Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Название:Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание
Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Пра што ўсё гэта гаварыла, на якія думкі наводзіла Янку? Што тут жылі заможныя людзі, не раўня яго бацьку, для якіх усё здавалася простым і лёгкім — нейкая там сякера ці каса, ці плуг — былі не праблемаю, у той час як для яго бацькі нейкая там другая каса ужо трата некалькіх лішніх рублёў, а адкуль іх возьмеш, калі яны ідуць на самае неабходнае — на вопратку, на абутак — для сям’і, а гэта шэсць чалавек. Толькі паспявай круціцца!
Вось чаму такога селяніна, як яго бацька, лёгка можны было настроіць супраць таго, хто меў усякага дабра ўтрая больш за яго, хто жыве лепш за яго. А чаму так атрымалася, што адзін багаты, а другі бедны — цяжка сказаць, неяк усё згубілася ў мінулым, і бедны застаецца бедным, а багаты — багатым, і бедны ўсё бяднее, а багаты — усё багацее. Ці не таму я бедны, што ты багаты? А што, калі ўраўняць усіх, падзяліць пароўну, мо тады будзе лепш? Але ж пакрыўдзяцца тыя, у каго адымуць, будуць коса глядзець і нават дзякуй не скажуць... Калгасы — вось той кацёл, у які кінулі варыцца ўсіх разам — бедных і багатых, а частку багатых адправілі далёка-далёка, каб не заміналі рабіць грандыёзную справу — будаваць жыццё на камуністычным грунце.
Балюча ўсё гэта адбілася на свядомасці людзей, яны падзяліліся яшчэ горш, чым былі дагэтуль, хоць і рабілі выгляд, што ўсе «роўныя». Вельмі-вельмі памыляліся тыя, што хацелі ўраўняць людзей, зрабіць іх аднолькава «шчаслівымі». Чамусьці людзі такія істоты, што кожны жыве па-свойму, не хоча ён рабіць так, як усе, а робіць неяк па-свойму і жыве таксама па-свойму: адзін лепш, другі — горш, адзін багаты, як раней казалі, а другі бедны, і што хочаш рабі, а нічога не хоча мяняцца.
Чаму гэта чалавек, які так любіў зямлю і так быў да яе моцна прывязаны, цяпер адцураўся яе, стаў уцякаць у горад, зрабіўся рабочым, службоўцам, а то і дворнікам-падмятайлам, але праз нейкі час набыў кватэру, мае пэйную зарплату, спіць спакойна і не баіцца за заўтрашні дзень. І за карак яму не капае, і на работу яго брыгадзір не гоніць, а ён сам ездзіць — на трамваі ці тралейбусе, а часам і пешкі, для гімнастыкі ног. Не скажаш, што ён багата жыве, але і не бедна.
А вось як калгаснік жыве, адразу і не скажаш. Тут і слова такое цяжка знайсці, каб адпавядала сэнсу. Памятаеце калгаснага каня, якога вясною трымалі на вяроўках, каб ён не лёг, бо ўжо як ляжа, то і не ўстане? Не было чым карміць бедную жывёлу, стрэхі ішлі на корм. Аджываў, як выходзіў на траву... Заместа каня прыдумалі трактар. Яго можна кінуць не паіўшы, ног не працягне... Хоць нямала гэтых жалезных коней раней часу скончылі свой век, не дацягнуўшы да прызначанага яму тэрміну прабегу. Ці выратуе трактар сённяшні калгас? Калі прыдумаць да трактара яшчэ і жалезнага трактарыста, мо і будзе толк. А жывыя людзі хутка не змогуць вынесці тае нагрузкі, якую яны сёння маюць. Іх проста шкада, яны надрываюцца, яны хворыя: ад перагрузак, ад недасыпання, ад перапою. Сэрцы ў іх не жалезныя, яны такія ж далікатныя, як і ў кожнага жывога чалавека. Як і ўсякаму жывому арганізму, яму патрэбна мера. Як таму калгаснаму каню не было меры ў працы і не было меры ў харчах (не давалі належнай меры, бо кралі), так цяпер трактарысту няма меры ў працы. Нельга ўсе дарослае жыцце працаваць за траіх і за «того парня», які сення жыве ў горадзе і толькі ў страшных снах бачыць сябе на трактары ці на свінаферме. Каму цяпер добра ў калгасе, хто цяпер багаты ў калгасе? Старшыня, сельскія спецыялісты? Трактарысты і камбайнеры? Мо даяркі? Мо пенсіянеры і настаўнікі? Ды сёння ўсе яны гатовы ўцячы ў горад, дайце ім толькі належны транспарт.
Дык куды ж мы ідзём, браты беларусы? Куды кіруемся? У горад? А мо ў гора? А мо ў голад? Нешта трэба рабіць. Начальства ўжо задумалася... Але яшчэ нічога не робіцца... Як гэта ў Якуба Коласа? Фурман з панам уцяклі, а карэта ўсё глыбей у балота грузне...
3 такімі вось невясёлымі думкамі канчаў Янка эпапею ператрусу цешчыных скарбаў, якія збіраліся тут увесь пасляваенны час, бо даваенны будынак, які стаяў на гэтым месцы — гэта было вялікае гумно, — згарэў, калі гарадок вызвалялі ад нямецкіх акупантаў. Пра гэта расказвала яму Рагнеда. Пажар, які спаліў паўвуліцы, спыніўся на іхней хаце, і згарэлі толькі гумно, хлевушок, яшчэ дробныя пабудовы. А хату яны выратавалі ад агню таму, што бацька Рагнеды, сусед Паўлюк і яна палівалі гонтавы дах вадою, каб ён не заняўся полымем ад недалёкага пажару...
Пераключацца на іншую работу было неяк цяжка і непрыемна, як заўсёды, хацелася нейкае паўзы-адбіўкі. Янка проста механічна, а не свядома, павярнуў не налева, да хаты, а направа, у сад. Добра было прайсціся па дарожцы, якая вяла між яблынь аж у канец саду, да суседняй сядзібы, дзе праходзіла мяжа і стаяла агароджа з драцяное сеткі. Янка любіў гэты свой «маршрут», ён мераў яго часта, асабліва вечарам, пасля вячэры ці перад сном, часам яны прагульваліся тут з Рагнедаю, але ёй не заўсёды ўдавалася адарвацца ад нейкіх сваіх клопатаў і пахадзіць перад сном, падыхаць густым паветрам, насычаным пахам яблык і траваў, пастаяць каля адной-другой яблыні, падзівіцца на яе ўраджай, які густа абсыпаў галіны, паспрабаваць, ці моцна трымаюць жэрдкі-падпоркі ацяжэлыя галіны, падняць яблык, які зусім нечакана ўпаў перад табою на дарожку, прымусіўшы здрыгануцца.
Чамусьці вечарам такія прагулянкі давалі больш адпачынку душы, і мо нават таму, што вочы не ахоплівалі ўсяго наваколля, не выходзілі за рамкі таго, што было перад ім, і думкі таксама неяк гуртаваліся, круціліся вакол таго, што вось тут, перад табою, хоць часам і заляталі далёка — часцей за ўсё ў мінулае, вырываючы з памяці нейкія падзеі ці эпізоды, якія здаваліся тут, у гэтую хвілю, нават недарэчнымі: чаго іх прынесла, чаго яны тут апынуліся ў гэтую вось часіну, і чаму менавіта яны?
Але так здаралася рэдка, часцей думкі круціліся вось ля гэтага дома, ля яго насельнікаў, якіх цяпер тут няшмат засталося, а да вайны, яшчэ нават да тае, першай, было нямала. А войны руйнуюць, разганяюць людзей па свеце, іншых заганяюць без пары на той свет — і робіцца вунь як прасторна — аж страшна і зусім нязвыкла. I гэтак адбывалася не толькі тут, у сям’і Жаркоўскіх...
Ападу пад яблынямі рабілася ўсё больш і больш, давядзецца збіраць, каб дабро не прападала. На высокай грушы, ля шпакоўні, сядзеў шпак, але маўчаў, як думаў аб нечым. Яго малыя ўжо вылецелі з гнязда, пайшлі-паляцелі шукаць сабе новае месца. Мудра прыдумана ў гэтых птушак, як у буслоў, напрыклад. Старыя штогод прылятаюць у сваё старое кубло, а маладыя робяць сабе новае, сваё. Сярэдзіна жніўня — а буслы часта збіраюцца чародамі, часам кружляюць над іхнім садам, няйначай, вучаць маладых, трэніруюць да палету ў вырай — далека-далека, мо ў Афрыку, а можа, і ў Турцыю. Успомніўся даўно прачытаны ў газеце допіс пра тое, як недзе на ўзбярэжжы Чорнага мора ў Турцыі буслы некалькі дзён біліся з арламі. Нешта падобнае, як у апошняй вайне біліся лётчыкі — савецкія і нямецкія, недзе пад Растовам, над Курскам, над Каўказам... I дзіўна, што ў гэтым паветраным баі буслоў і арлоў пераможцамі выйшлі нашы — хочацца думаць, што менавіта нашы — буслы, і арлам, гэтым магутным ганарыстым птушкам, давялося ўцякаць з поля — з неба — бою ў свае горныя цясніны, каб ратавацца ад удараў магутных крылаў і вострых, прамых, як кароткі кінжал, бусліных дзюбаў. Мо нават таму, што буслоў было нашмат больш, як арлоў. Але сіла перамагла сілу, як сказаў вялікі Гогаль...
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: