Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Тут можно читать онлайн Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Дамашэвіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Дамашэвіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рагнеда і Янка праводзілі яе да весніц, ім было прыемна бачыць такую шаноўную госцю, як Ніна Кірылаўна.

— Ну вось, Яначка, — сказала Рагнеда, як госця пайшла. — Цяпер ты не будзеш сумаваць без працы.

— Менавіта, але дам і табе пачытаць, што там нашы пімены напісалі. Мо і праўда якую Амерыку адкрылі. Але гэтулькі напісаць! Гэта як для мяне, дык гадоў пяць я такую таміну пісаў бы.

— Дык яны ж на пенсіі, не забывайся. Колькі ў іх вольнага часу! А колькі ў цябе? Пасля працы ў рэдакцыі які ты ўжо работнік?

— Гэта праўда! Трэба ісці на пенсію — тэрмінова!

— Не спяшайся, — асадзіла яго Рагнеда. — Я хутка пайду, а ты яшчэ пасядзіш у сваім рэдактарскім крэсле — гадоў пяць ці болей...

— Але-але, ніколі не думаў, што стану рэдактарам. Нават і ведаць не ведаў, што гэта за звер такі — рэдактар. Ажно давялося ўлезці ў яго скуру...

— Бачыш, прафесія твая прэстыжная, толькі паспявай чытаць. Нават тут, у нашай глухой правінцыі, знайшлі табе занятак — па прафесіі.

Янка не хацеў нічога гаварыць кепскага пра настаўнікаў-гісторыкаў, якія напісалі такі фаліянт, ён нават быў рады, што вось знайшліся смелыя хлопцы, не пашкадавалі часу ды заселі за такую няўдзячную працу. Не можа быць, каб усё Тут было кепска, як і не можа быць, каб усё было добра. Ён быў упэўнены, што проза нараджаецца не такімі вось вялізнымі глыбамі, як гэтая, што яна нараджаецца не раптоўна: да вялікай прозы трэба ісці доўга, пакутліва, цяжка.

— Пабачым-пабачым, што яны мне далі. Адразу не раскусіш. Трэба ўчытацца, — сказаў Янка. — Хоць, наколькі я ведаю гэтых людзей, можна ўсяго чакаць. Яны не просценькія, не ў адну столку. I жыццёвы запас у іх вялікі і багаты... Бач, якія хітрыя хахлы: знайшлі тут сабе беларускіх дзяўчат, пажаніліся ды пусцілі карані. Шкада толькі, што пісалі не на роднай мове, і не на нашай, а на сярэдняй — расейскай. Хочуць узбагаціць расейскую літаратуру... А яна і так багатая, хопіць, што яе ўзбагачалі наш Дастаеўскі і іхні Гогаль.

— Ты праўду кажаш, Яначка, — кіўнула галавою Рагнеда. — Чаго ім трэба было пісаць па-расейску, чаму не на роднай?

— Бо расейскую яны ведаюць найлепш. Яна вярхоўная ў саюзе, а на­ша — гэта ўжо ніжэйшы гатунак. Няўжо ты не разумеет?

— Так яно і ёсць, яны ж выкладалі гісторыю па-расейску, яна стала іх роднаю моваю. Як і для многіх з нас...

— Вось такія мы патрыёты-ідыёты, пра якіх пісаў Максім Багдановіч у сваёй «Пагоні»: «Біце ў сэрца іх, біце мячамі, не давайце чужынцамі быць...» Моцна сказана, але ці мы пачуем, ці да нас дойдзе?

Абед іх зацягнуўся, а прыход Ніны Кірылаўны выбіў са звыклага рытму, таму пачынаць нешта новае ўжо не мела сэнсу, трэба было закругляць пачатае. Але маці ўспомніла, што ў яе склепе непарадак, сёе-тое трэба прыбраць-перабраць.

Ну і добра! Яны спусціліся ў склеп па крутых каменных сходах. Янка быў тут першы раз. Склеп размяшчаўся пад меншым, усходнім канцом хаты, і лаз быў зроблены так, што яго, хто не ведае, і не знойдзе. Скінуўшы з-пад ног дыванок-ходнік, маці паказала на квадратную, метр на метр, накрыўку. Янка ўзяўся за невялікае ржавае колца, узняў накрыўку — цяжкую, з тоўстых дошак, маці ўключыла святло — і ён першы пайшоў уніз. Патыхнула замешаным на розных прымесях застаялым паветрам, адчуўся нязвыклы халадок, узмоцнены вільгаццю падзямелля. Склеп быў складзены з чырвонай абпаленай цэглы, прасторны, са скляпеністым пукатым перакрыццём, якое магло б вытрымаць наезд трактара ці танка — так была па-майстэрску выкладзена столь, трохі як прыпыленая павуціннем, з ледзь бачнаю плоймаю камароў, якія дзвюма вялікімі плямамі-калоніямі звісалі ўверх нагамі на гэтай цаглянай скляпеністай столі, ціха прытаіўшыся — нібы спалі.

Па баках пры сценах былі нішы, палічкі, дошкамі былі адгароджаны клеткі-засекі: для бульбы — самая вялікая, для капусты, буракоў, морквы, рэдзькі — усяго, што давала зямля. На паліцах і палічках, у нішах стаялі слоікі, банкі, глякі, збанкі, пляшкі розных памераў і напаўненняў, адны пустыя, другія поўныя, цьмяныя, мо леташнія ці яшчэ старэйшыя, а іншыя яшчэ свежыя, незапыленыя, няйначай, гэтага года.

Маці стала пераглядаць, перабіраць слоікі. Рагнеда кінулася ёй памагаць, але дарэмна.

— Не чапай, я сама, — сказала маці адрывіста. — Ты не ведаеш, дзе што браць.

I Рагнеда паслухмяна апусціла рукі, стала разглядаць нарыхтаваныя запасы, Янка таксама не ведаў, што яму рабіць. Маці перабірала слоікі, боўтала, кратала, некаторыя накрыўкі былі сарваны і слоікі працяклі, яна ставіла іх на ўтаптаны, уплясканы нагамі некалькіх пакаленняў гліняны дол. «Вось гэтыя бяры і вынось на ганак», — сказала яна Янку, і той адразу ўзяўся выконваць каманду, схапіў у кожную руку па слоіку і хацеў выносіць наверх. «Не бяры па два, яшчэ выпусціш з рук», — параіла маці. Каб так яму сказала родная маці, ён адказаў бы нешта такое: а мне не цяжка і два, але Рагнедзінай матцы Янка не стаў пярэчыць і паслухаўся яе пара­ды, паставіў адзін слоік на дол, а другі панёс наверх, асцярожна ступаючы па каменных сходках, і ледзь не разліў і той адзін, бо спатыкнуўся наверсе аб парожак. Вось было б смеху, каб ён тут упаў! Так ён вынес слоікаў дзесяць розных саленняў, якія паспелі сапсуцца, — гэта гуркі, памідоры, кампот. Пад канец маці падала яму пляшку старога віна, пажартавала: «Ты ж хоць не разбі, не пакаштаваўшы».

Ходзячы па гэтых каменных сходках уверх-уніз, Янка ўвесь час думаў, як па іх ходзіць старая жанчына, Рагнедзіна маці: то ж такая рызыкоўная рэч — прайсці і не спатыкнуцца, крый Божа, не ўпасці! Але казаць што-небудзь матцы не стаў, яшчэ пакрыўдзіцца ці спалохаецца, а гэта яшчэ больш небяспечна.

Скончыўшы са склепам, жанчыны ўзяліся рыхтаваць вячэру, а Янка пайшоў у сад — праветрыцца і пабыць на прыродзе. Ён ужо думаў, што тут трэба будзе зрабіць у бліжэйшыя дні. Перш за ўсё агледзець плот, бо там-сям паадрываліся штыкеты, пачынаюць лазіць чужыя сабакі. Трэба будзе абабраць слівы пры плоце, сабраць тыя, што пападалі самі. Потым пазбіраць апалыя яблыкі, якіх усё больш ляжыць пад яблынямі. Яшчэ — трэба выкасіць траву ў садзе, скасіць картафлянік да канца, а то ён скасіў раней толькі тое, дзе выбіралі бульбу. Адным словам, пашукаўшы, тут занятак сабе знойдзеш, без працы сядзець не будзеш.

Сонца зайшло, неба на захадзе яшчэ ружавелася — знізу больш густою фарбаю, а ўверсе — святлейшаю, размытаю, паступова прападаючы ў прасторы. Неба было чыстае, без аблокаў, па ўсім відаць, чакалася добрае надвор’е.

За вячэраю каштавалі старое віно, было яно з чырвоных парэчак, не надта салодкае, і таму смачнае. Янка падліваў сабе, дадаваў па кроплі жанчынам, і яны сёння чамусьці не адмаўляліся.

За час, які яны знаходзяцца тут, Янка заўважыў, што маці нібы стараецца адгарадзіцца ад іх, не хоча змяншаць тую дыстанцыю, якая захоўваецца між людзьмі малазнаёмымі, якіх яшчэ не ведаеш, хоць маці іх ведала добра, асабліва дачку, але затое яна мала ведала Янку, трымала ў галаве тое, што пра яго гаварылі чужыя людзі. Таму, відаць, і трымала лінію адчужэння, ці, як яе назваць: не спяшайся, я яшчэ да цябе прыгледжуся, мо ты не той, за каго сябе выдаеш, хоць ты мой і зяць, але, ведаючы сваю дачку, якая можа вунь як памыліцца ў чалавеку, я не ўпэўнена, што ты якраз той, за каго яна цябе прымае. Яна можа памыляцца, я ведаю, таму я ёй не надта давяраю, а, значыць, не давяраю і табе. Таму ніякага такога панібрацтва я не дапушчу, ты павінен ведаць сваё месца, хоць ты нейкі там пісьменнік, нешта напісаў, нешта надрукаваў. Твая кніжка стаіць у мяне на пачэсным месцы, разам з абразамі, хай стаіць, мо ўзімку, як будзе вольная часіна, і пачытаю, хоць па-беларуску неяк ужо і адвыкла. Такое вось жыццё...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Дамашэвіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Дамашэвіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям отзывы


Отзывы читателей о книге Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям, автор: Уладзімір Дамашэвіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x