Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Тут можно читать онлайн Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Дамашэвіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Дамашэвіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нешта вось такое сказаў бы Янка на развітанне. Цяжка было на сэрцы. І разам з тым ён адчуваў, што цяжар патрохі змяншаецца, растае, хоць у нейкай малой меры ён скінуў з сябе тую віну перад гэтымі людзьмі, якую ён адчуваў заўсёды: жывы вінаваты перад нябожчыкам — ужо нават тым, што ён жыве — яшчэ жывы. Міжволі ўсплывалі прачулыя радкі з «Чыгункі» Някрасава: «Братья! Вы наши плоды пожинаете, нам же в земле истлевать суждено. Всех ли нас, бедных, добром поминаете или забыли давно?..» Някрасаў гаворыць як бы ад імя тых, хто ўжо адышоў у іншы свет, і спадзяецца, што жывыя не забудуць тых, хто адышоў, і будуць удзячны за «плоды», якія яны пажынаюць. Каб жа яно так і было... Але мудрыя словы Някрасава ніколі не састарэюць, яны будуць і будуць біць нам у сэрца, будзіць наша сумленне, ачышчаць яго ад усякіх дробязяў жыцця.

Яны ўсе трое, задуменныя, нейкія як пасвятлелыя, нібы яны толькі што былі ў храме, выйшлі з могілак, зачынілі весніцы агароджы і накіраваліся да вёскі, да якой было рукою падаць, — мо якіх метраў трыста. Дарога вяла цераз мост, а яго фактычна і не было, усе дошкі былі паздзіраны, трэба было ісці па бэльках. Ну а праехаць можна было збоку, па поплаве, дзе пасля дажджу легка загрузнуць, асабліва з цяжкім грузам. А вясною тут цэлае разводдзе, вада імчыць не так пад мостам, як цераз дарогу, дзе яна апускаецца ніжэй і не мае насыпу. Патрэбен рамонт, а яго няма. I так цягнецца не адзін год. Веска толькі дае, з яе бяруць, як з бяздоннага калодзезя, а каб даць ёй — нешта не выходзіць.

Вось яны ў вёсцы, мінулі першыя хаты, выбіраюць сушэйшую сцежку, каб не замачыць абутку. Янка зазірнуў у двор дома злева, але на дзвярах вісеў замок. Тут жыў яго школьны сябра Лявон Пальчык з сям’ёю, а вось жа недзе сёння яны адлучыліся. Пайшлі далей па вуліцы, аж у канец старой вёскі, у ёй некалі жыў дзед Павал з бабкаю Ганнаю, а вось жа перайшлі на хутар, а потым вярнуліся пад таполі, зноў бліжэй да вёскі...

У канцы вуліцы стаяла школа ў старым садзе, і школа была домам старое пані, як і вялізны сад, які перайшоў у калгас, а дом — пад школу, а сама пані недзе пераехала да маладых сваякоў у другую вёску. У гэтай школе вучылася Жэня, а Янка, старэйшы за яе на тры гады, ужо хадзіў у пяты клас у суседнюю вёску, за якіх пяць кіламетраў. Але гэта было даўно, да вайны...

Але і ў школе нікога не засталі — жнівень, канікулы. Пасядзелі на ганку, паўздыхалі: як ляціць час! Ногі трохі адпачылі — і яны зноў пайшлі, ужо ў новае сяло, якое узнікла пасля таго, як ссяліліся хутары.

— Тут напачатку будзе крама, зойдзем, можа, што купім, — ска­зала Жэня.

Так яны і зрабілі — зайшлі, паглядзелі на амаль што пустыя паліцы, Раг­неда нават зацікавілася посудам: нешта фарфоравае, як міскі ці салатніцы.

Тут зайшоў кульгавы прысадзісты мужчына, загарэлы, трохі зарослы і ўжо лысаваты, без шапкі, павітаўся, паглядзеў на незнаёмых, а пасля пазнаў — Янку, Жэню, здзівіўся, што яны такія выраслі. Янка таксама пазнаў чалавека: то быў Міхась Захарчук, якога ў саракавым годзе вывезлі з сям’ёю ў Сібір як польскага канфідэнта. У вайну яму ўдалося трапіць у войска, ён ваяваў, быў паранены і страціў нагу, вярнуўся дадому разам з сям’ёю.

— У госці? — спытаўся гучна ў Янкі.

— Нават не ў госці, а так, паглядзець на бацькаўшчыну, — адказаў Янка.

— Чуў пра цябе, чуў — вершы пішаш, — сказаў Захарчук упэўнена.

— Ну, не зусім вершы, — не стаў спрачацца Янка, — але пішу сёе-тое.

— Пішы, малайчына! — ён падаў Янку руку, моцна паціснуў. — Поспеху ў працы!

Толькі цяпер Янка ўспомніў, на каго Захарчук падобны: ды на Ралана Быкава! Такі ж прысадзісты, моцны фігураю, і з твару нешта такое ёсць — як ужо вядомае, звыклае і прыемнае. Бываюць жа падобныя людзі!

Янка падзякаваў за пажаданне, яны ўсе трое выйшлі з крамы і пакіравалі ў новую вуліцу. То быў ранейшы шляхоцкі засценак, тут жылі палякі, як іх называлі, а фактычна католікі-беларусы, некаторыя з іх выехалі ў Польшчу пасля вайны, а адтуль прыехалі на іх месца беларусы з Беласточчыны. Раней тут хата ад хаты была далёка, а цяпер, як перайшлі людзі з хутароў, стала нават цесна. Але вуліца не была яшчэ ўпарадкаваная, гразкая, яны ішлі краем, дзе сушэй. Справа размяшчалася ферма, цяляты стаялі замурзаныя ў торфакрошку, якая ужывалася на подсціл, пад нагамі ў іх стаяла чорная вада-калатуша.

Яны ішлі па вуліцы без усякай мэты, спадзяваліся спаткаць каго знаёмага, а не — дык завернуцца і пойдуць назад. Але, на шчасце, спаткалі жанчыну прыблізна такога ж веку, як і яны, мо трохі маладзейшую. Яшчэ да вайны сябравалі, жылі амаль па-суседзку, цераз адзін хутар, і часцяком наведваліся адны да другіх. А сябравалі яны таму, што сябравалі іх маладыя дзядзькі, якія тады, пры панскай Польшчы, сядзелі разам у турме — за палітыку, як тады называлі.

— Няўжо гэта вы? — усклікнула Манька. — Вачам сваім не веру!

Яна па-мужчынску падала ўсім руку, затрымала позірк на Рагнедзе, і Янка сказаў, што гэта яго жонка, і дадаў — другая, хоць яго за язык ніхто не цягнуў. Манька кіўнула, як усё роўна зразумела, бо тут ведалі пра Янку ўсё, не горш як у раёне. Манька была родная сястра Лявона, на двор да якога зазіраў Янка, калі ішлі сюды з могілак.

— А да каго ж вы ішлі? — спыталаоя і, не чакаючы адказу, дадала: — А можа, вы да нас зойдзеце? Тут вось побач, — і яна паказала на новую хату побач пры вуліцы, вокнамі на ўсход. — Хадзем, хадзем, гэтулькі не бачыліся.

Янку яна здалася надта смелая, а была такая далікатная, мяккая, як кацянятка. I выглядала амаль як гарадская жанчына: валасы гладка прычасаныя, сабраны ззаду ў вялікую куклу, твар загарэлы, але свежы, і, здаецца, яна мала змянілася, хоць ён не бачыў яе гадоў дваццаць. I падумаў, што калі б ён яе сустрэў дзе-небуцзь у горадзе, а не тут, усё роўна пазнаў бы.

— Зойдзем, зойдзем, — сказаў Янка, — паглядзім, як ты жывеш.

Ён побач з ёю, як пара, ішлі першыя, а Рагнеда і Жэня за імі, нешта гаварылі, Жэня расказвала пра той час, калі яны былі яшчэ дзецьмі, хадзілі разам у школу, потым на вячоркі і танцы.

Яны зайшлі ў двор, добра агароджаны пілаваным штыкетнікам, нават разгароджаны на дзве палавіны: адна ля хлява, другая — ля хаты. Чыста, прыбрана і падмецена, нібы яны чакалі гасцей.

Янку пакінулі на дварэ, сказалі трэхі «пасумаваць», а яны, усе тры жанчыны, схаваліся ў хаце. Ясна, чым яны там будуць займацца: пагавораць і пачнуць рыхтаваць на стол што-небудзь смачненькае. А ён сеў на шырокую лаўку пры хаце, адпачываў. Успамінаў, як даўно гэта было, проста не верыцца! А Манька была яго першым каханнем, што ні кажы. Ён сябраваў з яе братам Лявонам, а хацзіў да іх з-за Манькі, якая паступова пачала афармляцца з дзяўчынкі на падлетка, ужо сталі акругляцца яе далікатныя грудзі, якія яго дражнілі і нават сніліся па начах. А Маньцы пра каханне не было часу думаць, яна была першаю памочніцай у маткі, якая засталася ўдавою пры жывым мужы: ён пайшоў за мяжу, у Саветы, шукаць шчасця сабе і ім. А Мікола, яго малодшы брат, сядзеў у турме, а ўсё роўна сям’я была вялікая: маці, чацвёра дзяцей, яшчэ дзед і бабка, ужо старыя, нямоглыя, але што-небудзь рабілі па гаспадарцы. А гаспадарыў ужо падлетак Лявон, вёў мужчынскую справу: араў, касіў, вывозіў гной на поле. Такое яго было жыццё — не паспеў развітацца з маленствам, як адразу трэба станавіцца мужчынам. А Манька яму памагала. Памагала матцы гадаваць малодшых дзяцей, браціка і сястрычку...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Дамашэвіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Дамашэвіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям отзывы


Отзывы читателей о книге Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям, автор: Уладзімір Дамашэвіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x