Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Название:Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание
Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Спачатку трэба было ўсё павыносіць, праветрыць, праверыць, а што гэта, а што там у тых скрынках — дашчаных, фанерных, кардонных — самых розных памераў і формы, у кашах, у карзінах, у выварках, вёдрах, слоіках — вялікіх і малых, шкляных і бляшаных, у каністрах, бутлях і пляшках, у кансервавых бляшанках, у самым розным посудзе, які толькі ўжываюць людзі. Была нават ванна з цынкавай бляхі з прадраным дном, і гадоў ёй магло быць сто ці трохі меней, у якой ляжала нямала ўсякага «багацця», асабліва наглядных дапаможнікаў для вучняў малодшых класаў, муляжоў агародніны, садавіны, жывёльнага свету — і няблага зробленых, і, напэўна, даўно-даўно.
Іх праца толькі на некалькі хвілін на самым пачатку была перарвана прыходам Янкавай сястры Жэні з сынам, якія з пустымі рукамі да сваіх не заяўляюцца: прынеслі слоік малака, сала кілаграмы два, слоік свінога тлушчу, нават салодкіх фіялетавых яблыкаў, нібы ў іх тут нічога такога няма. Жэня хацела пазнаёміцца з Рагнедзінаю маткай, але выйшла неяк так, што яны размінуліся — маці толькі павіталася з госцяй і пайшла ў адрыну наводзіць парадкі. Жэня нават пакрыўдзілася, што іх проста не заўважылі, але Янка як мог супакойваў яе, што не трэба крыўдаваць на старога чалавека, мо яна не разабралася, хто да іх прыйшоў. Але Янку здалося, што Жэню ён не пераканаў, насупленая, яна пайшла з сынам купляць яму школьную форму.
Правёўшы сястру і падзякаваўшы за перадачу, Янка зноў вярнуўся да работы, узяўся за перарваны занятак, і хутка ўсё зноў пайшло сваім заведзеным парадкам. Час ішоў непрыкметна. Янка выносіў скрынкі, раскладваў іх на траве, маці і Рагнеда глядзелі, што там складзена, нешта перабіралі, нешта выкідалі, нешта зноў вярталі на месца. Ішоў свайго роду канвеер па адборы і выбракоўцы старога дабра, якое вельмі трапна кладзецца пад беларускае слова старызна. Лепш і не скажаш, лепш не прыдумаеш! Умелі нашы продкі абазначыпь з’яву, ацаніць яе і назваць адпаведна — як у сук уляпіць!
Але часам траплялася і нешта такое, што было як бы адбіткам свайго часу, які ўжо не вернеш назад, а след яго, ужо невыразны, ужо зацёрты ці зацярушаны, усё ж застаўся, і гэта ўжо «музейная рэдкасць» абуджала ці нараджала ў душы нейкае шкадаванне: вось было, вось служыла чалавеку, потым састарэла, знасілася ці зламалася — і стала непатрэбным хламам, які больш не здатны служыць чалавеку і павінен быць выкінуты — за непрыгоднасцю. Нешта вельмі-вельмі падобна на чалавечы лёс... Усё, што мае пачатак, мае ўрэшце і канчатак.
Паступова поплаў перад адрынаю рабіўся ну проста выставаю экспанатаў, якія не так проста знойдзеш і ўбачыш у якім музеі-антыкварыяце. Скрынкі, самыя розныя — яблычныя, апельсінавыя, памідорныя, з-пад масла, кардонныя — з-пад віна, запалак, яшчэ невядома чаго, — былі вынесены, перагледжаны, ператрэсены, зноў спакаваныя або спарожненыя. Напаўненне скрынак — пераважна гаспадарчага толку і кухоннае начынне, стары абутак, які даўно трэба выкінуць, Рагнедзіны падарункі бацькам... Маці кажа: «Сяргеевы кеды, я купіла яму новыя, гэтыя ён пакінуў». Пайшлі настаўніцкія дапаможнікі, дзіцячыя малюнкі, выразанне і выпальванне з фанеры, геаграфічныя карты, геаметрычныя фігуры, касцюмы і ўпрыгожванні да ёлкі, для мастацкай самадзейнасці, працы юных натуралістаў — муляжы садавіны-гародніны. Маса ўсялякай паперы — ужо на распалку дроў зімой — ажно некалькі скрынак, некаторыя зацяклі, спарахнелі. Дровы, палечча, абрэзкі дошчак, сечанае галлё з саду. Бутэлькі рознага калібру, адна цёмная — поўная, корак як з цяперашняга піва — бляшаны, абціскны, але засургучаны, няйначай віно. Латунная гільза да снарада, трохдзюймовага, не менш. I нейкія свайго роду трохлістовыя жалезныя разеткі, як трохлютовае зайцава шчаўе, — аказваецца, падстаўкі для снарадаў: тры снарады ўверх насамі ставяцца ля гарматы, і беглы агонь: пералёт — недалёт, трэці — вілка — прамое пападанне... Гэтых падставак тут знайшлося штук дзесяць — сляды нядаўняй вайны.
«Пейзаж» ля адрыны быў такі, што разбягаліся вочы: дзіцячая ванначка на скрынцы для яблык, у ёй — кіпа папераў, кардону, газеты, кавалкі чорнага толю, вялікая кансервавая бляшанка з-пад селядцоў, у ёй — «grime erbsen» — зялёны гарошак, «Башкирский мёд», пенапласт, кузаў дзіцячай машыны, дзве поліэтыленавыя баначкі з нечым застылым-засохлым на дне; старое вядро без вочапкі з рагожкаю ў ім, рукаў ад шэрае старое кофты, стары замурзаны фартух; тазік-шайка з дратамі, з вочапкаю ад вядра, з сіняй накрыўкаю да чайніка ці бітончыка, палівачка без рыла, іржавая, пагнутая банка чырвонага колеру — «Хромое катран кутралий. Загреб. Югославия», тры бляшанкі на літры два-тры: адна з чырвонаю яркаю фарбай, засохлай на дне — пажарная, другая — з рагамі засохлае блакітнае фарбы, з яшчэ адною бляшанкай усярэдзіне, не адкрыванай, наверсе — пустая бляшанка «Завтрак туриста», трэцяя — пустая, са слядамі белае фарбы. Побач — плецены з дроту круглы кош, у ім пустыя бляшанкі ад сількі-кількі латвійскага паходжання, пяць ці болей пляшак ад алею, яшчэ вядро з вочапкаю з тонкага меднага дроту у дзве столкі, а ўсярэдзіне — рогі і лабаціна быка недзе на гадоў пяць, калі лічыць па кольцах на рагах, — чаго яны сюды трапілі? Некалькі бляхаў-проціўняў, праржавелых, на дзюрачках, як пастраляных, побач — бляшаныя вядзёркі на пяць літраў, яшчэ польскага часу, з Радзівільмонтаў, некалі прадаваліся ў іх марынованыя гурочкі, адзін у адзін, побач — два вядры з попелам, накрытыя праржавелаю-прапаленаю бляхай-проціўнем, на ёй рэшата вялікай даўнасці, яшчэ са слядамі лычаное сеткі, цяпер такога не ўбачыш; побач зноў два вядзёркі радзівільмонтаўскай фабрыкі — з пустымі бляшанкамі ў іх ад даваеннага часу і да нашых дзён, пачынаючы з «Аместек де ле Гуме» і канчаючы «Говядиной тушеною». Яшчэ адно вядзёрка было з чарназёмам, на паверхні якога паказалася некалькі зялёных лісточкаў — няйначай, якая свірэпа ці лебяда, самыя жывучыя расліны нашых палёў і агародаў; нейкая міса самаробнага выгляду — тоўстае драўлянае дно авальнай формы абабіта-абагнута фанераю, посуд для сыпучых целаў, драўлянае вечка з крыжападобным мацаваннем, такім прыціскаюць капусту ці гуркі у селядзеуцы на зіму.
Далей-болей: блакітны «пабяляны» бітончык на тры літры, пусты, з праржавелым дном, побач — таксама пусты трохлітровы слоік, яшчэ далей — зноў дзіцячая ванначка (раней сказалі б — начовачкі), а ў ёй мокне старая эмалірованая каструля-рондаль з дзюравым дном, капронавыя баначкі з-пад нейкіх пастаў, чарніліцы з-пад тушы, стары алюмініевы чыгунок са слядамі вокіслу, як пабіты воспаю твар; тры падстаўкі для экспанатаў, на адной стаіць літровы шкляны слоік, а ў ім сохне букецік старога кропу і яркі на яго шэрым фоне букецік фізалісу — аранжавых ліхтарыкаў; яшчэ — блакітны пузаценькі чайнік на літры два без накрыўкі, бутэлечкі — ад лекаў, ад адэкалонаў, пеніцыліну, гарчыцы, накрывак ад кансерваў розных дыяметраў — мо штук дваццаць ці болей. Для чаго?
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: