Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Тут можно читать онлайн Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Дамашэвіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Дамашэвіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык мо сёння сакратарка скажа не так, як яна першы раз гаварыла? Мо паразумнее?

— Яшчэ пабачым, якія ты мудрыя словы скажаш, каб яе скарыць, каб яна адчула цяпло твайго сэрца.

— Я падумаю, падумаю... Але дай мне закончыць пра матку. Што змянілася б, каб я цябе падтрымаў? Нічога! Маці так ці інакш не дасць нам тут будавацца. Дык хай яна думае, што ты адна так хочаш, а я — не, я не іду наперакор яе волі. Я не хачу, каб яна заставалася адзінокай у сваім рашэнні, каб ёй было крыўдна, што дзеці яе не разумеюць, не хочуць з ёю лічыцца. Я знарок перайшоў на яе бок, хоць я, можа, і падзяляю тваю думку: трэба, каб кожны чалавек пабудаваў дом, пасадзіў дрэва і нарадзіў сына. Потым усё гэта падвоіў, пасля патроіў. Ты згодна? Толькі тады краіна будзе развівацца, толькі тады нацыя будзе расці. I тры дамы — якраз для трох сыноў, трэці, свой, ён аддасць малодшаму сыну, а сам пойдзе у лепшы свет са спакойным сэрцам — што ён не пакінуў сваіх сыноў беднымі, што ў іх ёсць будучыня. А яго верная палавіна яшчэ будзе памагаць нявесткам гадаваць унукаў, перадаваць свой багаты жыццёвы вопыт, як мацаваць сям’ю, каб яна не рассыпалася на часткі, як той цагляны дом, які пабудавалі на дрэнна замешаным растворы, у якім шмат пяску і мала цэменту.

— Здаецца, што ўсё гэта толькі ў ідэале — пра тры дамы, тры сыны, тры дрэвы. Цяпер нешта не тое робіцца. Усё якраз і развальваецца, як той кепска складзены дом. Мала наша ўлада думае пра нашу будучыню, нібы яна жыве толькі сённяшнім днём. А дзяржава — гэта збудаванне на вякі, у якім быў пачатак, але не павінна быць канца.

— Ты вельмі правільна разважаеш, Рагнеда, у цябе дзяржаўны падыход да праблемы, якая здаецца такою відавочнаю, а шмат хто яе не заўважае, ці ігнаруе, ці хоча, каб было не лепш, а горш, каб дом наш разваліўся — і як мага хутчэй, і тады нам збудуюць такі дом, што мы ў ім будзем не гаспадарамі, а гасцямі...

— Што ты маеш на ўвазе, Яначка? — з трывогаю спыталася Рагнеда.

— А тое, што нас хочуць перамяшаць, адарваць ад родных каранёў, каб мы сталі грамадзянамі без адраса, без роднага дома. Каб нам усюды было добра, а насамрэч — няўтульна, адзінока, каб наша душа не знаходзіла сабе месца — і засыхала, як тая кветка без вады. Вось чаго я баюся...

Яны ляглі ў сваю мяккую, на панцырнай сетцы, пасцель, прытуліліся адно да аднаго, паступова адключаючыся ад свету, ад таго, чым яны жылі цэлы дзень, — і хутка адчулі, што яны — мужчына і жанчына, яны патрэбны адно аднаму, а іх сэрцы і целы прагнуць зліцца ў адно нешта непадзельнае, неабдымнае, найвышэйшае, святое ці грэшнае, што адрознівае чалавека ад астатняга жывога свету, — гэта момант кахання, ні з чым не параўнальны ўзлёт чалавечага духу над усімі зямнымі турботамі і нягодамі. То была знаёмая — і новая, непаўторная песня кахання ў два галасы, яны вялі яе вольна і плаўна, шырока, як спрактыкаваныя спевакі, не парушаючы тэмпу і рытму, не забягаючы адно перад другім, адчуваючы кожны нязначны нюанс. То была новая мелодыя, можна сказаць, імправізацыя, падобная і непадобная да тое, што спявалі яны раней. То быў нават як бы працяг, новыя словы і новыЯ акорды ўпляталіся ў тыя, што гучалі раней, пашыралі мелодыю, надавалі новую афарбоўку. Іх галасы сягалі ў самае неба, усё вышэй і вышэй, і абрываліся разам на недасяжнай ноце, за якой ужо нічога не засталося, апроч нематы.

I жаночы ўскрык, поўны самых складаных пачуццяў, якіх цяжка сабраць разам, — радасці і болю, шчасця і роспачы, расчаравання і надзеі, — прагучаў фіналам іх двухгалосай песні кахання. Іх сэрцы стукалі моцна, ажно разрываліся, іх дыханне было бурным, як горная рэчка, але паступова вяртаўся спакой. Яны ляжалі спакойна і ціха, нібы прыходзілі да памяці, вярталіся да сябе, як бы нават не верачы, што яны вось тут побач, у пасцелі.

— Пацалуй мяне, Яначка, моцна-моцна, — папрасіла Рагнеда Янку.

Такая нечаканая просьба здзівіла Янку, прымусіла яго страпянуцца.

— Дык я ж цябе нядаўна цалаваў, аддаў усе сілы...

— Не думала я, што ты такі скупы, — з крыўдай у голасе прамовіла Рагнеда.

Янка павярнуўся набок, прытуліў Рагнеду да сябе, моцна пацалаваў у вусны, адчуваючы на іх прысмак солі.

— Што цябе трывожыць, дарагая? — спытаўся ён у жонкі.

— Ведаеш, я баюся за цябе... Цяпер такі час...

— Ну і што час? Час заўсёды быў не такі, як людзі хацелі... Але што такое час, каб не людзі? Уяві сабе, што на Зямлі людзей няма. I што тады час? А нічога-ніякага. А час робім — напаўняем яго, ажыўляем — мы, людзі. I якія мы, такі і час. Мы яго фарбуем у свае, так сказаць, калёры: у чорны, чырвоны, белы, зялёны, ва ўсе колеры вясёлкі і іх адценні. Мо не так?

— Ты добра сказаў, Яначка. Часам ты гаворыш, як паэт.

— А ты часам гаворыш, як філосаф, — не застаўся ў даўгу Янка. — А жанчын-філосафаў не так ужо і шмат.

— Вось бачыш, табе пашэнціла...

— Мне здаецца, хай жанчыны лепш будуць паэткамі, а мужчыцы — філосафамі.

— Дык выходзіць, што ты мяне не пахваліў? Ты расчараваны?

— Чаму? Я цябе цаню... і хвалю. Як ты сказала нядаўна: аддай сэрца людзям. Добра сказана, праўда? Можна ўзяць назваю для якой аповесці.

— Ну вось, бяры назву, я табе дару. I напішы аповесць. Хай гэта будзе табе маё заданне. Згода?

— Згода, — адказаў Янка і пацалаваў жонку ў шчаку.

Сёння яны засыналі шчаслівыя.

VI

Янку ўжо здавалася, што ён жыве тут даўно. Дні сталі падобныя адзін на другі, работа яго таксама была звыклая, стала паўтарацца ўжо — пазаўчора, учора, сёння: капаць, секчы, касіць, нешта папраўляць-падпраўляць, схадзіць у краму. Нейкага такога адпачынку, як загараць, купацца, ён не прагнуў, яму больш падабаўся актыўны, вось такі, як у яго, адпачынак — то быў адпачынак ад гарадскога застою, сядзячай працы кожны дзень па восем ці болей гадзінаў. Вось гэта быў адпачынак!

Сёння зранку ён заканчваў парадкаваць ля адрыны, ставіў на месца скрынкі: поўныя знізу, адна на адну, па тры-чатыры, а пустыя, для яблык, заносіў наверх, на палаткі, дзе ўжо стаяла іх шмат, назапашаных даўно, калі быў жыў гаспадар. Цяпер ужо гэта ўсё старэла, трухлела, развальвалася — і Янка сёе-тое, што яшчэ можна, падраўняць, прыладжваў, прыбіваў — і гэткім чынам як ставіў на сваё месца. Вось трэба будзе выкінуць некалькі скрынак смецця, адразу ў адрыне папрастарнее. Тут будзе месца для дроў — пры сцяне, аж да самага вільчыка, сцяна з дошчак, ёсць шчыліны, прадзімае ветрам-паветрам, дровы будуць вунь як сохнуць.

А сусед Раманчук абяцаў Рагнедзінай матцы яшчэ падкінуць усякага ламачча, дык Янка мо па абедзе будзе яго пераносіць, скідаць на дрывотнік ды патрохі секчы.

Янку падабалася быць вось у такой старой адрыне, дзе ён адчуваў сябе зусім не чужым, дзе ўсё было для яго такое знаёмае, як сваё, як тое, сярод чаго ён рос, але тут усякага такога дабра было нашмат болей, чым некалі ў іх. Сякераў тут было тры, а з тупіцаю — чатыры, пілак папярочных — тры, малаткоў розных калібраў таксама штук пяць, некалькі абцугоў, некалькі пласкагубцаў, напільнікаў, рашпіляў, долатаў — ажно тры, рознай шырыні, некалькі бабак для кляпання касы, круглых і вострых, брусоў, мянташак, — усяго тут было ў множным ліку, у той час як у яго бацькі, дома, усяго па адным прадмеце: пілка адна, сякера — адна, яшчэ была і тупіца, малаток — адзін, абцугі таксама, пра пласкагубцы ён нават не ведаў, што яны такія ёсць, долата адно, трохкантовы напільнік — адзін, каса — адна, толькі потым, як Янка падрос, бацька купіў яму касу, пяцёрку ці шасцёрку, асадзіў, падагнаў да яго росту і сказаў: касі! I пайшоў касіць Ясь канюшыну!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Дамашэвіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Дамашэвіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям отзывы


Отзывы читателей о книге Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям, автор: Уладзімір Дамашэвіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x