся! — адказаў ёй удагонку Янка. — Я думаю пра нас!
Але яго адказу яна магла не пачуць, бо была ўжо на дварэ.
— Не чакаў я такога павароту, — звярнуўся Янка да цешчы. — Не думаў, што Рагнеда такая катэгарычная: толькі так, як я хачу!
— Яна ў нас упартая — як што наможацца, дык не саступіць, — згадзілася з ім цешча. — Ідзі, вытры ёй слёзы. Хоць не вельмі яна заплача...
Янка паслухмяна, як малы, устаў з-за стала і пайшоў шукаць Рагнеду. Яна адкрывалася для яго яшчэ невядомым бокам, і мо нават не надта прывабным. Ён і сам быў упарты, а калі ў адной сям’і два ўпартыя, тут ужо трэба падумаць.
V
Назаўтра Янку чакала новая работа: навесці парадак у адрыне — што выкінуць, што прасушыць, потым усё зноў скласці, але так, каб менш месца займала. Калі ён агледзеў усю маёмасць, якая месцілася ў адрыне, то падумаў, што тут ніколі нельга будзе зрабіць нават падабенства парадку. Але раз ёсць «загад зверху», дык трэба паспрабаваць.
За ўсякую новую працу Янка браўся як нехаця, з недаверам: а ці выйдзе што з гэтага, ці варта пачынаць, а тым больш — даводзіць да канца? Але паступова разварушваўся, уцягваўся — і праца патроху, непрыкметна пачынала яго захапляць, ён ужо не лічыў яе лішняй ці непатрэбнай, а стараўся давесці да канца.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: