Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Тут можно читать онлайн Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Дамашэвіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Дамашэвіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лявон падахвоціўся праводзіць іх да аўтобуса, яны выйшлі з хаты, калі пачынала шарэць. Па гразкай вуліцы, выбіраючы сушэйшую сцежку, яны пакіравалі з вёскі на дарогу-гравейку, што вяла да гасцінца. Ісці заставалася няшмат, мо якую вярсту ці болей, для вясковага чалавека гэта не адлегласць. Першыя ішлі Рагнеда і Жэня, а за імі следам, але трохі адстаўшы, пляліся Янка і Лявон, абодва трохі ацяжэлыя — і ад шчодрага стала, і ад нейкай вірлівай, як Янку здалося, гутаркі за сталом, якая забрала ў іх шмат энергіі. На добры лад, лепш было б заваліцца дзе на сена ды даць храпака. А тут яшчэ трэба на нейкі аўтобус...

Жанчыны наперадзе нешта гаварылі між сабою, а яны таксама не маўчалі. Лявон расказваў, як ён шукаў бацькавых слядоў, колькі пісаў у розныя інстанцыі, якія прыходзілі адпіскі: нічога не ведаем, звярніцеся туды і туды, а там таксама нічога не ведалі ці не хацелі ведаць. I недзе праз гады тры ён знайшоў нарэшце месца, дзе яму далі на рукі паперу, што яго бацька — прозвішча, імя, імя па бацьку, злоўлены пры пераходзе польска-савецкай мяжы і расстраляны як польскі шпіён — і ў канцы дата. «Вось і ўсё», — выдыхнуў Лявон. «А кампенсацыя?» — спытаўся Янка. «Чаго захацеў — кампенсацыі! У іх портак не хапіла б, каб з усімі расплаціцца», — адказаў Лявон. «А рэабілітацыя?» — зноў спытаўся Янка. «Рэабілітацыя — калі ласка, паперкі ім не шкада. А што мне з тае рэабілітацыі? Я і так ведаў, што ён ніякі не шпіён, не вораг Саветам».

Яны падышлі да гасцінца, на скрыжаванне дарог, дзе будзе ехаць аўтобус Сноў—Буднікі, сталі чакаць, радаваліся, што не спазніліся. I тут убачылі агні на дарозе з Саматканавічаў. Лявон адразу вызначыў: едуць камбайны, там яны жалі, а цяпер вяртаюцца нанач у свой гараж. I вось яны блізка, асвяцілі сваімі вачамі-фарамі іхнюю кампанію, якая стаяла пры дарозе. Мо каб не Лявон, то яны б праехалі міма, але яго пазналі ў кампаніі з нейкімі незнаемымі — і спыніліся: адзін, другі, потым пад'ехаў і трэці. Камбайны, як гіганцкія страшыдлы, асляпілі іх фарамі, падфарнікамі, усімі габарытнымі агнямі, а вялізныя бункеры, капніцелі, матавілы, шнекі, бліскучыя зубы жняярак здаваліся яшчэ больш вялікімі і нерэальнымі. Але хлопцы аказаліся знаёмыя, нават Янка іх пазнаваў, не так даўно яны былі хлапчукамі: Янкаў траюрадны брат Васіль Пільневіч, сваяк па матцы, сын Пальчыка Міхаля, некалешчяга суседа, з трэцяга камбайна спусціўся таксама знаёмы хлопец — сын Лепцюка Міхала, такі ж насаты, як усе Кірухавы. Пад’ехаў на матацыкле Лявонаў малодшы сын Уладзя, які працаваў памочнікам камбайнера. Наперабой яны распытвалі Янку, як ён тут апынуўся, ці збіраецца ён сустрэцца з землякамі. Яны яго ведалі, яшчэ памяталі, калі ён быў студэнтам і прыязджаў дадому на канікулы, а яны яшчэ былі хлапчукамі.

Янка быў страшэнна расчулены гэтаю сустрэчаю з маладымі камбайнерамі, казаў, што знойдзецца час, каб наведаць іх, наладзіць сустрэчу, шчыра пагаварыць...

I тут якраз падехаў аўгобус на Буднікі. Яны сталі развітвацца — з хлоп­цам!, з Лявонам, памахалі рукамі і зайшлі ў салон. Былі вольныя месцы, яны селі побач, маўчалі, кожны ў душы перажываючы гэтую нечаканую сустрэчу з новым пакаленнем вясковай моладзі. У сініх камбінезонах, запыленыя, але дужыя, загарэлыя, вяселыя хлопцы з роднай вескі стаялі ў Янкі перад вачыма і цяпер, калі аўтобус ужо адмераў нямала кіламетраў. «Можа, і не прападзём, — думаў Янка. — Горш, як было ў вайну і пасля вайны, не павінна быць. Галоўнае, каб людзі не страцілі свае чалавечае годнасці і нацыянальнай свядомасці».

X

Усталі позна, ледзь разварушыліся — так адгукнуўся ўчарашні дзень. Проста не верылася, што яны тут, у Будніках, а не ў Дабрынічах, дзе ўчора прабылі цэлага паўдня. Пагода ціхая, цёплая, неба без хмараў, без аблокаў, у паветры ўжо сям-там відаць, як плавае павуцінне.

Маці сёння была ўважлівая да іх, нават ласкавая, казала, што ўчора адна сумавала, нават не захацела абедаць, нудзілася без іх, не ведала, за што ўзяцца — нічога не клалася на душу.

Янка трохі касіў картаплянік, трохі збіраў ападкі, трохі папраўляў плот. Пасля поўдня заняўся чытаннем рукапісу: час ідзе, людзі чакаюць, што ён скажа — ці тое яны пісалі? Вечарам схадзілі на возера, добра пакупаліся, асабліва ён сам, бо Рагнеда, як заўсёды ля вады, была асцярожная, і мо таму, што не ўмела плаваць. Янка таксама не быў добрым плыўцом, ён плаваў сярэдне, не вельмі хутка, але на вадзе мог пратрымацца доўга, хоць на глыбокім месцы адчуваў сябе не вельмі ўтульна — страх не адпускаў яго, асабліва як блізка не было людзей.

Затое назаўтра, хоць надвор’е было такое ж, як і ўчора, усё пайшло інакш, можна сказаць, у паскораным тэмпе.

Зноў узяліся за трускаўкі, ці клубніцы, тут іх называюць як хто хоча: і так, і гэтак. Янка капаў, пашыраў плошчу, а Рагнеда жалезнымі граблямі выбівала з глебы пырнік, выбірала клубнічныя флянсы і аддавала матцы, а тая садзіла ў свежую пульхную зямлю: на той год на іх ужо будзе ўраджай.

Маці сёння была ўжо зусім не тая, учарашняя, а халодная, бурклівая, увесь час вучыла Рагнеду, як і што рабіць, нібы тая першы раз трымала ў руках граблі, ніколі не выбірала і не садзіла флянсаў. Выходзіла так, што ўчора матцы іх не хапала, сёння яны былі нібы лішнія. Рагнеда патлумачыла матчын настрой вельмі проста: маці чакала малодшую дачку з палкоўнікам: сёння субота. Калі не прыедуць сёння, будзе такая і заўтра. А як і заўтра не, то ўжо трэба моцна трымацца...

У гадзіну дня маці пачала гатаваць абед — з разлікам на гасцей. Янка ўзяўся круціць мясарубку, клаў свіное мяса і ялавічыну ў гарлавіну машынкі. Мяса ўжо мела нездаровы пах, але што зробіш, калі ў маткі халадзільніка няма, а дзеці і зяці пра такую «дробязь» не надта думалі: калі маці маўчыць, то што ім? Яна тут гаспадыня, а не яны. Урэшце, у яе ёсць добры склеп...

Недзе каля трох дня прыехалі доўгачаканыя Рагаткіны: Альбіна з палкоўнікам і маладая пара: іх дачка з зяцем. Навезлі ўсякіх сталічных прысмакаў, нават поўную жароўню з галубцамі. Стол быў прыбраны на сем персонаў, давялося толькі яго рассунуць, каб усе змясціліся. Кіравала ўсім працэсам Альбіна, маці часам падказвала ёй, але неяк далікатна, не так, як яна гаварыла з Рагнедаю, што вельмі здзівіла Янку. Здзівіла і тое, што Альбіна не была падобная на сваю старэйшую сястру Рагнеду. I каб Янка не ведаў, што гэта родныя сёстры, ніколі не падумаў бы, што яны дзеці адных бацькоў. Падобныя яны былі толькі складам цела, камплекцыяй — сярэдняга росту, грудастыя, але Альбіна выглядала больш мажною, чым Рагнеда. I здаецца, не была такою хуткаю, як Рагнеда, а больш паважнай, павольнай. Янка памятаў яе па школе, але тады яна была яшчэ падлеткам, ішла на некалькі класаў пазней за яго. А цяпер стала такая пышная кабета — нездарма палкоўнічыха. А сам палкоўнік у сваёй ахоўнай форме выглядаў вераб’ём перад ёю: невысокі, хударлявы, але фізічна моцны, нават культурыст, адчувалася ў ім шмат схаванай энергіі — гэткі Напалеон, які, нягледзячы на свой незайздросны рост, глядзіць на людзей зверху, нібы яны былі ліліпутамі, а ён адчуваў сябе Гуліверам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Дамашэвіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Дамашэвіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям отзывы


Отзывы читателей о книге Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям, автор: Уладзімір Дамашэвіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x