Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Тут можно читать онлайн Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Дамашэвіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Дамашэвіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Новых Вам сіл, новых знаходак, новых адкрыццяў!»

Янка паставіў дату, падпісаўся, а потым даў падпісацца Рагнедзе.

— А цяпер прачытай уголас, мо я тут не тое напісаў, — папрасіў ён Рагнеду.

Яна ўзяла кнігу водгукаў, стала чытаць, часам з цяжкасцю разбірала некаторыя словы, і Янка ёй падказваў. Навокал ужо збіраліся наведнікі, яны таксама з цікавасцю слухалі. Калі Рагнеда скончыла чытаць, усе запляскалі ў ладкі, а Янка нават пачырванеў — не чакаў такое падзякі.

Дырэктар паціснуў рукі гасцям, запрашаў заходзіць часцей, і яны развіталіся, як лепшыя сябры.

Калі выйшлі на ганак, на свежае паветра, у Янкі ажно закруціла ў галаве: ён толькі цяпер адчуў, як стаміўся.

— Бачыш, якія мы? Як не былі, дык не былі, а як зайшлі — дык роўна на тры гадзіны, — сказала Рагнеда, глянуўшы на гадзіннік. — У мяне ажно разбалелася галава. I ты нейкі стомлены...

— Нічога, пройдзе. Стаміліся, хоць нічога не рабілі, — адказаў Янка. — Але цікава было пабыць, паглядзець, падумаць. А між іншым, ёсць над чым...

Яны ішлі ў горад якраз міма школы, у якую яны ўжо не хадзілі, яе пабудавалі пазней, a іх школа месцілася ля гістарычнага месца — ля вала, які быў некалі абарончым збудаваннем, — у будынку былога вайсковага шпіталю, узведзенага яшчэ да Першай сусветнай вайны.

— Кажаш, ёсць над чым падумаць, — загаварыла Рагнеда, як бы прадаўжаючы яго няскончаную думку. — Я не хацела пытаць у Чарняка, дзе ён падзеў тую кніжку, якую яму перадала мая мама. Гэта быў летапіс горада, які рабіў адзін польскі настаўнік яшчэ да вайны разам з вучнямі. Была гэта тоўстая самаробная кніжка з вучнёўскіх сшыткаў. Не ведаю, як яна трапіла да нас, але бацька перадаў мне яе на захаванне. Потым я аддала яе маме, як паехала ў Мінск вучыцца, а мама перадала Чарняку, дырэктару музея. Цяпер я бачу, што многія звесткі пра гісторыю горада ўзяты адтуль, але ніякіх спасылак на крыніцу няма. А ці можна замоўчваць такі факт? Хоць бы назвалі прозвішча таго польскага настаўніка. Як ты лічыш?

— Я згодзен з табою, прозвішча яго павінны ведаць усе, і фрагменты яго працы — а гэта ж праца! — павінны былі б таксама экспанавацца.

Так гаворачы, яны дайшлі да хлебнага магазіна, паглядзелі на вялікі збор народу, на доўгую чаргу, але хлеба яшчэ не было, і з’явіцца ён мо праз гадзіны дзве, так ім сказалі. Заняўшы чаргу і трохі пастаяўшы, яны вырашылі схадзіць на магілкі сваіх блізкіх: у Янкі тут ляжаў бацька, а ў Рагнеды — дзед і бабка.

Дзіўная рэч, што яго бацька апынуўся тут, на гарадскіх могілках! Апошнім часам бацькі жылі ў малодшай дачкі і зяця, якія купілі былі сабе невялікую хатку ў Прышчэпах, бліжэй да горада, дзе зяць працаваў шаферам, а тую хату і будынкі, што былі ў Дабрынічах, перавезлі сюды на дровы. Бацька доўга хварэў, ляжаў у гарадской бальніцы, яго тут і пахавалі на гарадскіх могілках. А Рагнедзін бацька быў пахаваны ў Мінску, ён таксама ляжаў у бальніцы, там памёр і быў пахаваны далёка ад родных мясцінаў. Гэта цэлая гісторыя, якую Янка збольшага чуў ад Рагнеды. Такі вось лёс чалавечы: ведаеш, дзе нарадзіўся, дзе жыў, не ведаеш толькі, дзе цябе пахаваюць.

На могілках чалавека агортвае нейкае незвычайнае пачуццё, тут ты робішся нейкі сам не свой — нейкі як сувязны паміж светам жывых і светам нябожчыкаў, якія тут ляжаць пад магільнымі плітамі і абеліскамі і спяць вечным сном. А вось здаецца, што яны не спяць, што іх душы выйшлі на гэтыя помнікі, крыжы, абеліскі, што яны пазіраюць на іх, што сюды прыйшлі, нешта як бы хочуць сказаць, нешта параіць, аб нечым папярэдзіць, а мы, жывыя, не можам пачуць іх мову, бо яна недаступная нам, і мо ў гэтым наша бяда, што мы не можам скарыстаць іх парады і жывём так, як не трэба было б жыць, а неяк інакш, па нейкіх лепшых правілах і нормах, якія так і застаюцца невядомымі нам.

А каб мы маглі іх пачуць, улічыць іх парады, мы зрабілі б сваё жыццё і жыццё сваіх дзяцей нашмат-нашмат лепшым. Але мы глухія да іхніх слоў, таму яны, душы нашых продкаў, таксама не маюць спакою, бачачы нашы беды, нашы пакуты, нашы няшчасці, — усё тое, што перажылі яны самі, жывучы на гэтым свеце, такім неўладкаваным, такім няўтульным і жорсткім, які ўкараціў ім жыццё і скончыў яго ў цяжкіх пакутах. I ўсё гэта давядзецца перажыць нам, яшчэ жывым. Няўжо ў гэтым і ўвесь сэнс жыцця, і мо таму нам не дадзена ведаць таго, што нас чакае, бо, каб ведалі, яшчэ невядома, ці захацелі б мы жыць далей?

— А ці не здаецца табе, Рагнеда, што на гэтых могілках мы не адны? — спытаўся Янка ў жонкі, якая, як і ён сам, неяк нязвыкла сцішылася, перамянілася, нібы яе вочы бачылі адно, а думкі ляталі далёка, шукаючы адказу на таямніцы жыцця і смерці.

— Мы не адны, Янка, не адны, — сказала Рагнеда, нібы пацвярджаючы яго думкі-сумненні. — Тут побач з намі душы нашых продкаў. Вось твой бацька ляжыць пад гэтым абеліскам, а душа яго мо вось тут, побач з намі, і ён хоча нам нешта сказаць, а мы не чуем, і ён злуе на нас за гэта. Мо яму нават здаецца, што мы не чуем знарок, прыкідваемся, што нічога не чуем? Для таго, каб не браць на сябе лішні клопат за тое, што трэба нешта перарабляць, памяняць, каб людзям жылося заўтра лепей, чым жывецца сёння?

— Ты ведаеш, нешта падобнае мроілася і мне, як мы ішлі ля гэтых абеліскаў, крыжоў, прыкладоў. Дзіўна, што мы падобна ўспрымаем свет — як гэты, так і той, якога мы не ведаем... — з роздумам сказаў Янка і дадаў: — Але ты бачыла, што на помніках трапляюцца надпісы па-беларуску? Ці не азначае гэта, што мы ўжо скідаем чужую адзежу з душы, робімся самі сабою?

— Я здзівілася, калі ўбачыла вось гэты помнік тваім бацькам на роднай мове. I што матка тут запісана, а яшчэ жыве. I парадавалася. А ў майго бацькі надпіс на помніку па-руску. Але тады яшчэ рана было гаварыць па-беларуску, вельмі рана — у год смерці тырана. Пад рыфму... Мой бацька перажыў яго на некалькі месяцаў, казаў, што гэта яго, бацькаў, трыумф, — закончыла яна сваю думку. — А цяпер сходзім да маіх — дзеда і бабкі, гэта тут, ля самай царквы.

I яны пайшлі, віляючы між магілаў і агароджаў, выбіраючы ледзь прыкметны пратоптаны след.

— Якія прозвішчы — усе нашы, чутыя і перачутыя з маленства, — гаварыў Янка, аглядаючы помнікі-абеліскі з крыжамі наверсе або ляжачыя, прыклады. — Чуеш, Рагнеда? Батура, Акуліч, Корбут, Патоцкі, Стальмаховіч, Канановіч, Зялёнка, Кулік, Каспер, Буката, Кудзелька, Пястун, Панкратовіч, Новік, Гесь, Бабыр... Для мяне гэта — як музыка арганаў...

Яны выйшлі да царквы з купалам-цыбулінай, пафарбаваным у салатавы колер, яна стаяла на самым узвышэнні, у цэнтры могілак, якія тут былі падзелены на дзве паловы — каталіцкую і праваслаўную. Гісторыкі кажуць, што царква была уніяцкая, нават арыянская, але потым, па далучэнні да Расейскай імперыі, яе зрабілі праваслаўнаю, і такая яна і да гэтага часу, хоць у самым горадзе, у цэнтры, стаіць яшчэ адна праваслаўная царква, таксама пераробленая з каталіцкага касцёла. Невялікая царква на могілках фактычна была капліцай, у якой ляжалі нябожчыкі перад пахаваннем, тут за іх маліліся, плакалі, адпявалі і рыхтавалі ў апошнюю дарогу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Дамашэвіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Дамашэвіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям отзывы


Отзывы читателей о книге Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям, автор: Уладзімір Дамашэвіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x