Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Тут можно читать онлайн Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Дамашэвіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Дамашэвіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы, мужчынкі, прабачце, як тыя два казлы на кладцы: хто каго спіхне ў ваду. А хутчэй, дык вы абодва туды трапіце. Таму, пакуль вы яшчэ сухія, разыдзіцеся і памірыцеся, і дайце нам спокуй. А спрэчку вы закончыце другім разам, цяпер пара збірацца ў дарогу.

Апошнія яе словы прагучалі як каманда: хопіць круціць пустыя жорны, трэба і меру знаць. Абед скончыўся, хто ўстаў з-за стала, хто яшчэ застаўся. На стале шмат заставалася, сем персонаў яшчэ раз трэба было б пасадзіць у застолле, тады мо стала б і чыста. Рагаткін выйшаў на двор закурыць, потым пайшоў у сад. Маладая пара круцілася ля бабулі, тут жа была і Альбіна. Янка і Рагнеда былі ну зусім лішнія, стараліся ім не замінаць.

А госці хутка заняліся зборам у дарогу: ірвалі яблыкі, капалі бульбу, выбіралі гуркі і памідоры. Маці, як генерал, хадзіла і камандавала, дзе што браць, у што складаць, куды пакласці. Смешна было слухаць, як яна падказвала маладому зяцю, мужу ўнучкі, дзе капаць бульбу: прама-прама, лева-лева, яшчэ лева, а той ніяк не можа яе знайсці. Нарэшце! А там яе некалькі карчоў, яна сама ледзь знайшла. Давялосл капаць у другім месцы.

Рагнеда нарвала ў торбачку трохі яблыкаў, некалькі гуркоў, каб перадаць у Мінск сваім хлопцам. Палкоўнік зрабіў кіслую міну, але ўзяў. Затое вялікую бутлю, якую Рагнеда хацела пераправіць у Мінск — некалешні яе падарунак матцы, — катэгарычна ўзяць адмовіўся: няма месца ў багажніку.

— А можа, вы мяне ўзялі б у Мінск? — сказала яна сястры Альбіне і палкоўніку. — Так хочацца паглядзець на сваю кватэру.

— Машына і так будзе перагружана, — адказала за дваіх Альбіна. — А мы яшчэ па дарозе, у Касмовічах, будзем браць пару балёнаў малака, дзесяць дзесяткаў яек, мо яшчэ чаго. Так што ты даруй...

— Найдите извозчика подешевле! — зарагатаў сам сабе Рагаткін. Ён быў узвінчаны, увесь час не выпускаў з зубоў цыгарэты.

Урэшце ўсё было складзена, спакована, надышоў час развітання. Рагне­да з Янкам знарок трымаліся воддаль ад гасцей, каб маці магла пагаварыць з імі без сведак, бо яна не любіла, калі хто лішні мяшаўся ў іх прыватную гутарку. I калі сам Рагаткін ужо збіраўся садзіцца за руль, яны падышлі, Раг­неда развіталася з Альбінаю неяк нават афіцыйна, Янка пацалаваў ёй ручку, развітаўся з маладымі, якія яму спадабаліся, — відаць, будзе добрая пара.

Рагаткін падаў руку Янку, моцна зашчаміў яго пальцы у сваёй далоні і сказаў на развітанне:

— Ты прости, у меня фамилия рогатая, она обязывает, а вот у тебя рога могут обломать, это у нас умеют. А ты так и прешь на рожон, без оглядки. Помни 37-й год, не таким хребет ломали.

— Ты палохаеш, ці што? — трохі здзівіўся Янка такому павароту ў гутарцы швагра. — Мо нам пара забыць той 37-ы? Мо час разабрацца ва ўсім, не ломячы касцей, як нармальныя людзі? Вось мы з табою пагаварылі — і засталіся, думаю, сябрамі?

— Я не палохаю, но мы любим крайности. Чтобы это нас не погуби­ло... Ну пока!

«Баявая машына» кранулася з месца, абдала праважатых выхлапным дымам, выруліла на вуліцу, павярнула направа і за некалькі хвілін знікла за паваротам. Яны засталіся ў меншасці — толькі ўтраіх. Відаць, маці найбольш перажывала гэтую ростань — яна развіталася з любімаю дачкою, якой аддавала душу і сэрца, а цяпер вось аддае плён свае нялёгкай працы. Няйначай, яна думала, а што атрымае ўзамен: ці ўсё тое, што яна, Альбіна, атрымала ад маткі, ці, можа, каб хаця дзесятую долю таго — і ёй было б досыць. Яна ведала сваіх дочак мо больш чым хто іншы, яна бачыла розніцу ў іх характарах, у іх поглядах на жыццё, у іх інтарэсах, — і раздела, што старэйшая дачка больш разумная, глыбокая, чулая, але якраз гэта і не давала ёй, матцы, быць з ёю такою шчыраю, блізкаю, як з маладзейшаю, хоць тая была нашмат прасцейшая, невысока адукаваная, не хапала зорак з неба, але ўмела пастаяць за сябе, за сваю сям'ю, умела разжаліць яе, матку, каб выцыганіць — вельмі ёмкае народнае слоўца! — у яе тое, што ёй трэба было ў пэўную хвіліну ці часіну. I адзін раз, і другі, і трэці, і ўсё жыццё, пакуль яны жывуць побач, жылі побач. I маці ўжо змірылася з гэтым і лічыць, што так і трэба. Яна не адрывае ад сябе, ёй не баліць і не шкада, яна аддае нават з радасцю — абы ім было добра. А вось старэйшая, хоць і нашмат бяднейшая, а не папросіць, не паплача, што ёй нешта трэба, не прызнаецца нават, што ёй кепска, а яшчэ падкіне ёй які падарунак... I ў каго яна такая ўдалася? — не раз і не два пыталася ў сябе маці.

Яны паехалі — і як бы чагосьці забракавала, не стала нечага патрэбнага. Вось былі тут новыя для Янкі людзі — і яму былі цікавыя іх гутарка, іх погляды на жыццё. Хоць гэтым разам выйшла не так, як хацелася б: гаварылі, праўдзівей, спрачаліся яны ўдвух, швагры, а ўсе астатнія слухалі, мо каго асуджалі, а каго ў думках абаранялі. Янка не вельмі спадзяваўся, што падтрымлівалі яго. Рагнеда — тая была за яго, астатнія — невядома. Маладыя могуць думаць зусім не так, як яны, старэйшыя, іх цяжка зразумець, як і яны, пэўна, не ўсе разумеюць, чаго хочуць іх бацькі, а тым больш — дзяды. Кожнае пакаленне моліцца свайму богу. Можа, гэта і добра, бо кожнае пакаленне глядзіць на свет сваімі вачыма. Дрэнна, калі яно глядзіць чужымі...

Рагнеда адразу ўзялася мыць посуд са стала, а маці бурчыць: хай застаецца, яна сама заўтра перамые. А сёння яна проста не можа: змаглася, не паабедала па-людску...

— Мама, колькі ты будзеш прыслугоўваць гэтым гастралёрам? Хіба яны самі, маці і маладая дачка, не маглі падаць на стол? Нават памыць посуд пасля сябе? Ці яны самі не ведаюць, дзе што расце, дзе ляжыць, што ўзяць ? Яны і без цябе ўсё ведаюць — і зробяць самі. А ты проста пасядзі, палюбуйся, пацешся на сваю змену. Колькі можна высільвацца?

Сёння маці не хацела пачынаць спрэчкі, відаць, стамілася. А Рагнеда мо якраз хацела скарыстаць момант: я табе, мамка, усё скажу, што ў мяне на душы, ты толькі слухай.

Маці казырала сваімі заслугамі не толькі перад Альбінаю, але і перад ёю, Рагнедаю. Гэта яна выгадавала Рагнедзе сыноў — і старэйшага Гарыка, і малодшага Юрыка. А Юрыку і грошай на вяселле дала, ажно пяцьсот рублёў. А пасля яшчэ, як прыязджаў з жонкаю на матацыкле, вадзіла іх у магазін, купіла нявестцы аксамітную сукенку, туфлі, гардзіны ў кватэру... Што яна гадавала ёй дзяцей, ёсць дакументы: фота, лісты, запіс у пенсійнай кніжцы, калі ёй пенсію пераводзілі адгэтуль у Мінск, дзе яна сядзела пры Рагнедзіных дзецях...

— Я табе, мама, шчыра дзякую за гэта, але чаму ты мне не памагла вучыцца, як мне было цяжка? У цябе нават мне яблыка не знаходзілася, ты ўсё аддавала Альбіне, якая і так жыла бязбедна за сваім афіцэрам.

— Каб не я, яны голыя хадзілі б, што тая афіцэрская зарплата? Няўжо мне Альбіна няпраўду гаварыла і гаворыць?

— Якраз яна і гаворыць табе няпраўду. Яна проста запалохала цябе сваёю беднасцю, ты стала пастаўляць ёй усё, што ты можаш, жыць для яе і яе сям’і. Ты пахавала сябе як чалавека, ператварылася ў яе прыслугу. Мала гэтага: Альбіна ўсяляк нагаворвала на мяне — што я сякая і такая, што памагаць мне не трэба, усё роўна яна прагуляе. I ты ёй верыла, нібы ты мяне ведала горш за сваю Альбіну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Дамашэвіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Дамашэвіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям отзывы


Отзывы читателей о книге Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям, автор: Уладзімір Дамашэвіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x