Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Название:Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание
Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— А недзе трыста злотых...
— А што за іх можна было купіць?
— Што хочаш купляй, можна не скуліцца. Карова каштавала сто пяцьдзесят злотых на рынку. А пуд жыта каштаваў два злотых.
— Вось бачыш, якая ты была каралева за маім бацькам! А ты яго, не раўнуючы, як у заготскот здала...
Янка чакаў, што вось яны пагаварылі на высокіх нотах, а пад канец перайшлі на мірны тон, усе укладваецца у нармальныя рамкі — і тут такая вось канцоўка! Нават яму разанула вуха такая Рагнедзіна фраза, а што ўжо гаварыць пра матку? Не ўмее Рагнеда быць дыпламаткаю, мо таму яе маці і недалюблівае, што яна за словам у кішэню не лезе, можа секануць з пляча.
Маці ўспыхнула, як порах:
— Як ты гаворыш са мною, нягодніца? — крыкнула яна і стукнула далонню па стале, ажно зазвінелі шклянкі ў сподках. — Я цябе так вучыла гаварыць са старэйшымі? Са сваёю маткаю — тым болей! Ты што, ужо зусім гонар страціла?
— Давай лепш пра гонар не будзем упамінаць, — роўным тонам адказала Рагнеда. — Мы яго даўно размянялі на дробную манету... Я хачу, каб ты папрасіла ў бацькі прабачэння за тое, што ты з ім зрабіла.
— Не табе судзіць, як я вінавата перад тваім бацькам! Не табе! I не лезь з носам у чужое проса! Ты лепш думай пра сябе і сваю сям’ю. У цябе ёсць свае абавязкі, а ў мяне свае. Я ў тваё не лезу! — усё так жа эмацыянальна-рэзка гаварыла маці.
— Я абараняю свайго бацьку, — усё так жа роўна вяла гаворку Рагнеда. — Маю я на гэта права? Я хачу ведаць пра яго ўсё! Я хачу, як цяпер кажуць, яго поўнай рэабілітацыі. Таму што ён не вінаваты перад табою, а хутчэй — наадварот.
— Ты лічыш, што чым больш ты будзеш чарніць мяне, тым сама станет больш ружовая ці белая? Я ведаю свае грахі, і ведае іх Бог, а ты чужых грахоў не падлічвай. Я ўжо табе сказала: займайся сабою, вось мужам сваім, па ўсім відаць, неблагім чалавекам. А ты ўсё распінаешся, табе трэба нешта мяняць, нешта перарабляць... Вунь ідзі ў грады і там перарабляй ці яблыкі збірай...
— Дзякую, мамка, за парады. Ты да мяне заўсёды, як да першакласніцы адносілася, лічыла, што я нічога не павінна рабіць па-свойму, за мяне ты сама падумаеш. Мала ты мне давала волі, баялася, што я павярну не туды, куды ты кіруеш. Толькі так, толькі туды, куды ты скажаш... Я толькі цяпер зразумела, што, каб я цябе менш слухала, а ты мне як маці больш дапамагала, мой лёс быў бы зусім інакшы. Не была б я медсястрою, а магла б стаць доктарам медыцыны, прафесарам. А ты на мяне махнула рукою: няхай, яна і сама праб'ецца, хай ёй бацька дапамагае, яна яго любімая дачушка. А Альбіна — твая любімая дачушка, яна ад цябе мела ўсё, што хацела... Памятаеш, як мы з бацькам былі па дні галодныя, калі ты мыла бялізну і падымала згэлк на ўсю хату, нібы ты сама меней варочала горы? Ды што бялізна? Гэта дробязь! Але ўсё тое, што рабіла ты, ацэньвалася па самаму высокім градусе, а што мы — тое не ставілася і ў грош. Бо ты прыгожая, ты самая-самая, на цябе адну павінна свяціць сонца, ты ў цэнтры ўвагі, для цябе ўсё! Мо не так? Альбіна — таксама прыгажуня, непаўторная, ненаглядная. А я — і ў каго я толькі ўдалася? У сваіх цётак, бацькавых сёстраў! У мяне і нос не такі, як трэба, і стан не ў тваім гусце — як у маіх цётак. Нечым яны табе не падабаліся, хоць былі і прыгожыя, і статныя, і працавітыя, і добра замуж павыходзіл:... Не было ў нас ладу ў сям’і, не было прагрэсу. Сям’я была падзелена та две палавіны: правую і левую.
Вы з Альбінаю — правая, мы з бацькам — левая. Мы ішлі ў розныя бакі, таму і прыйшлі да нічэго, як кажуць палякі... Вы настаўнікі, вы па тым часе дасягнулі немалых вышыняў. А чаго дасягнулі вашы дзеці? Якіх такіх вышыняў? Горкі смех. А дзеці павінны абганяць сваіх бацькоў, узнімацца вышэй за іх, інакш не будзе прагрэсу, будзе застой і дэградацыя. У нас атрымаўся менавіта застой, таптанне на месцы ці хадзьба па крузе. I ўсё таму, што мы былі падзелены, сям’я ішла не ў адным кірунку. Ты ставіла на Альбіну, бацька — на мяне... Але бацьку ты не дапускала да руля, кіравала ўсім ты, кіравала ў Альбінін бок, у яе інтарэсах. Бацька памёр без пары, прапалі ўсе мае таленты за нішто, ты тут адна гаруеш, як бязродная сірата, толькі Альбіна нешта мае ў жыцці — хоць нейкі дастатак, спакойна пагадавала дзяцей... Вось і ўся наша сямейная эпапея: шэрая, будзённая. А магла быць і лепшая, але ты, мама, яе сапсавала. Толькі ты!
Янка ўвесь час хацеў перапыніць Рагнедзін доўгі маналог, каб яна не даводзіла сябе, а асабліва старую матку, да знемажэння, да сардэчнага крызу, але чамусьці не мяшаўся ў іх сямейную спрэчку, слухаў. Няхай выкажуць усе свае крыўды, усе свае думкі адна пра адну, гэта нават цікава і яму, чужому тут чалавеку — мо нават некалі прыдасца як матэрыял для нейкае сямейнае драмы. Матэрыял сапраўды не радавы, такога канфлікту не вельмі знойдзеш абы-дзе... Аднак жа — можа, і хопіць? Ці не час пашкадаваць нервы і сэрца?
— Рагнеда, — узняў руку Янка, — дазволь цябе перапыніць. Пашкадуй сваю маму і сябе. Колькі чалавек можа вытрымаць пад высокім напружаннем? Гадзіну, дзве, не болей. А колькі ўжо ў нас ідзе дыскусія? «Караул устал», — памятаеце матроса Жалезняка? Падумай пра маму, пра сябе... Ты шмат нагаварыла крыўдных слоў маме, для яе сэрца гэта небяспечна, нават для цябе. Нават для мяне, хоць я тут чалавек збоку... Я лічу, што сказана тут шмат чаго пазітыўнага, але шмат і лішняга. Асабліва, мне здаецца, Рагнеда перастаралася, дыялог ператварыла ў маналог, — такім чынам, парушыла этыку. За гэта яна павінна папрасіць у мамы прабачэння. А мама, калі яна згодна, няхай адкажа на ўсе Рагнедзіны закіды, каб слова апошняе засталося за старэйшым чалавекам, а няма больш паважанага старэйшага чалавека, як нашы мамы. I на гэтым мы закрыем дыскусію — да лепшага часу.
— Ой, ты хітры секундант, Яначка, — ажно засмяялася маці — ад яго слоў ці ад сваіх, але адразу перамянілася, як адышла, — чакаў, пакуль абодва бакі не наломяць сабе добра бакі, а потым ужо выступае міратворцам... Але дзякую і за гэта, што ўважыў старасць. А мая дачка хацела, каб я яшчэ мо і яе пераспрэчыла. Яна думае, што я яшчэ вунь якая — як яна. Дык яна ж за мяне на дваццаць адзін год маладзейшая. Чуеш, Рагнеда? А ты хочаш са мною ў рожкі брацца. Пабойся Бога! — Яна зрабіла невялікую паўзу, правяла далонямі па твары, нібы здымаючы з яго нябачную павуціну. — Не буду я табе нічога адказваць, дачушка, падумай спакойна над тым, што ты мне сказала, і як было мне прыемна ўсё гэта чуць ад роднага дзіцяці, якое я нарадзіла, выгадавала, вывела ў людзі, але, бачыце, не зрабіла яго доктарам медыцыны! Гэта ты ўжо сама павінна была старацца... Мо і дарэмна мы пасля бойкі кулакамі махаем, здароўе трацім. Мо яго яшчэ паберагчы варта. Не сёння ж жыццё канчаецца, не сёння...
На гэтым скончыўся іх доўгі дзень. Супакоіўшыся трохі, яны разышліся па сваіх пакоях. Аднак прыйсці ў норму было не так проста. У Рагнеды разбалелася галава, яна кідалася ў пасцелі з боку на бок і ніяк не магла заснуць, нібы не ўсё яшчэ выказала, і таму гаварыла яму, Янку, які ляжаў побач. Яна дадавала дэталі, якіх не гаварыла матцы, каб надта яе не злаваць: як карміла сваіх сямейнікаў — ішла ў школу ў восем, а вярталася ў дзесяць вечара, а што ў дзяцей няма нічога зваранага, то Бог з імі. Ці як яна адносілася да Рагнедзіных «жаніхоў». Выбірала не Рагнеда, а яна: жаніх павінен быў адпавядаць яе густу, мець адпаведную біяграфію. Асабліва ёй не падабаліся вясковыя хлопцы: гэты не такі, гэты не гэтакі. Гаварылі доўга, мо да гадзін трох ночы. Рагнеда прыняла таблеткі і ўрэшце заснула. Але ў сем раніцы прачнулася ад болю галавы — цягнула на ваніты. Значыць, падскочыў ціск. Янка даў ёй таблетку адэльфану, валер’янкі — трохі палепшала, і яна заснула. Янка быў устаў, але зноў лёг, не хацеў парушаць ломкае цішыні, мо там і маці доўга не спала, хай паспіць хоць на раніцу. Аднак сам заснуць больш не змог, перабраў увесь учарашні дзень: прыезд Рагаткіных, гутарку-спрэчку, потым іх ад’езд, зноў спрэчку з маткаю...
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: