Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Тут можно читать онлайн Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Дамашэвіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Дамашэвіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не раз і не два Янку даводзілася быць тут, яшчэ нават хлапчуком перад вайною, калі ён з такімі ж хлапчукамі хадзіў сюды пад усяночную — на Вялікдзень, свянціць фарбаванкі. Ён памятае, што ў той год каталіцкі Вельканац і праваслаўны Вялікдзень супалі, і яны, падшыванцы, бегалі то ў адну царкву, то ў другую, то ў касцёл, які стаяў на ўездзе ў горад з паў- ночнага захаду, яго потым, пасля вайны, разабралі на цэглу.

Тады было, ды і цяпер ёсць змяшанне паняццяў: каталіцкая вера — польская, праваслаўная — руская. Так і лічылі тады, ды і цяпер: ты католік — значыць, паляк: ты праваслаўны, значыць, рускі, забываючы пра тое, што католікам у Вялікім княстве Літоўскім, цяперашняй Беларусі, мог быць і ліцвін, сённяшні беларус, а калі ён праваслаўны, то ніякі ён не рускі, а той жа беларус, а раней — ліцвін. Бо тады такога перасялення людзей, як цяпер, не было: кожны трымаўся свайго гнязда, свайго наседжанага месца. I толькі вялікія войны, канфлікты значных маштабаў зрывалі людзей са свае зямлі і гналі іх у свет, але не па сваёй волі: у палон да татараў, у палон да расейцаў. У палон да палякаў ліцвіны, сённяшнія беларусы, трапіць ніяк не маглі — на той час яны былі саюзнікамі, мелі агульную дзяржаву — Рэч Паспалітую, і карысталіся роўнымі правамі: мелі ўласнае войска, мелі свае грошы: у Кароны, Польшчы — злоты, у Вялікім княстве Літоўскім — талер.

Але стары міф, што католік — гэты паляк, а праваслаўны — рускі, жыве і дагэтуль і яму, як ні дзіўна, не даюць памерці, бо ён яшчэ патрэбны, каб падзяліць беларусаў на дзве палавіны і пасварыць іх. Каму гэта патрэбна?

Нарэшце яны прыйшлі на месца, дзе былі пахаваны Рагнедзіны продкі, спыніліся, агледзеліся.

— Дзеда Жаркоўскага Паўла бачу, а дзе бабка Мар‘я? — спытаўся Янка ў прыціхлай Рагнеды.

Ён разглядаў помнік-абеліск у форме камля дрэва з адпілаванымі сукамі, як некалі любілі ставіць такія помнікі багатыя людзі, дзе было месца для таблічкі, на якой напісана пацямнелымі літарамі прозвішча, імя і імя па бацьку нябожчыка, дата яго смерці і колькі ён меў гадоў: калі нарадзіўся — лёгка падлічыць.

— А бабка вось тут — мы стаім на яе магілцы, — сказала Рагнеда сумна. — Бачыш, яна пахавана пры самай сцежцы, мо тады яе зусім і не было. Яна памерла нашмат гадоў пазней за дзеда, яму ўжо стаяў помнік. А бабка вось так за гэтымі войнамі, за рознымі ператрусамі засталася беднаю сіратою — без помніка, без агароджы. I я не буду мець спакою, пакуль не прывяду яе магілку да ладу. I цябе прашу: ты мне памажы, адна я не спраўлюся.

Янка не чакаў такога павароту падзей і быў не тое што расчараваны пачутым, а падумаў, што спакою ў гэтым жыцці яму не будзе і далей. Вось яшчэ адзін непрадбачаны клопат. Патрэбны будуць выдаткі... Нібы адказваючы на свае невяселыя думкі, ён сказаў:

— Добра, што ў твае бабулі Мар’і такая залатая ўнучка. Мо толькі яна адна зробіць тое, чаго не зрабілі яе дзеці, якіх было, здаецца, шасцёра, і шматлікія ўнукі, якія разляцеліся па ўсім свеце. А я табе буду дапамагаць, вось пабачыш.

— Запомні, мы гаворым на бабчынай магіле, душа яе чуе — і будзе чакаць, калі нашы словы спраўдзяцца. I яна будзе ўдзячная нам, і я тады толькі супакоюся, мой ты Яначка. Будзем разам старацца, я табе веру.

— Дзякую за давер, — адказаў Янка. — Але ці не пара нам ісці? Мо там разабралі ўвесь хлеб?

— Але-але, думай пра душу, але і пра хлеб не забывайся. I наадварот. Такое наша жыццё. — Рагнеда перахрысцілася перад магіламі сваіх продкаў, і яны пайшлі — міма царквы, уніз па камяністай, размытая дажджамі сцяжынцы, да выхаду.

Вароны, галкі, гракі ўжо выбіралі сабе месца нанач, шукалі лепшага, гарланілі, пералятаючы з аднае таполі на другую. Ім тут было добра і зацішна, яны гняздзіліся ужо, напэўна, некалькі стагоддзяў, як тут паявіліся магілы і выраслі дрэвы. Птушкі ішлі за чалавекам, праводзілі яго ў апошні шлях, нават вартавалі месца яго вечнага спачыну.

Падышоўшы да хлебнае крамы, яны ўбачылі, што чарга мала паменшала, але прадаўцы сказалі, каб людзі больш не станавіліся ў чаргу, хлеб ужо канчаецца.

Давялося ісці дадому з пустымі рукамі.

— Ну, сёння мы пастараліся, мама нам не даруе, — сказала Рагнеда.

Так яно і атрымалася: маці сустрэла іх на ганку, пахмурная.

— Я тут чакаю вашага хлеба, ажно вы ні з чым. Малайцы, хвалю, стараецеся...

— Мама, не хвалі, мы стараліся, але нічога не выйшла. Шмат бы­ло народа.

— За гэты час можна было ў Нясвіж з’ездзіць і купіць, а вы там стаялі невядома чаго, — не згадзілася маці.

— Мы адразу хадзілі ў музей, даўно збіраліся. А потым былі на могілках, — тлумачыла Рагнеда. — Занялі чаргу і пайшлі.

— Ну няхай у музей, а чаго яшчэ і на могілкі? — здзівілася маці.

— Як чаго? У нас там святыя магілы. У Янкі — яго бацькі, а ў мяне — дзеда і бабкі Мар’і, бацькоў майго бацькі. Хацела б я, каб ты, мамка, там пабыла і пабачыла, як па бабулінай магілцы ходзяць людзі — у прамым сэнсе. Магілка з аднаго боку зарасла травою, пустазеллем, а з другога ўтаптаная, і ніякага следу, бо няма помніка, агароджы. Колькі часу прайшло! — успляснула рукамі Рагнеда. — А ніхто не падумаў паставіць ёй помнік. I бацька жывы быў, і ты, мама, і мы, твае дочкі і зяці — і нічога не зроблена дагэтуль. Проста грэх і сорам!

— Каму сорам, каму грэх? Мне? За што я пастаўлю той помнік? За сваю пенсію? — ужо выходзіла з раўнавагі маці, твар яе рабіўся халодны.

— Не за пенсію, мамачка! Праз год у цябе родзіць сад, можна было сабраць на помнік, каб ты хацела. Але ты беднай палкоўнічысе даеш апошнія свае зберажэнні, сваёй дачушцы Альбіне. Вось прыедуць на машыне, нагрузяцца і паедуць. I што ім да таго, што яны бяруць з саду іх дзядоў?

Пры ўпамінанні Альбіны маці проста перамянілася ў твары, вусны ажно скрывіла сударга, а вочы акругліліся.

— Ты мне не ўказвай, як жыць, што рабіць і каго любіць, — сказа­ла яна сярдзіта. — Хочаш жыць спакойна, дык жыві, а не падабаецца табе тут у мяне — скацеркай дарога. Жыла без вас дагэтуль — пражыву і далей. Бачыш, я помніка не паставіла сваёй свекрыві! А чаму я павінна ставіць? За якія заслугі? — працягнула яна рукі да Рагнеды, нібы просячы літасці.

— За якія? А хоць бы за тыя, што ты тут ужо жывеш у яе хаце — колькі ж гэта? Больш як сорак гадоў! Падумай толькі! I ты лічыш, што яна не заслужыла сабе помніка ад цябе, нейкай там агароджы, хоць бы самае таннае? Калі ты так лічыш, то я не ведаю, што і казаць, — ужо загарэлася Рагнеда, яе панесла ўжо. — I хата гэтая такая ж твая, як і мая...

— Ну навошта такія эмоцыі, гучныя словы? — урэшце ўмяшаўся Янка. — Не трэба абразаў, я вас прашу. Пра ўсё можна гаварыць спакойна і дайсці да згоды. А так мы можам давесці сябе да інфаркту, не дай Бог. Я вас прашу — і вас, мама, і цябе, Рагнеда: не трэба перабольшваць праблемы, яна ёсць, але не такая ўжо вялікая, каб мы яе спакойна не вырашылі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Дамашэвіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Дамашэвіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям отзывы


Отзывы читателей о книге Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям, автор: Уладзімір Дамашэвіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x