Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Тут можно читать онлайн Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Дамашэвіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Дамашэвіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У ім закіпала цэлая бура пачуццяў, ён гатовы быў сёння на нешта такое, аб чым потым шкадаваў бы, мог бы нагаварыць нечага такога, што потым усе пераказвалі б яго словы і рагаталі б, як з апошняга дурня... Не, Янка, не расслабляйся, вазьмі сябе ў рукі, ты павінен пакінуць пасля сябе добры ўспамін. Ты — дробны эпізод у іх жыцці, і не спадзявайся, на большае. Што прайшло, таго ўжо не вернеш...

Янка сам папрасіў, каб яму далі слова. Гаспадар тым часам наліваў кілішкі. Кілішкі жанчыны прасілі не пераліваць цераз венцы, мужчыны маўчалі, менавіта адзін Лявон і маўчаў, Рыгор быў заняты, а Янка збіраўся з думкамі. Ён нават устаў — так яму лепш гаварылася, ён як бы адчуваў большую адказнасць за тое, што гаварыў. I, зірнуўшы чамусьці на гаспадыню, нібы звяртаючыся да яе, пачаў:

— Так шмат хочацца сказаць... Так шмат думак і пачуццяў абудзіла сёння ў мяне гэтая сустрэча з вашым, некалі і з нашым — краем, думаю, што і ў маёй сястры, пра жонку я не кажу, яна вырасла трохі далёка адгэтуль, — сустрэча з вамі, і даволі нечаканая... Лявон — мой лепшы сябра школьных гадоў, яго сястра Манька-Марыя, мая сяброўка таксама, нават больш — яна маё першае нясмелае каханне, хай даруе яе муж Рыгор маю шчырасць. Мо я яму зайздрошчу, што ён стаў мужам такое дзяўчыны... прабачце, жанчыны. Але не буду... Усё ўжо тое мінулае... Для мяне галоўнае — што я пабачыў вас усіх, пераканаўся, што ў вас усё, як у добрых людзей, што зямля наша ў надзейных руках... I скажу тое, што я ўжо стаў паўтараць: раней я зайздросціў тым, хто пакінуў нашу зямлю, паехаў далёка шукаць сабе шчасце, а цяпер я зайздрошчу тым, хто на ёй застаўся, хто ёй не здрадзіў, не адрокся, хоць было і нялёгка. I ад зямлі, і ад мовы свае роднае, на якую мы ў горадзе пачынаем забываць. За вас, за тых, хто застаўся, хто не прадаўся!

Тост, па ўсім відаць, спадабаўся, асабліва правай палавіне застолля, калі лічыць ад парога, хто правы, а хто левы. Усе дружна выпілі, сталі выбіраць, чым закусіць, а выбар быў, проста разбягаліся вочы. I разам з тым застолле ажыло, усе загаманілі, ды так, што цяжка разабраць, хто што гаворыць. Гаспадар сказаў гучней за ўсіх: «Гаварыце па адным!»

— Першы я, — вырваўся Лявон з агульнага хору, — і я хачу сказаць табе, браце Янка, ты добра пра нас гаварыў, дзякуй табе. А наконт таго, што ты нам зайздросціш, што мы тут засталіся... Чаго тут зайздросціць? Пераязджайце ды жывіце ў нашым раі — і ўсё. Чаго там доўга прыцэньвацца-прыцэльвацца?

Янка ўжо хацеў адказаць Лявону, але не паспеў, бо ўмяшалася Рагнеда:

— А мы якраз у нашых Будніках і прыцэньваемся-прыцэльваемся да вашага вясковага жыцця. Мне вельмі хочацца жыць вось так, як вы, мець гаспадарку, каб было ўсё сваё, ні ад кога не залежаць.

— Дайце мне дадаць пару слоў, — узняў руку Янка, — каб быў ясны малюнак. Ёсць прымаўка: блізка відаць, ды далёка дыбаць... Мы хутка, што ні кажы, станем старыя. А як у вёсцы старым, вы лепш за нас ведаеце — па вашых бацьках. Таму, як адна паэтка пісала ў вершы: «Едзем-едзем усе дружна на суботнік у калгас», — а як ёй сказалі ехаць разам, адмовілася: няма настрою. Вось і ў нас так: няма настрою!

Тут пачаліся спрэчкі, застолле падзялілася на два лагеры, і цяжка было разабраць, хто пераможа, чые довады будуць мацнейшыя. Жанчыны былі ўсе за вёску, у тым ліку і гарадская Parнеда, з мужчын Рыгор схіляўся да горада, Лявон вагаўся, да каго далучыцца, Янка таксама не быў абсалютным прыхільнікам горада, ён даказваў, што старое дрэва няможна перасаджваць, бо яно засохне, па-другое, трэба падыходзіць індывідуальна: хай кожны жыве там, дзе хоча. Інакшая рэч, што так зрабіць няпроста, што ў яго такая работа, што ў вёсцы яе нельга рабіць.

— А чаму не? — заспрачаўся Лявон. — Вунь Шолахаў усё жыццё ў вёсцы, станіцы Вёшанскай, пражыў, а «Ціхі Дон» напісаў! Другі ў горадзе так не напіша!

— Ты, Лявоне, прывёў выдатны прыклад. Шолахаў жыў пераважна ў сваёй станіцы, хоць у яго была кватэра і ў сталіцы, у Маскве. Такіх, як Шолахаў, адзінкі. Я не такая велічына:, я сярэдні беларускі пісьменнік. У горадзе я вучыўся, там мяне пакінулі на працу, там я і зараз працую. Вы нават можаце не ведаць, хто такі рэдактар. Я сам пасля вучобы не ведаў, што гэта такое. Аказваецца, гэта той, хто друкуе кнігі. Яму прыносяць рукапіс, надрукаваны на машынцы, ён чытае яго, нешта там папраўляе, перапраўляе, потым падпісвае ў набор, потым у друк. I ён адказвае за тое, што ў гэтай кніжцы будзе надрукавана: каб ніякіх граматычных, а тым больш фактычных памылак не было. Праўда, ёсць яшчэ і цэнзура, але калі рэдактар вельмі пільны, палахлівы, то ён вылавіць усе, і цэнзару ўжо не будзе чаго рабіць — крамолы там не застанецца. Дык вось, я магу жыць недзе тут і быць рэдактарам у часопісе ці ў выдавецтве? А ўжо як пайду на пенсію — тады іншая рэч, магу выбіраць месца хоць на Паўночным полюсе, — скончыў свой доўгі маналог Янка.

— Ну, там трошкі холадна, і ноч доўгая, — пажартаваў Лявон. — Пераязджай лепш да нас. Тым болей, што твая жонка згодна на вёску.

— Так і зробім, — жартаўліва-сур’ёзна згадзіўся Янка. — I тады я пачну пісаць пра вас, пра нашу вёску.

— А што, матэрыялаў у нас шмат. Ты нават трохі нешта пісаў, але неяк надта перакруціў тое, што ў нас было, тым, чаго не было.

— Ты правільна гаворыш, Лявоне. Ты, як той літаратурны крытык: будзеш мяне кансультаваць — па артылерыі, па трактарах, яшчэ па чым? — спытаўся Янка наўгад.

— Па гэтым самым, як яго — што наліваюць, — падказаў Рыгор і шматзначна пстрыкнуў сябе па падбародку.

— О, тут я разбіраюся... У гаручках я майстар, нават прафесар, — зарагатаў сам з сябе Лявон. — Магу пракансульціраваць любога... магу...

— Знайшоў чым хваліцца, — паўшчувала яго сястра Манька. — Каб ты пахваліўся, колькі ты класаў скончыў, а то што... Вось твой таварыш, яго ведаюць далёка, а цябе...

— Мяне таксама ведаюць, — перабіў яе Лявон, — ва ўсіх брыгадах, дзе я араў на трактары... А што не вучыўся... Дык хіба я тут вінаваты? Я вучыўся б, але хто нас карміў бы? У Янкі бацька быў, таму ён мог вучыцца. А майго і твайго бацьку польскім шпіёнам зрабілі... У расход пусцілі... А потым я ў Венгрыі, наводчыкам, снарады пасылаў за тых, хто майго бацьку... —Лявон не скончыў, закрыў твар рукамі і ўсхліпнуў, плечы яго ўздрыгнулі.

Застолле прыціхла, Лявонавы словы і яго слёзы, хай сабе і не зусім цвярозыя, уразілі ўсіх. У Янкі на вачах таксама закруціліся слёзы — ён вельмі добра разумеў свайго сябра, спачуваў яму і шкадаваў, што Лявон пасля пяці класаў кінуў вучобу. А з яго выйшаў бы выдатны інжынер, бо тэхніку ён любіў, ведаў яе, быў працавіты, толькі потым, ужо як стаў брыгадзірам, пачаў часцей заглядаць у чарку, за што і быў паніжаны да трактарыста.

Урэшце Лявон авалодаў сваімі пачуццямі, выцер вочы белаю сурвэткаю, неяк вінавата паглядваў на гасцей — ці не смяюцца з яго? Было не да смеху, усе гэта разумелі, і Янка не стрымаўся, каб не загаварыць зноў, запоўніць паўзу:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Дамашэвіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Дамашэвіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям отзывы


Отзывы читателей о книге Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям, автор: Уладзімір Дамашэвіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x