Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Тут можно читать онлайн Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Дамашэвіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Дамашэвіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, Яначка, ты так умееш гаварыць, што цябе спачатку заслухаешся, а потым заснеш пад тваю няспешную гаворку, — сказала Рагнеда і знарок пазяхнула, нібы яна сапраўды толькі што прачнулася. — Ты тут намяшаў і бобу, і гароху, і яшчэ нечага троху. Мо ты перад мамаю і апраўдаўся, а вось перада мною ты будзеш заўсёды вінаваты.

— У чым жа я так правінаваціўся перад табою? — здзівіўся Янка.

— Не прыкідвайся, што ты не ведаеш, што ты забыўся. А калі забыўся, дык я табе нагадаю. Чаму ты тады, як нам было па дваццаць гадоў, не падышоў да мяне і не сказаў: давай разам пойдзем па жыцці, бо мы вельмі падыходзім адно аднаму. А ты адвярнуўся — і прайшоў міма.

— Вось ты пра што! А я думаў... Што вы, мама, скажаце на словы свае дачкі?

Відаць, маці не чакала такога пытання, неяк скрывілася, павяла плячыма, нібы ёй стала холадна, і загаварыла:

— Магу пэўна сказаць, што ў вас нічога не выйшла б. Як і дзе вы маглі б збудаваць сваё шчасце, сваё жыццё, за якія сродкі? Аднаго кахання мала... А мы былі бедныя, твае ж бацькі былі яшчэ бяднейшыя. У цябе было дзве сястры на выданне. А тут ты жэнішся. Скончыў дзесяць класаў — і наце, бацькі, радуйцеся! А што далей? Дзеці, калгас... Сямейны тупік. Якая можа быць вучоба, якое можа быць будучае? Ніякага...

— Мама, ты малюеш усё чорнаю фарбаю! — не згадзілася Рагнеда. — Мы былі маладыя, дужыя, з гарачымі сэрцамі, акрыленыя каханнем. Мы не прапалі б разам, наадварот, мы выбіліся б у людзі, былі б шчаслівыя, мелі б паўтузіна дзяцей... Янка стаў бы шафёрам, вучыўся б завочна, а я пайшла б выхавацелькай у дзіцячы садок, гадавала б чужых і сваіх дзетак. А праз якіх пяць-дзесяць гадоў мы мелі б сваю кватэру... I нам было б усяго па трыццаць. Самая сіла! Янка канчае завочна інстытут, ідзе настаўнічаць, а мо кіруе у журналістыку, я станаўлюся шматдзетнаю мамаю, нам даюць прасторную кватэру. Мы жывём, як людзі! Любата! А ўспомні, мама, як ты выходзіла замуж за майго бацьку. Колькі табе было? Дваццаць!

— Параўнала! — не згадзілася маці. — Я выходзіла замуж за настаўніка, у мяне самой за плячыма быў інстытут «благородных девиц», які я скончыла ў Полацку, а потым вучылася ў Вільні на курсах настаўнікаў, я магла весці пачатковыя класы. Там і пазнаёмілася з тваім бацькам, былым афіцэрам, які ваяваў на румынскім фронце, а потым у бальшавікоў... А ты параўнала! Ды і бацькі — і яго, і мае, тады нешта мелі, не былі галадранцамі, як некаторыя...

— Не паказваючы пальцам, — пакрыўдзілася Рагнеда. — А я ўпэўнена, што, каб мы тады пабраліся, наша жыццё было б шчаслівейшае за наша сённяшняе. Бо мы ішлі да яго вельмі доўга і вельмі пакутна, мы патрацілі ўсе свае лепшыя сілы, сваю маладую энергію. I ўжо недзе на сярэдзіне дарогі мы апынуліся разам, заплаціўшы за гэта дарагою цаною. Нават занадта дарагою...

— Дорага плацяць за што? — умяшаўся Янка. — За тое, што дорага каштуе, ці не так? Мы з табою дорага заплацілі за наша шчасце, таму мы павінны яго шанаваць... Чамусьці я падумаў, калі ты гаварыла, як мы жылі б, каб сышліся ў дваццаць гадоў... Я падумаў: нам было суджана разысціся са сваім першым выбарам: і табе, і мне. Таму я ўдзячны лёсу, што ты мне трапіла не першая, а другая, і што мы ўжо больш не разыдземся. Што ты на гэта скажаш?

— Ой, ты хітры! Так скрытна ставіш пастку, што ў яе лёгка трапіць, ды назад дарогі няма, — памахала яму пальцам перад носам Рагнеда.

— А ты хацела, каб з мае пасткі можна было выскачыць? Не выйдзе, дарагая! Ды і чаго з яе выскокваць? Гэтая пастка нам на дваіх. У ёй мы і дажывём — ці пражывём — свае лепшыя гады, адпушчаныя нам Усявышнім...

— Ты добра сказаў, Яначка. У мяне проста слёзы на вачах. Каб жа твае словы ды Богу ў вушы.

За гэты час, што яны палуднавалі і гаманілі, прайшоў невялікі дожджык, пастукаў, як гарохам, па шыферным даху, нібы кажучы: не спяшайцеся, пагаварыце спакойна, я тут трохі пакраплю зямельку і усе жывое на ёй, каб яно расло, цвіло, выспявала, каб людзям лягчэй жылося, каб іх праца аплацілася, акупілася...

Янка думаў, што на гэтым усё і закончыцца, але памыліўся. Рагнеда нечакана перавяла гутарку на тэму, якую яны закраналі, але яна не была абмеркавана з усіх бакоў, якую яны адкладвалі на канец свайго адпачынку, каб маці магла канчаткова вырашыць, прымаць іх сюды ці не прымаць.

Рагнеда паўтарыла амаль слова ў слова тое, што гаварыла тады, як яны хадзілі ў госці да Янкавай сястры Жэні: пра важнасць такой рэчы ў чалавечым жыцці, як уласны дом.

— Як гэта сказаў нейкі мудрэц? Кожны мужчына павінен пасадзіць дрэва, пабудаваць дом і нарадзіць сына. Тады толькі яго жыццё не бу­дзе дарэмным.

— Тут маецца на ўвазе чалавечая сям’я, а не адзін мужчына. Адам без Евы яшчэ не паўнацэнны мужчына, — лёгка паправіў яе Янка.

— Згодна, што маецца на ўвазе чалавечая пара, якая народзіць сына, што прадоўжыць іх род. Дрэва — будучыня, сімвал даўгалецця, бясконцасці жыцця. А дом — гэта ачаг, агмень, агонь, які некалі гарэў бясконца, калі людзі толькі навучыліся ім карыстацца, які ім, па грэцкай легендзе ці міфу, перадаў Праметэй, украўшы яго ў громавержца Зеўса. Дом і агонь у ім — гэта той знак, які чалавек пакідае пасля сябе, ужо для свайго сына, для новай сям’і. Чаму качэўнікі не пакідалі слядоў на зямлі? Таму што яны не былі прывязаны да зямлі, да пэўнага месца, яны вандравалі і рабавалі тых людзей, якіх сустракалі на сваёй дарозе. А мы прыраслі да зямлі, яна нас і поіць, і корміць. Нашы дамы — гэта і ёсць тая самая прывязка, без іх мы прапалі б, растварыліся б у свеце, як тыя качэўнікі. А мы, крывічы-ліцвіны-беларусы, моцна трымаемся за сваю зямлю, за свае дамы і хаты, і колькі прышлыя ворагі ні палілі іх, ні разбуралі — нічога ў іх не выйшла, — мы будавалі новыя. Гэта нешта падобнае да мовы нашага наро­да: як яе ні тапталі, як ні нішчылі, а яна засталася, яна жыве, і, як сказаў адзін вучоны, пакуль не вымерла мова ў вуснах народа, датуль жыве народ. Вымерла мова — вымер і народ. Пакуль будуць стаяць дамы, будзе жыць народ, пакуль жыве народ — будзе жыць мова. Ці згодны вы са мною, я вас пытаюся? — звярнулася яна ў канцы да маткі, потым да Янкі.

Хіба можна было з ёю не згадзіцца? Яны, не згаворваючыся, кіўнулі галовамі, а Янка сказаў:

— Мы слухаем цябе, як музыку нябёсаў. Гавары, гавары!

— Гаварыць можна бясконца. Але што толку з адной гаворкі? Да яе патрэбна прыкласці справу, працу. Толькі тады яна набудзе нейкія рэальныя абрысы, — адказала Рагнеда.

— Першым было слова, — падказаў Янка.

— I слова было Бог, — прадоўжыла Рагнеда. — За словам павінна ісці справа. I ў нас з табою таксама... Я вельмі хачу, каб ты знайшоў у сябе сілы, сабраў усе сродкі і пачаў будаваць наш дом. Каб у ім мы былі гаспадарамі, а не гасцямі. I я буду табе дапамагаць з апошніх сіл, буду рабіць усё, каб мы на старасці год жылі ў сваім уласным доме.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Дамашэвіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Дамашэвіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям отзывы


Отзывы читателей о книге Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям, автор: Уладзімір Дамашэвіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x